Свежы нумар
У нумар!
Дарагія суайчынніцы!
Нашы мілыя і любімыя мамы, бабулі, сёстры, жонкі, дочкі і супрацоўніцы!
У гэты цудоўны час прыходу доўгачаканай вясны мне хочацца ад імя ўсіх беларускіх мужчын павіншаваць вас з Днём жанчын.
Крыніца жыцця, пачатак усіх пачаткаў, Жанчына з яе мудрасцю і ўнутранай сілай з’яўляецца той асновай, на якой трымаецца свет. Вы натхняеце нас на подзвігі і адкрыцці, умееце ашчаслівіць поглядам і спыніць варожасць словам, дорыце чалавецтву неўміручасць, заключаную ў дзецях. Нездарма самыя патаенныя для кожнага словы — Зямля, Радзіма, Беларусь — маюць жаночы род.
Сёння вы — адна з галоўных рухаючых сіл паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, падтрымання палітычнай стабільнасці ў грамадстве, навуковага і культурнага прагрэсу. Вашы веды, талент і вялікая працавітасць даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. І пры гэтым вы не страчваеце душэўнасці, мяккасці і прыгажосці, застаяцеся добрымі матулямі, жонкамі і гаспадынямі, вернымі і надзейнымі спадарожніцамі.
Прыміце словы захаплення, падзякі і пакланення за тое, што вы робіце для сваёй сям’і і для ўсёй краіны. Няхай у вашых дамах пануюць згода і дабрабыт, ніколі не сціхае дзіцячы смех і квітнее цудоўная зямная любоў.
Здароўя, поспехаў, шчасця і дабра вам і вашым блізкім.
Са святам радасці і ўсмешак — з 8 Сакавіка!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
"К" інфармуе
Дарагія жанчыны! Шаноўныя калегі!
Сардэчна віншую Вас, натхнёных і руплівых стваральніц нашай багатай сучаснай Культуры, з цудоўным святам Вясны і Прыгажосці — Днём жанчын!
Далей
Дарагія жанчыны!
Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы і ад сябе асабіста шчыра віншую вас з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын!
Далей
Дарагія жанчыны! Калегі, сяброўкі!
У гэты дзень, калі ўступае ў свае правы новая вясна, Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры віншуе вас з цудоўным святам — Днём жанчын!
Далей
In memoriam
Кіраўнік Беларусі звярнуўся да грамадзян нашай краіны і прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса. Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, зазначыў, што "ў асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўжды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну".
Далей
Струннікі, наперад!
Менш чым праз месяц, 5 красавіка, скончыцца прыём заявак на ўдзел у ІІІ Міжнародным конкурсе выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя Міхала Ельскага. Да 15 мая можна будзе ўнесці папраўкі ў заяўленую праграму выступленняў. А сам конкурс пройдзе ў Мінску 5 — 14 чэрвеня.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Аб’екты вызначаны
На пасяджэннях рэспубліканскага і абласнога штабоў па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2013" у Жлобіне вызначаны канкрэтныя аб’екты культуры райцэнтра, якія зменяць аблічча да восеньскага хлебаробскага свята.
Далей
Сотня з-пад крылаў дракона
У галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі "Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая". Гэтая анталогія выйшла ў свет па замове і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі нашай краіны і Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.
Далей
Памяць Хатыні
Сёлета спаўняецца 70 гадоў Хатынскай трагедыі. Даце будзе прысвечаны шэраг мерапрыемстваў як мясцовага, так і рэспубліканскага маштабу.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Статус інвестыцыйнай непрыцягальнасці, або Броўнаўскі рух у добрым кірунку?
Не выпадае сумнявацца ў тым, што ў сферы “бросовой” гістарычнай нерухомасці сёння назіраецца не абы-які рух. Адно што — пакуль ён мае збольшага броўнаўскі характар, і таму патэнцыйным інвестарам вельмі цяжка скласці нейкую агульную карціну ды вызначыць, што прадаецца, што ўжо прададзена, а што пакуль завісла на стадыі афармлення дакументаў. А бізнесмены, як вядома, любяць дакладнасць.
На вялікі жаль, пакуль так і не з’явіўся нейкі цэнтралізаваны медыярэсурс, спецыялізаваны на гэтым спецыфічным сегменце рынку нерухомасці, з дапамогай якога патэнцыйны інвестар мог бы дазнацца, “што, дзе, пачым”, занурыцца ў прававую базу, атрымаць усю інфармацыю пра гісторыю і тэхнічны стан аб’ектаў, загадзя даведацца аб усіх запланаваных аўкцыёнах ды пачуць голас кваліфікаваных экспертаў.
Няпроста адсачыць і далейшы лёс набытых аб’ектаў. Каб хаця б трошкі праясніць агульную сітуацыю, мы вырашылі зрабіць своеасаблівы маніторынг некаторых падзей у гэтай сферы, канстатаваўшы ў пэўных выпадках іх прыкрую адсутнасць — насуперак аптымістычным чаканням.
Далей
ІПК: Інстытут павышэння кваліфікацыі
Рэйтынг ідэй з інтэрнэт-прасторы
Message для турыста
“Прагназуючы” матэрыял для нашай рубрыкі “Топ-5 ідэй”, адшуканых пазаштатнікамі ў Інтэрнэце і народжаных уласным вопытам, “К” не магла не звярнуцца да дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алега РЫЖКОВА, які перад гэтым узначальваў упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.
Кіраўнік музея паспрабаваў абагуліць свой багаты музейны досвед і паказаць найбольш дзейсныя шляхі развіцця, якія датычацца найперш рэгіянальных, раённых музеяў. Дык што ж трэба рабіць, каб музей быў папулярны?
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры вяртанне імёнаў
На людным месцы
“Начальнік аддзела” — катэгорыя жаночага роду
Пад час жаночага свята гаворка пойдзе не проста пра начальнікаў аддзелаў культуры, а, натуральна, — пра іх лепшых прадстаўніц, пра прыгожы пол. Усё слушна: наша рэгіянальная культура працэнтаў на 80 — 90 прадстаўлена менавіта жанчынамі. Прыкладна такія ж “гендэрныя” суадносіны — і ў асяродку кіраўнікоў раённых аддзелаў культуры.
І трэба яшчэ разабрацца, які пол — самы моцны ў вырашэнні будаўніча-рамонтных пытанняў, наладжванні кадравай палітыкі і ўрэгуляванні канцэртна-дыскатэчнай, скажам, дзейнасці. Там дзе мужчына ад чарады бясконцых клопатаў увойдзе ў цэйтнот і ў перадінфарктным стане схопіцца за валідол, жанчына спакойна і мэтанакіравана, не губляючы шарму ды прывабнасці, “падштурхне” “культурны воз” далей.
Ці варта даводзіць, што крыецца за гэтым “спакойна”? А трэба ж яшчэ раз-пораз дома з’явіцца, усміхнуцца, яшчэ раз уразіць прыгажосцю і пяшчотай, нагадаць спакваля і без дакору, што ты — маці і жонка, што ты — жанчына, ад якой залежыць маральна-духоўны клімат не толькі ў сям’і, але і ў раёне. І дарэчнай з гэтай нагоды гучыць прапанова-жарт адной добрай знаёмай: калі і ўзнікне калі-небудзь помнік жанчыне — работніку культуры, дык гэта будзе помнік ейнаму мужу, які не проста трывае, а — разумее, падтрымлівае, “забяспечвае тылы”, варыць боршч, выхоўвае дзяцей і з кветкамі чакае сваю адзіную ды непаўторную..
Вось такая “марфалогія” слова “культура”. Вось такая яе родавая катэгорыя. Вось такое прызнанне ў любові тым, хто штодня ўпрыгожвае наша будзённае жыццё. Дадам толькі, што дадзены матэрыял, каб не абмежаваная газетная плошча, заканчэння не меў бы...
Далей
Гістарыёграф
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Напярэдадні падзеі
Эксперыментальны "M.@rt.кантакт"
14 спектакляў з 8 краін свету будуць прадстаўлены на VIIІ Міжнародным маладзёжным тэатральным форуме
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Фэст for guests
Карэспандэнт "К" даведаўся, якімі яшчэ буйнымі фестывалямі адзначыцца сёлетняя вясна. Як паведаміў нам галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры нашай краіны Іван Галабурда, найбольш яркімі мерапрыемствамі можна назваць Фестываль дзіцячай творчасці "Зямля пад белымі крыламі", які пройдзе 22 — 27 красавіка ў Мазыры, і Рэспубліканскі фестываль народных промыслаў "Вясновы букет", што адбудзецца 25 мая ў Лошыцкім парку горада Мінска.
Далей
праекцыя праекта
800 трэкаў Паліводы: якімі стануць рэаліі віртуальнага альбома?
Сучасная музычная класіка: наступны этап — матэрыялізацыя?
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
"АРХІТЭКТУРА" ФРЫЗУРЫ
Сёння ў нашай краіне пад час правядзення разнастайных культурна-масавых мерапрыемстваў звяртаюцца да стылістаў-цырульнікаў, і не толькі для таго, каб зрабіць адметныя прычоскі вядучым ды ўдзельнікам свята. Ва ўсёй Еўропе сталі папулярныя відовішчныя шоу з прыцягненнем цырульнікаў — і як самастойныя дзействы, і як дадатковая частка святаў, музычных фестываляў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |