Свежы нумар
Соцыум
"К" інфармуе
Свята славістыкі
Прадстаўнічы міжнародны форум гэтымі днямі праходзіць у беларускай сталіцы: наша краіна ўпершыню ў гісторыі атрымала права прыняць у сябе Міжнародны з’езд славістаў, які праводзіцца раз на пяць гадоў.
Далей
Харавая тэрыторыя міру
З 13 па 17 жніўня ў Калінінградзе праходзіў ІІ Міжнародны фестываль “Тэрыторыя міру”.
Далей
Гісторыя ў бронзе
Помнік Баркулабаўскай хроніцы, што мае быць адкрыты ў Быхаве ў час святкавання Дня беларускага пісьменства, ужо адліты і адпраўлены да месца, дзе ён будзе стаяць.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Слова” ў “Лабірынце”
Галерэя “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае гледачоў на выстаўку пад назвай “Слова”, што прысвечана 1150-годдзю славянскага пісьменства. У экспазіцыі прадстаўлены ўзоры каліграфіі і карціны, дзе спалучаюцца выява і тэкст.
Далей
Ля сівых муроў
Сёння, 24 жніўня, у Гальшанах распачаўся чацвёрты па ліку фестываль “Гальшанскі замак”. Праграма мерапрыемства, як і заўжды, надзвычай насычаная: рыцарскія бугурты, турніры лучнікаў, конкурсы па валоданні навыкамі эпохі Сярэднявечча.
Далей
Форум
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Трэба абмеркаваць!
Ці варта раёнам баяцца рок-канцэртаў і нестандарнтных мерапрыемстваў?
24 — 25 жніўня ў Рэчыцы праходзіць Міжнародны рок-канцэрт альтэрнатыўнай музыкі “Metal Crowd Fest-2013”. Праходзіць ён, варта адзначыць, ужо дзявяты год запар. І ладзяць яго не заезджыя імпрэсарыа, а аддзелы мясцовага райвыканкама: спачатку — па справах моладзі, потым — культуры, цяпер — ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Для раённага цэнтра мерапрыемства, шчыра скажам, не надта стандартнае. Між тым, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкама Дзмітрый Драгун запэўнівае, што больш “металічнага” року, ды яшчэ ў такім замежным асартыменце, на Беларусі пачуць і пабачыць — досыць праблематычна. Хто аспрэчыць? Сёлета на рэчыцкім стадыёне спарткомплексу “Надзея” сабраліся рок-каманды з Беларусі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Бразіліі, Румыніі, Швейцарыі, Германіі, Турцыі, Расіі. Упершыню прыехалі музыканты з Венесуэлы. А сярод слухачоў — тысячы маладзёнаў, і не толькі з Гомельшчыны... Прынята меркаваць, што рок атаясамліваецца з разбэшчанасцю: п’янствам і наркаманіяй. У Рэчыцы так не думаюць. Між тым, аналагічных мерапрыемстваў пад эгідай работнікаў культуры Беларусі не набярэцца і з паўдзясятка. Чаму? Выслухаем думкі спецыялістаў-практыкаў.
Далей
Дзяжурны па нумары
Сачыце за рукамі!
Адзін вядомы літаратурны герой раіў не чытаць газет перад ежай. Надарылася нагода зразумець, што ён мае рацыю — нягледзячы на дармовы Wi-Fi, які спакусліва прапануе сваім наведвальнікам ці не кожная кавярня.
Далей
На маю думку...
Вёскі знікнуць безыменнымі?
Ігар ПРАКАПОВІЧ, краязнаўца, настаўнік геаграфіі з Паставаў
Далей
Каментарыі (1)
Соцыум: праблемны аспект культуры Праекты развіцця
Канцэпцыя аднаго маршруту на памежжы
Як зрабіць адметнасцю каханне Адама з Марыляй замест запраўкі і крамы "Duty Free"? / Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі
Далей
Каментарыі (1)
ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
art-блог
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Стылістыка кубічнай керамікі
Па выстаўцы твораў Валянціны Іваньковай у Палацы мастацтва можна сказаць, што сёння ганчарны круг увогуле не выкарыстоўваецца керамістамі. Куды лягчэй і цікавей ляпіць з гліны проста рукамі: няхай гэта будзе ваза ці нейкая падстаўка пад яе, не кажучы ўжо пра пластычныя кампазіцыі, скульптуры. І, што прыкметна, усе творы неяк прыстасаваны да чатырохкутніка, або куба. Ёсць нават скульптура з назвай “Пакуты кубічнага чалавека”. Вось такі стыль.
Далей
У што верыць Анісенка?
У сваёй пошце “К” не часта атрымлівае рэцэнзіі на кнігі, тым больш — ад “несталічных” чытачоў. Цяперашняя аказалася з Талачына, ад тамтэйшага гісторыка і краязнаўцы, які не змог абмінуць удалыя літаратурныя спробы ўраджэнца свайго роднага горада Валерыя Анісенкі — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесара, які зараз узначальвае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Друкуем гэты ліст з некаторымі скарачэннямі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Фотажыццё ў мабільным рэжыме
Аўтар — не музейшчык, не бібліятэкар і не клубнік, але творчая асоба. Яна — фатограф. Таму Сеціва для Алены, як і фотаапарат, — сродак для рэалізацыі самых розных творчых ідэй. А калі канкрэтней, то Інтэрнэт для яе:
Далей
вяртанне імёнаў
На людным месцы
Летапісец "Спадчыны"
Вёска Боркі Бярозаўскага раёна з’яўляецца цэнтральнай сядзібай сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Боркаўскі”. Тут працуе Дом культуры, агульнаадукацыйная школа, фельчарска-акушэрскі пункт, сельская бібліятэка ды іншыя сацыяльныя ўстановы.
Далей
Імідж-кампанія бібліятэкі
Да 60-годдзя ўтварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя Мінскай вобласці супрацоўнікі раённай бібліятэкі і РДК ініцыявалі доўгатэрміновую імідж-кампанію “75 добрых спраў”.
Далей
Гістарыёграф
Забойства Пэна: яшчэ адна версія злачынства
...А цяпер — пра іншых удзельнікаў следства і судовага працэсу. Былы начальнік гарадскога аддзялення НКУС, старшы лейтэнант дзяржбяспекі Іван Гарбаленя, адзін з арганізатараў масавага тэрору ў горадзе, сам не пазбег рэпрэсій. Ужо пасля працэсу над Файнштэйнамі ён быў у чымсьці абвінавачаны і асуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Гэтак жа склаўся лёс і пракурора — Барыса Маркавіча Глезерава (1901 — 1937 гг.). Ураджэнец Віцебска, ён у маладосці працаваў у прафсаюзах ды кантрольных органах. У 1933 г. быў прызначаны намеснікам наркама, а потым і наркамам юстыцыі БССР. У студзені 1937-га, незадоўга да працэсу, стаў пракурорам БССР. Але на гэтай пасадзе прабыў нядоўга: у тым жа 1937 годзе Б.Глезераў быў рэпрэсаваны, асуджаны да найвышэйшай меры пакарання. У 1956-м — рэабілітаваны. Цікава, калі гэты чалавек сам аказаўся нявінна асуджаным, ці ўспомніў ён членаў сям’і Файнштэйнаў ды сваю ролю ў гэтым працэсе?..
Далей
Суботнія сустрэчы
“Будзем шукаць "унісон", а не дзяліць”
Гродзеншчына: традыцыі, новае і першынство за культурай
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Фотасюжэт нумара
Светлыя яблыкі Спаса
Фатограф і журналіст з Гродна Наталля ДОРАШ пабывала на святкаванні Праабражэння Гасподняга (Яблычнага Спаса) у некалькіх вясковых прыходах Дзятлаўскага раёна.
Далей
Вяртаючыся да надрукаванага
Бібліятэка на вуліцы — шмат пытанняў?
Працягваюць паступаць водгукі на публікацыю "У Беларусі не патрэбны чытальныя залы на вуліцы?”. Вось чарговы з іх.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |