Свежы нумар
У нумар!
Шчырасць адкрытага дыялога
Прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Республікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, што адбылася 29 студзеня ў сталічным Палацы Незалежнасці, сталася сапраўды незвычайнай. З самага пачатку сустрэчы Лідар краіны заклікаў журналістаў да адкрытага дыялога, прапанаваўшы не толькі задаваць пытанні, але і дзяліцца сваімі думкамі па той або іншай праблеме. Такім чынам, Кіраўнік дзяржавы адразу ж узняў традыцыйнае медыйнае мерапрыемства зусім на іншы, больш высокі і якасна новы ўзровень.
Далей
"К" інфармуе
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
у мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 567 “Аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванні развіцця кінематаграфіі”, на падставе Палажэння аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 174 “Аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў”, і загаду Міністра культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.01.2015 № 12, аб’яўляе адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.
Далей
"Белае сонца..."
Днямі "К" наведала Мастацкую галерэю твораў Леаніда Шчамялёва. Прапануем паглядзець на выставачную прастору, дапоўненую відэашэрагам. Экспазіцыя "Белае сонца халоднай зімы" прымеркавана да 92-га дня нараджэння знакамітага майстра. А на старонцы 5 гаворка пойдзе пра надзённыя клопаты развіцця гэтай установы культуры.
Далей
Свята прыгажосці
Мінскі Палац дзяцей і моладзі прыняў Баль праваслаўнай моладзі ў мінулую суботу. У імпрэзе ўдзельнічала больш за 350 пар з Беларусі ды іншых краін СНД. Цудоўная традыцыя падтрымліваецца арганізатарамі ўжо сёмы раз.
Далей
Дзяжурны па нумары
З песні слоў не выкінеш?..
Пачытаеш у прэсе ці ў Сеціве ўсе гэтыя зводкі з расійскіх культурных палёў, нагледзішся навін пра тое ж, і ажно зайздрасць бярэ. Тут ад аптымізацыі ў сферы беларускай культуры некаторыя яе работнікі моцна сумуюць, у гурткі і клубы сцежкі зарастаюць, бібліобусы не ходзяць, а там людзям з той жа галіны, здаецца, літаральна няма чым сябе заняць...
Далей
На маю думку...
Пра рэнтабельнасць шырокага жэсту
Крысціна ЛЯДСКАЯ, арт-куратар, старшы навуковы супрацоўнік Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва
Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва напярэдадні Дня нараджэння майстра, чыё імя яна нясе ўжо без малога дванаццаць гадоў, ізноў дэманструе поўную калекцыю яго жывапісу, падораную мастаком Мінску ў 2003-м. Апошняе і стала тады нагодай для адкрыцця галерэі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Этыка аўтарскага права
Алег МОЛЧАН, кампазітар, прадзюсар
Я сказаў бы, што ў нас, у Беларусі, сёння існуюць праблемы не столькі з аўтарскім правам, колькі з нормамі этыкі, паводзін, адносін паміж людзьмі. Вось на гэтыя нормы ў апошні час забыліся. Хаця, мабыць, і раней існавала частка людзей, якая меркавала, што ісці па галовах, не зважаючы ні на што, — гэта тое, што і трэба рабіць у жыцці.
Далей
Калі за плячыма — школа…
Уладзімір РАДЗЕВІЧ, выкладчык па класе драўляных духавых Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў
Педагагічны аўтарытэт не ўзнікае на пустым месцы. Згадваю нашых з канцэртмайстрам Таццянай Стэльмашук вучняў Данііла Крыловіча, які цяпер вучыцца ў Дзяржаўным каледжы імя Глінкі, Настассю
Тумель...
Далей
Prof-партфоліа
На што попыт у музкаледжы?
Як установе адукацыі “раскруціць” земляка і зрабіць прафесію працягальнай
Лідскі дзяржаўны музычны каледж згадваўся на старонках “К” неаднойчы. Найперш — у сувязі з чарговымі перамогамі тамтэйшых выхаванцаў на міжнародных фестывалях ды конкурсах. А чым жыве каледж “у вольны ад перамог” час? Ці перажывае ён тыя ж праблемы, як і іншыя музычныя навучальныя ўстановы? І як з імі змагаецца?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Хто ты, сучасны бібліятэкар?
Сацыялагічнае даследаванне: стагнацыя кадраў, самаадукацыя і пытанне кампетэнцый
Цягам 14 месяцаў — з лістапада 2013-га да канца 2014-га — супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася сацыялагічнае даследаванне айчынных бібліятэкараў. Прывяду толькі адну лічбу: у анкетаванні прынялі ўдзел больш за 900 супрацоўнікаў сферы з усіх раёнаў, а на расшыфроўку даных і іх аналіз давялося патраціць блізу года!… Што і казаць, праца сталася адной з маштабных у найноўшай гісторыі айчыннай бібліятэчнай справы. Вынікі даследавання накіраваны ў адпаведныя ўпраўленні Міністэрства культуры ды ў Інстытут культуры Беларусі.
Далей
Крытычная маса
Каму перадаць сцяг?
Выстаўка твораў маладых мастакоў у Год моладзі — гэта як трапнае слова ў паэтычны радок і як лыжка да абеду. Няйначай такая імпрэза ў планах Саюза мастакоў ёсць, і ў свой час мы яе пабачым ці ў Палацы мастацтва, ці ў павільёне, што на плошчы Дзяржаўнага сцяга, ці ў абодвух будынках адначасова ды яшчэ з даважкам адкрытай прасторы плошчы Якуба Коласа альбо агароджы парку Чалюскінцаў, ужо звыкла прыстасаваных для экспазіцыйных мэт. Але калі тое ў сталіцы яшчэ будзе… А вось у Брэсце рэгіянальная маладзёжная выстаўка ўжо адкрылася. Такую аператыўнасць, канешне ж, трэба толькі вітаць.
Далей
Каментарыі (1)
art-блог
Танцуй, Ваня!
Рэжысёр-пастаноўшчык (ён жа — аўтар інсцэніроўкі) спектакля “Да трэціх пеўняў” Міхась Краснабаеў стварыў па аднайменнай аповесці Васілія Шукшына ў Нацыянальным акдэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа яркае, забаўляльнае, камедыйнае відовішча. У ім пераважае іранічны погляд на гісторыю, на ўсіх, без выключэння, персанажаў, тым не менш асобна прасочваецца і сатырычны, выкрывальны сарказм. І ў эпізодах, дзе рэжысёру ўдаецца выявіць падтэкст твора, матэрыялізаваць яго “эзопаву мову”, пастаноўка набывае мастацкі аб’ём. Сама аповесць знешне як быццам бы не вельмі прыкметная — ну, падумаеш, нейкая там казачка. Але чытаеш — і здзіўляешся сатырычнай вастрыні твора, глыбіні падтэксту, закладзенага ў ім.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Парушаючы зону камфорту
Фотавыстаўка ўзняла сацыяльныя пытанні
Пра тое, што беларуская фотажурналістыка можа выходзіць за межы ролі, адведзенай ёй — ілюстрацыі падзей, — спрабуе распавесці выстаўка “Бліжэй, чым блізка” ў прасторы “ЦЭХ”. І сапраўды, не інерцыйнае фатаграфаванне “на адлегласці”, у бяспецы (падзеі ці чалавека), а набліжэнне, паглынанне, парушэнне зоны камфорту (і ўласнай, і чужой), і ў выніку — нараджэнне пэўнай эмоцыі, уражання, эфекту, роздуму. Вышэйназванае і вылучае праекты адзінаццаці беларускіх аўтараў — удзельнікаў выстаўкі.
Далей
На людным месцы
Сустрэча са Шчарачком
“Паміж Мнютай і Аўтай” — так у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці назвалі выстаўку народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Талака” Шаркаўшчынскага дома рамёстваў.
Далей
Пра ўсіх — патроху
Постаптымізацыйны стан клубнай справы — праз фестываль
Напрыканцы мінулага года ў Пастаўскім раёне прайшоў Фестываль вясковай мастацкай творчасці, які быў арганізаваны раённым Цэнтрам культуры і народнай творчасці.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
З чырвонымі трамвайчыкамі
Алена Марцьянава — маладая мастачка з Чэрвеня. Яе этапы сталення: Чэрвеньская школа мастацтваў, Лінгвістычны ўніверсітэт, прафесія перакладчыка, вандроўкі па Еўропе, ЗША. Дарэчы, менавіта са стрытаў і авеню Нью-Ёрка паходзяць яркія чырвоныя трамвайчыкі на карцінах Алены — цяпер, мабыць, самы пазнавальны элемент яе работ урбаністычнага кірунку.
Далей
Каментарыі (1)
Гістарыёграф
Беларусь — “часціца дарагога свету…”
Успаміны знакамітага філосафа аб радзіме
Цягам дзесяцігоддзяў іхнія імёны былі ў наc пад забаронай, а працы ведала вузкае кола спецыялістаў. На пачатку ХXI стагоддзя сітуацыя змянілася: іх ідэі сталі запатрабаванымі на радзіме. У апошнія гады навукоўцы самых розных спецыяльнасцей пачалі праяўляць цікавасць да Мікалая Лоскага (1870 — 1965), яго кніг, што сталіся філасофскай класікай у Еўропе і Амерыцы. Ён — найбольш вядомы ў свеце прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Лоскіх.
Далей
Суботнія сустрэчы
Пастаянны кругазварот фондаў
Музей скіраваны на пошукі балансу паміж традыцыямі і "спрошчаным варыянтам" для спажыўца
Музей — аб’ект надзвычайны. І справа не толькі ў канцэнтрацыі даўніны на квадратны метр экспазіцыйнай плошчы. Справа ў захавальніках гэтай даўніны. Цёплую музейную аўру ствараюць нясумныя асобы, што маюць талент не адно адшукаць унікальную рэч, але і, надаўшы ёй частку сваёй душы, прымусіць ізноў працаваць на ўсеагульную духоўную карысць. Таму музеі не могуць быць сярэднімі, яны — альбо добрыя, альбо — кепскія. І зусім іншая гаворка — пра раённую ўстанову, што мае філіял у абласным цэнтры. Яна, нарадзіўшыся на прысожскіх паплавах, упэўнена “прабіваецца” і праз гарадскі асфальт. І тут не толькі адшукваюць, але і ствараюць. На пытанні “К” адказвае загадчык гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Пятро ЦАЛКА.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Паралелі
У разуменні інтэлігенцыі
Ігар ЗАЛАТУСКІ, гісторык літаратуры, пісьменнік, Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі творчай інтэлігенцыі “Свет культуры”, старшыня Гогалеўскага Фонду
У свядомасці сучаснай расійскай інтэлігенцыі, якая мусіць ствараць культурны кантэкст жыцця, на вялікі жаль, няма разумення важнасці той літаратуры, што нясе духоўнасць для шырокай грамадскасці. Калі перафразаваць словы Ніцшэ, у іх сэрцах Бог памёр. Там пуста. Гэта датычыцца большасці людзей сучаснай айчыннай культуры. Безумоўна, ёсць асобныя таленты, якія процістаяць гэтаму. Але мы іх пакуль практычна не ведаем...
Далей
прыватная гісторыя
Пра што мне піша неба
Іван КІРЧУК, лідар этна-трыа "Троіца", выкладчык Інстытута культуры Беларусі і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
Працягваем знаёміць чытачоў з фрагментамі кнігі фалькларыста, лідара этна-трыа “Троіца” Івана Кірчука “Гарыць свечка ля алтара”, выдадзенай ў мінулым годзе ў Мінску.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Караткевіч у... аўтобусе
Загадчык Музея Уладзіміра Караткевіча Аршанскага музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Ліна Гатоўская паведаміла “К”, што яе ўстанова прапанавала свой варыянт буккросінгу. Дадатковы стымул для нязмушанага чытання і яшчэ адна нечаканая фарба ў яркі партрэт музея.
Далей
Як зацікавіць музеем?
Ні для каго не сакрэт, што пераважную частку аўдыторыі многіх айчынных музеяў складаюць школьнікі. Не сакрэт і тое, што часцей за ўсё яны прыходзяць не з бацькамі, а з настаўнікамі, хоцькі-няхоцькі выконваючы тым самым вучэбна-выхаваўчы план.
Далей
Фотасюжэт нумара
Выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Фотарэпартаж
6 лютага ў памяшканні Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра адбылася Выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з падзеі. Матэрыялы пасяджэння чытайце ў № 7.
Далей
"Мяцеліца": народныя танцы — толькі парамі
8 лютага ў Мінску адбыўся чарговы фэст народных танцавальных пар "Мяцеліца". Перад вамі — фотарэпартаж з падзеі!
Далей
Рэпліка пра...
“Ражджаство” і “Каляды”
Дыскусійна
Хачу выказацца пра выкарыстанне слова “Ражджаство” на старонках друку. Лічу, што яно неадпаведнае беларускаму маўленню, этымалагічна не наша.
Далей
"Лічбавы" падыход
Крэатыўны сектар: час для практыкі
Інвестыцыі ў культуру: рэаліі і перспектывы
На прыкладзе такіх краін, як Бельгія, Францыя, Вялікабрытанія, магчыма, і ў нашай дзяржаве варта прадугледзець некаторыя прэферэнцыі спадчыннікам прыватных калекцый ды іншай нерухомасці цудоўных дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Навошта? Для прадухілення распродажу гэтых калекцый, лецішчаў, сядзіб, кватэр ды іншай маёмасці пасля смерці знакамітых уладальнікаў. Скажам, можна прадугледзець зніжэнне падатку на спадчыну ў тым выпадку, калі нашчадкі ў будучым перадаюць калекцыі ды аб’екты нерухомасці грамадскім арганізацыям у дар, дазваляюць дзяржаўным органам выкарыстоўваць іх у якасці выставачных экспанатаў і ствараць на плошчах публічныя музеі.
Далей
Дзе ты, годны пакупнік?
Лёс будынкаў, скасаваных праз аптымізацыю ўстаноў культуры
“К” пісала пра тое, што ў выніку аптымізацыі там-сям па раёнах з’яўляюцца будынкі скасаваных устаноў культуры, якія вісяць на балансе аддзелаў і ніяк не выкарыстоўваюцца ў чаканні продажу з аўкцыёнаў. Наколькі гэты працэс хваравіты ў эканамічным плане? Ці шмат патрабуе высілкаў? І ці варта ў перспектыве беззваротна развітвацца з такой нерухомасцю? Сапраўды, калі будынак былой, скажам, сельскай бібліяітэкі месціцца ў “мядзведжым куце”, калі ён стары ды лядашчы, дык ці лёгка знайсці пры такім эканамічным раскладзе годнага пакупніка?.. На гэтыя ды іншыя пытанні “К” адказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага райвыканкама Ірына МІРОНЫЧАВА.
Далей
"Круглы стол"
Нелірычная размова
Погляд на адборы: спроба прарыву ці “тая ж “Песня года”, толькі “выгляд збоку”?
Сёння ў Мінску на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання будуць абвешчаны лаўрэаты Нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра” — лепшыя па выніках 2014 года беларускія поп-выканаўцы, кампазіцыі, аўтары песень ды іншыя героі — у 13 намінацыях. Форум, у рамках якога прафесійнае журы вызначае вядучых айчынных майстроў сучаснага песеннага мастацтва і называе пераможцамі адпаведныя праекты сезона, чарговы раз падлягаў перазагрузцы. Так, у яго з’явіўся новы суарганізатар — разам з Міністэрствам культуры ім стаў тэлеканал “АНТ”, — а частку таго, што раней адбывалася на прыхаванай ад вачэй публікі “кухні”, наадварот, вынеслі на суд тэлегледачоў у выглядзе адборачных тураў. За імі сачылі і тыя, хто сабраўся днямі за “круглым сталом” “К”. Гэта беларускія журналісты, якія пішуць пра музыку, Дзмiтрый ПАДБЯРЭЗСКI (намеснiк галоўнага рэдактара часопiса “Мастацтва”, далей — Д.П.), Сяргей МАЛІНОЎСКІ (рэдактар аддзела свецкай хронікі і тэлебачання газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, С.М.), Валянцін ПЕПЯЛЯЕЎ (аглядальнік штотыднёвіка “Народная газета”, В.П.), Аляксандр ЧАРНУХА (галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Ultra-Music”, А.Ч.). Наша выданне прадстаўлялі Надзея БУНЦЭВIЧ (рэдактар аддзела, Н.Б.) i Алег КЛІМАЎ (спецыяльны карэспандэнт, А.К.). А гаварылі яны пра тое, што пачулі ды ўбачылі. Крытыкавалі, не без таго, адзначалі моманты станоўчыя і дыскутавалі пра беларускую музыку наогул...
Далей
Што ў вас новага?
Чаму ж не паспяваць?
Cельскі дом культуры аграгарадка “Вяззе” Асіповіцкага раёна
Мікалай Забаўскі — чалавек на Асіповіччыне вядомы. Скончыў у свой час мінскі Інстытут культуры, працаваў інструктарам аддзела культуры мясцовага райвыканкама, а пасля — канцэртмайстрам цымбальнага аркестра. З 1986 года з’яўляецца дырэктарам Вяззеўскага сельскага дома культуры і адначасова мастацкім кіраўніком народнага ансамбля беларускай песні “Вязанка”. Прычым установа, якой кіруе Мікалай Забаўскі, сёння з’яўляецца адной з найлепшых не толькі ў Асіповіцкім раёне, а і на ўсёй Магілёўшчыне.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“А памяць, як калодзеж, глыбокая…”
Ваенны лёс мастака Мікалая Кандрацьева
Гэта радок з песні Уладзіміра Высоцкага “Закапаныя ў нашу памяць”. Так, усё далей і далей ад нас вайна. Хутка будзе 70 гадоў з дня яе заканчэння. Але вось з часам яна як бы зноў пачынае набліжацца да нас, успамінаецца ўсё часцей і ўсё больш пранізліва менавіта ў першыя майскія дні кожнага года...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |