Свежы нумар
Тэндэнцыі
У пошуку ідэй
1 снежня завершыцца прыём заявак на конкурс Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на лепшую песню для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца ў нашай краіне ў 2019 годзе. Да 15 лістапада Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь чакае прапановы з ідэямі, як будзе выглядаць і называцца талісман спаборніцтваў.
Далей
Здымай, як любіш Радзіму
На мінулым тыдні ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу і яго знакаваму твору “Людзі на балоце”.
Далей
Ці стане “Беларусьфільм” кінафабрыкай?
Рэканструкцыя абяцае новыя перспектывы
Доўга нацыянальная кінастудыя мела магчымасць спасылацца на “стан рэканструкцыі” як стрымальны фактар кінавытворчасці, але ўжо хутка праект перабудовы, які замест меркаваных пяці гадоў расцягнуўся на ўсе дзесяць, нарэшце прыйдзе да хэпі-энду. Дзень X — “здача” памяшканняў у эксплуатацыю і новы этап развіцця беларускай кінематаграфіі — прыпадае на 7 лістапада. Па словах дырэктара “Беларусьфільма” Ігара Поршнева, кожны дзень будаўнічых прац распісаны ледзь не па хвілінах. Можа, не ўсё яшчэ даведзена да ладу, але 97-98 працэнтаў неабходных высілкаў ужо затрачаны і хутка жыццё ў кабінетах і павільёнах кінастудыі завіруе.
Далей
Калонка рэдактара
Эксперты ў дапамогу марсіянам
Яшчэ параўнальна нядаўна паняцце біялагічнай разнастайнасці было для чалавецтва пустым гукам, і непатрэбныя ў гаспадарцы стварэнні наўрад ці маглі разлічваць хоць на якую спагаду. Сёння, вядома, сітуацыя змянілася, і прагматызм ужо не ставіцца ў галаву кута. Такі самы падыход стаў сусветным трэндам і ў культуры. Вось і ў Белдзяржуніверсітэце культуры і мастацтва днямі прайшла канферэнцыя на тэму разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення.
Тэма для нас злабадзённая — асабліва калі ўявіць, якія песні чулі ўдзельнікі форуму, едучы на пленарнае пасяджэнне ў маршрутцы з уключанай магнітолай. Там такая культурная разнастайнасць… Калі марсіяне вырашаць вывучыць нашу музыку паводле гэтых плэйлістоў, яны зняверацца ў зямной цывілізацыі. Ды, на шчасце, цікаўныя прыхадні могуць адшукаць і іншыя крыніцы даследавання.
Далей
Соцыум
Хто плаціць, а хто музыку замаўляе
Размова паміж тэатрам і кампазітарам: падводныя камяні тыпавых дакументаў
З чаго пачынаецца праца тэатральнага кампазітара? Стварэнне новай мелодыі — напэўна, з натхнення, а вось напісанне музыкі для канкрэтнага спектакля — з падпісання дагавора паміж творцам і тэатрам. Пастановачнай камандай гэты дакумент часцей за ўсё ўспрымаецца, як нейкі тэхнічны момант у падмурку творчага пошуку. Але ніхто са стваральнікаў не застрахаваны ад выпадку, калі, здавалася б, простыя словы на паперы з подпісамі і пячаткай становяцца каталізатарам судовай справы. Якія ж нюансы трэба ўлічваць, каб прадстаўнікі тэатра і кампазітар пасля працы над спектаклем па-сяброўску паціскалі адзін аднаму рукі, а не рыхтаваліся да абароны або нападзення ў судзе?
Далей
Дзяжурны па нумары
Гэта зрабілі беларусы, і хвала ім за тое
Уявіце сабе такую сітуацыю. Вы страцілі блізкага чалавека і маеце намер ушанаваць ягоную памяць годным надмагільным помнікам. Замаўляеце яго ў спецыялізаванай майстэрні, аплочваеце работу і транспарціроўку, пры замове ўдакладняеце, што, акрамя імя і прозвішча нябожчыка і дат нараджэння і смерці, мусіць быць эпітафія, з якой зразумела, як вы сумуеце па родным чалавеку і ганарыцеся, што ён належыць да вашага роду. І вось, калі надышоў час усталёўваць помнік, высвятляецца, што шыльда з эпітафіяй на ім адсутнічае.
І знялі яе з помніка па загадзе дырэктара могілак.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
Музей бібліятэчнай ды іншых справаў
Іўеўскі стандарт: кананічнасць ды наватарства
У заключную частку аўтатура трапілі ўсяго дзве ўстановы культуры, ды і тыя — гарадскія. Гаворка
пра бібліятэку і цэнтр культуры ў Іўі. Тым не менш, менавіта яны вызначаюць культурную палітыку не толькі
ў райцэнтры, але і на сяле, дзе маюць свае філіялы, якія цяпер называюцца аддзеламі ды сектарамі.
Далей
Замест кропкі — клічнік з пытальнікам
Асэнсаванне пяцігадовай журналісцкай аўтавандроўкі
Гэты матэрыял можна было і не пісаць. Але пасля сказа заўжды ставіцца кропка. І калі такіх сказаў за няпоўных пяць гадоў нарадзілася на добрую кніжку, а фотаздымкаў — на ладны альбом, дык прамаўчаць не выпадае. Маю на ўвазе наш з Канстанцінам Антановічам праект журналісцкага аўтатуру, які мы распачалі летам 2013-га, а канчаткова рэалізавалі ў гэтым нумары “К”. Так што мой артыкул — замест кропкі. Дарэчы, (вось якая гульня слоў) можна ставіць і клічнік,
і пытальнік адначасова.
Далей
Крытычная маса
Прастора не толькі для музыкі
Завяршыўся ХІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Адной з яго галоўных асаблівасцяў стаўся выхад музыкі ў новыя прасторавыя каардынаты.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Алфавіт ненапісанага тэксту
“Восеньскі салон” у Палацы мастацтваў: што прапануюць для продажу маладыя мастакі краіны
Адзін знаёмы мастак за савецкім часам сваёй творчасцю нямала зрабіў для папулярызацыі нашай нацыянальнай гісторыі і глыбокага асэнсавання тагачаснай рэчаіснасці. Неяк пры нагодзе я ў яго запытаўся: чаму сёння, калі сітуацыя ў Беларусі нібыта спрыяе фарміраванню чыннікаў нацыянальнай тоеснасці, калі над творцам няма цэнзара, зусім няшмат знаходзіцца ахвочых асэнсоўваць нашу гісторыю — годную, велічную, драматычную, а таксама і сённяшні дзень — шматаблічны і супярэчлівы? Куды падзеўся сацыяльны змест выяўленчага мастацтва?
Далей
На людным месцы
Дзень, як тыдзень, тыдзень, як год… культуры
Я толькі што з адпачынку. Хоць і вырас ля лесу, але столькі грыбоў як сёлета, ніколі не збіраў. Так што задавальненню няма мяжы! Люблю восень за выразнасць фарбаў, шчодрасць садоў і гародаў.
А тут як раз Аліна Санюк з Ашмянаў паведаміла пра традыцыйныя кастрычніцкія кірмашы. Нават цэны распісала. Кіло бульбы, да прыкладу, 30 капеек каштуе, а яблыкаў — рубель. Так захацелася гэтымі днямі ў Ашмянах пажыць! А яшчэ хрызантэмы прадаюцца. І акампанемент гандлю — незвычайны: канцэртныя нумары народнага ансамбля цыганскай песні раённага цэнтра культуры “Джана
Рома”. Уяўляеце, якія каляровыя ў Ашмянах кірмашы? Марыля Радовіч пазайздросціць!
А яшчэ восень — бясконцая крыніца натхнення, якое яна нязменна дорыць творчым асобам.
Невыпадкова Дзень работнікаў культуры адзначаецца ў кастрычніку, і святу дадаюць урачыстасці барва клёнаў ды золата бяроз.
Далей
Гістарыёграф
Райскае дрэва літар
Пра ініцыялы як аздобу інкунабул
Нам часта задаюць пытанне: “А якое дачыненне маюць стараверы да беларускага кнігадрукавання?” Самае непасрэднае! Калі б не яны, мы ніколі не ўбачылі б ні рукапісных кніг, ні многіх першых беларускіх, украінскіх і рускіх старадрукаў. Паколькі пасля царкоўнай рэформы іх забаранілі, і яны б згнілі, спарахнелі, згарэлі. А стараверы мелі вострую патрэбу ў духоўным пажытку. Зберагалі ды карысталіся ім і ў XVII стагоддзі, і сёння. Гаворка пойдзе пра кнігі, што захоўваюцца ў Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Суботнія сустрэчы
Ад “кардоннай дурылкі” да Дызайну з вялікай літары
Сёлета спаўняецца 30 гадоў Беларускаму саюзу дызайнераў. Пра ролю, якую адыгрывае гэтае прафесійнае аб’яднанне ў краіне, пра значэнне дызайну ў нашым жыцці і прафесійную адказнасць дызайнера мы гаворым з патрыярхам гэтай сферы, адным са старэйшых педагогаў ў галіне дызайнерскай адукацыі Алегам ЧАРНЫШОВЫМ. І будзем радыя, калі яго думкі выклічуць у калег жаданне дыскутаваць.
Далей
Хлопцы з нашага двара
Песні — у сне, а фільмы — ніколі
І зноў у “К” прэм’ера! Мы пачынаем публікаваць серыю інтэрв’ю з нашымі суайчыннікамі — людзьмі творчымі, якія пераехалі на ПМЖ за мяжу, альбо часова там пражываюць, альбо пастаянна знаходзяцца ў дарозе паміж радзімай і краямі іншымі.
Сустракайце першага героя. Нягледзячы на тое, што ім сыграна ў кіно больш за дваццаць роляў, для мільёнаў гледачоў ён застаецца менавіта Дзяніскам Караблёвым — хвацкім хлопцам з тэлефільма “Па сакрэце ўсяму свету”, які сучасныя дзеці глядзяць з такім самым задавальненнем, што і іх бацькі. Уладзімір СТАНКЕВІЧ, які сыграў Дзяніса, даўно жыве
ў Маскве, у яго там свой бізнес, звязаны з музыкай: рэалізаваў сябе
Уладзімір не толькі ў кіно, але і ў песеннай творчасці.
Далей
Сямейныя таямніцы Дуніна-Марцінкевіча
Рэвельскі Монтэ-Крыста
Брат аўтара “Пінскай шляхты” — спадчыннік малдаўскага прастола
У адзін цудоўны дзень князь Дзмітрый Канцямір атрымаў ліст за подпісам такога ўплывовага ў той час чалавека, як Пётр Валконскі. Пасля прачытання прызнаны вар’ятам спадчыннік малдаўскага прастолу, не стрымліваючы радасных пачуццяў, кінуўся на шыю да свайго стрыечнага брата Васіля Пасека са словамі “Я атрымліваю тое, што ўжо не чакаў! Прачытай, братка!”. Каб ён ведаў, што аўтарам таго ліста насамрэч быў ніякі не Валконскі, а той самы “братка”!
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Дзень маці
“Дзеці даюць нам сэнс”
Тры птушкі, тры рыбкі, два вожыкі, воблачка і кветачкі — так выглядае тату Настассі ШПАКОЎСКАЙ. Кранальны нацельны роспіс на руцэ актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага і лідаркі рок-гурта Naka — нішто іншае, як малюнак яе дачкі Серафімы. Напярэдадні Дня маці Наста падзялілася сваім уменнем ставіцца да мацярынства як да крыніцы творчасці.
Далей
Урокі гравітацыі
Калі б давялося падабраць адно слова, якое асацыюецца з галоўным балетмайстрам Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Вольгай СКВАРЦОВАЙ, не задумваючыся б прамовіла — паўсюдная. Узнікае адчуванне, быццам яе — вядомага харэографа, добрую актрысу, незабыўнага перформера — можна пабачыць адначасова на розных пляцоўках. Занятая ў шматлікіх праектах і майстар-класах, яна мае і ўласную каманду Skvo’s Dance Company, якая імкнецца праз эксперымент выйсці з зоны камфорту і вынайсці новы
падыход да руху і творчасці. Прычым такая неймаверная актыўнасць натуральна яднаецца і з галоўнай жыццёвай роляй Вольгі: яна шчаслівая маці маленькага Ванечкі.
Далей
Страта
На фоне вечнасці
Пайшоў з жыцця адзін з нашых самых вядомых арганістаў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Канстанцін Шараў. Асэнсаванне яго ўнёску ў нацыянальную культуру прыйдзе пазней, але многія рэчы відавочныя ўжо сёння.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |