Свежы нумар
Соцыум
“Кастынг” як бізнес: а чаму б і не?
У сценах сваіх "фабрык мрояў" пакуль мільгаем толькі ў бясконцым шэрагу эпізодаў…
Вытворцы расійскіх серыялаў даўно аблюбавалі нашу сталіцу, роўна як і іншыя беларускія гарады. Тут ёсць вельмі шмат куткоў, прыдатных для здымак на натуры, куды (ці ТУДЫ) не ступае нага турыста. Яны, як пазначаюць на ўпакоўках, “ідэнтычныя натуральнаму” гораду, прапісанаму ў сцэнарыі, як выдуманы расійскі, скажам, Пракоф’еўск. Але нават не гэтыя абставіны галоўныя.
Далей
"К" інфармуе
500-годдзе беларускага кнігадрукавання
"Жыўцом” і ў летапіс
Заўтра на гала-канцэрце закрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC) будуць падведзены вынікі беларускага конкурсу, другі тур якога пройдзе сёння.
Далей
Музычнае кола з Заслаўя
24 студзеня Заслаўе ў чатырнаццаты раз збярэ на традыцыйнае музычнае свята.
Далей
Аднаўляем прыгажосць!
Сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — прэм’ера балета “Сем прыгажунь” класіка азербайджанскай і сусветнай музыкі ХХ стагоддзя Кара Караева. Адметнасць пастаноўкі — найперш, у аднаўленні арыгінальнай музыкі кампазітара.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі ![]() Пра японскую тэхніку кажуць, што яна — не на мяжы фантастыкі, а за гэтай мяжой. Такая тэхніка мусіць мець і дызайнерскую аздобу вышэйшага класа. Пэўнае ўяўленне пра японскі дызайн можна атрымаць наведаўшы выстаўку ў Нацыянальным гістарычным музеі.
Далей
![]() У Каляндар памятных дат UNESCO на 2014 — 2015 гады ўключаны юбілеі Іосіфа Гашкевіча і Міхала Клеафаса Агінскага. Рашэнне прынята на 37-й Генеральнай канферэнцыі згаданай міжнароднай арганізацыі.
Далей
![]() Дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў паведамляе “К”, што ў адным з замкавых пакояў гэтымі днямі ідзе мантаж нядаўна набытага ўнікальнага спальнага гарнітура, які знаходзіўся на віле Канстанціна Радзівіла з 80-х гадоў XIX стагоддзя і да 1929-га, пакуль віла не перайшла да новага ўладальніка. А да Радзівіла яна належала жонцы расійскага імператара Аляксандра II. Гэта адзіны нясвіжскі камплект мэблі, што мае непасрэднае дачыненне да знанай фаміліі.
Далей
Трэба абмеркаваць!
Як насамрэч “ажывіць” кнігу?
Адна з казахстанскіх школ-гімназій акцэнт у навучанні зрабіла не толькі на выкарыстанні найноўшай камп’ютарнай тэхнікі: айфонаў, айпадаў і ўласна камп’ютараў. Кіраўнікі ўстановы, як аказалася, робяць многае для таго, каб запатрабаванай заставалася і “жывая” кніга, і не толькі падручнік. Карацей, у гімназіі стартаваў праект “Гадзіна чытання “жывой” кнігі”. Па аўторках заняткі пачынаюцца з класнай гадзіны, на якой кожны гімназіст пагружаецца ў старонкі асабіста ім абранага мастацкага твора. Прама скажам, ход — нестандартны, просты ў выкананні і эфектыўны, бо першыя тыдні рэалізацыі праекта паказалі: колькасць чытачоў школьнай бібліятэкі значна павялічылася. Цікава, ці чытаюць разам з вучнямі настаўнікі, што вядуць класную гадзіну. І яшчэ: наколькі прыдатны гэты замежны досвед для ўкаранення ў нашых навучальных установах сферы культуры і ў тых школах, бібліятэкі якіх аб’ядналіся з сельскімі публічнымі?
Далей
Дзяжурны па нумары
![]() Пётра ВАСІЛЕЎСКІ, спецкарэспандэнт газеты “Культура”
Я жыву за Мінскай кальцавой аўтадарогай і штодня карыстаюся электрычкай, або, як яе цяпер называюць, “прыгарадным цягніком эканом-класа”. Тыя паўгадзіны, што мой “эканом-клас” ідзе да Мінска, рэдка выпадае правесці ў цішыні, заглыбіцца ў кнігу ці зрабіць сякія-такія запісы, бо па вагонах сноўдаецца зграя “карабейнікаў”, якія пастаўленымі (“каманднымі”, як кажуць у войску) галасамі рэкламуюць свой тавар: чытво ў дарогу, прылады для кухні, штосьці для прысядзібнай гаспадаркі, сада-агарода і гэтак далей. Іншым разам яны, мякка кажучы, напружваюць…
Далей
На маю думку...
![]() Сяргей ПУКСТ, музыкант, кампазітар, радыёвядучы
Перш за ўсё хачу сказаць, што гэты артыкул не з’яўляецца заклікам да бяздзейнасці ці “обломовщины”. Але, прызнаюся, пэўнае маё раздражненне апошнім часам выклікана людзьмі празмерна дзейнымі, якія выяўляюць агульны прынцып, што адбіваецца, у тым ліку, і на культуры.
Далей
Каментарыі (1)
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты Праекты развіцця
![]() У Віцебску — пра фінансы, спонсараў, пазабюджэт / Зрэз абласнога цэнтра: эканоміка
Мабыць, кожны грамадзянін Беларусі ва ўзросце гадоў ад 10 і больш ведае, што Віцебск — гэта радзіма фестывалю “Славянскі базар” ды Марка Шагала. Чытач нашай газеты, упэўнены, часам задаецца філасофскім пытаннем: “Куды грошы дзяюцца?”. А дакладней — на якія мэты выдаткоўваюцца, у дачыненні да культуры наогул — і да віцебскай у прыватнасці. Пытанне гэтае, несумненна, цікавае не толькі прафесіяналам сферы. Я выправіўся менавіта з такой цікавасцю ў слаўны горад на Заходняй Дзвіне, у якой, як вядома, так і не патануў паэт Генадзь Шпалікаў, каб высветліць эканамічныя дэталі. А калі больш канкрэтна — як дзяржава фінансуе віцебскую культуру. Асаблівы мой акцэнт быў на тым, за кошт чаго жывуць і развіваюцца ўстановы культуры абласнога цэнтра. Ці дапамагаюць ім прыватныя структуры? Пра што мараць іх работнікі, чаму засмучаюцца, дзе шукаюць пазабюджэтныя даходы? Гэта значыць, вырашыў я зірнуць на сярмяжную прозу жыцця ў сферы культуры праз фінансава-эканамічную прызму.
Далей
Prof-партфоліа
![]() Як маркетолагу ў бібліятэцы прачытаць каханне?
Сёння мы павядзём гаворку пра аддзел бібліятэчнага маркетынгу Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска. Пра той аддзел, які цвёрда ведае, чым і для чаго трэба займацца штодня. І тамтэйшыя маркетолагі, як пераканала нас жыццё, умеюць і любяць здзіўляць. У 2012-м, напярэдадні Дня горада, аддзел маркетынгу дзіцячых бібліятэк прапанаваў абсалютна нестандартную акцыю “Чытай і… ажыццяўляй!”. Медыйныя асобы прыйшлі да дзяцей і сфатаграфаваліся ў ролі знакамітых літаратурных персанажаў, паведамілі пра свае кніжныя густы. Розгалас быў немалы.
Далей
Стратэгія начальніка аддзела
![]() Мікалай ГРОМІК, Камянецкі райвыканкам
Камянеччына — вароты ў Белавежскую пушчу. Але гаворка сёння не пра турыстычныя магчымасці раёна. І не пра будучы рок-фэст, што мяркуецца зладзіць у антуражы Камянецкай вежы. Расповед пойдзе пра пытанне, знаёмае кожнаму начальніку аддзела: пра рамонт устаноў культуры, пра эканомію і беражлівасць, непарыўна з ім звязаных. Пытанне, як вядома, даўно перарасло ў агульнарэспубліканскую праблему.
Далей
Каментарыі (1)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
![]() Ці патрэбны рэспубліканскі фэст аматарскага тэатральнага мастацтва?
Магілёў — сёлетняя Культурная сталіца СНД і Рэспублікі Беларусь — працягвае здзіўляць. У шэрагу бясконцых падзей разнажанравага мастацтва яркай дзеяй застаўся ў глядацкай памяці і Адкрыты гарадскі фестываль аматарскіх тэатральных калектываў “Святло рампы”, што праходзіў у абласным цэнтры з 14 да 17 лістапада…
Далей
Крытычная маса
Дзесяць дзён, якія…
Струннікі спаборнічалі праз шэсць гадоў
17 лістапада завяршыўся ІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя Міхаіла Ельскага, які доўжыўся акурат дзесяць дзён. Сказаць, што тыя дні ўзрушылі ўвесь музычны свет Беларусі, будзе перабольшаннем. Але для струннікаў конкурс стаў доўгачаканай падзеяй, шлях да якой склаў доўгія шэсць гадоў — менавіта столькі прайшло з часу адкрыцця ІІ Конкурсу імя Ельскага.
Далей
art-блог
![]() Мемарыял
Мемарыяльны знак на месцы брацкай магілы савецкіх салдат Вялікай Айчыннай, размешчаны на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, нягледзячы на сваю амаль 30-гадовую гісторыю, доўгі час заставаўся малавядомым для жыхароў сталіцы.
Далей
![]() “Лістападзік”: у цені іншых праграм ММКФ? Але…
Нельга недаацаніць унёсак “Лістапада-2013” у жыццё сталіцы і краіны ў цэлым. Сёння як ніколі стужкі-канкурсанты задавалі новыя гарызонты ўспрыняцця кінамастацтва і яго жанраў, і як ніколі беларускае кіно было прадстаўлена ў наймацнейшых праграмах форуму. Цяпер у фокусе — яшчэ адна праграма, якая незаслужана трапляе ў цень іншых: конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторый “Лістападзіка”.
Далей
![]() Дызайнерскі ход
Ватман — папера спецыяльнага гатунку, кульман — прыставанне для працы праекціроўшчыка, рэйсфедар — інструмент чарцёжніка. А ўсё разам — выстаўка ў Беларускім саюзе дызайнераў. Сёння згаданыя ды іншыя рэчы з гэтага шэрагу камп’ютар ператварыў у архаіку.
Далей
GBOB з гарохам? Пакуль — з рызыкай…
Кансістэнцыя рок-музыкі па-за Мінскам
На міжнародным конкурсе “The Global Battle of the Bands” (GBOB), які пройдзе ў студзені ў горадзе Чыангмай (Тайланд), нашу краіну будзе прадстаўляць мінскі англамоўны гурт “Inomarki”. Сам фестываль, заточаны пад музыку па большай частцы альтэрнатыўную (ніякай эстрады, што вы!), вядзе адлік з 1979 года і вандруе з дзяржавы ў дзяржаву, незалежна ад таго, прадстаўнік якой краіны перамог на папярэднім форуме. Пераможцы належыць у якасці ўзнагароды тытул “Лепшая сусветная новая група”, залатая статуэтка ды 100 000 долараў на запіс песень у прэстыжнай студыі, планетарны тур і дробныя выдаткі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры ![]() Рэжысёр — пра Гродна, Караткевіча і тэатр
На сцэне Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра адбылася чарговая прэм’ера — камедыя “За двума зайцамі” па матывах п’есы ўкраінскага класіка Міхайлы Старыцкага. Спектакль прадстаўляе запрошаны пастаноўшчык — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Міхаіл Краснабаеў.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
![]() Сяргей ГРЫНЕВІЧ, жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў
Гэтым тыднем пра тое, што карыснага можна знайсці ў Інтэрнэце творчай асобе, распавёў вядомы гродзенскі мастак.
Далей
вяртанне імёнаў
![]() Адсюль выйшаў той рэалізм, які радыкальна разбурыў падмурак авангарда
А што да ўласна Віцебскага мастацкага тэхнікума, які праіснаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, то яго “бацькам” з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне прафесійнай адукацыі, адпаведная пастанова якога ўпершыню была “агучана” 3 жніўня 1923 года ў газеце “Известия Витебского губисполкома и губкома РКП(б)”.
Далей
На людным месцы
![]() Пасля Расійска-беларускага Адкрытага студэнцкага агляду-конкурсу народнага песеннага мастацтва “Як на рэчцы была на Фантанцы” і Міжнароднага маладзёжнага конкурсу “Містар ЭТНА” варта павіншаваць прызёраў і ўзважыць, наколькі ўзнагароды (Гран-пры для фольк-суполкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў “Талака” і дыплом “Містар Творчасць” для Мікіты Халькова) былі абумоўлены арыенцірам на каранёвыя формы культуры Беларусі.
Далей
![]() Гродна
15 лістапада ў гарадской выставачнай зале Гродна адкрылася выстаўка, прысвечаная 25-годдзю Дзіцячай мастацкай школы мастацтваў. На ёй было прадстаўлена каля 70 лепшых работ вучняў школы, створаных на працягу апошніх пяці гадоў. На экспазіцыі можна ўбачыць работы алеем, графіку, роспіс па шоўку.
Далей
Гістарыёграф
![]() У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава працуе выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “Зямля — аснова ўсёй Айчыне”, прымеркаваная да 90-годдзя паэмы “Новая зямля”.
Далей
![]() СЕНСАЦЫЯ: семежаўскія "Цары" cа спісу UNESCO мелі двайнікоў!
Як адрадзіць наноў забыты абрад і наколькі гэта рэальна ў час глабалізацыі? Як аказалася, нават для такой складанай на першы погляд задачы маецца свой рэцэпт.
Далей
![]() Майстар-клас музейнага “вышуку”
Адзінае прыжыццёвае выданне Максіма Багдановіча лічыцца сапраўдным рарытэтам. Больш за тое: літаральна кожны экзэмпляр “Вянка” — кнігі, якая сёлета святкуе сваё 100-годдзе, — на ўліку ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Далей
Суботнія сустрэчы
![]() “У той чарзе стаіць літаральна кожны...”
Па завяршэнні Маскоўскага біенале Спецыяльны праект Рэспублікі Беларусь “Дэкадзіроўка. Архетып страчанага часу” быў прадстаўлены і ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Пра саму выстаўку мы ўжо падрабязна пісалі (гл. К” №№ 37, 40), цяпер жа прапануем гутаркі з яе ўдзельнікамі, падрыхтаваныя асістэнтам куратара праекта, кандыдатам мастацтвазнаўства Аляксандрам Зіменкам. Гэтым разам інтэрв’ю — са скульптарам Канстанцінам СЕЛІХАНАВЫМ.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Скарачэнне колькасці або штату работнікаў
Рэспубліканскі семінар “Актуальныя пытанні прымянення заканадаўства ва ўстановах культуры”, што прайшоў 31 кастрычніка ў зале калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, быў прысвечаны, у прыватнасці, пытанням прававога рэгулявання скарачэння колькасці або штату работнікаў ва ўстановах, падпарадкаваных Міністэрству культуры. Менавіта на названых аспектах сакцэнтавана ўвага ў аглядзе мерапрыемства, падрыхтаваным і прадастаўленым "К" Інстытутам культуры Беларусі.
Далей
Фотасюжэт нумара
![]() Віцебскі абласны краязнаўчы музей адзначае 95-годдзе. На сённяшні дзень музейны збор налічвае больш за 204 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Асобныя — самыя цікавыя ды рэдкія — прадметы з музейнага збору прадстаўлены ў экспазіцыях і на доўгатэрміновых выстаўках, аднак большая частка рарытэтаў знаходзіцца ў музейных сховішчах.
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |