Свежы нумар
Выбары-2015
Цэнтрвыбаркам прыняў рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатамі чатырох прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта
Гэта — Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч, Аляксандра Лукашэнкі і Мікалая Улаховіча. Выдадзены адпаведныя пасведчанні.
Далей
Соцыум
Паўгадзіны на Верхні горад — мала, калі...
“Камплектацыя” гарадской прасторы для Мінска і не толькі
Рэдка здараецца, што сумоўе адмыслоўцаў набывае шырокі розгалас па-за межам прафесійнага кола і становіцца падзеяй для грамадства. А вось ХІ Нацыянальны фестываль архітэктуры “Мінск-2015” такой падзеяй, такім выключэннем з правіла стаць здолеў. Бо архітэктары не пабаяліся “пусціць публіку за кулісы”, выставіўшы ўсю візуальную інфармацыю фэста на вуліцах горада. Гэта конкурсныя матэрыялы, рэтраспектывы праектаў, як рэалізаваных, так і адхіленых часам, перспектыўныя ідэі творчай моладзі і прэзентацыі творча-вытворчых структур, якія змагаюцца за дзялянкі ў сферы нашага горадабудаўніцтва.
Далей
"К" інфармуе
Арган: другое нараджэнне
Арган ХІХ стагоддзя з Дзіцячай музычнай школы №2 горада Мінска гэтымі днямі "пераехаў", вядома, у разабраным выглядзе да рэстаўратараў. Кіраваць працэсам будзе арганіст і адмыслоўца ў справе абнаўлення старадаўніх інструментаў Дзмітрый Лотаў. Пасля завяршэння работ арган займее новае месца прапіскі: сталічная Канцэртная зала "Верхні горад".
Далей
Галерэя Шчамялёва цяпер у цэнтры
Заўтра, 13 верасня, у рамках святкавання чарговага Дня горада ў філіяле Музея гісторыі Мінска адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва па новым адрасе: вуліца Рэвалюцыйная, 10.
Далей
“Славянская надзея”
Кіраўнік дзяржавы заснаваў спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі “Славянская надзея”. Адпаведны ўказ №382 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 верасня бягучага года.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Форум
Сіндром “Там і тады” або…
Кінематаграфісты БССР — пра наша кіно гадоў незалежнасці
Вячаслаў Аляксандравіч Нікіфараў, Алег Ціханавіч Аўдзееў, Барыс Антонавіч Папоў, Анатоль Віктаравіч Красінскі… Для кагосьці нядаўні Дзень савецкага кіно — 27 жніўня — гэта ўжо шараговая ці нават чужая дата (у адрозненне ад Беларусі, дзе маецца ўласны Дзень кіно — 17 снежня, — у Расіі якраз захавалася тая самая дата). Але для кінематаграфістаў і крытыкаў, час працы якіх прыпаў на гады беларускага савецкага мастацтва экрана — тое добрая нагода для сустрэчы і стасункаў, час узнавіць былое і пабачыць калег па цэху. Напрыканцы жніўня, дзякуючы высілкам галоўнага энтузіяста Беларускага саюза кінематаграфістаў Ірыны Каляда, у Музеі гісторыі беларускага кіно адбылася імпрэза, прысвечаная прафесійнаму святу па “летазлічэнні” СССР. Карыстаючыся нагодай, аглядальнік “К” распытаў старажылаў “Беларусьфільма”, што мелі непасрэднае дачыненне да стварэння і аналізу беларускага кіно той пары, ці ўдалося савецкаму беларускаму кінематографу перайсці ў кінематограф незалежнай Беларусі па якасным узроўні. Дзелімся меркаваннямі прафесіяналаў са стажам, занатаванымі пад час імпрэзы.
Далей
Каментарыі (2)
“Пачытаць, падумаць, зразумець”
15 верасня — Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь
Словы, вынесеныя ў загаловак, прыдумала бібліятэкарка з вёскі Любонічы, што ў Кіраўскім раёне. Прыдумала ў якасці дэвіза сваёй сельскай ўстановы, дзе працуе салон для чытачоў. У наступных нумарах “К” мы патлумачым, як і для чаго створаны гэты салон у рамках чарговай серыі нашага аўтатура. А згадка гэтая толькі для таго, каб давесці, што бібліятэчных крэатыўшчыкаў шмат і па-за сталічнымі межамі. Пра гэта мы сёння і пагаворым. Напярэдадні прафесійнага свята беларускіх гаспадароў кніжных паліц і чытальных залаў мы патэлефанавалі ў абласныя ўстановы, каб даведацца, што парадавала іх кіраўнікоў за год, а што засмуціла (свята святам, але без вырашэння праблем які рух наперад?). Такім чынам у размове прынялі ўдзел дырэктары абласных бібліятэк: Гомельскай універсальнай імя Леніна — Марына РАФЕЕВА, Брэсцкай імя Максіма Горкага — Тамара ДАНІЛЮК, Віцебскай — Таццяна АДАМЯН, Гродзенскай навуковай імя Яўхіма Карскага — Лідзія МАЛЬЦАВА, Магілёўскай — Ілона САРОКІНА, Мінскай імя Аляксандра Пушкіна — Аксана КНІЖНІКАВА.
Далей
Дзяжурны па нумары
Замежная? Родная…
Першага верасня мой пляменнік першы раз пайшоў у школу. Урачыстая лінейка, кветкі для настаўніцы, буквар і першы ўрок — усё было так, як і мае быць. Што здзівіла, дык гэта фраза ад той жа настаўніцы, якая на першым уроку, дзе прысутнічалі і бацькі, зазначыла, што на заняткі па беларускай мове дзецям трэба набыць спецыяльны сшытак, бо, маўляў, “мову дзеці не ведаюць — яна для іх замежная”. Між тым, школа гэта знаходзіцца не ў Мінску, а ў адным з гарадскіх пасёлкаў на Міншчыне, там, дзе калісьці быў ахрышчаны класік беларускай літаратуры…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На маю думку...
Што прасцей, а што — непатрэбна?
Тадэуш СТРУЖЭЦКІ, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, ініцыятар і арганізатар шматлікіх беларускіх фестываляў
Cкончылася фестывальнае лета. Ягоныя асноўныя падзеі асвятляліся на старонках “К”. У рэаліях пастаўскага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” як у люстэрку адбіліся як дасягненні, так і праблемы ды клопаты народнага мастацтва ў разрэзе фестывальнага руху нашай краіны.
Далей
Хадзіце ды глядзіце!
Вольга ЗАЛУЦКАЯ, гісторык, экскурсавод
Турызм, імкненне на свае вочы ўбачыць “сем цудаў свету” — што можа быць лепш? Але выкладаючы гісторыю студэнтам, а пазней праводзячы экскурсіі для гасцей сталіцы, заўсёды задумвалася, ці ведаем мы гісторыю тых мясцін, дзе жывем. Таму можна толькі вітаць ініцыятыву — арганізаваць да Дня горада спецыяльныя святочныя туры маршрута “MinskCityTour”, разлічаныя найперш на мінчан і тых, хто неаднойчы бываў у нашым горадзе.
Далей
Ніколі не позна для конкурсаў
Валерый ДАЙНЭКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Як ставіцца да пашыранай сёння практыкі, калі выканаўца, што ўжо дастаткова адбыўся ў масавай свядомасці як вядомы артыст, раптам бярэ ўдзел у нейкім конкурсе поруч з абсалютна новымі на эстрадзе асобамі? Ды цудоўна!
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“…Веча” вечна будзе жыць?
Тамара СЛАБОДЧЫКАВА, дацэнт Акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік капэлы “Акадэмія” НАН Беларусі, аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскай акцыі “Харавое веча”
“Харавое веча” рыхтавалася даўно, ідэя набывала ўсё новыя абрысы і тэрміны правядзення — нарэшце, акцыя адбудзецца да Дня горада, сабраўшы лепшыя калектывы з розных куткоў краіны. Рэжысёрам свята выступае народны артыст Беларусі, прафесар Міхась Дрынеўскі.
Далей
Тэндэнцыі сферы
“Ярнбомбінг” пад піяніна
Шукаем “ноу-хау” двух дзён горада
Сёння, 12 верасня, у Мінску і Гомелі адбудуцца галоўныя ўрачыстасці, звязаныя са святкаваннем Дня горада. Але ці не звядзецца агульнагарадское свята да вядомага “Горада майстроў” ці “выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі” з традыцыйнымі выступленнямі калектываў аматарскай самадзейнасці?
Далей
Prof-партфоліа
Свята: вёскі ці горада?
5 верасня ў ваколіцах Мінска адбыліся адразу дзве імпрэзы, цікавыя для аматараў фольку: фэст “Камяніца” і 550-годдзе Ракава. Калі з “Камяніцай” усё зразумела (фестываль з сямігадовай гісторыяй, добра раскручаны), то Ракаў на такім фоне… зусім не згубіўся і выглядае досыць самавіта: не пабаяцца правесці мерапрыемства паралельна з такім канкурэнтам!
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры аКно ў свет
Што па-за мурамі?
Дванаццаць прац мастака-казачніка Білібіна ў адной мінскай радзіне, і яшчэ адна — у другой.
Далей
art-блог
Дык усё ці нічога?
Пазл “… Ваяжу” на французскі манер
З Францыяй Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пасябраваў, падобна на тое, даўно і надоўга. Чарговым вынікам супрацоўніцтва стаў праект “Тэатральны ваяж ІІ”. Як і ўсялякую пастаноўку, яго можна падзяліць на дзве часткі: уласна працэс падрыхтоўкі (больш падрабязна пра яго — у “К” № 35) і тое, што атрымалася.
Далей
Аўдыя & Відэа-18
Жнівеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявачка Вольга ПЛОТНІКАВА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Крокі “Глебаўкі”
У мастацкім асяродку “Глебаўку” (Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава) прынята лічыць своеасаблівымі “падрыхтоўчымі курсамі” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з той прычыны, што значная колькасць выпускнікоў каледжа імкнецца працягваць адукацыю менавіта ў гэтай ВНУ. Адпаведна навучальны працэс ў “Глебаўцы” ладзіцца з улікам такой перспектывы. Акадэмія для каледжа і ўзор, і маяк. Адпаведна, калі Акадэмія робіць нейкія карэктывы ў методыцы навучання, гэта рэхам аддаецца ў “Глебаўцы”. Калі пэўную разняволенасць сваім студэнтам на стадыі работы над дыпломам дазваляе Акадэмія, дык тое ж робіць і Мастацкі каледж. Гэта добра відаць па выстаўцы дыпломных работ “Глебаўкі”, што зараз праходзіць у галерэі “Універсітэт культуры”.
Далей
На людным месцы
прыватная гісторыя
Коленька
Словы пра графіка Міколу Селешчука / Частка 2
Калі Адам Глобус прынёс у рэдакцыю для пераводу ў “лічбу” раней не друкаваныя работы Міколы Селешчука, якія ілюструюць гэтыя нататкі, яго згадкі пра мастака гучалі з рэфрэнам “Коленька… Коленька… Коленька…” Таму і вырашылі назваць гэтую публікацыю акурат гэтак: “Коленька”.
Далей
Свой сярод сваіх
Міністэрскі партфель: Юрый Міхневіч / Пра міністра культуры БССР цягам 18 гадоў
У размовах з мэтрамі мастацтва часта ўсплывае прозвішча колішняга міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча. Аднак у шырокім доступе інфармацыі аб чалавеку, які амаль 18 гадоў узначальваў сферу культуры Беларусі, акрамя некалькіх радкоў у інтэрв’ю і не знайсці... Успамінамі пра бацьку, для каго не было дробязей у прафесіі, падзяліўся з “К” першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр МІХНЕВІЧ.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Калі гуляць, дык разам!
Сёння, 12 верасня, у Воранаве распачынаецца V Адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці”. У ім бяруць удзел 15 самадзейных калектываў Гродзеншчыны, якія займаюцца не толькі адраджэннем мясцовых культурных традыцый, але і з улікам часу ствараюць аўтарскія гульнёвыя праграмы. Воранаўшчыну на “Карнавале…” прадстаўляюць народная студыя гульні “Воранаўскія пацехі” і ўзорны тэатр-студыя “Гульнёвы кірмаш” з вёскі Пагародна.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Дзень пад нумарам 23
“Аўтарскае” і агульнае для рэспублікі ў традыцыйным свяце беларускага пісьменства
Разглядаючы тэматычную карту Беларусі на прадмет пунктаў правядзення Дня беларускага пісьменства, заўважыла: гарады-гаспадары свята рассыпаны па тэрыторыі краіны настолькі раўнамерна, ладна і, калі можна так сказаць, прапарцыйна, што пачынаеш разумець: нас сапраўды не абмінула асвета ў свае часы (месца свята выбіраецца па былых і сённяшніх гістарычных, культурных, навуковых заслугах населенага пункта). Крыху не стае такіх раўнамерных кропачак на карце Гомельшчыны, але наступным разам менавіта яе выбітны Рагачоў стане дзевятнаццатай перлінай у гэтай, без перабольшання, ювелірнай кампазіцыі. Люблю гармонію ва ўсім.
Далей
Трохкутнік з “Камяніцай”
Спрабуем разабрацца, на чым зарабляюць і на чым страчваюць арганізатары?
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў фольк-фэст “Камяніца”, што ладзіцца з 2009 года. Для музея фэст, разам з іншымі масавымі мерапрыемствамі, — сродак прыцягнуць наведвальнікаў, зарабіць грошы, і ў той жа час — выклік. Як прыняць гасцей, не ствараючы чэргі на ўваходзе, як не пусціць “зайцаў”, як перадухіліць надзвычайныя здарэнні…
Далей
Віншуем!
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём бібліятэк!
На бібліятэкі сёння ўскладаюцца важныя задачы па захаванні і трансляцыі нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны, і, адначасова, спрыянні ўстойліваму развіццю сучаснага інфармацыйнага грамадства.
Далей
Фотасюжэт нумара
Дзень Беларусі на "ЭКСПА-2015"
У рамках Сусветнай выстаўкі ў Мілане Беларусь правяла свой дзень 9 верасня, а ў самім павільёне адбыўся Дзень Мінска. Дзякуючы таму, што ў гэтым буйным італьянскім горадзе знаходзіцца фальклорны гурт "Купалінка" Белдзяржфілармоніі мы прапануем эксклюзіўны фотасюжэт з месца падзей. Дарэчы, айчынны павільён па стане на гэты тыдзень наведала з пачатку форуму больш за 800 тысяч чалавек.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |