Свежы нумар
"К" інфармуе
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены сярод 77 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці і дзеячы культуры. Пра гэта, як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гаворыцца ва Указе № 279 “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі” ад 20 чэрвеня.
Далей
Свой “Канскі Леў” — у беларусак
Цягам тыдня за мяжой былі прэзентаваны беларускія фальклор, рамесніцтва, выяўленчае мастацтва і кіно. Мяркуючы па апошнім часе, такія міжнародныя прэзентацыі сталі традыцыйнымі. Выснова адзіная: нашы таленты за кардонам — запатрабаваныя.
Далей
Перад балем выпускнікоў
27 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова з удзельнікамі Рэспубліканскага балю выпускнікоў 2013 года.
Далей
2 ліпеня ў Мінску ўрачыста адкрыецца плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Цяпер на пляцоўцы па сталічным праспекце Пераможцаў вядуцца апошнія падрыхтоўчыя работы і праводзяцца рэпетыцыі ўрачыстай цырымоніі.
Далей
Каментарыі (1)
Абмеркаванне дапрацаванага праекта Кодэкса аб культуры
Міністэрствам культуры дапрацаваны праект Кодэкса аб культуры з улікам заўваг зацікаўленых асоб.
Азнаёміцца з
Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце
kodeks-kultura@tut.by і на адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
Далей
Інавацыі з аптымізацыяй
Да адкрыцця ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” засталося менш за два тыдні. Днямі ў Віцебску адбылося заключнае пасяджэнне яго Аргкамітэта на чале з віцэ-прэм'ерам Анатолем Тозікам.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Дзе мост злучае Александрыю з Копыссю
6 — 7 ліпеня на Шклоўшчыне пройдзе чацвёртае па ліку купальскае свята “Александрыя збірае сяброў”.
Далей
“Круглы стол” з суайчыннікамі
Адна з актыўных супольнасцей беларусаў знаходзіцца ў Літве. Карэспандэнт “К” пераканаўся ў тым, пабываўшы ў Вільнюсе пад час “круглага стала”, прысвечанага ўдзелу моладзі ў жыцці нацыянальных суполак Беларусі і Літвы.
Далей
Соцыум
Так, там няма калізеяў... Як і канкурэнтаў
Гістарычныя калізіі турыстычнага маршруту: 3D-вымярэнне для забытых мясцін
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Форум
Вялікая беларуская сцяна перад "новай драмай"
Сёлетняя вясновая і летняя пара тэатральнай прасторы вылучылася зайздроснай актыўнасцю. Развіртуалізацыя пэўных ініцыятыў — у прыватнасці, Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, неспадзяваныя яскравыя прэм’еры, да прыкладу, "Бегчы з Эльсінора" ў РТБД, жывыя абмеркаванні на актуальныя тэмы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, галерэі "Ў" спарадзілі жаданне працягу размовы паміж рознымі ўдзельнікамі тэатральнага працэсу. У прыватнасці, пытанне запатрабаванасці беларускай "новай драмы" на радзіме, якое пакуль не мае дакладных тлумачэнняў, вымусіла пайсці на простае рашэнне: наўпрост запытацца ў тэатраў, ці зацікаўлены яны ў падобнага кшталту драматычных творах. Таксама ў наша невялікае апытанне была ўключана і тэма, датычная мовы: наколькі "моўнае пытанне" з’яўляецца прынцыповым для тэатраў пры пастаноўцы новых п’ес?
У першай частцы артыкула сваю пазіцыю выказалі Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Гродзенскі абласны тэатр драмы і Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі ў асобе іх мастацкіх кіраўнікоў і галоўных рэжысёраў.
Далей
Трэба абмеркаваць!
Гаспадар аграсядзібы — канкурэнт музейшчыкам?
Гаспадар аграсядзібы збіраецца стварыць Музей якараў, аналагаў якому няма ў краіне. Прыватная ініцыятыва, падаецца, больш набліжана да рэальнасці, чым дзяржаўна-музейная. І справа не толькі ў тым, што прыватнік імкнецца быць крэатыўным у чаканні грашовых даходаў. Проста, ён цудоўна разумее: на пустым месцы турыстычная цікавасць не ўзнікае. Адсюль і наша пытанне:
Далей
На маю думку...
"Носам у бульбу": вырак на адзіноту. Інтэлектуальную
У такім гарадку як Ляхавічы, дзе я жыву, наўрад ці натрапіш на бурлівыя дыскусіі ў багемных кампаніях ці хаця б на ўтульную кавяраньку, дзе можна пасядзець у цішы ды роздумах сярод да сябе падобных. Творчы чалавек, які апынаецца ў такіх мясцінах, у пэўнай меры вырачаны на інтэлектуальную адзіноту. Бо гаварыць увесь час пра гароды ды цэны на рынку, пагадзіцеся, вельмі сумна. А пра іншае тут асабліва і не гавораць…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Праекты развіцця
Людзі на выспе: аўтаклуб, ау-у-у!
Пра штраф у мільён рублёў і грошы, якія так доўга здаваў бібліятэкар
Далей
аКно ў свет
art-блог
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Ружы землякоў
На мінулым тыдні народны мастак Беларусі Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка адзначаў сваё 85-годдзе. У дзень юбілею ён быў са сваімі землякамі. Урачыстая імпрэза адбылася ў Гомелі — у галерэі, якая носіць імя мэтра і захоўвае багатую калекцыю ягоных твораў. Землякі падарылі песняру Палесся букет з 85 руж.
Далей
“Магутны Божа”: 20 гадоў на фоне вечнасці
Учора ў Магілёве, які сёлета абвешчаны Культурнай сталіцай Беларусі, завяршыўся XVIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Яго фінальным акордам стаўся гала-канцэрт “Магутны Божа — 20 гадоў” у Лядовым палацы.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Алічбаваная гісторыя
Для супрацоўнікаў Купалаўскага музея інтэрнэт-прастора — нібы ўраджайная ніва. І яны рэгулярна збіраюць з яе жыта ідэй. “Валошкі” таксама, дарэчы, ідуць у ход.
Далей
вяртанне імёнаў
На людным месцы
Маршрут да крыжа-абярэга
У многіх краінах свету турыстычны бізнес прыносіць каласальныя даходы. Культработнікі Гомельшчыны не стаяць убаку ад тэндэнцыі. Пацвярджэннем — семінар “Старажытныя народныя святы і абрады, сакральныя язычніцкія і хрысціянскія мясціны, традыцыйныя іміджавыя культурныя мерапрыемствы і іх пазіцыянаванне як аб'ектаў турыстычнага бізнесу на Гомельшчыне".
Далей
“BOOKланч”: рэклама працуе
Бібліятэкары Ваўкавышчыны добра разумеюць: для таго, каб заняць належнае месца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, неабходна выходзіць за рамкі традыцыйнага фармату стасункаў. Чым жа зацікавіць сучаснага карыстальніка, які надзвычай патрабавальны і разбэшчаны вялікай колькасцю альтэрнатыўных крыніц інфармацыі? А трэба здзівіць, прапанаваць штосьці новае!
Далей
Гістарыёграф
Чаму маем адзін археалагічны музей?
Пра эксклюзіў "Бярэсця", парк Стаброўскага і патэнцыял шахт
Далей
Суботнія сустрэчы
Навучыцца казаць “Дзякуй!”, каб пачуць “Калі ласка!”
Вядомы мецэнат распавёў, якія культурныя праекты гатовы падтрымаць і чаму на яго часам крыўдуюць творцы.
Далей
Фотасюжэт нумара
Купалаўскія дні
Гэты і наступны тыдні Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы праводзіць Купалаўскія дні. Пачаліся яны з пошукаў Папараць-кветкі, доўжыліся жальбінамі па паэце 28 чэрвеня, а цягам будучага тыдня пройдуць падзеі з нагоды чарговых угодкаў класіка, у тым ліку і ў ягонай радзіннай Вязынцы.
Далей
Фотарэпартаж
Настрой "Славянскага базару..."
Наш карэспандэнт пабываў у перадфестывальным Віцебску і зафіксаваў, як горад змяніўся напярэдадні ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар...".
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |