Свежы нумар
Соцыум
"К" інфармуе
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: "Для вас адкрыты сотні дарог"
"Кожны з вас — гэта непаўторная яскравая асоба. Смела ідзіце да пастаўленай мэты, дасягайце таго, што вы задумалі, упартай працай і памятайце аб маральнай адказнасці таленту перад людзьмі. Як сказаў вялікі фізік Альберт Эйнштэйн, няхай ідэаламі, якія асвятляюць ваш шлях, стануць Дабро, Прыгажосць і Ісціна", — такімі словамі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка вітаў маладыя таленты на традыцыйнай сустрэчы з адоранымі навучэнцамі, студэнтамі, таленавітай моладдзю. Сёлета яна прайшла ў Палацы Рэспублікі 21 мая.
Далей
Яднанне праз культуру
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам VІІІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання". "Традыцыі кожнай нацыі — непаўторныя і адлюстроўваюць яе душу ды светаўспрыманне, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. — Таму ўзаемаразуменне ў адносінах паміж краінамі трэба шукаць праз уяўленне аб своеасаблівасці культуры кожнага народа, гістарычным вопыце і нацыянальным характары. І тут неацэнная роля журналісцкай супольнасці. Голас прэсы, якая выступае за гістарычную праўду, умацаванне нашых агульных культурных і духоўных каранёў, з’яўляецца адным з фактараў стварэння міру, гармоніі і дабрабыту народаў-братоў". Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У Беларусі свята ахоўваюць гістарычную памяць, імкнучыся захаваць і прымножыць гісторыка-культурны здабытак — бясцэнны дар для будучых пакаленняў".
Далей
Эксперты: адукацыя праз мастацтва
З 23 па 26 мая ў Мінску праходзіць Другая Рэгіянальная сустрэча экспертаў з міжнародным удзелам "Пытанні і перспектывы мастацкай адукацыі і адукацыі праз мастацтва: развіццё творчага патэнцыялу ў ХХІ стагоддзі".
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Праблемы і іх вырашэнні
У чацвер, 23 мая, распачаў работу ІІІ Форум бібліятэкараў Беларусі. Яго тэма — "Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці". Арганізавалі мерапрыемства Міністэрства культуры нашай краіны, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Лагойскі райвыканкам.
Далей
Творчы дэсант
Чарговыя сустрэчы прадстаўнічай дэлегацыі пісьменнікаў Беларусі днямі адбыліся ў Брэсцкай вобласці. Айчынныя майстры слова змаглі не толькі ўбачыць перадавыя прадпрыемствы рэгіёна, але і падзяліцца сваімі думкамі з мясцовай моладдзю.
Далей
У жанры святкаванняў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь з 80-годдзем з дня заснавання. "Ваш тэатр — наш гонар і сапраўдны нацыянальны здабытак. Яго гісторыя напоўнена яркімі адкрыццямі, незабыўнымі спектаклямі і нязгасным творчым гарэннем выдатных майстроў, якія прынеслі беларускаму мастацтву сусветную славу", — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. "Сёння, як і дзесяцігоддзі таму, Вялікі тэатр захоўвае адданасць высокім эстэтычным ідэалам акадэмічнага мастацтва і, у той жа час, застаецца надзвычай сучасным, адкрытым для смелых эксперыментаў ды наватарскіх мастацкіх рашэнняў. Выдатная плеяда праслаўленых артыстаў і маладых талентаў паспяхова вырашае самыя складаныя творчыя задачы", — падкрэсліў Прэзідэнт.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў аКно ў свет
Інтэрпрэтацыя і яе мадэлі
“К” паведамляла ўжо пра “круглы стол” “Мастацкая спадчына савецкай эпохі і сучасны музей”, абяцаючы вярнуцца да гэтай важнай тэмы. Выконваем абяцанне, “нагадаўшы”, што газета “Культура” неаднойчы развівала названы кірунак у фармаце як праблемных артыкулаў, так і “круглых сталоў”.
Далей
art-блог
Крэатыў пісьма
У сталічнай галерэі "Мастацтва” прайшла выстаўка жывапісных работ Віктара Каралёва, прымеркаваная да юбілею Майстра, якому сёлета спаўняецца 60. Сучасны творца, як і раней, застаецца прыхільнікам класічнага рэалістычнага жывапісу, заўзятым паслядоўнікам школы Шышкіна, Рэпіна, Крамскога.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Намалюем музыку!
Выстаўка Сяргея Салохіна, што прайшла ў Палацы мастацтва, можа таксама лічыцца прымеркаванай да 80-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Бо бацька мастака Дзмітрый Салохін, у поўным сэнсе слова, стаяў ля калыскі тэатра, калі апошні яшчэ толькі-толькі засноўваўся на базе опернай студыі.
Далей
вяртанне імёнаў
“Беларусь — гэта лепшае, што ў мяне ёсць на душы...”
Цяжкія шляхі і ростані Мікалая Пашкевіча, чый талент першым разгледзеў Казімір Малевіч
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Рэпетыцыя он-лайн
Напрыканцы 2012 года Ваўкавыскі райметадцэнтр правёў для клубных работнікаў семінар па выкарыстанні магчымасцей сучасных тэхналогій у культурна-дасугавай дзейнасці. Удзельнікі атрымалі шмат новых карысных прапаноў, метадычна-практычных рэкамендацый, ацанілі досвед актыўных сеціўных карыстальнікаў. Некалькі слоў пра некаторыя з іх.
Далей
На людным месцы
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Хроніка, што нібыта вырасла з зямлі
Горад Быхаў будзе ўпрыгожаны скульптурнай кампазіцыяй у гонар помніка беларускага пісьменства — Баркулабаўскай хронікі.
Далей
Кожны асобнік — твор
Цягам трох дзён — з 22 па 24 мая — у сталіцы праходзілі ХІХ Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры.
Далей
Суботнія сустрэчы
фатаграфічная калекцыя
мэта крэатыву: праекты развіцця
Крыніца аўтэнтыкі між паспешлівымі інавацыямі і “адбіваннем выдаткаў”
Міжнародны форум у Магілёве: праблемы — агульныя і не вельмі / Рэгіянальная культура ў кантэксце свету
Далей
art-блог: па-за Мінскам
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |