Свежы нумар
У нумар!
Самыя папулярныя матэрыялы газеты "Культура" ў верасні
Паводле статыстыкі наведванняў нашага сайта www.kimpress.by
Далей
"К" інфармуе
Нарада рэктараў
У рамках VIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі, у якім упершыню ўзялі ўдзел дэлегацыі з усіх краін СНД, адбылося пасяджэнне Савета рэктараў кансерваторый “Аб перспектывах супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай адукацыі — партнёраў у 2014 г.”.
Далей
Экалогія — справа агульная
З 23 па 26 верасня ў Мінску праходзіў VIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД. Тэмай яго была экалогія, бо 2013-ты ў Садружнасці абвешчаны Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя.
Далей
Партытура бясконцасці
Васьмёрка "чытаецца" як...
2 — 12 кастрычніка ў Мінску пройдзе VІІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета, які збярэ на васьмі выбітных канцэртах сусветных зорак і найталенавітую творчую моладзь.
Далей
Грант на інавацыі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 года № 425 “Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры” прыняты для фінансавай падтрымкі дзейнасці, што мае прыярытэтнае значэнне для развіцця краіны.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Гродна прыме “сталічную” эстафету-2014
Статус
На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вырашана, што ў наступным годзе Культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна. Неўзабаве будзе створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні адпаведных творчых акцый у горадзе над Нёманам, а таксама — план мерапрыемстваў на 2014 год.
Далей
Каментарыі (1)
Дзівосы, сюрпрызы, смаката!
Падзея
Па традыцыі "Дажынкі" сустракаюць плённымі набыткамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку на сваім выніковым свяце. А пачалося яно ўчора ў Жлобіне.
Далей
Колеры "Зямлі Паднябеснай"
Пасольскі клуб
24 верасня ў Доме-музеі І З’езда РСДРП адкрылася выстаўка “Зямля Паднябеснай”, падрыхтаваная сумесна з Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі і прысвечаная культуры ды традыцыям Кітая. Працяг тэмы чытайце ў наступным нумары “К” пад рубрыкай “аКно ў свет”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Работа над памылкамі або "татальная зачыстка"?
“Выключны”, “значны”, “рэдкі”, а не проста “стары”
Не так даўно СМІ абляцела вестка пра магчымае скарачэнне Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Рэакцыя неабыякавай аўдыторыі была прадказальна эмацыйнай. Алею ў агонь дадалі растыражаваныя тэлеканаламі каментарыі экспертаў.
Далей
Форум
Знайсці паразуменне з фарматам
“Анімаёўка-2013”: наша “тэрыторыя мультфільма”
Відовішчнае адкрыццё, багаты конкурс (71 стужка з 21 краіны) — XVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2013”, падтрымаўшы рэпутацыю Магілёва як Культурнай сталіцы Беларусі і СНД, вылучыўся маштабам, змястоўнасцю ды кароткасцю.
Далей
Трэба абмеркаваць!
Як ажывіць вёску, што знікае?
“К” шмат піша пра беларускія вёскі, якія знікаюць у выніку дэмаграфічнай сітуацыі
Між тым, любая з іх — асобны сусвет, а кожная хата, нават пустая, утрымлівае цеплыню родавага агменю. Як яе захаваць? Пра асобныя варыянты мы ў свой час пісалі: хутар Шаблі на Міншчыне і вёску Чырвоны Кастрычнік у Рэчыцкім раёне выкупілі гараджане ды ладзяць там для ахвотных самыя розныя мастацкія імпрэзы. Больш “працаёмкі” шлях — музеефікацыя пустуючай вёскі, пераўтварэнне яе ў інтэрактыўны скансен.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Дзяжурны па нумары
Ваш пашпарт, калі ласка!
Яўген РАГІН, рэдактар аддзела газеты "Культура"
За свой век я змяніў не адну рэдакцыю. І ў кожнай час ад часу назалялі тэлефанаванні ад фізічных ды юрыдычных асоб, кшталту: “А як напісаць па-беларуску...?” Далей гучалі тэрміны, паняцці і прозвішчы на рускай мове. Мы с сябрамі нават пра стварэнне прыватнай моўнай даведкі пачалі задумвацца. Але тэлефанаванні апошнімі гадамі зніклі.
Далей
На маю думку...
Чаканне наступнага трука
Сяргей ПУКСТ, музыкант, кампазітар, радыёвядучы
Я вось гляджу на выстаўку на агароджы парку Чалюскінцаў і думаю не пра карціны, а пра зусім іншыя рэчы.
Далей
Праекты развіцця
Канцэпцыя аднаго маршруту на памежжы + спасылкі на ўсе артыкулы турпраекта па памежжы Беларусі і Літвы
Частка V / Розныя мовы — адзіны матыў...
Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі / Астравецкі край асацыіруецца ў многіх перадусім з неагатычным касцёлам Найсвяцейшай Троіцы ў Гярвятах, які ўзнікае на гарызонце, нібы ўзнёслы карабель у нябёсах: нечакана, хвалююча, незабыўна!
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Prof-партфоліа
Аднойчы ўначы...
Бібліятэчная творчая акцыя Гомельшчыны
13 верасня па ініцыятыве абласной універсальнай бібліятэкі на Гомельшчыне ўпершыню правялі абласную акцыю “Ноч у бібліятэцы”. У самой абласноў установе яна атрымала назву “Ноч майстроў” і была прысвечана раману Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта”.
Далей
Новая форма крэатыву
Бібліятэчная творчая акцыя Гомельшчыны: у працяг тэмы
Праект “Бібліяпрыцемкі-2013” ажыццявіла напярэдадні прафесійнага свята бібліятэкараў Светлагорская раённая дзіцячая бібліятэка. Агульнавядома, што ў апошнія гады адбываецца паніжэнне цікавасці дзяцей ды падлеткаў да чытання і кнігі. Таму светлагорскія бібліятэкары і вырашылі арганізаваць маштабнае мерапрыемства, якое спрыяла б росту папулярнасці бібліятэкі як месца, дзе можна сустрэцца з добрай кнігай, цікавым часопісам, падрыхтавацца да ўрокаў, атрымаць неабходную інфармацыю, рэалізаваць свае творчыя здольнасці ды наладзіць стасункі з аднакласнікамі.
Далей
Стратэгія начальніка аддзела
А кадры — толькі свае
Алена ЯСТРЭМСКАЯ, Воранаўскі райвыканкам
Алена Ястрэмская кіруе аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў раёне, шчыра скажам, адмысловым. Па-першае, 148 яго кіламетраў мяжуе з Літвой. Па-другое, рэгіён вельмі маленькі, шматнацыянальны, усё — навідавоку. Вось гэтыя акалічнасці і ўплываюць на стратэгію дзейнасці работнікаў культуры.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
Хто — спонсар, а хто — мецэнат?
Бізнес, арыентаваны на культуру
Сёння пад рубрыкай “Інстытут павышэння кваліфікацыі” мы працягваем публікацыю вытрымак з дыпломных праектаў нядаўніх выпускнікоў факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці БДУКіМ. Аўтар работы “Сацыяльная адказнасць бізнесу ў сферы культуры Беларусі: вопыт станаўлення і перспектывы развіцця” — Павел САПОЦЬКА. Прыемна, што ў якасці фактурнага матэрыялу маладзечанскі аўтар выкарыстаў шэраг публікацый “К”.
Далей
art-блог
Варта далучыцца да “ТэАРТа”!
"Неаднаразовыя" пастаноўкі
Блокам з пяці беларускіх прэм’ер стартуе сёння ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”, што працягнецца амаль месяц і збярэ 16 спектакляў з 8 краін: Беларусі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Польшчы, Расіі, Францыі.
Далей
Тузін ідэй на “TyzenHouse”
Стыльная "гама" з безліччу адценняў...
Яшчэ да ўсіх абмеркаванняў наконт таго, які горад стане наступнай Культурнай сталіцай Беларусі, у сапраўдную музычную Меку краіны на некалькі дзён ператварылася Гродна: 12 — 15 верасня тут упершыню прайшло Свята класічнай музыкі “TyzenHouse”.
Далей
Роберту Геніну прысвячаецца
19 верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленнікава адкрыўся XVIII Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”.
Далей
Маторчык для ўсёй сям’і
Пачаць сезон — з прэм’еры! З такім лозунгам (праўда, так і неагучаным) Беларускі дзяржаўны тэатр лялек уступіў у сваё чацвёртае чвэрцьстагоддзе, адкрыўшы яго прэм’ерай спектакля “Малыш і Карлсан, які жыве на даху”. Летась тэатру споўнілася 75, цяперашні сезон — 76-ты. Што ж, акурат той узрост “у самым росквіце сіл”, калі хочацца лётаць.
Далей
Адэкватная дэкадзіроўка
24 верасня ў Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі адбылося адкрыццё спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на V Маскоўскім біенале сучаснага мастацтва.
Далей
вяртанне імёнаў
Неверагодныя прыгоды ашмянскага Монтэ-Крыста
Зігмунд Мінейка: паміж Беларуссю і Грэцыяй
...Праз нейкі час Мінейка апынуўся ў Генуі. Тут, па чутках, італьянскі ўрад з падачы ўжо добра вядомага ў Еўропе “чырвонакашульніка” Джузэпэ Гарыбальдзі (ягоныя валанцёры насілі чырвоныя кашулі, понча і самбрэра) адкрываў польскую ваенную школу для будучых афіцэраў паўстанцкай арміі Свабоды, якія марылі змагацца з царскай Расіяй за адраджэнне былой велічы незалежнай Рэчы Паспалітай.
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Віртуальная пастаянная выстаўка
Васіль ПЯШКУН, мастак, член Беларускага саюза мастакоў
Самерсэт Моэм некалі пісаў, што прыгажосцю надзяляюць рэчаіснасць мастакі і паэты. А ў век, калі віртуальнасць для некаторых стала неад’емнай часткай рэальнасці, дэфіцыт прыгажосці можна папоўніць не выходзячы з дому.
Далей
На людным месцы
Паказалі цымбалы і паясы
Дубровеншчына
13 — 15 верасня Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Ансамбль песні і музыкі “Крыніца” Дубровенскага раённага дома культуры (мастацкі кіраўнік — Міхаіл Шлег) і майстры Раённага дома рамёстваў прынялі ўдзел у ІХ Міжнародным фестывалі славянскай культуры “Хотмыжская осень”, што традыцыйна праходзіць у сяле Хотмыжск Барысаўскага раёна Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Далей
Едзем ва Усвяты!
Віцебшчына
Сёння, 28 верасня, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Вераснянка” Мазолаўскага сельскага дома культуры і прадстаўнікі раённага метадычнага цэнтра (Віцебскі раён) прымуць удзел у Адкрытым фальклорным фестывалі-конкурсе імя выканаўцы народных песень Вольгі Сяргеевай.
Далей
Калядныя песні ўлетку?
Маладзечаншчына
21 верасня Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” (СЭТ) у супрацы з філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы правяло фэст “Багач”, прымеркаваны да святкавання дня восеньскага раўнадзенства.
Далей
Гістарыёграф
Праз далячынь стагоддзяў
Cлуцкі пояс, налібоцкае шкло — што ў перспектыве?
Апошнім разам я быў у Слуцку зімой. Летам горад выглядае прыгажэйшым, ды і паркавая зона, прылеглая да фабрыкі мастацкіх вырабаў, цяпер набыла новае аблічча. Акрамя звычайнага добраўпарадкавання, яна ўзбагацілася дзвюма бронзавымі скульптурнымі кампазіцыямі.
Далей
Суботнія сустрэчы
Мікалай СКОБЕЛЕЎ: "Гэты музей будзе патрэбны заўжды"
23 верасня 1943-га пачалася эпапея вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У гэты дзень 70 гадоў таму вызваліцеляў сустракаў раённы цэнтр Камарын тагачаснай Палескай вобласці. У 2014-м 70-годдзе вызвалення будзе святкаваць уся Беларусь. На сталічным праспекце Пераможцаў наваселле зладзіць шанаваны мінчанамі ды гасцямі горада і краіны Музей Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
фатаграфічная калекцыя
З літаратурнай хронікі 50-гадовай даўніны
Мае бацькі — літаратары. Дзякуючы гэтай акалічнасці я з дзяцінства меў магчымасць блізка бачыць асоб, якія сёння з’яўляюцца класікамі беларускай літаратуры. Фотавыявы некаторых з іх я знайшоў, разбіраючы архіў майго бацькі, пісьменніка і драматурга Пятра Васілеўскага.
Далей
Фотасюжэт нумара
“Палескія рабінзоны, або Цуд-востраў”
На кінастудыі “Беларусьфільм” завяршыліся здымкі тэлестужкі для дзяцей “Палескія рабінзоны, або Цуд-востраў” паводле аповесці Янкі Маўра
Рэжысёрам дзвюхсерыйнай карціны выступіў Сяргей Сычоў, над сцэнарыем працавалі драматургі Фёдар і Ягор Коневы. У экранізацыі славутых прыгод Ільі, Мірона і Юлі задзейнічаны вядомыя акцёры народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народны артыст Беларусі Аляксандр Ткачонак.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |