Свежы нумар
"К" інфармуе
Тры дні "Жаніцьбы"
31 ліпеня Магілёўскі абласны драматычны тэатр завяршыў сезон чарговай прэм’ерай — “Жаніцьбай” (“зусім неверагоднай падзеяй у 2-х дзеях”) Мікалая Гогаля, што паўтаралася тры дні запар.
Далей
Князь Ізяслаў: меч ды кніга
Скульптар Аляксандр Прохараў завяршае працу над новай манументальнай аздобай для Заслаўя, што з'явіцца там акурат напярэдадні Дня беларускага пісьменства, святкаванні з нагоды якога сёлета пройдуць 6 — 7 верасня. Адной з адметных пластычных работ стане памятны знак князю Ізяславу. Той, як вядома, таксама меў дачыненне да традыцый асветніцтва ды кніжніцтва на нашай зямлі. Наш фотакарэспандэнт зрабіў здымак у майстэрні творцы.
Далей
Форум
Паяднаць вужа і вожыка
Метадыст “чатыры ў адным”: як зламаць стэрэатып
У красавіку гэтага года ў “К” пад рубрыкай “Форум” выйшаў артыкул “Раённага метадыста выклікалі?”. У ім, як вы памятаеце, гаворка ішла пра аптымізацыю метадычных служб у шэрагу раёнаў Беларусі, аналізаваліся плюсы і мінусы гэтага няпростага працэсу. Прайшоў час, ужо можна казаць пра пэўныя вынікі, не, не паўсюдных скарачэнняў, а работы метадыстаў у якасна новых мінімізаваных умовах. А вынікі працы ў падобнай прафесіі, як вядома, — ініцыятыва, ідэя, праект. Дык наколькі павялічылася ступень крэатыўнасці сельскіх клубнікаў? Ці не засталіся яны там-сям сам-насам са сваім творчым клопатам? Да абмеркавання згаданых пытанняў мы запрасілі дырэктара Міёрскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы і загадчыка метадычнага аддзела названай дзяржаўнай установы культуры Васіля МЯДЗЮХУ, загадчыка аддзела метадычнай і інфармацыйнай работы Старадарожскага цэнтра культуры і адпачынку ды старшыню райкама прафсаюза работнікаў культуры Таццяну КУР’ЯНОВІЧ, загадчыка аддзела народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Горацкага раённага цэнтра культуры Любаву ВЛАДЫКА. Кожны з іх не толькі распавёў пра надзённыя праблемы, але і прэзентаваў крэатыўны доўгатэрміновы праект, што не можа не зацікавіць калег з іншых раёнаў ды абласцей.
Далей
Дзяжурны па нумары
Абысці фармат, каб слухаць сваё
Кастусь АНТАНОВІЧ, рэдактар аддзела газеты “Культура”
Паняцце “радыёфармат” знаёмае многім аматарам музыкі. Згадваецца, як я яшчэ школьнікам тэлефанаваў на беларускія FM-станцыі з пытаннем: чаму на вашых хвалях ніколі не пачуць так званай альтэрнатыўнай музыкі айчынных выканаўцаў? Гучаў аднолькавы адказ: гэта не наш фармат. Атрымліваецца, што вялікі пласт беларускай музыкі, у тым ліку айчынная бардаўская песня ці той жа эксперыментальны рок (гэты спіс можна доўжыць), не вартыя ўвагі сярэднестатыстычнага беларуса…
Далей
На маю думку...
“Партрэт з партрэтам”: дзесяцігоддзе тэмы
Вадзім КАЧАН, фатограф, выкладчык фатаграфіі
Пачатак серыі “Партрэт з партрэтам” быў пакладзены ў 2004 годзе. Сюжэт у ёй просты: партрэтуемы трымае ў руках свой жа фотаздымак, але зняты раней — скажам, у дзяцінстве, юнацтве. Галоўнае, што здымак зроблены ў часы СССР. Атрымліваецца параўнанне: розныя эпохі. Чалавек, народжаны ў Саюзе, лёгка пазнаецца па вачах: у іх заўсёды схаваны сум. Не істотна, дзе ён цяпер жыве: на радзіме ці за мяжой…
Далей
Праекты развіцця
І ў вас — два семсот?
Пінск: сярэдні заробак, кадры і “кадры” ды крыху аптымізацыі / Знянацку і без “візы”: журналіст “К” + мясцовы інсайдар ва ўстановах культуры
У папярэднім “коле” сваіх камандзіровак па краіне я наведваў абласныя цэнтры, дзе мяне цікавілі, перш за ўсё, лічбы: даследаваў, як установы культуры там фінансуюцца з бюджэту і якім чынам прыцягваюць пазабюджэтныя сродкі. Вядома, у гутарках з кіраўнікамі розных узроўняў мы закраналі іх працу наогул. Гэтым жа разам будзем пісаць якраз пра тое “наогул” у розных гарадах ды раёнах рэспублікі. Зменіцца і падыход у асвятленні ваяжу. Калі ў мінулым “коле” мы, як правіла, папярэджвалі кіраўнікоў арганізацый аб тым, каб яны рыхтавалі да нашага прыезду каву з печывам, то цяперашнія візіты можна ахарактарызаваць фразай “як гром сярод яснага неба”: папярэдніх дамоўленасцей пра іх няма. Да таго ж у якасці асноўнага нашага эксперта выступае, уласна, не журналіст, а карэнны жыхар, якi пагадзіўся скласці кампанію ў шпацыры па ўстановах культуры. Натуральна, вызначаных адвольна. Мы пачынаем! З Брэсцкай вобласці...
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Prof-партфоліа
Ганчары пакуль — у глушы Палесся
Гарадная: начныя майстар-класы, аўтаспын на дарогах ды школьная “гасцініца”
Дзясяткі ганчароў у невялікай палескай вёсцы, сотні гасцей ды турыстаў як з Беларусі, так і з замежжа, распродаж “мамзэлек”, “злівачоў” ды “палякаў” на традыцыйным кірмашы… Усё гэта і многае іншае можна было пабачыць у знакамітым паселішчы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе з 22 па 31 ліпеня праходзіў ІV Міжнародны пленэр ганчароў.
Далей
Турніры былі і… па модзе
26 — 27 ліпеня ў старажытным Мсціславе прайшло Свята сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2014”.
Далей
art-блог
"Гарачыя" творы
Пленэр у “Традыцыі”, які можа стаць традыцыяй
Пленэр, у якім удзельнічалі члены Беларускага саюза мастакоў, стаў на Гомельшчыне адным са значных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты форум мастакоў Гомельшчыны вылучаўся тым, што аб’яднаў прадстаўнікоў трох пакаленняў — ад заслужаных майстроў пэндзля да тых, хто толькі пачынае скараць вяршыні мастацтва, здзіўляючы новым светаадчуваннем, уласцівым творцам ХХI стагоддзя. Яго ўдзельнікамі сталі заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Казакевіч і Роберт Ландарскі, мастакі Мікалай Дуброва з Мазыра, Мікалай Кухарэнка са Светлагорска, Сяргей Ігнаценка ды Юрый Платонаў з Гомеля.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
"Фрэкен..." і Купалле
Сярод спектакляў, вылучаных на ІІІ Нацыянальную тэатральную прэмію, якія будуць паказаны ўвосень у Мінску, — “Фрэкен Жулі” Аўгуста Стрындберга. П'еса ўвасоблена галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Саўлюсам Варнасам і, адпаведна, адзначана яго адметным почыркам.
Далей
Каментарыі (1)
Што спрацуе на аўдыторыю?
Ці прыйдзе мода на сур’ёзную музыку ў Віцебск?
Цягам некалькіх гадоў творы Віктара ШАВЯКОВА выдаваліся ў зборніках, выкарыстоўваліся ў якасці абавязковых на Рэспубліканскіх конкурсах імя Іосіфа Жыновіча і на абласным конкурсе ў Наваполацку. Творчая справаздача-канцэрт, якая адбылася не так даўно ў сценах Музычнага каледжа імя І.Салярцінскага, дзе Віктар Іванавіч выкладае цягам сарака гадоў, была пятай па ліку. Прапануем вашай увазе маналогі музыканта і педагога.
Далей
На людным месцы
Знайсці артэфакт
Сябры Гомельскай маладзёжнай краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака” правялі даследаванне традыцыйнай культуры Лоеўшчыны. Па словах намесніка старшыні “Талакі” Марысі Тульжанковай, мэтамі экспедыцыі, акрамя тэарэтычнага навуковага вывучэння, быў пошук матэрыялу, прыдатнага для рэканструкцыі традыцыйных святаў, для арганізацыі работы гурткоў і майстар-класаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Размаляваць неба
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі пад час ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” прайшло Міжнароднае свята-конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу “Фарбы нябёсаў”, удзельнікамі якога сталі больш за пяцьдзясят майстроў і мастакоў з Беларусі, Расіі ды Украіны.
Далей
Суботнія сустрэчы
Калі Ян Булгак стане “нашым”?
Маналогі фатографа, які пераклаў галоўную кнігу пачынальніка фота на Беларусі
Валерый ВЯДРЭНКА за некалькі гадоў, пры падтрымцы фотарэсурсу “Знята”, зафіксаваў стан беларускай фатаграфіі ў асобах на стыку нулявых і дзясятых гадоў ХХІ стагоддзя ў больш як трох дзясятках гутарак з майстрамі розных пакаленняў і мастацкіх платформ, аб’яднаных у цыкл “Сустрэчы з легендамі”. Гэта зрэз, так бы мовіць, з дрэва жывога. Ахвяруючы дзеля гэтага працай ва ўлюбёным творчым кірунку — фотапластыцы, суразмоўца нядаўна скончыў сваё пагружэнне ў сарцавіну зрэзу, а мо і глыбей: сягнуў да каранёў. Гаворка — пра перакладзеную ім галоўную кнігу выдатнага фатографа ХХ стагоддзя, нашага земляка Яна Булгака. Праца над перакладам і, што істотна, яго будучыня ды асоба гуру пачатку мінулага стагоддзя — у маналогах Валерыя Вядрэнкі.
Далей
Каментарыі (1)
Тактыка культурнага развіцця
Дарагі танны “Бульвар…”
Бібліятэка: танга, фібравы чамадан і мода 1940-х
Нагодай для гэтай публікацыі стала свята “Бульвар, які чытае”, што прайшло 26 ліпеня і было прымеркавана Цэнтральнай гарадской бібліятэкай Брэста да 995-годдзя з дня заснавання горада. Свята, як высветлілася, — штогадовае. І кожнае — не паўтарае папярэдняе. Пазалетась па Брэсце рушылі тралейбусы з кнігамі, а ў салонах мясцовыя паэты чыталі вершы… Летась асновай свята стала кніжная гісторыя абласнога цэнтра. Спроба разабрацца ў “метадалогіі” сёлетняй акцыі падалася карыснай для больш дакладнага вызначэння сённяшняй ролі бібліятэкара ды ягоных функцыянальных абавязкаў. Творца, як падаецца, тым і адрозніваецца ад сляпога выканаўцы пабочнай волі, што сам для сябе вызначае гэтыя абавязкі…
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Наш эксклюзіў
"Песняры" і Чэслаў Нэмэн
Невядомыя сустрэчы легенд
Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка — Чэслава Нэмэна, ураджэнца Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне, — працягваем даследаванне кантактаў артыстаў ансамбля “Песняры”, найперш яго “залатога складу”, з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і ладзіцца славуты фестываль песні. Але сёння працягваем друкаваць успаміны ўжо не ўдзельнікаў той сустрэчы. Так, “Песняры” розных скліканняў таксама мелі, хай часцяком і выпадковыя, стасункі з Нэмэнам.
Далей
Што "са стoлі", а што — не
Сенсацыі і “сенсацыі” жыццяпіса Тадэвуша Рэйтана
Наўрад ці знойдзецца ў нашай гісторыі герой, з якім звязана больш загадак, чым з Тадэвушам Рэйтанам, наваградскім падкаморным, паслом на Надзвычайны Сойм Рэчы Паспалітай 1773 — 1775 гг. Але навукоўцам і дасюль не вядомыя ні дакладная дата ды месца нараджэння, ні прычына смерці і нават месца спачыну чалавека, імя якога залатымі літарамі павінна быць напісана на гістарычных скрыжалях Беларусі. Затое жыццяпісы ягоныя насычаны прыгожымі міфамі. Але, як вядома, праўда цікавейшая за байкі.
Далей
Страта
Уладзімір Віктаравіч ДАШУК
На 51-м годзе жыцця сышоў ад нас Уладзімір Віктаравіч ДАШУК, таленавіты рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст, журналіст. Сваімі работамі ён здабыў заслужаны аўтарытэт і павагу калег-кінематаграфістаў, быў высока ацэнены імі як яскравы і самабытны рэжысёр.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Фотасюжэт нумара
Так сказаў Гарбук...
Днямі народнаму артысту Беларусі, знакамітаму "купалаўцу" Генадзю ГАРБУКУ споўнілася 80 гадоў. Сёлета Генадзь Міхайлавіч, падаецца, не пагаджаўся ні на адно інтэрв'ю да свайго юбілею. А рэдакцыя "К" аказалася адзінай, хто дамовіўся з легендарным артыстам на размову пасля ягонай "круглай" даты. Цікава, чаму калегі не парупіліся? Затое — маем шыкоўны эксклюзіў!
Далей
Акцэнт тыдня
“Гарадок культуры” і дробны шрыфт
Дэлегацыя туркменскіх дзеячаў культуры здзівіла на мінулым тыдні дзеячаў культуры беларускай пад час творчай сустрэчы ў Нацыянальным гістарычным музеі. І нават не тым, што заробак кіраўніка дзіцячай школы мастацтваў у Туркменістане складае ў эквіваленце 1000 долараў (хоць вокліч здзіўлення прабег паміж прысутнымі з нашага боку і доўга фланіраваў у паветры залы з партрэтамі шляхцічаў), а тым, што, адкрываючы ўстанову культуры, як і любую іншую, там прынята адкрываць і жылы дом для яе супрацоўнікаў. А то і “гарадок культуры”. А яшчэ ёсць у іх “гарадок навукі”, “гарадок эканомікі” і гэтак далей…
Далей
Рэпліка пра...
Ці патрэбны турысты Палессю?
Алесь СУША, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці:
— Дзякуй за аптымістычны погляд Юрыя Чарнякевіча на развіццё Палесся, выказаны ў артыкуле “Палескі Эдэм, які сніцца і мне”! Таксама вельмі люблю Прыпяць і наша Палессе. Як кажуць, дай Бог планам з тым жа караблём спраўдзіцца...
Далей
Кадры нашага кіно
Дзмітрый ПУСЦІЛЬНІК, акцёр, тэлевядучы:
— Яшчэ адна рэч, пра якую хачу сказаць у працяг свайго маналога “Дзе ты, Шэрлак.by-2?” у “К” № 29 за 2014 год.
Далей
"круглы стол" "К"
Цэнтр Полацка. Рэгенерацыя?
Каб механізмы вырашэння пытанняў не былі местачковымі
У 2012-м група энтузіястаў завяршыла эскізны план рэгенерацыі Верхняга замка ў цэнтры Полацка. Згодна з праектам тэрыторыю Верхняга замка плануецца пераўтварыць у паркава-архітэктурны і музейны комплекс, насычаны фрагментарна адноўленай гістарычнай забудовай гэтага месца. Прычым аўтары даволі смела “спалучылі эпохі”: на іх рэндарах — драўляныя вежы часоў зараджэння Полацка суседнічаюць з фартыфікацыйнымі ўмацаваннямі XVI стагоддзя, а тыя, у сваю чаргу, — з будынкамі ўжо ХІХ-га... Планы ёсць і на іншыя раёны старадаўняга горада. У “круглым стале”, зладжаным рэдакцыямі газеты “Культура” і “Краязнаўчай газеты”, які быў прысвечаны аднаўленню гістарычных дамінант найстаражытнага беларускага горада, узялі ўдзел старшыня Беларускага фонду культуры, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты” Уладзімір ГІЛЕП, галоўны дырэктар міжнароднага радыё “Беларусь”, паэт, Ганаровы грамадзянін горада Полацка Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Віктар ПОЛУШКІН, дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Тамара ДЖУМАНТАЕВА, гісторык і археолаг Сяргей ТАРАСАЎ, дацэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімір ЦЯЛЕЖНІКАЎ, а таксама рэдактар аддзела газеты “Культура” Ілья СВІРЫН.
Далей
Культура пачалася з...
Любоў да мастацтва
Галіна ГАРЭЛАВА, кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
— Культура — паняцце настолькі ёмістае, што ахоплівае ўсе бакі нашага жыцця і пачынаецца, да ўсяго, з чыстых прыбіральняў. Яна не залежыць ад сацыяльнага паходжання, бо галоўнае — быць арыстакратам па духу. Для мяне ж як для музыканта культура азначае найперш стаўленне да мастацтва, выступае яго своеасаблівым “сінонімам”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |