Свежы нумар
"К" інфармуе
Зала ў брамніка
У Століне выстаўкай жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Уродніча (дарэчы, ураджэнца раёна) адкрылася выставачная зала ў адрэстаўраваным будынку колішняга Доміка брамніка маёнтка Радзівілаў на ўваходзе ў парк “Манькавічы”.
Далей
Адна дынастыя
У чэшскім горадзе Тржэбіч на гэтым тыдні адкрылася выстаўка работ мастакоў трох пакаленняў з творчай дынастыі Масленікавых.
Далей
Масты дружбы
На думку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, якую ён выказаў пад час адкрыцця форуму, Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” не страчвае стрыжань і ядро — мастацтва брацкіх народаў Расіі, Беларусі і Украіны, якія стаялі ля яго вытокаў, і адну з галоўных ідэй: з дапамогай мастацтва наводзіць масты дружбы паміж людзьмі і садзейнічаць захаванню нацыянальнай разнастайнасці.
Далей
Форум
Пад назвай "Фестываль"
Ці сапраўды святы ў райцэнтрах “нахабна сядзяць на бюджэце”?
Сёння мы вырашылі пагаварыць пра фестывальную “кухню”. Дакладней — пра тое, якіх высілкаў, маральных і эканамічных, патрабуе не толькі стварэнне фэсту, але і лагічнае развіццё апошняга. Жыццё пераконвае, што гэты рух — непазбежны. Ужо цяпер можна смела згадаць з дзясятак праектаў, якія нарадзіліся ў раённых цэнтрах ды за пэўны час паспелі займець брэндавы статус. І гэтымі фэстамі пачалі цікавіцца турысты, майстры традыцыйнай творчасці, аматары нацыянальнага мастацтва.
Скасаваць такі рух — значыць загарнуць адну з яркіх старонак самабытнай беларускай культуры. Усё большая яе запатрабаванасць нараджае новыя фэсты. Працэс іх станаўлення залежыць ад самых розных фактараў. Маю на ўвазе арыгінальнасць ідэі і важкасць мэты, прывабнасць для фундатара-мецэната, яркасць і даходлівасць рэжысуры, зручнасць побытавых і транспартных умоў… Ды ці мала яшчэ ў маштабнага ды перспектыўнага фестывалю складнікаў? Акурат столькі, колькі і праблем. Вось пра гэта мы і пагаворым. Натуральна, што слова вырашылі даць прафесіяналам — дырэктарам фестываляў (яны ж у нашым выпадку — начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў), якія даказалі сваю патрэбнасць. А раптам тэхналогія "фестываляўтварэння" падкажа, у якім кірунку трэба рухацца іншым аддзелам, што яшчэ не займелі пераканаўчых і шырока вядомых святаў?..
Далей
На маю думку...
“Фізікі” і “лірыкі”: “шпагі” ў ножнах?
Жарэс АЛФЁРАЎ, акадэмік Расійскай акадэміі навук, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Амаль пяцьдзясят пяць гадоў таму, у верасні 1959-га, у адной з галоўных савецкіх газет быў апублікаваны артыкул Ільі Эрэнбурга, якi паклаў пачатак дыскусіі паміж так званымі фізікамі і лірыкамі.
Далей
Глянцавы Макс: вымавіць какетлівае “сэксі”...
Ганна КІСЛІЦЫНА, літаратурны крытык, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Постмадэрнізм прынёс на Беларусь не толькі новыя мастацкія формы ды жанры, але і, перш за ўсё, ідэю разумення літаратуры як тавару, што трэба прадаваць, рэкламаваць, прасоўваць на рынку.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Мы ў арт-кантэксце. Чаму ж сумняваемся?
Ганна ЧЫСТАСЕРДАВА, арт-дырэктар Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”
Наша галерэя існуе столькі ж, колькі і мастацкі форум “Арт-Вільнюс” у суседзяў-літоўцаў: пяць гадоў. Адпаведна, з акурат такім жа досведам удзелу ў падзеі, казаць пра пэўныя тэндэнцыі як на прадстаўнічай падзеі, так і ў галерэйнай справе наогул можна з дастатковай пэўнасцю.
Далей
Чатыры дні на іншай планеце…
Настасся КОМЛІК-ЯМАЦІНА, вядучы метадыст па фальклоры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці
Хачу сказаць некалькі слоў з нагоды VІІІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, на якім мне ўдалося сёлета пабываць.
Далей
А дзе эфект ад таго, што ёсць?
Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ, паэт, дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё
…Паэт чытаў горача, экзальтавана. Перад помнікам Янкі Купалы. “Няма мовы, няма беларусаў, няма краіны!..” І нібыта высакародным быў яго гнеў і шчымлівым — яго боль, але нешта не давала душы адгукнуцца ў адказ…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Якога гледача хоча тэатр?
Дар’я КУЛЬША, тэатральны глядач
У працэсе абмеркавання спектакля “По имени Господин”, паказанага днямі ў рамках II Лабараторыі рэжысёрскіх праектаў Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, у мяне склалася ўражанне, што нашы глядач і тэатр не вельмі добра знаёмыя. У акцёраў-рэжысёраў-крытыкаў свае ўяўленні пра гледача, у гледача — свае пра тэатр. Прычым і першыя, і другі недаацэньваюць адно аднаго.
Далей
Тэндэнцыі сферы
Каму пасля дыплома камфортна?
Сцісла пра работы дызайнераў-2014 у нашых ВНУ
Летась “К” даволі падрабязна распавядала пра абароны дыпломаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а таксама ў сталічных ВНУ, якія маюць факультэты дызайну (гл. “К” № 34 за 2013 г.). Уласная інфармацыя суправаджалася каментарыямі спецыялістаў. Калі памятаеце, нашы суразмоўцы, увогуле станоўча характарызуючы стан падрыхтоўкі дызайнераў, не абмінулі, аднак, і наяўнасці праблем у гэтай сферы. Водгукі ж на тую публікацыю аказаліся неадназначнымі: нехта палічыў за станоўчую з’яву такі разбор, іншыя, наадварот, не жадалі б выносіць справу па-за межы аўдыторыі.
Далей
Праекты развіцця
Брама неўміручасці, або Прыгоды гарынскай цэглы
Бярозаўскі раён: аптымізацыя, памяць, рэстаўрацыя…
Апошні дзень нашай аўтакамандзіроўкі, так ужо атрымалася, быў прысвечаны культуры Бярозаўшчыны і ўласна Бярозы. На старадаўнім гербе яе красуецца брама кляштара ордэна картэзіянцаў. Наяве яна пакуль не такая прыгожая. Тым не менш, па-ранейшаму сімвалізуе заможнасць кляштара, што дасягнуў у XVII стагоддзі не толькі духоўных, але і эканамічных вышынь — за кошт развіцця крэдытавання, гандлю ды рамёстваў. А сімвал, звернуты да нашчадкаў, павінен існаваць вечна, нагадваць, абуджаць, клікаць… З дадзенай нагоды ўхвальна, што мясцовыя ўлады вырашылі аднавіць адмысловую пабудову і пераўтварыць яе ў гэткую Браму неўміручасці, што адкрывае нам выбітнасць тутэйшай гісторыі і культуры. Вось да той Брамы мы і імкнуліся цягам усяго дня. На шляху, трэба сказаць, сустрэлі безліч цікавага і карыснага для нас ды чытачоў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Prof-партфоліа
Тры кірмашы на адным свяце
Як Александрыя сабрала сяброў
5 — 6 ліпеня ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна чарговы раз прайшло рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”).
Далей
Стратэгія начальніка аддзела
Стаў народным і рок-гурт
Алег МАЦВЯЙЧУК, Шумілінскі райвыканкам
Шуміліншчына — край шматлікіх самадзейных калектываў, няўрымслівых бібліятэкараў, што шануюць чытача і вырошчваюць побач з кніжнымі паліцамі зімовы сад, край адмысловых рамеснікаў, якія славяцца не толькі задымленым гліняным посудам…
Далей
аКно ў свет
Дваццаць французаў пераехалі б у Бабруйск...
Фабрыс КАРЭЙ, заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатральнай франка-беларускай асацыяцыі "Demain le Printemps" ("Заўтра вясна"): "Вашы акцёры не бачылі рэальнага жыцця"
Выключна французскі шарм і еўрапейская непасрэднасць увасобіліся ў звычайнай майцы і лёгкіх штанах (аніякіх табе турбот наконт знешняга выгляду!)… Так сустракаў мяне рэжысёр з Францыі Фабрыс КАРЭЙ. Нягледзячы на спякоту майскага Мінска, мы пагутарылі пра французскі і беларускі тэатры. У чым іх розніца і што іх яднае? І, увогуле, вечнае пытанне: дзе лепш? Асацыяцыя, якой кіруе Фабрыс, заснавана ў Парыжы дваццаць гадоў таму. Яна аб’ядноўвае французскіх і беларускіх акцёраў ды выкладчыкаў тэатральнага мастацтва ў працы над ажыццяўленнем франка-беларускага культурнага абмену ў галіне тэатра.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Крытычная маса
Магілёў — гэта…
На шляху да тоеснасці рэгіёна
У Магілёве да Дня горада, які адзначаецца 28 чэрвеня, культурны абшар папоўніўся выставачнай залай. Як ні дзіўна, але пры наўянасці вядомых на ўсю краіну музеяў (адзін з іх — Мастацкі, нават выяўлены на грашовай купюры) абласны цэнтр пэўны час не меў агульнагарадской залы, адмыслова абсталяванай для зменных экспазіцый. Дакладней, фармальна такая зала існавала, але па прызначэнні не скарыстоўвалася. Бо даўно не рамантавалася, яе абсталяванне і дызайн састарэлі маральна і фізічна, яна была эканамічна нерэнтабельнай і не мела руплівага гаспадара.
Далей
Каментарыі (1)
art-блог
“Дуброўскі” вяртаецца ў Віцебск
Такога на “Славянскім базары ў Віцебску” яшчэ не было! У сапраўдны прайм-тайм фестывалю — у нядзелю ўвечары — у Канцэртнай зале “Віцебск” будзе паказаны мюзікл Кіма Брэйтбурга “Дуброўскі” ў выкананні... абітурыентаў, студэнтаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Гісторыя Мілы
Ад Шклова да Мілана: цікавыя дзвюхтысячныя
Наша зямля ўрадлівая на цікавых асоб. Міла Ануфрыева — асоба звышцікавая. Скончыўшы школу ў правінцыйным Шклове, у самы разгар перабудовы яна прыехала cкараць Ленінград. А ў выніку заваявала не толькі Пецярбург і Маскву, але і Мілан, і Венецыю, ды працягвае скараць сэрцы ўсіх прыхільнікаў прыгожага ладу жыцця. Таму што па-іншаму, як толькі ўпартай барацьбой за месца пад сонцам, у свеце “высокай моды” не выжыць.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва вяртанне імёнаў
Колеры Альгерда
Успамінаючы Малішэўскага праз чвэрць стагоддзя
Альгерд Малішэўскі… Цудоўны беларускі жывапісец-каларыст, адзін з нешматлікіх мастакоў, хто так таленавіта і віртуозна валодаў фарбамі на палатне, лічачы, што менавіта сапраўдны жывапіс — гэта перш за ўсё тое, што павінна выклікаць у гледача пачуццё аўтарскага “ўваходжання” пэндзля ў структуру палатна, каб яно стала не проста “афарбаванай карцінкай”, а эмацыйным арганізмам, праз які свет успрымаецца жывым, паўнакроўным і непасрэдным.
Далей
На людным месцы
А купальскі вянок — на пяць метраў!
6 ліпеня Вязынка збірала гасцей на свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”, якім штогод на пачатку ліпеня адзначаюць дзень нараджэння Янкі Купалы.
Далей
Толькі два-тры колеры і…
Мастацтва жыве побач з намі. “Пасялілася” яно і ў бібліятэцы г.п. Радашковічы. Менавіта там адкрылася выстаўка “Людзі вакол, або 13…” маладога мастака Сяргея Шчамялёва.
Далей
Гістарыёграф
Два мільярды пасажыраў у… Гродне
Чаму тралейбус па вуліцы Ажэшка так і не пайшоў?
Гродзенскаму тралейбусу ў лістападзе — сорак гадоў. Першы яго маршрут пралёг паміж Савецкай плошчай і знакамітым “Азотам”. Цяпер агульная працягласць тралейбуснай лініі — каля 80 кіламетраў. Калі за год мясцовыя тралейбусы перавозяць блізу 80 мільёнаў пасажыраў (штодня на 17 маршрутах працуе 119 машын), то за час існавання гэтага транспарту ў сталіцы Панямоння ім скарысталася больш за 2 мільярды 344 мільёны чалавек.
Далей
Суботнія сустрэчы
Міхайлаў, якому не патрэбен псеўданім
Для конкурсу — Элвіс, "Чырвоная ружа" і "Вуціца"
Напярэдадні ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” мы, паводле традыцыі, знаёмім чытачоў са спеваком, за якога будзем “хварэць” у час нашага “Славянабачання”. Беларусь на ХХІІІ Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” прадставіць Артур МІХАЙЛАЎ — саліст цыганскага шоу “Алюр” Маладзёжнага тэатра эстрады, лаўрэат нядаўняга Нацыянальнага конкурсу ў Маладзечне ды іншых прэстыжных спаборніцтваў. У паўфінале ён праспявае знакамітую “Чырвоную ружу” Уладзіміра Мулявіна, а для фіналу, які пройдзе, як заўсёды, у два дні, падрыхтаваў беларускую народную песню “Вуціца” і кампазіцыю з рэпертуару Элвіса Прэслі.
Далей
Новая музыка
Юрый Несцярэнка - Аэрапланы ў вырай
"Аэрапланы ў вырай" - так называецца трэк з аднайменнага, апошняга па часе, альбома Юрыя Несцярэнкі.
Далей
Ягорава Гара - На моры вутка купалася
Музычны фольк-праект “Ягорава Гара” – гэта сінтэз архаікі і сучаснасці, эксперыменты ў музыцы. Сёння мы прадстаўляем вельмі прыгожую песню калектыву "На моры вутка купалася".
Далей
фатаграфічная калекцыя
Фота на дакументы
40 кадраў — 80 абліччаў. Статычныя побытавыя здымкі літоўскага фатографа Вітаўтаса Станёніса з адзінай няспаленай самім аўтарам плёнкі. Выпадкам яна захавалася і вяртае ў год 1946-ты, калі ў Літве ўводзілі пашпарты. Так, тыя 40 кадраў — будучыя 3х3,5 см: фота на дакументы (такая і назва выстаўкі ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”).
Далей
Рэпліка пра...
Генадзь Бураўкін
Сяргей ЧЫГРЫН, загадчык літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра
Не стала Генадзя Бураўкіна. Не стала народнага паэта, якога мы моцна любілі. Любілі яго як чалавека, як паэта, як грамадскага дзеяча, любілі яго як старэйшага сябра і дарадчыка. А ён любіў нас, маладых хлопцаў і дзяўчат, асабліва тых, хто жыве ў рэгіёнах Беларусі, хто піша па-беларуску, хто працуе на Беларусь, ганарыўся намі, паважаў нас.
Далей
Радыёпастаноўка рамана “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага
Таццяна ІГНАТОВІЧ, пенсіянерка
— На Беларускім радыё нядаўна “паказалі” аповесць “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага.
Далей
Культура пачалася з...
Імправізацыі і школьны хор
Леанід НАРУШЭВІЧ, музыкант, лідар гурта "Князь Мышкін"
Па шчырасці, з культурай у мяне не заладзілася з самага пачатку. А вось з музыкай…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |