Свежы нумар
"К" інфармуе
ВЕЧАРЫ НЯСВІЖА
З 26 па 28 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" прымае традыцыйны праект Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў". Сёння гледачоў чакае канцэрт "Кахання нягучныя словы" ў тэатральнай зале замка, а ва ўнутраным двары — опера "Паяцы". У заўтрашняй праграме — оперы-аднаактоўкі "Капельмайстар" і "Служанка-гаспадыня", а таксама гала-канцэрт Вялікага тэатра да 70-годдзя Перамогі...
Далей
Мемарыял у Трасцянцы
Мемарыял у Трасцянцы — сімвал асуджэння антычалавечай палітыкі нацызму ў адносінах да мірнага насельніцтва ўсёй Еўропы. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня на мітынгу-рэквіеме “Вароты памяці”, прысвечаным адкрыццю мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”.
Далей
За шматгадовую плённую працу
За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў, заслугі ў развіцці мастацтва і культуры былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг дзеячаў названай сферы. Таксама былі прысуджаны ганаровыя званні. Пра гэта гаворыцца ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 248 ад 18 чэрвеня.
Далей
Дні духоўнай культуры
Дні духоўнай культуры Расіі ў Беларусі стартавалі ў Мінску на гэтым тыдні. Імпрэзы ў рамках падзеі працягнуцца да 2 ліпеня. Сярод гарадоў-удзельнікаў не толькі сталіца, але і Брэст ды Лоеў. Пад час адкрыцця Дзён духоўнай культуры паміж міністэрствамі культуры дзвюх краін была падпісана Праграма супрацоўніцтва на 2015 — 2017 гады.
Далей
"Мастацтва павінна..."?
Сёлета Беларусь на міжнародным кірмашы "Art-Вільнюс" па традыцыі прадстаўляе Галерэя сучаснага мастацтва "Ў". Гэтым разам праектам Міхаіла Гуліна "Мастацтва павінна...".
Далей
Пад гукі паланэза
Адной з падзей, прымеркаваных да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага стала міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Творчая спадчына М.К. Агінскага”, арганізаваная Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Польскім інстытутам у Мінску.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Дзеці, куды вас падзеці?
Як займець пракат удалых дзіцячых спектакляў?
Дзіцячая тэатральная творчасць — школьная, часам з прыцэлам на будучую прафесійную, ці проста аматарская, без аніякіх “далёкіх мэт”, — тэма заўсёды актуальная. І асабліва — у Год моладзі. Тым больш, што цяперашні навучальны год пакінуў адразу некалькі падрыхтаваных дзецьмі (на чале з дарослымі, вядома) спектакляў, якія можна абмяркоўваць і ацэньваць па самым высокім мастацкім рахунку, пакідаючы месца для адкрытых разваг і дыскусій: маўляў, а што далей?
Далей
На маю думку...
Канвертаваная этніка
Вячаслаў КАЛАЦЭЙ, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Мой улюблёны філолаг — Галіна Барташэвіч, аўтар тома “Дзіцячы фальклор” з акадэмічнага збору вуснай спадчыны нашага народа — пачынае лекцыі з пытання: “Ведаю краіну, дзе школьнікі штодня пачынаюць заняткі са спеваў народнай песні. Што гэта за краіна?” Пасля таго, як аўдыторыя дэманструе веды па геаграфіі Усходняй Еўропы, Азіі і Афрыкі, спадарыня Галіна “прышпільвае” яе адказам: “Не, шаноўныя, гэта — не Румынія, не Паўночная Карэя, не Мазамбік… Гэта — Нарвегія”.
Далей
Як характар і менталітэт
Яўген САХУТА, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці
Культура не церпіць наступу навукова-тэхнічнага прагрэсу, асабліва яе матэрыяльная частка. Самі разумееце, што калі ў крамах ёсць шкляны ці парцалянавы посуд, калі ёсць прамысловы тэкстыль, штампаваныя прадметы побыту, то, канешне, ганчары пакінуць сваю працу, ткачыхі перастануць ткаць, мы адмовімся насіць традыцыйны касцюм. Карацей, гэта аб’ектыўная з’ява, характэрная для ўсяго свету.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Негатыў і “дзіды”
Уладзіслаў МІСЕВІЧ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Не так даўно ў мяне запыталі, чаму “многія ўдзельнікі “Песняроў” розных складаў абвяшчаюць выдатнай тую ці іншую музыку і яе выканаўцаў, а вось ансамбль, у якім самі ўдзельнічалі, нярэдка змешваюць і ўтоптваюць вядома з чым і вядома ў што?”
Далей
Тэндэнцыі сферы
Сертыфікат творцы
19 чэрвеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 251, згодна з якім асобамі, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў (і, адпаведна, вызваляюцца ад “падатку на дармаедства”, які сёння актыўна абмяркоўваецца ў публічнай прасторы) прызнаны не толькі члены творчых саюзаў, але і ўладальнікі сертыфікатаў творчага работніка. Такія дакументы, тэрмін дзеяння якіх пяць гадоў, будзе бясплатна выдаваць спецыяльная экспертная камісія, якая створана пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Ці рэальны віртуальны дакумент?
Электронны дакументазварот у сферы культуры: рэаліі і перспектывы
Запіс у бібліятэку і выбар патрэбных кніг, замова хітоў, якія прагучаць на бліжэйшай сельскай дыскатэцы ці нават атрыманне дазволу на рамонтныя работы на аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны — усе гэтыя і многія іншыя паслугі, так ці інакш датычныя культуры, з цягам часу можна будзе атрымаць пры дапамозе Інтэрнэту нават не выходзячы з дому. І гэты час не такі ўжо і далёкі, як можа хтосьці падумаць.
Але ж, натуральна, атрыманне электронных паслуг ад самых розных дзяржаўных органаў і арганізацый праз Сеціва ў Беларусі толькі пачынаецца. Справа ў тым, што на шляху да, так бы мовіць, агучанай “светлай будучыні” — аказання падобных онлайн-паслуг — пакуль існуюць некаторыя складанасці. Адна з іх — неабходнасць поўнага ўкаранення ва ўсіх дзяржаўных ведамствах і арганізацыях сістэмы электроннага дакументазвароту, як гэта і прадпісана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 4 красавіка 2013 года. Дарэчы, гэты ж Указ прадугледжвае “прыняць меры, якія забяспечваюць паэтапнае скарачэнне да 2016 года колькасці дакументаў на папяровых носьбітах”. Так што праз пэўны час і папяровыя распараджэнні ад дырэктараў ці кіраўнікоў разнастайных дзяржаўных органаў ды арганізацый, як вынікае, маюць кануць у Лету…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праекты развіцця
Базавая велічыня для новага адліку
Акцыя “К”: журналісцкі аўтатур па СДК і не толькі: дык колькі аддзелаў культуры ў раёне?
У гэтай публікацыі гаворка пойдзе пра вёску Райца на Карэліччыне і вёску Наваельня на Дзятлаўшчыне, а больш дакладна — пра цікавых людзей, што робяць жыццё ў гэтых паселішчах прыгажэйшым. Місія — высакародная. І дарэмна сёння, у час летніх адпачынкаў, хтосьці імкнецца да дальняга турэцкага берага. Паверце, у Райцы, да прыкладу, вас чакае не менш неспадзяваных цікавостак і карысных адкрыццяў…
Далей
Prof-партфоліа
Драйв у рокавым сугуччы
Тэхналогія стварэння і правядзення фестывалю
Сёння ціша ля Белай вежы ў Камянцы зменіцца гітарнымі рыфамі ды рокавай імправізацыяй. Дзякуючы энергіі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мікалая ГРОМІКА, раён узбагаціўся цікавым маладзёжным праектам “Камянецкі драйв”. Для “К” Мікалай Канстанцінавіч распавёў пра “кухню” і тэхналогію правядзення музычнага форуму, яго першыя крокі, складанасці новай справы і варыянты іх вырашэння.
Далей
аКно ў свет
Урокі плавання між стэрэатыпаў
Незнаёмая краіна: спазнанне праз кіно
Фестываль амерыканскага дакументальнага кіно ўвесну адбыўся ў мінскім кінатэатры “Перамога” не ўпершыню. Праграму “Незнаёмая Амерыка” прадстаўлялі рэжысёр Жан-Мішэль Дысар і прафесар Майкл Рынаў. Паказаная мінчанам дакументалістыка “дала магчымасць незнаёмым людзям абмяркоўваць сур’ёзныя рэчы”. Канцэпцыйна ж яна грунтавалася на тым, каб адрознівацца ад галівудскай прадукцыі — ігравых фільмаў, дзе прадказальна працуюць складнікі поспеху. Раскрыццё асобы ў супрацьстаянні стэрэатыпам — вось што цікавіць аўтараў стужак, знятых у 2012 — 2013 гадах, кожная з якіх мае па некалькіх міжнародных узнагарод.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Крытычная маса
Акадэмія ў трэндзе
Што засведчыла выстаўка да 70-годдзя мастацкай ВНУ?
Зрабіць выстаўку цяжка ў двух выпадках — калі экспазіцыйнага матэрыялу не хапае і трэба думаць, чым запоўніць пустэчы, альбо калі яго вельмі багата і шкада нават, што немагчыма усё прадэманстраваць, бо выбіраць у такім выпадку — нібы па жывым рэзаць. Менавіта ў такой сітуацыі, калі багацце матэрыялу — праблема, апынуліся тыя, хто рабіў выстаўку да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у сталічным Палацы мастацтваў. Хоць Палац — адзін з найбуйнейшых выставачных залаў краіны, нават яго двух паверхаў недастаткова, каб разгарнуць прадметны аповед нават пра два факультэты — мастацкі і факультэт дызайна і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, — пра іх здабыткі, што сталі часткай гісторыі нацыянальнага мастацтва, пра сённяшні дзень і перспектывы. Пад дахам згаданых падраздзяленняў сканцэнтравана мноства творча-вытворчых спецыялізацый, кожная з якіх вартая грунтоўнай “персаналіі”.
Далей
art-блог
Кухонны трылер
“Каралева...”, якая страсянула людзей
“Я хачу пісаць такія п’есы, якія б крыху страсянулі людзей”, — гэтыя словы належаць ірландцу Марціну МакДонаху, чыя першая п’еса “Каралева прыгажосці з Лінэна” была напісана ў 1996-м за восем дзён. “Цуд сучаснага тэатра” — так ахрысціла яе строгая прэса, а тэатральная крытыка ўзнагародзіла сур’ёзнай прэміяй Лоўранса Аліўе. “Каралева прыгажосці з Лінэна” — гісторыя пра хатнюю вайну, якая ідзе паміж пажылой мамай Мэг Фолан (заслужаная артыстка краіны Таццяна Ліхачова) і яе сталай дачкой Морын (артыстка Анжаліка Баркоўская). Але гэта яшчэ і гісторыя трагічнага кахання. У героях МакДонаха багата жыццёвых сіл і страсцей.
Далей
100*66,6: сцены-рамы фотаабстракцый
Чаму лепш назваць нумарам?
Ці можа энтрапія быць прыгожай, а фатаграфія выглядаць як жывапіс? Адказы атрымліваеш, калі трапляеш у галерэйную прастору Беларускага саюза дызайнераў, дзе экспануецца выстаўка “100*66,6” Алега Яравенкі. З гэтага моманту пачынаецца гульня, новы адлік часу — таго, які пануе ў каралеўстве сучасных руін. Фатаграфіі ў памяшканні — як косткі ў мякаці фрукта, яны адно, узаемнаспалучаныя, амаль тоесныя. Фігуру і фон не зблытаць, але паміж імі сцерлася лінія адчужэння, афіцыйных адносін, яны — раўнапраўныя кампаненты аднаго асяроддзя.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Суботнія сустрэчы
Ці варта станавіцца Панявежысам-2?
Абласны тэатр у Маладзечне: дзіцячыя садкі, дрэва 25-годдзя і верны глядач
У свой час на ўрачыстасцях з нагоды адкрыцця Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне адзін з высокіх гасцей выказаў пажаданне трупе стаць “другім Панявежысам”. Слава пра легендарны тэатр з правінцыйнага літоўскага горада “грукатала” на ўвесь колішні Савецкі Саюз. Там працавалі шматлікія выбітныя літоўскія акцёры, у іх ліку і Данатас Баніёніс. У Панявежыс на спектаклі прыязджалі не толькі гледачы з краін Балтыі, але і тэатральныя “гурманы” Масквы і Ленінграда. Урэшце, кожны тэатр развіваецца па акрэсленым шляху. І параўноўваць калектывы з адрознымі эстэтычнымі кірункамі, нягледзячы на ўмоўную агульнасць (геаграфічную аддаленасць ад сталічных цэнтраў), — справа няўдзячная і, бадай, непатрэбная. Тым не менш, тое пажаданне 25-гадовай даўніны ў адрас маладзечанскага тэатра гучала шчыра, з ноткай ідэалізму, вядома. А як развіваецца маладзечанскі тэатр сёння? На гэта ды іншыя пытанні адказвае дырэктар Мінскага абласнога драматычнага Юрый КРЫВЕНЬКІ, які самым яркім момантам у жыцці калектыву на дадзены момант назваў удзел у праграме ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі, дзе трупа прадставіла спектакль “Падобны на Стынга” Ірыны Пісьменнай ў пастаноўцы Мікалая Дзінава.
Далей
прыватная гісторыя
Адгукалася ў душах…
Пра час, энергію, дарогі на Алімп і з яго
Мінулы год быў адзначаны круглымі датамі, якія справілі гурты “Стары Ольса”, “Сцяна”, “Нейра дзюбель”, “Naka”... 20 гадоў споўнілася і калектыву, які досыць доўга насіў ганаровае званне айчыннага гурта № 1. (Пасля “Песняроў” такі статус усплываў адносна айчынных калектываў хіба пару разоў.) Амаль чатыры гады таму ў ім адбыўся гучны раскол — быў “звольнены” фронтмэн. Маса слоў “з нагоды” сказана трыма астатнімі музыкантамі гурта, колішні ж лідар пераважна адмоўчваўся. Мы паспрабавалі разгаварыць яго. Адзінае, што інтэрв’ю затрымалася ў запасе рэдакцыі амаль на паўгода. Неяк не мелі канкрэтнай нагоды для яго публікацыі, а да "круглай даты" калектыву выйсці яно не паспела. Ды нядаўна герою гэтай публікацыі задалі пытанне калегі з партала "Tuzin.fm": ці існуе верагоднасць такой сітуацыі, калі гурт можа сабрацца разам. І наш візаві адказаў: “Мусіць адбыцца такая рэч, дзеля якой нельга не сабрацца. Як, напрыклад, дапамога цяжкахвораму чалавеку”. І неяк усцешыў такі адказ. Бо яшчэ паўгода таму рыторыка абодвух бакоў канфлікту была іншай. Ды пачалі размову мы з тэмы, не датычнай той спрэчнай сітуацыі, а хутчэй з акцэнтаў, якія постфактум спрабуем расставіць да таго часу, калі гурт "N.R.M." (пра яго гаворка) быў квартэтам, а таксама з пытанняў, датычных культуры наогул.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Шкада кніг у прынцыпе
Наведаў свайго сябра, які жыве ў мястэчку (урэшце, сітуацыя тычыцца не выключна гэтай умоўнай кропкі N. на карце рэспублікі). Спытаўся пра культурную сітуацыю там. Аказалася, што зачынілі дзіцячую бібліятэку. “Але гэта і слушна: у яе зайсці было страшна з дзіцём — у такой струхлелай драўлянай хатцы ўстанова месцілася…” — адразу зазначыў мой сябар. “А кнігі?” — пытаюся я. І атрымліваю адказ, які прымушае мяне, прынамсі, задумацца. Урэшце, у ім нічога асаблівага для бібліятэкараў нашай краіны, што працуюць не першы год ва ўмовах аптымізацыі.
Далей
Фотасюжэт нумара
"Біблія#кантакт" усталяваны!
Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І. Леніна днямі правяла Фестываль маладзёжных культур "Біблія#кантакт". Некалькі момантаў акцыі — у фотасюжэце нумара.
Далей
фатаграфічная калекцыя
Ігумен — не ў чэрвені / Мястэчкі Беларусі
За амаль сорак гадоў маіх падарожжаў па Беларусі самае вялікае ўражанне пакінулі не буйныя гарады і не вёскі, якіх наведаў тысячы... Самыя цёплыя і змястоўныя ўспаміны ў мяне звязаныя з нашымі мястэчкамі, невялікімі гарадамі — сёння, у асноўным, раённымі цэнтрамі і пасёлкамі. Дэманструю ў гэтым нумары свае фотаўражанні ад колішняга Ігумена — цяперашняга Чэрвеня. Праўда, так выйшла, што здымкі — зімовыя. А мо тое і няблага ў летнюю спёку?
Далей
Страта
РАНЦАНЦ Арнольд Аляксандравіч
23 чэрвеня 2015 года на 70-м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця заслужаны артыст Украіны і Беларусі Арнольд РАНЦАНЦ.
Далей
Рэпліка пра...
А мо капліца?
З вялікай цікавасцю пазнаёміўся з публікацыяй Барыса Крэпака “Летапісец партызанскай эпапеі” пра мастака Сяргея Раманава і яго творчасць.
Далей
Наш эксклюзіў
Архіў сведкі біенале
Нататкі медыятара Нацыянальнага павільёна Беларусі на 56 Венецыянскім біенале. Частка ІV
Чым больш занурваешся ў La Biennale di Venezia, тым больш атрымліваеш задавальнення ад яго абліччаў. Венецыянскае біенале — гэта парад экспазіцый-дэбатаў, марафон уражанняў, і вядома ж, шоу, якое захоплівае сваім абяцаннем большага. Гэта змова яго ўдзельнікаў у тым, што проста зараз адбываецца Гісторыя. І біенале — гэта, вядома, рынак, які працуе па пэўных законах, вядомых для адмыслоўцаў і трошкі прыадкрытых для неафітаў.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Мы былі моцныя духам...”
Партызанская адысея Леаніда Дробава
Хто стане спрачацца, што адносіны да мінулага сваёй краіны — паказчык маральнага здароўя нацыі. Мінулае — гэта сваеасаблівае багацце, якое пераходзіць да нашчадкаў як спадчына. Гісторыя нашай Беларусі поўная мноства радасных, гераічных, але і трагічных старонак, ні адну з якіх не выкрэсліш з народнай памяці. Нам так патрэбна не адмаўляцца ад нашай гісторыі, а ганарыцца ёю, вывучаць яе і, галоўнае, памятаць пра тых, хто яе ствараў, рызыкуючы жыццём.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |