Свежы нумар
Выбары-2015
![]() Там будуць асвятляцца важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе. Пра гэта паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.
Далей
Соцыум
![]() Немузычны складнік віцебскага фэсту: за што гатовы плаціць гледачы?
На сёлетнім “Славянскім базары ў Віцебску” нечакана ўзмацніўся такі добра вядомы фестывальнаму свету кірунак, як асветніцтва, што рэалізавалася праз надзвычай багатую (і, як высветлілася, даволі прыбытковую) выставачную праграму: працы Далі і Пікасо (раней гэту выстаўку маглі паглядзець мінчане), Аляксандра Ісачова, “Пашана вялікім майстрам” славацкага мастака Паўла Попа ў Віцебскім мастацкім музеі, “Жывапіс Паднябеснай” (Кітай) і Рэспубліканская выстаўка мастацкага тэкстылю “Знітаванне” ў краязнаўчым (з працягам экспазіцыі ў фестывальным Горадзе майстроў). Ці захаваецца такі падыход надалей?
Далей
"К" інфармуе
![]() У сталічным Палацы мастацтва да 5 жніўня — ІІ Беларуская трыенале графічнага дызайну.
Далей
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() Ля Станькаўскага дома культуры Дзяржынскага раёна завяршыўся пленэр творчай групы мастакоў "Арцель" па праекце "Дабравест". Мастакі рабілі працы для паркавага ансамбля, якім мусіць узбагаціцца прастора вакол ДУ. Наперадзе мастакоў чакае падобнага кшталту праца ў Брэсце, вынікам чаго акажацца казачны парк. А на здымках можна ўбачыць гатовыя работы і абшар працы, выкананай мастаком Віталём Чарнабрысавым.
Далей
![]() Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся з вядомым французскім акцёрам і рэстаратарам Жэрарам Дэпардзьё. Пра гэта паведаміла прэс-служба Прэзідэнта Беларусі.
Далей
![]() Нацыянальны павільён Беларусі на 56 Венецыянскім біенале працуе ў поўным маштабе. Маецца на ўвазе не толькі падключэнне электроннай сістэмы, але і відэаінсталяцыя Канстанціна Селіханава (на фота злева) "Лес", якая з'ўляецца зонай медытацыі праекта "Архіў сведкі вайны".
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі ![]() Героем чарговага выпуска рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." стане знакаміты мастак Георгій Скрыпнічэнка. Пра што журналісты "К" гутарылі са знакамітым беларускім авангардыстам — чытайце ў адным з наступных нумароў "К".
Далей
Форум
![]() Трое музычных крытыкаў пра два новыя альбомы Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” зноў давёў, што ён жывейшы за ўсіх жывых калег, і на радасць сваім прыхільнікам выпусціў альбом, а да яго — альбом кантрольны. Гэта значыць, адразу два рэлізы з песнямі, якія калектыў выконвае на канцэртах, але якія на пласцінках яшчэ не выдаваліся: адзін беларускамоўны (“Прысвячэнне Майстру...”), другі — рускамоўны (“Хмель молодой”). Вядома, мы маглі б пайсці торным шляхам і адрэцэнзаваць іх у рубрыцы “Аўдыя&Відэа”, але дзяржаўныя калектывы робяць падобныя маштабныя рэлізы нячаста. Таму і мы вырашылі падтрымаць пачын артыстаў эксклюзівам і пагутарыць пра гэтыя работы ў фармаце “круглага стала” музычных крытыкаў: рэдактара аддзела газеты “Культура” Надзеі БУНЦЭВIЧ (далей — Н.Б.), намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва” Дзмітрыя ПАДБЯРЭЗСКАГА (Д.П.) і спецыяльнага карэспандэнта “К” Алега КЛІМАВА (А.К.). А ў дадатак да гутаркі — рэзюмэ ад мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага аснамбля “Песняры” Вячаслава ШАРАПАВА.
Далей
На маю думку...
![]() Валерый ДАЙНЭКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Крытэрыямі для праходжання ўсемагчымых кастынгаў у наш час нярэдка становіцца зусім не вакальная падрыхтоўка маладога артыста.
Далей
![]() Яшчэ напрыканцы чэрвеня адбыўся запіс маёй даўняй камернай оперы “Марадзёр”. Выконваў яе аркестр капэлы “Санорус”, а дырыжыраваў падчас запісу Мурат Асуіл. Гэтаму твору ўжо два гады, і я вельмі рады, што ён нарэшце ўвасобіўся ў жыццё.
Далей
![]() Сяргей ВЫСКВАРКА, этнахарэограф, мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага ансамблю “Верабейкі”, загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага РДК
Сёлета ў нашым раёне прайшоў ужо пяты па ліку рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры “Пятровіца”, які распачынаўся ў 2011 годзе як танцавальны летнік.
Далей
![]() Сяргей САДОЎСКІ, прадпрымальнік, музыкант, арганізатар фестывалю “Жывое небе Браслава”
Думка арганізаваць фэст у Браславе з’явілася ў мяне даўно. Справа ў тым, што я прыхільнік рок-н-ролу, і не лічу, што сёння гэты музычны кірунак не запатрабаваны…
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты Тэндэнцыі сферы
![]() Акцыі накшталт “фестываль у фестывалі” практыкаваліся на “Славянскім базары ў Віцебску” неаднаразова. Але ўпершыню ў рамках славутага Міжнароднага фестывалю мастацтваў адбыўся фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, які не проста ўнёс дадатковую фарбу ў агульнае свята, а на некалькі дзён цалкам змяніў гарадское аблічча. І ўвогуле прапанаваў новую формулу гарадскіх святкаванняў “на прыродзе”.
Далей
Праекты развіцця
![]() Live з культурнай “кухні”: як робіцца рыцарскі фэст? / Як дадаць да ўзросту горада 80 з рэштай гадоў і правільна ставіць цэннікі на імпрэзы
У мінулыя выхадныя адзін з найстаражытных гарадоў Усходняй Еўропы прымаў гасцей з нагоды Свята сярэдневечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2015”. Штогадовая дзея на Магілёўшчыне вельмі арганічна ўпісваецца ў мясцовыя краявіды, дапаўняе архітэктурную спадчыну, увогуле, глядзіцца натуральна, не па-бутафорску. Але за гэтай лёгкасцю і дарэчнасцю — вялікая работа некалькіх каманд прафесіяналаў, папунктная распрацоўка праграмы мерапрыемства, сацыялагічны аналіз сваёй публікі, вырашэнне мноства побытавых пытанняў. З усімі тонкасцямі арганізацыйнай кухні мне як журналісту і, згодна фестывальнай тэрміналогіі, маладому збраяносцу, дапамог разабрацца калектыў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама. Дарэчы, аддзел з’яўляецца адным з заснавальнікаў фестывалю, разам з Цэнтралізаванай клубнай сістэмай Мсціслаўскага раёна, а таксама Клубам гістарычнай рэканструкцыі “Саюз вольных ратнікаў”.
Далей
Prof-партфоліа
![]() Прамежкавыя вынікі “Спеўнага сходу”: “пракачка” — кожнадзённы спеў
Пра музычны праект, запушчаны Сяргеем ДОЎГУШАВЫМ і Аляксеем ЧУБАТАМ мінулай вясной "К" пісала ў № 40 за 2014 г. Але за год існавання "Спеўнага сходу" назбіралася дастаткова пытанняў і разваг, з якімі аўтарам унікальнай ініцыятывы варта падзяліцца з чытачамі “К”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў аКно ў свет
![]() Чаму ў Парыжы варта наведаць… бібліятэку?
У Навагрудку, у Доме-музеі Адама Міцкевіча, працуе выстаўка з фондаў французскага музея нашага земляка пры Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Было прывезена 16 гравюр ХІХ стагоддзя да твораў “Гражына”, “Конрад Валенрод” і “Пані Твардоўска”, выдадзеных у 1863-1864-м. Гравюры Станіслава Лукомскага па малюнках Антонія Залескага створаны да познаньскіх выданняў Міцкевіча.
Далей
![]() Пару тыдняў таму народны хор народнай песні “Вербніца” Пружанскага гарадскога Палаца культуры вярнуўся з паездкі ў Іспанію. Артысты пабывалі там не як турысты, а як госці: выступалі на VI Міжнародным фальклорным фестывалі, што ладзіўся ў горадзе Льёрэт-дэ-Мар.
Далей
art-блог
![]() Цэнтр сучасных мастацтваў да 1 жніўня прадстаўляе міжнародны праект “Анатомія. Ідэальнае цела”. У асноўным праект фатаграфічны з уключэннем відэаарта і перформанса. Не магу сказаць, чаго ў ім больш — рэтраспекцыі альбо сучаснага мастацтва. І ў прысутнасці сацыяльна-арыентаваных работ хацела б спыніцца на арт-фатаграфіі. У гэтай частцы — некалькі рэгістраў і нават ліній разлому. Добра тое, што праект маштабны: у ім прымаюць удзел не толькі асобныя аўтары, але і арт-групы — усяго іх 22 — з Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Швецыі, Латвіі і Аўстрыі. Куратар — Дзіна Даніловіч.
Далей
![]() Чэрвеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявачка Ірына ВІДАВА і кампазітар Алег МОЛЧАН (A.), а таксама спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Каментарыі (1)
На людным месцы
Суботнія сустрэчы
![]() Замкнулася тэатральнае “кола” Пінска ў 2006 годзе. З гэтага часу вядзе адлік найноўшая гісторыя прафесійнай трупы ў гэтым горадзе. Пра жыццё наймалодшага драматычнага тэатра краіны гутарым з яго дырэктарам — мастацкім кіраўніком Аляксандрам ЛУКАШЭНКАМ.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Паралелі
![]() Фларыяна ГАБЕР, гісторык і крытык вулічных мастацтваў (Бельгія — Францыя)
Вулічнае мастацтва ў Беларусі яшчэ толькі пачало развівацца, але гэты працэс ідзе ў вас вельмі інтэнсіўна. Заўважу, што гэта мастацтва і ў Заходняй Еўропе мае не такі працяглы шлях, як часам здаецца. Сыходзячы каранямі ў старадаўнія карнавалы, у сваім сучасным выглядзе яно пачало развівацца толькі з канца 1970-х.
Далей
прыватная гісторыя
![]() Ігар і Вольга Паліводы: дыялог праз 19 гадоў. Частка VІ
Сённяшняя публікацыя дзённікаў знакамітага кампазітара Ігара Паліводы ў фармаце віртуальнага дыялогу праз 19 гадоў з Вольгай Палівода, удавой кампазітара, прысвечана складанаму, супярэчліваму і неспрыяльнаму для творчасці часу — пачатку 1990-х. Пра што былі думкі творцы ў гэтыя гады? Адгорнем старонкі запісаў Ігара Ігаравіча.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
У адну раку двойчы
З Ельскага раёна Гомельскай вобласці распачаўся штогадовы фестываль-акцыя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла”. Старт сёлетняму праекту быў дадзены 3 ліпеня, што памножыла яго важкасць, бо дзея ішла на фоне дзяржаўных урачыстасцей з нагоды Дня Незалежнасці.
Далей
фатаграфічная калекцыя
![]() На сутыкненні ручнікоў і вайны
“Бывай, Радзіма!” — новая фотакніга Андрэя Лянкевіча, якая мусіць убачыць свет налета. Альбом, прысвечаны даследаванню памяці Другой сусветнай вайны, яе канструяванню ў сучасным беларускім грамадстве, складаецца з 15 серый фатографа, што нараджаліся цягам апошніх чатырох гадоў. Гэты праект “выйшаў” з вялікай працы Андрэя “Паганства” і, урэшце, з пытання “Што ёсць Беларусь?”. Абапіраючыся на гісторыю сваёй сям’і, аўтар спрабуе прапанаваць уласны погляд на асэнсаванне траўмы глабальнага ваеннага канфлікту.
Далей
![]() За амаль сорак гадоў падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне пакінулі не буйныя гарады і не вёскі, якіх наведаў тысячы, а нашы мястэчкі. Гэтым разам згадаю паездку ў Ракаў, які на гэтых здымках прахалодна-зімовы.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
![]() Спроба сіткама па-беларуску
Нядаўна скончыліся здымкі першага беларускага сіткама “ГараШ”, пра які “К” згадвала ў мінулым нумары. Тады ж на старонках газеты быў сцісла перададзены сюжэт стужкі. Жанр яе пазначаны як чорная камедыя. Гэта будзе адказ галівудскім і расійскім серыялам накшталт “Доктара Хаўса” і “Інтэрнаў”. Карціна знята пра сучаснага беларуса, у ёй прадстаўлены погляд на яго бачанне жыцця. У фільме будзе не толькі гумар, але і брутальнасць, драма, а месцамі нават элементы містыкі і хорару. Наш пазаштатны аўтар наведаў здымачную пляцоўку і нават выканаў эпізадычную ролю ў "ГараШы".
Далей
Вяртаючыся да надрукаванага
Ізноў пра аснову...
Аб навучальным працэсе на кафедры скульптуры Акадэміі мастацтваў
У якасці адказу на меркаванне скульптара Канстанціна Селіханава "Аснова — тая ж, але...", апублікаванага ў "К" № 24, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў накіравала ў рэдакцыю нашай газеты службовыя запіскі дэкана мастацкага факультэта ўстановы Аляксандра Прохарава і загадчыка кафедры скульптуры Уладзіміра Слабодчыкава. Дзякуем вядучай мастацкай ВНУ краіны за ўвагу да публікацый "К" і прапануем пазнаёміцца з выказваннямі названых прадстаўнікоў як творчага цэху, так і прафесарска-выкладчыцкага складу Акадэміі. Таксама будзем рады працягу дыскусіі, датычнага стану мастацкай адукацыі, якая цягам летніх месяцаў перыядычна ўзнікае на старонках газеты.
Далей
Страта
Эльвіра Пятроўна Герасімовіч
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю ГЕРАСІМОВІЧ Эльвіры Пятроўны — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1968 — 1984), выдатнага беларускага тэатразнаўцы, актрысы, педагога і выказвае спачуванні яе родным і блізкім.
Светлая памяць аб ГЕРАСІМОВІЧ Эльвіры Пятроўне назаўсёды застанецца ў сэрцах яе калег і сяброў.
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |