Свежы нумар
Выбары-2015
Здача і праверка подпісаў
Паводле слоў старшыні Цэнтральнай выбарарчай камісіі, праверка падпісных лістоў на сапраўднасць — адпрацаваны працэс. “Усе подпісы паступаюць у раённыя камісіі, пры гэтым іх прыёмка адзначаецца ў журнале, дзе распісваецца член камісіі. Здаваць подпісы павінен каардынатар па раёне, — растлумачыла Лідзія Ярмошына карэспандэнту БелТА. — Мы прасілі, і гэта ў законе прапісана, каб у кожнай ініцыятыўнай групы былі каардынатары па раёнах. На жаль, яны ёсць не ўсюды — значыць, будзе шмат работы ў кіраўнікоў ініцыятыўных груп і ў саміх патэнцыяльных кандыдатаў”.
Далей
"К" інфармуе
Пасля абнаўлення
У Нацыянальным гістарычным музеі завяршыўся рамонт некалькіх залаў — у прыватнасці, датычнай гісторыі беларускіх шляхецкіх родаў і геральдыкі.
Далей
Каментарыі (1)
Жылічы: працяг будзе
Вось такі ён, Жыліцкі палац, што ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны, сёння. Цяпер удакладняецца грашовая сума, якая будзе выдаткавана на працяг яго рэканструкцыі. На здымках Кастуся Антановіча — сам палац і фрагмент сцяны, дзе пад савецкай тынкоўкай — слаі былой прыгажосці.
Далей
Люблінскі кірмаш
У Люблiне праходзiць кiрмаш раместваў "Ягелонскi кірмаш". Селета на iм Беларусь прадставiла блізу дваццаці майстроў. Сярод іх — майстар выцінанкі Вольга Бабурына. Падрабязна пра тэндэнцыі фэста чытайце у наступных нумарах "К".
Далей
Дзяжурны па нумары
Ісачоў ды Вашчанка…
Я вельмі нясмела і па магчымасці далікатна — пра мастацкі густ і меру ўсведамлення здольнасцей, сваіх і чужых. Даўно карціць. А нясмела і далікатна — каб, запрамілуй бог, нікога не пакрыўдзіць і не выклікаць на сябе буру абурэння: маўляў, сноб, рэтраград і кансерватар. Праблем і без таго хапае.
Далей
Каментарыі (1)
На маю думку...
Брат па тэатры
Развітальнае слова
Смерць заўседы нечаканая і заўседы раптоўная, нават і тады, калі яна ёсць вынік доўгай і працяглай хваробы… Раптоўная (на царкоўнаславянскай мове — “наглая”) яна можа быць для таго, каб былі больш уважлівымі, беражлівымі і цяплейшымі да тых, хто побач, каб паспець разгледзець галоўны боль і смутак блізкага, глыбіню яго душы, разгледзець колер яго вачэй, разгледзець у бліжнім вобраз Божы, паспець палюбіць яго, бо не ведаем, ці давядзецца пабачыцца з ім заўтра.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Жывая памяць маёй сям’і”
Алег АНАНЬЕЎ, намеснік дырэктара па рэкламе і сувязях з грамадскасцю Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна
Напярэдадні Дня незалежнасці Беларусі ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя літаратурна-мастацкага праекта “Жывая памяць маёй сям’і”. Пакаленне, што падарыла нам Дзень Перамогі, адыходзіць ад нас... І якімі б яркімі ды ўрачыстымі не аказаліся святы, яны прамінаюць... І толькі Слова можа пакінуць у сэрцы той след, які будзе хваляваць, падахвочваць і нас, тых, хто нарадзіўся пасля Вялікай Айчыннай вайны, да асэнсавання прынесенага ёй на нашу зямлю.
Далей
Нічога не бывае потым
Надзея ГАРКУНОВА, кінарэжысёр
Ніколі нічога не бывае проста так: на пяску не вырасце плод, на пяску не пабудуеш дом... Калі год ураджайны, калі сад пладаносіць — мы адчуваем гонар і задавальненне. Але само па сабе расці і пладаносіць нічога не стане. Прыроду ж не падманеш. Можна, вядома, радасныя таблічкі са смайлікамі раздаць, заплюшчыць вочы і ўявіць, што ты лунаеш, а адкрыўшы вочы ўбачыць свае ногі, што загразлі...
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Тэндэнцыі сферы
Навошта вам, культура, мецэнат?
Супрацоўніцтва на шляху “з вараг у грэкі”
Журналісты “К” пастаянна дзеляцца з чытачамі вопытам музейшчыкаў, бібліятэкараў, дырэктараў сельскіх дамоў культуры, якія змаглі прыцягнуць увагу прыватных прадпрыемстваў ці індывідуальных прадпрымальнікаў да сваіх цікавых ідэй ды ўвасобіць іх у жыццё… Але ж, думаю, не памылюся, калі скажу, што чытачам цікава не толькі даведацца пра пэўныя праекты, рэалізаваныя з дапамогай фундатараў, але і пачуць пра саміх гэтых людзей: пра тое, чым яны жывуць, чаму звяртаюць увагу на сферу культуры свайго раёна ці нават рэгіёна... Бо без гэтага ведання рэальнага “аблічча” беларускага мецэната немагчыма зразумець, чым сёння можна яго зацікавіць, чым можна яго закрануць “за жывое”… Пасля наведвання Браслаўскага раёна Віцебшчыны і знаёмства з Юрыем Жэрко, які ўкладае ў развіццё тамтэйшай сферы культуры даволі вялікія грошы, я зразумеў, што аднаго такога чалавека я адшукаў. Дадам, што герой артыкула з’яўляецца ўладальнікам дзвюх аграсядзіб, якія заваявалі прыхільнасць як у турыстаў з Беларусі, так і з замежжа. Але гаворка будзе пра тое, як Юрый Жэрко з дапамогай гэтых аб’ектаў шчыруе на ніве культуры…
Далей
Праекты развіцця
Ці заспявае шляхта ў Дукоры?
Дзяржаўныя і прыватныя інтарэсы: знайсці кропку перасячэння / Журналісцкі аўтатур газеты "Культура"
Словы "дзяржаўнае" і "прыватнае" лёгка зліць у адно хіба што на пісьме. А ў жыцці пра агульны інтарэс абодвух бакоў, на вялікі жаль, казаць даводзіцца надзвычай рэдка. Сітуацыя цягам часу выправіцца толькі пры адной ўмове: калі дзяржаўнік спатрэбіцца прыватніку і наадварот. Толькі тады інтарэсы перастануць быць паралельнымі і паспяхова перасякуцца. І кропкай перасячэння можа стаць не толькі камерцыйны поспех… Але досыць прэамбул. Мы ў чарговым матэрыяле нашага чарговага аўтапрабегу пастараліся аб’яднаць ды параўнаць тое, што пакуль не надта аб’ядноўваецца ды параўноўваецца. І ўзялі для гэтага дзве ўстановы культуры: дзяржаўны СДК у Дукоры і прыватны Сядзібна-паркавы комплекс "Дукорскі маёнтак". Цікавая рэч атрымалася.
Далей
аКно ў свет
Вакол “Экспа” ў Мілане
Як спрацоўвае культура на сусветных выстаўках?
У Мілане праходзіць сусветная выстаўка “МіланЭкспа”. Працуе яна з мая па кастрычнік. Бадай усе турыстычныя буклеты ў горадзе ўтрымліваюць некалькі старонак, прысвечаных гэтай падзеі. На жаль, праз выхадны дзень на саму выстаўку і ў Нацыянальны павільён Беларусі, адпаведна, не патрапіла. Але пэўныя звесткі, што ўключаюць “Экспа” ў сацыяльныя працэсы пэўнага горада атрымаць удалося.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Характар і асацыяцыі
Нацыянальныя арнаменты і ўзоры на адзенні — энцыклапедыя, па якой шмат чаго можна даведацца пра краіну і народ. Пра гэта задумалася, наведаўшы выстаўку жаночага адзення “To be Estonian” (“Эстонскія асацыяцыі”), якая экспанавалася ў мінскім Цэнтры сучасных мастацтваў (а раней — у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі).
Далей
Чырвоны вінны: лаза і зямля
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстаўка “Падарожжа ў арт-прастору Ашота Хачатрана” пецярбургскага мастака армянскага паходжання. Мінск і Пецярбург перыядычна абменьваюцца экспазіцыямі сучасных мастакоў розных кірункаў, і такія праекты становяцца цікавымі ды пазнаваўчымі як для профі (“як цяпер пішуць там, у Піцеры?”), так і для шырокай публікі.
Далей
Што па-за мурамі?
Твор мастацтва і помнік гісторыі — адначасова месца яго знаходжання — Чарнагорыя, старажытны Пераст, Марскі музей.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Працуюць на сябе
Латгальцы на свяце “Еўрапейскія прысмакі” ў Мёрах уразілі стрыманым балтыйскім стылем ва ўсім: у рэканструяваных строях, у афармленні прылаўкаў з ежай і рамеснымі вырабамі, у пляцоўцы для кулінарных майстар-класаў. У праграме было заяўлена, што майстар-класы праводзіць Цэнтр рамёстваў горада Лудза, але мае суразмоўцы засведчылі, што працуюць самі на сябе, а Цэнтр толькі арганізоўвае для іх выезды на фестывалі.
Далей
art-блог
“…Лэдзі” і джэнтльмены
Вынікі адаб’юцца ў далейшым
Мінулы сезон упершыню прынёс Беларускаму дзяржаўнаму акадэмічнаму музычнаму тэатру суквецце ўзнагарод Нацыянальнай тэатральнай прэміі. І тым прыцягнуў да яго асаблівую ўвагу грамадскасці: чым далей здзівіць колішні “тэатр музкамедыі”? Ён сапраўды здзівіў: спачатку прэм’ерай беларускага мюзікла — “Шалом Алейхэм! Мір вам, людзі!” Алега Хадоскі, потым — новай пастаноўкай “Маёй чароўнай лэдзі” Фрыдэрыка Лоу. Вось толькі здзівіў — у розных сэнсах гэтага слова.
Далей
Паралелі на ростанях
Дзве асобы адной Бацькаўшчыны: кінаверсіі Настассі Мірашнічэнка
Падчас міленіума свет чакаў збою ў камп’ютарах. Але лік на трэцюю тысячу гадоў пайшоў без асаблівых форс-мажораў. Калі не лічыць асабістых: маё першае апавяданне знікла ў “вантробах” камп’ютара адной з рэспубліканскіх газет. У ім я пісаў пра чалавека, які зайшоў у электрычку на станцыі “Беларусь” (так называецца станцыя ў Заслаўі), сказаў, што ён — звычайны беларускі бомж. Размаўляў бомж — па-гутарцы адчувалася, што чалавек адукаваны — па-беларуску. Успамін пра гісторыю 15-гадовай даўніны прыйшоў да мяне пасля прагляду дакументальнага фільма Настассі Мірашнічэнка “Скрыжаванне”. Я гэты фільм з арыгінальнай рускамоўнай назвай “Перекрёсток” па-беларуску назваў бы нават так: “Ростань”. (Пра гэты фільм "К" пісала падрабязна адразу пасля яго прэм'еры. — Рэд.)
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Астап і "шкап”
Калі шукаць самы нечаканы і багаты на прыдумкі музычны спектакль мінулага сезона, годны вылучэння на Нацыянальную тэатральную прэмію-2016, нельга абмінуць “12 крэслаў”, пастаўленыя Тэатрам Генадзя Гладкова “Тэрыторыя мюзікла”.
Далей
Эка... на дэсерт
Эфекты памежнага стану ў прыродзе і ў чалавечай псіхіцы — даследаваць гэту далікатную тэрыторыю “паміж” паспрабавалі ўдзельнікі эка-пленэру, што ладзіцца Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”, і становіцца штогадовай практыкай для мастакоў, куратараў, эколагаў і ўсіх, адкрытых для “зялёнага” светапогляду. Тыдзень прабывання ў абшарах Блакітных азёр — і плён тых занурэнняў “into the wild” апынуўся перад публікай галерэі. “Памежны стан” — менавіта з такой назвай сёння працуе выстаўка ў мінскай інстытуцыі.
Далей
На людным месцы
Суботнія сустрэчы
Тыдзень, што не мае заканчвацца
Акцыя Гродзеншчыны, што прыцягвае ўвагу да культуры
Як прыцягнуць большую ўвагу грамадства да праблем рэгіянальнай культуры? Ды яшчэ так, каб іх вырашыць? Прынамсі, пастарацца. У галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама вырашылі распачаць ў раёнах Тыдні культуры. Праект — доўгатэрміновы. Інакш кажучы Тыдні тыя абяцаюць стаць традыцыйнымі. Больш падрабязна пра названыя творчыя акцыі распавядаюць ініцыятар праекта, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ІРКСМ Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр ВЯРСОЦКІ і начальнік аддзела ІРКСМ Воранаўскага райвыканкама Алена ЯСТРЭМСКАЯ, якая разам з калегамі распачала Тыдзень культуры ў сваім раёне з 17 жніўня.
Далей
прыватная гісторыя
Коленька
Словы пра графіка Міколу Селешчука
Калі Адам Глобус прынёс у рэдакцыю для пераводу ў “лічбу” раней не друкаваныя работы Міколы Селешчука, якія ілюструюць гэтыя нататкі, яго згадкі пра мастака гучалі з рэфрэнам “Коленька… Коленька… Коленька…” Таму і вырашылі назваць гэтую публікацыю акурат гэтак: “Коленька”.
Далей
Дэтальны разгляд
Беларусы свету
Наперад у... этна
З чаго пачынаецца Беларусь для суайчынніка за мяжой?
У Малдове на сённяшні дзень афіцыйна зарэгістравана дзесяць этнакультурных грамадскіх аб’яднанняў. Адно з самых маладых — “Беларускі культурны рух Малдовы”. І хоць яно мае не надта працяглую гісторыю, але працуе вельмі актыўна і мае добрыя стасункі з Амбасадай Беларусі. Нездарма менавіта іх прадстаўніка накіравалі на Першы кансультатыўны савет пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа. Сваімі ўражаннямі ад змястоўнай дыскусіі на пасяджэнні, а таксама думкамі пра выхаванне нацыянальнай свядомасці ў моладзі, што часцяком ведае пра сваю гістарычную радзіму толькі па аповедах старэйшага пакалення, падзялілася старшыня названага грамадскага аб’яднання Ганна МАЗУР, якая перад ад’ездам у Кішынёў завітала ў рэдакцыю “К”.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Вокнамі да музея маэстра
Пры якіх умовах радзінны дом Ігара Лучанка стане ўстановай культуры
У 1950-х колішні музыкант тэатра Уладзіслава Галубка Міхаіл Лучанок вырашыў перавезці з Чэрвеньскага раёна ў Мар’іну Горку бацькоўскі дом. Менавіта з гэтага дома праз колькі часу на вучобу выправіўся яго сын — будучы народны артыст Беларусі, народны артыст СССР Ігар Лучанок. Збудаванне дайшло да нашага часу, унутры захавалася абстаноўка і нават піяніна, на якім знакаміты ў наступным кампазітар рыхтаваўся да першых урокаў музыкі. Хата даўно спусцела, аднак па задуме самога маэстра павінна неўзабаве папоўніцца галасамі наведвальнікаў: па жаданні кампазітара ля брамкі з’явілася шыльда “Дом-музей Ігара Лучанка”. Але каб асабістае жаданне ператварылася ў жыццё, неабходна прайсці і юрыдычнымі, і арганізацыйнымі сцяжынкамі. Дык ці быць на Пухавіччыне дому-музею славутага земляка?
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Фармаліст, але малайчына!..”
Андрэй Бембель і яго лінія жыцця
Не ведаю, чаму Андрэй Ануфрыевіч так давяраў мне, майму густу, маім прынцыпам у разуменні сучасных і мінулых мастацкіх з’яў, хаця погляды нашы на так званы “сацрэалізм” і нейкія плыні ў еўрапейскім мастацтве зусім не супадалі. Нарэшце, сваёй думкі ён мне ніколі не навязваў. І наадварот... Аднак заўсёды Бембель прасіў мяне, асабліва ў час нашай сумеснай працы ў Саюзе мастакоў, дапамагчы яму скласці тэзісы даклада для якога-небудзь значнага пленума альбо з’езда мастакоў, адрэдактаваць нейкія яго метадычныя праграмы для кафедры скульптуры БДТМІ, якую ён, прафесар, узначальваў шмат гадоў. Асабліва мы зблізіліся ў час падрыхтоўкі майго манаграфічнага альбома пра яго жыццё. На жаль, гэты альбом выйшаў ужо пасля смерці Андрэя Ануфрыевіча ў выдавецтве “Беларусь” і пакуль застаецца, на думку спецыялістаў, найбольш фундаментальным. Хаця многія цікавыя факты з творчай біяграфіі маэстра туды з розных прычы не ўвайшлі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |