Свежы нумар
У нумар!
Беларусы свету сустрэліся ў Мінску
Другі Фестываль мастацтваў нашых суайчыннікаў доўжыцца ў сталіцы і не толькі
У Мінску ўжо другі дзень праходзяць мерапрыемствы ІІ Фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Як паведамляла ўжо “К”, сёлета паўдзельнічаць у маштабным форуме прыехалі каля 250 гасцей з 18 краін свету. Напрыклад, сапраўдным адкрыццём для публікі стануць выступленні творчай вакальнай групы іспанцаў, якія спяваюць на беларускай мове і захоўваюць традыцыі беларускай народнай творчасці, а таксама ансамбля “Славянская душа” з французскага Ліёна. З творчымі дасягненнямі суайчыннікаў, якія сёння пражываюць у іншых краінах, яшчэ можна пазнаёміцца і сёння, і заўтра. У выхадныя артысты будуць радаваць жыхароў ды гасцей сталіцы пад час канцэрта-падарунка Мінску на адкрытай пляцоўцы каля Палаца спорту, а таксама ў Белдзяржфілармоніі і выступляць з канцэртамі ў аграгарадках Мінскай вобласці. Спецыяльна да фестывалю прымеркаваны фотавыстаўка ды розныя экспазіцыі. Для ўдзельнікаў форуму прадугледжана экскурсійная праграма, якая ўключае, у тым ліку, наведанне Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прагулкі па гістарычных мясцінах Мінска. Акрамя таго, у рамках фестывалю пройдзе пятае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры Беларусі. Карэспандэнты “К” напярэдадні міжнароднага форуму распыталі гасцей свята аб тым, як яны пачуваюць сябе на беларускай зямлі, чым жывуць, пра што мараць, і, канешне ж, пра тое, з якімі творчымі калектывамі завіталі на Беларусь…
Далей
"К" інфармуе
Велапрабег да Дня бібліятэк
Сёння і заўтра, акурат напярэдадні Дня бібліятэк нашай краіны, прафесіяналы гэтай сферы вырашылі правесці незвычайную сустрэчу ў фармаце велапрабегу. Асноўны яго маршрут праляжа ад кніжніцы да кніжніцы на тэрыторыі Барысаўскага раёна. Адпаведна, касцяк удзельнікаў сфарміраваны з супрацоўнікаў тамтэйшай Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева. Але чакаецца і прадстаўніцтва з іншых куткоў краіны. Так, сталіцу прадставяць работнікі Нацыянальнай бібліятэкі.
Далей
"Марат..." на "Белай вежы"
Учора ў Брэсце распачаўся чарговы Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа". Пачаўся ён са спектакля "Ханума" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. А сярод беларускіх пастановак на форуме, што сабраў калектывы з Эстоніі, Расіі, Украіны, Азербайджана, Італіі, Польшчы, Казахстана, Славакіі, Літвы, Арменіі, Латвіі, Грузіі, вылучаецца і работа саміх брэстчан: у фестывальнай праграме трупа прадстаўлена спектаклем Цімафея Ільеўскага "Мой бедны Марат...".
Далей
"...Вера" развіталася
На мінулым тыдні завяршыліся здымкі стужкі рэжысёра Аляксандры Бутар "Салодкае развітанне Веры". У гэты дзень на пляцоўцы ля Дома-музея Ваньковічаў у цэнтры сталіцы сустрэліся выканаўцы галоўных роляў у карціне (справа налева) народны артыст Літвы Юозас Будрайціс, акцёры Нэлі Савічэнка-Кліменэ і Павел Харланчук.
Далей
"Паўлінка" + фота
Пад час гастролей у расійскім Томску артысты Купалаўскага тэатра не толькі паказалі класічную "Паўлінку" на той сцэне, дзе спектакль пабачыў свет у 1944 годзе, але і прыгадалі папярэднія гастролі сваёй трупы тут у 1985 годзе праз архіўныя фота, што захаваліся ў сібірскім калектыве.
Далей
На маю думку...
Пантэон без радка ў Вікіпедыі
Сяргей ХАРЭЎСКІ, мастацтвазнаўца
Мяркую, наша нацыя ў сучасным разуменні завяршыла сваё фарміраванне пасля Чарнобыля. Тады на беларусаў выпаў адзін, супольны лёс. Але мы не паспелі яшчэ гэтага асэнсаваць. З таго часу змянілася амаль усё, што магло змяніцца, у тым ліку і ў культуры.
Далей
Каментарыі (5)
Форум: гаворым пра актуальнае!
Мінск "зробяць" святы?
Ігар ВУГЛІК, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Ці горад робіць гараджан, ці гараджане — горад. У першым выпадку гэта датычыцца гарадоў, дзе часта змяняецца насельніцтва за кошт мігрантаў з сельскай мясцовасці, у другім — калі гарадское насельніцтва гістарычна ўстойлівае. Трапляючы ў новы горад спачатку глядзіш на будынкі, а потым на людзей. У ідэале яны павінны стасавацца адно да аднаго, утвараючы непаўторны стыль, нават аўру горада, у якую цягне зноў, альбо наадварот. Тым больш гэта тычыцца сталіцы краіны, якая мо і не ўвасабляе квінтэсэнцыю культуры народа, але абавязана мець выбітнае аблічча.
Далей
Музей фатаграфіі: крытэрый, гісторыя і “сок”
Валерый ВЯДРЭНКА, фатограф
У беларускай фатаграфіі маецца адзін неаспрэчны козыр: яна — ёсць. Усе астатнія якасці, уласцівыя фатаграфіі як культурна-сацыяльнай з’яве, практычна адсутнічаюць.
Далей
Папоўніць рэпертуар: ці ёсць перспектывы?
Валерый ДАЙНЭКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, саліст ансамбля “Беларускія песняры”
Ці хапае мне сёння рэпертуару як сольнаму артысту? У гэтым сэнсе мне пашанцавала: магу выконваць творы, што любяць слухачы ў маім выкананні з часоў “Песняроў”, а цяпер і “Беларускіх песняроў”. І хаця працую па-за гуртом не так шмат, бачу пэўныя праблемы калег-салістаў.
Далей
Каментарыі (3)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Прынцыпы аднаго кантэнту
Сяргей МАКАРЭЙ, намеснiк галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi тэлеканала “Беларусь 3”
Мы называем наш канал сацыякультурным. Ён адлюстроўвае самаідэнтычнасць нацыі, распавядае пра культуру Беларусі ва ўсіх яе праявах, распавядае пра дзень сённяшні і прапануе праграмы пра людзей ды падзеі, аб якіх дзесяцігоддзямі не гаварылася ў беларускім тэлеэфіры. Кажу як пра архіўныя перадачы, так і пра створаныя нядаўна. І такія праекты знаходзяць у тэлеспажыўца жывы водгук.
Далей
Праекты развіцця
Дык што, культурай — не захапіць?
У Іванаве — пра рэдкія кадры, запас на дзесяць гадоў і лёс “Мотальскіх прысмакаў” / Знянацку і без “візы”: журналіст “К” + мясцовы "інсайдар" ва ўстановах культуры
На жаль, другі раз запар не ўсё склалася так, як мы задумвалі, плануючы чарговы неаб’яўлены візіт у адзін з раённых цэнтраў, дзе мелі намер азнаёміцца з працай устаноў культуры. У самы апошні момант, спаслаўшыся на форс-мажорныя абставіны, “інсайдар” газеты адмовіўся суправаджаць яе карэспандэнта па адпаведных установах, а значыць, і даць свой бесстаронні каментарый па іх дзейнасці. І каб не “цяжкая артылерыя”, погляд на канкрэтную культурную прастору знутры быў бы няпоўным. Але пра ўсё — па парадку... Сёння знаёмімся са станам спраў у некаторых установах сферы ў Іванаве.
Далей
Prof-партфоліа
Музыка на паленцах і каленцах
Харызматычны артыст "гучыць" нават… у воўчай шкуры
А вы накцюрн сыграць змаглі б… на звычайным бярозавым палене? Аляксандр ЗУБКО — можа. Сёння ён — лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, а яшчэ — артыст, які ўдзельнічае са сваёй унікальнай праграмай у шматлікіх фальклорных фестывалях як на Беларусі, так і за мяжой. Адно з яго апошніх выступленняў на фэсце “Прымацкая бяседа”, што адбылося ў польскім гарадку Міхалова, выклікала сапраўднае захапленне ва ўсіх прысутных… І нездарма, бо Аляксандр Зубко ўмее здабываць музычныя гукі не толькі з пален, а і з драўляных чаравікаў, пральнай дошкі, сялянскай касы ды нават звычайных вясковых чыгункоў... Па дарозе з Польшчы ў Беларусь я дамовіўся з артыстам аб інтэрв’ю для “К”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры аКно ў свет
Адзін — на адзін “квадрат”
Прага да Прагі: шпацыр па амаль горадзе-музеі
“Адзін музей на адзін квадратны метр!” Менавіта такі слоган, яўна разлічаны на заезджых і пераборлівых турыстаў з розных краін свету, я сустрэў у адным з рэкламных буклетаў, што бясплатна распаўсюджваюцца ў інфацэнтры Старой Прагі… Сапраўды, чаму б тут і не быць гэткім культурным установам у такой колькасці? Музеі ж тут сустракаюцца літаральна на кожным кроку.
Далей
Бялградскія… джэдаі
Нататкі музейшчыка пра скарбніцы Сербіі
Першае ўражанне ад Сербіі: краіна, якая засталася ў мінулым — магчыма, у 1990-х. Але, пазнаёміўшыся бліжэй з культурай, традыцыямі, гістарычнай спадчынай, адразу разумееш: гэта зямля з асаблівым вобразам, з трапяткім стаўленнем да сваёй гісторыі, дзівоснай прыродай, багатай культурай. “Сэрца” паўднёва-ўсходняй Еўропы, радзіма шаснаццаці рымскіх імператараў, краіна, што за апошняе стагоддзе змяніла восем назваў…
Далей
art-блог
Хто за грошы, хто — за "дзякуй"?
У Магілёве абмяркоўвалі прысутнасць мастака ў соцыуме горада
Мой журналісцкі досвед дае мне пэўныя падставы сцвярджаць, што культурныя імпрэзы, якія ладзяцца ў рэгіёнах, часта адрозніваюцца ад сталічных хіба што маштабам, але не якасцю. Да прыкладу, магу нагадаць мастацкую выстаўку ў Магілёве, якая была прымеркавана да Дня горада і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яна глядзелася б у мінскім Палацы мастацтва, і за мяжу яе везці было б не сорамна. Пра тую выстаўку мне ўжо даводзілася пісаць, але на мінулым тыдні я зноў быў у сталіцы Прыдняпроўя і наведаў Гарадскую выставачную залу. Выстаўка яшчэ працавала, але ў ёй адбыліся змены.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Рэжысура Тоўсціка
Днямі ў cталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка твораў вядомага жывапісца, народнага мастака Беларусі Уладзіміра Тоўсціка, прымеркаваная, сярод іншага, і да Дня горада ў сталіцы. Сёлета мэтру споўнілася 65 гадоў, хоць гледзячы на яго і не скажаш, што ён ужо дасягнуў такога ўзросту. Дый творчасць ягоная — праўдзівы адбітак маладой душы, прагнай да жыцця, да вандровак і адкрыццяў. Мне чамусьці падумалася, што гэтая адносна невялікая экспазіцыя (залам згаданага музея пасуюць выстаўкі камернага фармату ды зместу) задумвалася Уладзімірам Антонавічам як канцэптуальная распрацоўка, як эскіз таго вялікага паказу, які ён зладзіць праз пяць гадоў у Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
вяртанне імёнаў
Адзінота даўжынёй у жыццё
Ізраіль Басаў: вечны шлях, які не мае канца...
Яркай каметай уварваўся гэты мастак у другой палове ХХ стагоддзя ў беларускі жывапіс. З кім яго параўнаць? Няма з кім. Так і стаіць ён асобна — не падобны ні на кога, самабытны, незалежны ад чужых меркаванняў, палка адданы сваім ідэалам, якія вызнаваў усё жыццё… Акурат 20 гадоў таму, 4 жніўня 1994-га, пайшоў з жыцця гэты жывапісец, чый талент і да сённяшняга дня яшчэ не атрымаў той вартай ацэнкі, якую па праве заслужыў сваім незвычайным мастацтвам.
Далей
Каментарыі (2)
На людным месцы
Свята для палешукоў
Абласное свята мастацтваў “Палескія сустрэчы”, старт якому быў дадзены ў мінулым годзе, 12 верасня зноў сабрала сяброў. Адметнасць сёлетняга фестывалю ў тым, што ён праходзіць у рамках Года гасціннасці.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Стары абрад? Калі ласка!
Вяселле лічыцца адным з найважнейшых элементаў жыцця, таму падыходзяць да яго арганізацыі вельмі сур’ёзна. Згодна з традыцыямі, нашы бабулі і дзядулі бралі шлюб па-іншаму, не так, як моладзь сёння.
Далей
Гасцінная кераміка
Віцебскі абласны метадцэнтр народнай творчасці выпусціў альбом “Людміла і Валерый Кавальчукі — керамісты Віцебска” з серыі “Культурныя праекты”, прысвечанай Году гасціннасці.
Далей
Суботнія сустрэчы
Каму аркестр — шоу?
Фанкавы калайдар у рэжыме “crescendo”
Аляксандр ЛІПНІЦКІ ўвесну справіў 30-годдзе. Але, падлічыўшы зробленае за гэты час, разумееш, што юбілей мог бы пачынацца і з “пяцёркі”. Мяркуйце самі: атрымаў вышэйшую адукацыю па некалькіх музычных спецыяльнасцях, паспеў папрацаваць у самых знаных навучальных установах і творчых калектывах краіны з эстрадна-джазавым ухілам. А галоўнае — яшчэ вучнем каледжа пачаў ствараць эстрадны аркестр, два гады таму пазначыўшы яго ўласным імем — “Lipnitsky Show Orchestra”.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
“Імяніны” і кірмаш: суадносіны сіл
Субота і нядзеля мінулага тыдня сталіся для Заслаўя і яго гасцей суцэльным святам. У гістарычнай частцы горада віраваў кірмаш, дзе можна было набыць творы народнага мастацтва і рэчы, патрэбныя ў побыце. Бадай праз кожныя дзесяць метраў — імправізаваныя кавярні ды атракцыёны. Музыка, спевы, танцы ў выкананні прафесійнікаў і аматараў, сябры рыцарскіх клубаў у латах і іхнія паненкі ў шыкоўных аксамітавых строях… Абвешчанае сталіцай чарговага Дня пісьменства Заслаўе гуляла напоўніцу!
Далей
Каментарыі (1)
Віншуем!
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую з Днём бібліятэк!
Сёння, у эпоху высокіх тэхналогій, адкрытай інафармацыйнай прасторы, супрацоўнік бібліятэкі адыгрывае прыкметную асветніцкую ролю, з’яўляючыся адначасова правадніком у свеце лічбавай інфармацыі і захавальнікам традыцыйнай кніжнай культуры.
Далей
Рэпліка пра...
Сонечная дзяўчынка
Вольга БРЫЛОН, музыказнаўца Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча:
— Я не памятаю Наташу Салаву без усмешкі на твары. Гэтая адкрытая ўсмешка заўсёды была яе візітоўкай і адразу выклікала незвычайную прыхільнасць ды сімпатыю да гэтай сапраўды сонечнай дзяўчынкі. Яе любілі за лёгкі характар, добразычлівасць і чысціню, што яна нязменна выпраменьвала. За вялікі талент, якім надзяліла яе прырода, за голас, што адразу ж браў у палон і ўжо не адпускаў са сваёй чароўнай прасторы… Ён, гэты незабыўны голас, скараў і захапляў з першых жа хвілін, як толькі яна пачынала спяваць.
Далей
"Лічбавы" падыход
Скалькуляваць ініцыятыву
Практычны расклад
Сённяшні суразмоўца “К” — эканаміст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярозаўскага райвыканкама Святлана КЛЕБАНОВІЧ. Гэтым разам рэдакцыю зацікавіў і ход аказання платных паслуг, і разнастайнасць іх відаў. Вядома, што кошт культурнага прадукту наўпрост залежыць ад яго якасці, а бясплатнай паслуга (апрача сацыяльна значных акцый) стане ў нашай сферы толькі тады, калі на крамных паліцах з’явіцца бясплатная кілбаса. Гаворка са спецыялістам — не толькі пра гэта: рэдакцыю зацікавіла анатомія, так бы мовіць, культурнай паслугі, калькуляцыяй якой пастаянна займаецца эканамічная служба аддзела.
Далей
“Чыстыя” з-пад “нажніц”
І саснілася мне вакансія… Ды хто яе выбера?
Сабраўся быў напісаць пра росквіт нацыянальнай культуры, пра паспяховае замацаванне і вучобу маладых спецыялістаў на сяле. Былі ж тыя часіны за савецкім часам, былі. У Глыбокім, да прыкладу, дзе ў мясцовым аддзеле культуры ўзніклі першыя (не толькі на Віцебшчыне, але і ў краіне) Дом рамёстваў ды гаспадарчая група, праблем з жытлом для кадраў не існавала. Моладзі прадастаўляліся не пакоі ў інтэрнаце, а кватэры ў трохпавярховым доме, узведзеным сіламі аддзела. І ён, натуральна, не ведаў, што такое вакансіі. І менавіта ў Глыбокім узнік тады Клуб маладых спецыялістаў. Структура не была фармальнай, а прызначалася для хутчэйшай адаптацыі толькі што “спечаных” у ВНУ і ССНУ кадраў да мясцовых эканамічна-творчых рэалій... Дык што змянілася з той пары? Заробак у клубнікаў, бібліятэкараў ды музейшчыкаў не вырас. А вось інтэрнацкі пакой для “культурных” маладзёнаў застаўся гарантаваным далёка не ў кожным раёне. Нейкая незразумелая жыццёвая нестыкоўка атрымліваецца: роля рэгіянальнай культуры ў справе барацьбы з усё больш ваяўнічай бездухоўнасцю неймаверна вырасла, а прэстыж прафесіі носьбіта нацыянальных традыцый амаль адсутнічае.
Далей
фатаграфічная калекцыя
Феномен Мінскай школы
У мінулым нумары “К” уражаннямі пра выстаўку беларускіх аўтараў “Мінская школа фатаграфіі 1960-я — 2000-я гг.” у Санкт-Пецярбургу падзяліліся Уладзімір Парфянок і Ігар Саўчанка — беларускія фатографы, якія прынялі ўдзел у праекце па асэнсаванні феномену названага мастацкага перыяду. Днямі рэдакцыя атрымала і меркаванне па згаданай тэме расійскага куратара і фатографа Ігара Лебедзева, ініцыятара стварэння вялікай калекцыі Мінскай школы фатаграфіі ў інстытуцыі суседняй краіны, якое мы апублікуем неўзабаве. Сёння ж прапануем увазе чытачоў шэраг работ беларускіх аўтараў, адабраныя для Дзяржаўнага музейна-выставачнага цэнтра РОСФОТО.
Далей
Мінск з вышыні
Фатограф Цімафей Ізотаў — калісьці мінчанін, а сёння масквіч — адсканаваў свае старыя здымкі, зробленыя ім яшчэ ў школьныя гады. Кропкі здымак большасці гэтых кадраў — з дахаў высоткі па-за гандлёвым домам "На Нямізе" і гасцініцы "Беларусь", будаўніцтва якой тады было замарожана. Сёе-тое знята ў Траецкім прадмесці, якое толькі-толькі адрэстаўравалі. Гэта Мінск, дзе яшчэ не пабудавана другая лінія метро, існуе шэраг будынкаў ХХ стагоддзя, пра якія сённяшняе пакаленне мінчан, бадай, і не ведае.
Далей
Культура пачалася з...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |