Свежы нумар
#2016годкультуры
![]() Пра складаны шлях свайго бацькі, а потым і усёй сям’і напісала нядаўна кнігу “Мае карані” этнічная беларуска Зянона Сабчук, якая нарадзілася ў Аргенціне ў 1936 годзе. Прэзентацыя адбылася на гэтым тыдні ў будынку Беларускага таварыства сяброўства і культурных сувязей з замежнымі краінамі.
Далей
З сезона ў сезон
Напрыканцы мая журналістаў запрасілі на незвычайную прэс-канферэнцыю ў Віцебскую абласную філармонію, прысвечаную закрыццю 27-га канцэртнага сезону. Яе асаблівасць у тым, што мас-медыя спачатку паклікалі на рэпетыцыю “Летняга балю ў казачным каралеўстве”.
Далей
Славянскі "Куфар"
З 23 па 29 мая ў Малдове шырока святкаваліся Дні славянскага пісьменства і культуры, якія сёлета былі прымеркаваны да 25-годдзя абвяшчэння незалежнасці гэтай рэспублікі. У падзеях брала ўдзел і беларуская дыяспара.
Далей
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() Прэзентацыя фотаальбома “Зачараваны Беларуссю” на беларускай, рускай і англійскай мовах ды адкрыццё аднайменнай фотавыставы адбыліся 26 мая ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Аўтар здымкаў — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Уладзіслаў Цыдзік.
Далей
"К" інфармуе
![]() 31 мая ў Канцэртнай зале “Верхні горад” адбылася сустрэча намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Наталлі Качанавай з навучэнцамі, студэнтамі — пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.
Далей
![]() Традыцыйна пачатак чэрвеня — час Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур — ужо адзінаццатага па ліку. А месцам канцэнтрацыі падзей стане гасцінны Гродна.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі ![]() 22 — 23 чэрвеня, як “К” пісала ўжо, у Мінску пройдзе пяты Усебеларускі народны сход. На абмеркаванне будуць вынесеныя пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016—2020 гады. Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стане прыкладна дзве з паловай тысячы чалавек з усіх куткоў краіны. Як адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам “К” Наталля Кучынская, на маштабным рэспубліканскім мерапрыемстве абавязкова будуць прааналізаваны дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту.
Далей
![]() 1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у Вялікай студыі Дома радыё прайшоў фінальны канцэрт інклюзіўнага праекта “Усе дзеці таленавітыя-2”, арганізаваны каналам “Культура” Беларускага радыё і грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. У канцэрце, які складаўся з 22 нумароў, прынялі ўдзел не толькі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі з рэгіёнаў краіны, але і дзіцячыя музычныя калектывы сталіцы ды маладыя артысты.
Далей
Соцыум
![]() “Круглы стол” пад назвай “Мастацтва на стыку інтарэсаў” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў сабраў плойму знаных прадстаўнікоў апошніх. Ды і нагода нядрэнная — падсумаванне вынікаў этапнай і шмат у чым эталоннай выставы “Усё было па-іншаму”. Тым не менш, дыскусія пакінула даволі сумныя ўражанні. Увесь час здавалася, нібы нешта падобнае я недзе чуў. А калі зусім шчыра — сам казаў ці пісаў.
Далей
Форум
![]() У мінулым нумары “К” мы разважалі пра тое, ці патрэбна айчынным установам, якія ўдзельнічаюць у міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”, рабіць платным уваход на свае мерапрыемствы. Справа ў тым, што ў Еўропе, адкуль і цягнуцца “карані” названай падзеі, усе мерапрыемствы ў гэтыя дзень і ноч — бясплатныя для наведвальнікаў. Такім чынам музеі спрабуюць прыцягнуць увагу да сябе як з боку тых, хто ўвогуле не завітвае ў музейныя ўстановы, так і пашырыць кола сваіх сяброў ды аднадумцаў.
Далей
Дзяжурны па нумары
![]() Нацыянальнай музычнай прэміяй некаторых нашых творцаў не ўзнагароджвай, дай толькі слязу пусціць. І добра б нылі пачаткоўцы, маўляў, талент заціскаюць, не паказваюць па тэлевізары ды не бяруць у ратацыю на радыё, на “Еўрабачанне” не прымаюць або куды далей не пасылаюць, а канцэртаў раз-два — і ўсё. Дык галасіць кінуліся гранды.
Далей
На маю думку...
![]() Людміла БРЖАЗОЎСКАЯ, народная артыстка Беларусі, педагог-рэпетытар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета краіны
Калі дзяцей прымаюць у харэаграфічны каледж, звяртаюць увагу найперш на іх фізічныя даныя. Калі ж юныя танцоры дарастаюць да артыстаў, становіцца відавочна, што ўласна пластыка і прафесійныя ўменні — толькі падмурак, на якім ствараюцца балетныя вобразы. І што для паспяховай творчай дзейнасці трэба яшчэ вельмі і вельмі многа. Найперш — жыццёвага багажу, ведаў у самых розных сферах.
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты ![]() Канстанцін КАРНЯЛЮК, педагог
Лічу, што толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам палепшыць наша жыццё — яго матэрыяльную і духоўную платформу. Як вядома, на Усебеларускі народны сход кожныя пяць гадоў выбіраюцца лепшыя з лепшых прадстаўнікоў народа — прадстаўнікі розных галін народнай гаспадаркі. І сімвалічна, што сход адбываецца ў адным са знакавых месцаў сучаснай Беларусі — у Палацы Рэспублікі.
Далей
![]() Ірэна КАТВІЦКАЯ, спявачка, педагог
9 чэрвеня мы запрашаем на фестываль “Беларускі стыль”. Праграма выступу “завязаная” на трох пунктах: Іван Кірчук прэзентуе традыцыйнае выкананне, “Port Mone” — радыкальны падыход да інтэрпрэтацыі фальклору, “Агата” — ф’южн. Спецыяльнымі гасцямі стануць Ягор Джэйгала з банцурамі (індыйскія флейты) і саўнд-дызайнер Уладзімір Патапенка.
Далей
Тэндэнцыі сферы
![]() Якія “персанальныя” помнікі з'явяцца неўзабаве
У сучасным інфармацыйным віры лёгка заблукаць, асабліва моладзі, якая яшчэ не навучылася выбіраць з плыні найбольш важнае. Асабліва тое тычыцца гісторыі краю. Зрабіць яе больш даступнай, замацаваць візуальны вобраз у звязцы з інфармацыйнай насычанасцю дапамагае манументальная пластыка — маркер нацыянальнай памяці і культуры.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
![]() Экспрэс-тур з V.I.P.-земляком: Салігорск /
На радзіму нашага чарговага “вiпа”, у Салігорск, мы выправіліся з ранейшай мэтай — наведаць шэраг устаноў культуры горада, якія герой рубрыкі памятае з дзяцінства, даведацца пра яго ўспаміны ды пазнаёміцца з сучасным станам спраў у гэтых кропках. Але разам са мной і Аляксеем ГРОСАМ у канцы мая выехалі яго куратар па падрыхтоўцы да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016” ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Сяргей Андрыянаў ды здымачная група Белтэлерадыёкампаніі, якая вырашыла зрабіць рэпартаж аб знаходжанні беларускага канкурсанта ва ўлюбёных ім мясцінах.
Далей
Prof-партфоліа
![]() Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” спрычынілася да мерапрыемстваў Міжнароднага тыдня мастацкай адукацыі UNESCO выставай работ навучэнцаў мінскіх дзіцячых школ мастацтва “Палітра талентаў”. Экспазіцыю склалі ўзоры жывапісу, малюнку, скульптурнай пластыкі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выхаванцаў Дзіцячай мастацкай школы №1 імя Віталя Цвіркі, Дзіцячай музычна-мастацкай школы №1, Дзіцячых мастацкіх школ №2 і №3 сталіцы.
Далей
![]() Хмарачос у аграгарадку і “Ліфт у дэтэктыў-клуб”
Хто пра што, а я пра творчы складнік бібліятэкарскай прафесіі, якая абавязвае генераваць навацыі, крэатыў. Нядаўна вярнулася з калегамі пасля чарговага наведвання філіялаў, у асноўным аграгарадоцкіх, і прывезла ў рабочым нататніку не толькі запісы: рэкамендацыі, заўвагі, — але і сапраўднае задавальненне ад убачанага, у прыватнасці, ад іміджавай эстэтыкі бібліятэчнай прасторы.
Далей
![]() Штогадовыя справаздачныя канцэрты навучэнцаў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа здаўна прыцягваюць увагу не толькі спецыялістаў, але і шырокай публікі. Не сталася выключэннем і сёлетняя вечарына “Малады балет Беларусі”. Паводле добрай традыцыі, яна прайшла на сцэне нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, дзе з новага сезона мы ўбачым лепшых выпускнікоў гэтай навучальнай установы ў якасці артыстаў.
Далей
Крытычная маса
![]() Брэст: варыяцыі на тэму бацькоў і дзяцей
У рамках абменных гастроляў з Тэатрам юнага гледача Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прывёз у Мінск дзве камедыі пра адвечны канфлікт бацькоў і дзяцей і два дзіцячыя спектаклі пра пазнавальных літаратурных персанажаў. Пра тое, як класічныя тэмы і новыя формы прыцягвалі гледачоў у залу, разважаюць рэдактар аддзела “К” Надзея БУНЦЭВІЧ і аглядальнік рэдакцыі Настасся ПАНКРАТАВА.
Далей
art-блог
![]() Мастацкая выстава “Пяро з выбітым зубам…” доўжыцца з часу святкавання Міжнароднага дня музеяў і з’явілася прэамбулай да акцыі з нагоды “Ночы музеяў” пад назвай “Бюро сюррэалістычных паслуг”. Кампануючы жывапісныя палотны, графічныя творы, скульптуру, умоўныя пластычныя кампазіцыі, аўтары экспазіцыі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі пастараліся дасягнуць яе канцэптуальнай скіраванасці да ўспрыняцця свету на ўзроўні падсвядомага, да эстэтыкі сюррэалізму — аднаго з самых значных і даўгавечных мастацкіх кірункаў еўрапейскага авангарднага мастацтва ХХ стагоддзя, які, узнікшы ў Францыі напачатку 1920-х і, паступова зліваючыся з масавай культурай, стаў неад’емнай часткай постмадэрнізму.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры ![]() Новая карціна беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы “25” прысвечана моладзі, якая нарадзілася ў час атрымання незалежнасці Рэспублікай Беларусь — 1990 — 1991 гады. Стужка спрабуе схапіць і зафіксаваць пэўны стан маладой краіны праз лёсы 25-гадовых герояў.
Далей
вяртанне імёнаў
![]() Яўген Чырыкаў, або Сярэбраны век у Мінску
Яшчэ стагоддзе таму знаёмства са знакамітай і паважанай асобай складана было пачаць без рэкамендацыйнага ліста. У сваю чаргу, такія лісты можна было атрымаць таксама толькі за пэўныя заслугі, праз свой аўтарытэт. У выніку будаваліся цікавыя стасункавыя ланцугі, разблытваць якія займальна і сёння. Днямі кандыдат архітэктуры, дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Яўген Чырыкаў прэзентаваў у рамках выставы сваю кнігу — “Час, які спыніўся”. Пісаў ён каля 20 гадоў, а прысвечана выданне дзядулю аўтара — Яўгену Мікалаевічу Чырыкаву, прадстаўніку эпохі Сярэбранага веку, літаратурную спадчыну якога савецкая ўлада старанна хавала ад публікі цягам многіх гадоў. Сёння ж “чырыкаведы” сустракаюцца і ў Маскве, і ў Чарнігаве, і ў Сімферопалі. І, канешне ж, у Мінску, бо гэты горад стаў пэўнай вехай у біяграфіі Чырыкава.
Далей
На людным месцы
прыватная гісторыя
![]() З Бабруйска ў Гродна: лёс артыста, які дакранаўся душой
“Я — одессит, я из Одессы, здрасьте”, — прыкладна так прадставіўся Яша Кімберг, вяртаючыся з фронту ў бабруйскі тэатр. Пра гэтага акцёра і педагога, майго настаўніка, і павяду сваю гаворку.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Праблемы? Варыянты?
Прыстасаванне індустрыяльных пабудоваў мінулых стагоддзяў і дзесяцігоддзяў да сучасных патрэбаў — такому пытанню быў прысвечаны “круглы стол” з удзелам архітэктараў і жыхароў сталіцы, зладжаны грамадскай арганізацыяй “Экаград” .
Далей
Дэтальны разгляд
![]() У сталічным Лошыцкім парку адбыўся чарговы Рэспубліканскі фестываль “Вясновы букет”.
Далей
"Лічбавы" падыход
![]() У студэнцтве мне не раз даводзілася падрабляць на навагодніх ранішніках у дзіцячым садку ў якасці Дзеда Мароза. Што ні кажы, а гэта быў істотны дадатак да стыпендыі. Такую навагоднюю падпрацоўку многія мае сябры пакідалі за сабой нават і пасля заканчэння ўніверсітэта, апранаючыся ў строі Снягурак і Ведзьмакоў падчас калядных дзён, хоць працавалі ўжо ў школах, у газетах, у музеях. І вось зусім нядаўна пра такія ж падпрацоўкі артыстаў распавёў у інтэрв’ю “Вячэрняму Мінску” дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Аляксандр Пятровіч. Ён пажаліўся на тое, што ягоным супрацоўнікам з-за нізкіх заробкаў у 4 мільёны “з хвастом” даводзіцца займацца самай рознай працай.
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |