Свежы нумар
У нумар!
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са светлым святам Ражджаства Хрыстовага.
На працягу больш чым двух тысячагоддзяў мільёны людзей з радасцю і надзеяй звяртаюць свае мысленныя погляды да гэтай падзеі, якая стала пераломным момантам у духоўным жыцці чалавецтва. Евангельскія ідэалы служаць для нас непарушным маральным законам, які пабуджае здзяйсняць велікадушныя ўчынкі і пераўтвараць навакольны свет.
Ражджаство не выпадкова з’яўляецца адным з самых любімых святаў на беларускай зямлі. Бо Праваслаўная царква заўсёды была побач з народам, адыграла важную ролю ў станаўленні дзяржаўнасці і фарміраванні характару беларусаў. І сёння яна з’яўляецца нашым надзейным памочнікам у сацыяльным служэнні, справах міласэрнасці і асветы.
Няхай жа гэтыя цудоўныя зімовыя дні прынясуць у вашы дамы і сем’і згоду і ўзаемаразуменне, росквіт і дабрабыт, словы любові і дзіцячы смех. Няхай ззянне ражджэсцвенскіх зорак увесь год натхняе вас на добрыя справы і стваральную працу ў імя роднай Беларусі.
Здароўя, радасці, поспехаў і шчасця вам, дарагія сябры.
З Ражджаством!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
7 студзеня 2013 года
Далей
"К" інфармуе
Генетычны код матэрыялізацыі "нематэрыяльнай..."
Сёлета сваё дзесяцігоддзе адзначыць Канвенцыя UNESCO аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Дакумент папраўдзе эпахальны: менавіта ён сфармуляваў стаўленне сусветнай супольнасці да тых культурных каштоўнасцей, якія самі па сабе неспасціжныя з дапамогай органаў пачуццяў, і, мабыць, менавіта таму пра іх існаванне многія раней нават і не задумваліся.
Англійскае слова “intangible” мае мноства слоўнікавых дэфініцый, і “нематэрыяльны” — гэта толькі адна з іх. Далей праз коску, нібыта ўдакладняючы, ідуць словы “неадчувальны”, “няўлоўны” і нават “неспасціжны”. Безумоўна, такі сінанімічны шэраг моцна інтрыгуе, ды, у той самы час, і дадае клопатаў. Асабліва калі гутарка вядзецца пра спадчыну. Прынцып “Не нашкодзь!” тут асабліва важны — і найбольш складаны для выканання.
Канвенцыя прапануе некалькі асноўных алгарытмаў дзеяння. Адзін з іх — стварэнне таго комплексу ўмоў (у тым ліку сацыяльных ды эканамічных), якія спрыяюць натуральнай жыццяздольнасці абраду. Другі — папулярызацыя народнай спадчыны, дзякуючы чаму элементы апошняй становяцца больш каштоўнымі для саміх носьбітаў. Але ж рэальнае ўвасабленне гэтых прынцыпаў заўсёды спараджае мноства “ўзбочных” пытанняў.
Далей
“Убачыць Зямлю ўсю...”
Так прыгожа і ўзвышана называецца юбілейная выстаўка народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі, прысвечаная 90-годдзю гэтага выдатнага жывапісца і педагога, якая 3 студзеня ўрачыста, пры вялікай колькасці прыхільнікаў ягонага таленту, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
Віншаванне!
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы шчыра віншуюць работнікаў культуры, дзеячаў мастацтва і ўсіх чытачоў газеты "Культура" з Калядамі і Новым 2013 годам!Прыемна адзначыць: менавіта дзякуючы вашай працы традыцыі святкавання гэтых светлых і радасных дзён на беларускай зямлі маюць свой нацыянальны каларыт, прымнажаюцца і захоўваюцца. Дазвольце сказаць вам, дарагія работнікі культурнай нівы, словы падзякі за вашу самаадданасць любімай справе, за прыгажосць і духоўнасць, якімі вы рупліва напаўняеце сучаснае жыццё беларусаў, робіце яго больш змястоўным і прыгожым.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, асабістага шчасця і дабрабыту. Няхай новы год будзе шчодрым на творчае натхненне, прынясе новыя поспехі і дасягненні на карысць беларускага народа.
Старшыня камісіі Генадзь ПАЛЬЧЫК
Далей
Майстар-клас з маэстра
18 студзеня сёлетні фестывальны сезон адкрывае Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Міхаіла Фінберга. Паводле добрай традыцыі, першым у размаітым спісе сёлетніх імпрэз будзе фэст у старажытным Заслаўі
Далей
Студзень у Брэсце заўсёды “гарачы”
8 — 12 студзеня ў Брэсце пройдзе XXV Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”. У адпаведнасці з юбілейнай лічбай, у ім, як плануюць арганізатары (а гэта Міністэрства культуры Беларусі, Брэсцкія абласны і гарадскі выканкамы, мясцовае аддзяленне Саюза музычных дзеячаў, абласное музтаварыства), возьмуць удзел прадстаўнікі 25-і краін свету.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Паштоўка” на Ражджаство
8 студзеня будуць уручаны прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі дзеячам культуры і мастацтва. Пасля ўрачыстай цырымоніі адбудзецца, паводле традыцыі, святочны канцэрт. Чым ён парадуе нас сёлета? Якімі стануць яго адметнасці?
Далей
Ключы ад Купалаўскага тэатра
У якасці навагодняга падарунка сталічны Будаўнічы трэст № 7 перадаў сімвалічныя ключы ад будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы яго творчаму калектыву. Карэспандэнты "К" здолелі трапіць на аб'ект, які на працягу трох месяцаў уступае ў адказную стадыю падрыхтоўкі новага-старога Купалаўскага да прыёму гледачоў...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |