Свежы нумар
Соцыум
"К" інфармуе
Марафон у Польшчы
13 мая распачаліся надзвычай разгорнутыя і буйнамаштабныя Дні культуры Беларусі ў Польшчы, якія будуць доўжыцца больш як два месяцы.
Далей
Праваднік па Космасе
Свет пабачыў альбом «Іван Міско». Выданне прафінансавана фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Кніга выйшла пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўлення культуры Мінгарвыканкама і Музея гісторыі горада Мінска. Прысутнасць у гэтым спісе апошняга тлумачыцца тым, што майстэрня народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР нядаўна стала філіялам установы.
Далей
Каны і “Кінатаўр”
Нацыянальны павільён Беларусі распачаў працу на 66-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Учора на яго пляцоўцы адбылася прэзентацыя стужкі Канстанціна Лапушанскага “Роля”, знятай Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” у кааперацыі з расіянамі, фінамі і немцамі. Сёння публіцы будзе прадстаўлены новы праект Саюзнай дзяржавы “Першая сусветная” (яго прадзюсарам выступіў Ігар Угольнікаў). А на заўтра запланавана прэм’ера поўнаметражнай анімацыйнай карціны “Прыгоды Несцеркі” Ігара Волчака.
Далей
Творчыя саюзы: знайсці партнёра і спонсара
З пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Натхніцца Малевічам
Гэтым летам у Мінску зноў стартуе культурная праграма «Мастак і горад». Ключавой асобай праекта стане Казімір Малевіч, 135 гадоў з дня нараджэння якога мы адзначаем сёлета. 18 рэпрадукцый мастака з тэкставым апісаннем на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай — аформяць выстаўку пад адкрытым небам на плошчы Якуба Коласа. Экспазіцыя стане маштабным культурным праектам гэтага лета, які будзе доўжыцца з 6 чэрвеня па 20 верасня.
Далей
Рэпетыцыя Чэмпіянату
Звычайная саломка, ператвораная рукамі ўмельцаў у пышныя лілеі, ажурныя крэслы, сплеценыя з гнуткіх лазовых пруцікаў, тканыя паясы з мудрай сімволікай нашых продкаў, — гэтыя і яшчэ многія іншыя цудоўныя рэчы беларускіх майстроў змогуць убачыць госці Чэмпіянату свету па хакеі ў наступным годзе на Рэспубліканскім фестывалі народных рамёстваў «Вясновы букет». Сёлетняе ж свята пройдзе 25 мая ў Лошыцкім парку і, як мы паведамлялі раней, стане своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй.
Далей
Яго Вялікасць Вялікі
23 мая Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь адзначыць сваё 80-годдзе: акурат у гэты дзень у далёкім 1933-м тэатр адкрыўся операй Ж.Бізэ «Кармэн» — праўда, на Купалаўскай сцэне, бо цяперашняга будынка тады яшчэ не было. Сёлетнія святкаванні — з сапраўдным размахам, што адпавядае самой вялікасці Вялікага.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Як сыр… пад Мінскам
15 чэрвеня Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ператворыцца ў вялікую сцэнічную пляцоўку: тут пройдзе «Сырны фестываль пад Мінскам».
Далей
аКно ў свет
art-блог
Пазасезонны “сезон беларускага”
Учора прэм’ерай п’есы “Экзекутар” Аляксея Дударава ў пастаноўцы Сяргея Кавальчыка Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага распачаў свой новы праект “Сезон беларускай драматургіі”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Каханне — у чамадане, а Роспач?
У лялечнікаў — чарговая “Ладдзя Роспачы”. Чарговая, бо зваротаў да гэтай аповесці Уладзіміра Караткевіча было безліч — драматычных, музычных, лялечных. Але пасля цяперашняй прэм’еры ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, што доўжыцца крыху больш за гадзіну, але быццам яднае пералічаныя тры напрамкі, можна было б крыху і спыніцца. Думаю, не хутка яшчэ з’явіцца спектакль, дзе было б сказана больш, чым у гэтым, пастаўленым Аляксеем Ляляўскім.
Далей
Авангард класічнага паходжання
У масавай свядомасці за Санкт-Пецярбургам трывала замацаваўся вобраз горада культуры, пераважна — класічнай, у “структуру” якога вельмі праблематычна, амаль немагчыма увесці што-небудзь авангарднае. Між тым, выстаўка “Мастацкі Пецярбург: шкло, эмаль, кераміка” з фондаў пецярбургскага Музея мастацкага шкла, што зараз экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, гэты стэрэатып калі не разбурае, дык ставіць пад сумнеў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры вяртанне імёнаў
“Беларусь — гэта лепшае, што ў мяне ёсць на душы...”
Цяжкія шляхі і ростані Мікалая Пашкевіча, чый талент першым разгледзеў Казімір Малевіч
Далей
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Пяцёрка пра Сеціва. І не толькі...
У рабоце Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур з этнічнымі супольнасцямі ў Беларусі і нашымі суайчыннікамі за мяжой усё часцей даводзіцца сутыкацца з сучаснымі тэхналогіямі, якія не толькі істотна ўплываюць на эфектыўнасць працы ўстановы, але і з’яўляюцца моцнымі папулярызатарамі культуры. Яскравы прыклад: пасля велізарнай папулярнасці песні “Gangnam Style” карэйскага выканаўца Пак Чэ Сана да нас, у Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, звярнуліся дзясяткі чалавек з жаданнем вывучаць карэйскую мову.
Далей
Ёсць пытанне !
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Гістарыёграф
art-блог: па-за Мінскам
Дуэль "Нараджэння"
Як суаднесці попыт і прапанову ў тэатральным мастацтве? Ці варта “прагінацца” пад свет глядацкіх пажаданняў? А можа, больш правільна рэжысёру ставіць тое, што “сагравае” менавіта яго, дабіваючыся такім чынам шчырасці ў сцэнічнай падачы матэрыялу? Ды і ўвогуле, ці неабходна выбудоўваць гэтую залежнасць?
Далей
Аблічча зноў робіцца вясновым
“Ягоравы: жыццё ў каханні” — так называецца выстаўка твораў вядомых гомельскіх мастакоў Марыі і Валянціна Ягоравых, якая адкрылася ў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава. Гэтых творцаў ужо няма сярод нас. Але іх работы працягваюць жыць, здзіўляючы сваёй першароднасцю і далікатным, глыбінным святлом. Яны — само жыццё, якое не мае часавых межаў. І тут хочацца зрабіць зусім не лірычнае адступленне. Мастак жыве ў сваіх творах, — звыкла сцвярджаем мы. Але ці так гэта?
Далей
Хэдлайн рэгіёна
мэта крэатыву: праекты развіцця
Не квасам адзіным: праекты — ёсць, а фінансы?
На Лідчыне прыдумваюць і эксперыментуюць / Рэгіёны: тэндэнцыі і актуаліі
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |