Свежы нумар
Фотаблог газеты "Культура"
"Леаніды не вернуцца да Зямлі"
ІІ Нацыянальная тэатральная прэмія (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, г. Віцебск)
Далей
"Страцім-Лебедзь"
ІІ Нацыянальная тэатральная прэмія (Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, г. Бабруйск)
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
"Сродак Макропулуса"
ІІ Нацыянальная тэатральная прэмія (Тэатр-студыя кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", г. Мінск)
Далей
"К" інфармуе
116 магчымасцей Трыенале
Першае Мінскае трыенале сучаснага мастацтва “БелЭКСПА-Арт-2012” збярэ на сваёй плошчы 116 удзельнікаў — мастакоў, музыкантаў, тэатральных калектываў... Гэтая лічба была агучана на прэс-канферэнцыі ў Мінску, якая праанансавала галоўную падзею сёлетняга арт-жыцця. Яна распачнецца 23 лістапада і будзе мець слоган “Магчымасці чалавека неабмежаваны”.
Далей
Гран-пры “Лістапада” атрымаў “У тумане”
Фестывальны тыдзень “Лістапада” праляцеў як адно імгненне. Здавалася, зусім нядаўна старшыня Мінскага кінафоруму Генадзь Давыдзька разбіў талерку з подпісамі гасцей і ўдзельнікаў “Лістапада-2011” аб штатыў кінакамеры, сімвалічна распачынаючы сёлетні фестываль, а ўчора са сцэны Малой залы Палаца Рэспублікі прагучалі імёны пераможцаў “Лістапада-2012”. Галоўны прыз атрымаў фільм “У тумане” Сяргея Лазніцы паводле аповесці Васіля Быкава. Здзейснілася!
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Другая Нацыянальная: “празрыстыя” тайны
У панядзелак у сталіцы ўрачыста стартуе паказ спектакляў, намінаваных на Другую Нацыянальную тэатральную прэмію. Імёны пераможцаў мы даведаемся праз тыдзень. Пакуль жа нас чакае шырокая панарама лепшых, па вызначэнні камісіі, пастановак, што былі ажыццёўлены апошнім часам па ўсёй краіне.
Далей
На баль да Радзівілаў
Сённяшняя ноч увойдзе ў гісторыю Беларусі адраджэннем знакамітых радзівілаўскіх баляў: у Нясвіж з’едуцца шматлікія госці, нават замежныя. Але наш Першы Палацавы баль, што пройдзе ў Культурнай сталіцы Беларусі, яшчэ і дабрачынны: частка сродкаў ад яго будзе накіравана на аднаўленне Навагрудскага замка.
Далей
Хто наперадзе спеўнай планеты?
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста адкрываецца ІІ Міжнародны конкурс вакалістаў імя Л.Александроўскай. Заяўкі на ўдзел у ім даслалі 70 маладых спевакоў з дзевяці краін свету, у тым ліку з Арменіі, Германіі, Казахстана, Кітая, Літвы, Расіі, Украіны, Швецыі. Беларусь прадстаўлена 21 канкурсантам, якіх адабралі з больш як чатырох дзясяткаў ахвотных.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Трансформер-цэнтр
Арганізатары Мінскага архітэктурнага форуму, які пройдзе з 12 па 18 лістапада, галоўнай мэтай свайго прафесійнага сумоўя абвясцілі распрацоўку праектаў Беларускага цэнтра скульптуры, які мае быць створаны на базе Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура.
Далей
Конкурс: плюс два месяцы
Творчы конкурс на стварэнне надмагільнага помніка Міхаілу Савіцкаму працягваецца. На дадзеным этапе ніводны з прадстаўленых праектаў журы не задаволіў, хоць і было адзначана, што некаторыя пластычныя ідэі можна прыняць за аснову.
Далей
У музей — па крэатыў
Пачынаючы з 20 кастрычніка на вочы мінчанам трапляюць афішы са словамі “Музейныя лабірынты”. А з інфармацыі, якая выкладзена на сайце з такой жа назвай, можна зрабіць выснову, што гэтая акцыя, ініцыяваная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мае на мэце надаць музейнай справе праявы крэатыву, зрабіць наведванне сталічных музеяў інтрыгуючым і нават непрадказальным.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Васілёк і кніга
Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча завяршылі пошукі яркай эмблемы.
Далей
Мастакі — Году кнігі
Беларускі саюз мастакоў робіць свой унёсак у святкаванне краінай Года кнігі. 14 лістапада ў сталічным Палацы мастацтва адкрыецца выстаўка “Фэст кнігі”.
Далей
Соцыум
Алібі для абласной філармоніі
Арганізацыя канцэртаў — справа рук саміх “тапельцаў”? У сэнсе — кампазітараў...
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва вяртанне імёнаў
“Жадаем быць не капіістамі і рукадзельнікамі, а сапраўднымі мастакамі…”
Жыццё і лёс Казіміра Стаброўскага, жывапісца з Круплян
Далей
Гістарыёграф
Рукапісныя скарбы чакаюць экспазіцыі
У сэрцы беларускай сталіцы — Траецкім прадмесці — ужо чвэрць стагоддзя працуе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, адзін з самых маладых літаратурных музеяў нашай краіны. Чым ён жыве сёння і якія грандыёзныя праекты плануе рэалізаваць у бліжэйшай будучыні? На гэтыя пытанні адказала дырэктар установы Лідзія МАКАРЭВІЧ, якая працуе тут амаль з часу заснавання.
Далей
Альбом легенд
Першая музейная экспазіцыя ў Мірскім замку з’явілася толькі дваццаць гадоў таму. Да гэтай даты прымеркаваны выхад фотаальбома.
Далей
Чэшскі князь у Полацку
Штогод даследаванні роспісаў старадаўняга Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Полацку прыносяць новыя адкрыцці. Чарговае з іх — выява на храмавых фрэсках ХІІ стагоддзя вобраза чэшскага святога. Але што гэта за святы і чаму менавіта ён быў адлюстраваны ў полацкім манастырскім храме?
Далей
“Тэатральны раман” Тызенгаўза
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя кнігі польскага тэатразнаўцы Збігнева Ендрыхоўскага “Гродзенскія тэатры 1784 — 1864”. Да прэзентацыі была прымеркавана выстаўка “З гісторыі тэатральнага жыцця Беларусі” з фондаў аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў.
Далей
госці "Лістапада"
Сяргей ЛАЗНІЦА: “Хацеў дакладна ўвасобіць думку Быкава на экране”
Прэзентацыя кнігі “Майстар-клас” Андрэя Звягінцава, сустрэча з французскай актрысай Андрэа Феррэоль, візіт адной са знакавых фігур расійскага экрана Васіля Сігарава… Колькасць мерапрыемстваў, падзей на сёлетнім Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” як ніколі прымушае зацікаўленага гледача хвалявацца, бо трэба выбраць, на што жадаеш паспець. Карэспандэнтам “К” у гэтым прапанаваным кінафорумам шэрагу магчымасцей пашчасціла на дзве сустрэчы. Эксклюзіўнае інтэрв’ю нам пагадзіліся даць асобы, якія, бадай, не маюць патрэбы ў прадстаўленні: літоўскі рэжысёр Шарунас БАРТАС (на фестывалі зладжана рэтраспектыва стужак аўтара) і рэжысёр з беларускімі каранямі Сяргей ЛАЗНІЦА (ягоны фільм “У тумане” паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава адкрываў “Лістапад” і стаўся адным з твораў, які больш
за ўсе абмяркоўваюць на кінафоруме).
Далей
Шарунас БАРТАС: "Але... “тыповым” сябе не адчуваў ніколі”
У параўнанні з тым кіно, да якога мы ўсе прызвычаіліся, стужкі Шарунаса БАРТАСА падаюцца плёнам іншапланетнага розуму — хаця зняты яны, без сумневу, на роднай для нас Зямлі. Таму рэтраспектыва фільмаў культавага літоўскага рэжысёра, праведзеная ў рамках сёлетняга “Лістапада”, была разлічана перадусім на кінагурманаў. Ды, як выявілася, немалую залу кінатэатра “Перамога” запаўнялі не столькі прыхільнікі гэтага спецыфічнага кінатворцы, чые стужкі атрымалі “знак якасці”, не раўнуючы, усіх найпрэстыжных еўрапейскіх фестываляў, колькі проста цікаўныя гледачы, якія пазнаёміліся з новым імем непасрэдна праз фестывальную афішу і не зусім разумелі, чаго ад яго чакаць.
Далей
Выязная рэдакцыя "К"
Гомельшчына: культурны код
Сутнасць выязной рэдакцыі для журналістаў “К” заключалася ў тым, каб яшчэ раз грунтоўна зафіксаваць дыханне і пульс канкрэтнага рэгіёна ў культурнай галіне. Падаецца, гэтая сутнасць патрабуе сціслай расшыфроўкі.
Далей
Буккросінг і "тэмпература"
Выязная рэдакцыя журналістаў “К”: праблемы, тэндэнцыі, ідэі
Гомель сустракаў “культураўскі дэсант” сіверам ды мокрым снегам, і выскачыўшы з машыны, мы ледзь не подбегам памкнуліся да дзвярэй Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі. Хутка пераканаліся, што ў яе сценах можна заўсёды знайсці паратунак не толькі ад непагадзі, але і ад уласцівага для яе тужлівага настрою. Сімвалічна, што ў сёлетні Год кнігі наша праграма візіту на Гомельшчыну пачалася з наведання менавіта гэтага “аазісу культуры”.
Далей
Вавёркі як крок да Гран-пры
Лішне нават казаць, што адным з першых пунктаў праграмы выязной рэдакцыі было наведанне колішняга Палаца Румянцавых і Паскевічаў. І не ўсе яго госці ведаюць, што гэты гістарычны брэнд паўстаў, аднак, зусім нядаўна. Хараство шыкоўнага палаца, страчанае ў гады ліхалеццяў, было адноўлена гамяльчанамі менавіта цяперашняга пакалення.
Далей
Кастынг на ролю прадзюсара
Якія асацыяцыі выклікае ў вас тапонім “Ветка”? Адказ на гэтае пытанне ўдзельнікаў нашага падарожжа быў аднадушны: вядома ж, знакаміты Музей народнай творчасці. Адымі яго — і Ветка стане “самым звычайным” райцэнтрам, дзе праз асфальтную шэрасць савецкай архітэктуры ледзь-ледзь прабіваюцца ацалелыя рудыменты традыцыйнага местачковага побыту. Пра турыстычны патэнцыял такіх гарадкоў (а іх на Беларусі нямала, як, зрэшты, і ў суседзяў) звычайна кажуць хіба са скептычнай усмешкай. Але Ветка — зусім іншая справа.
Далей
“Гэта ж наша моладзь!”: пра выхад з паралельнага свету
Адно з самых нечаканых пытанняў пад час “круглага стала” з чытачамі “К” было зададзена начальнікам аддзела культуры Рэчыцкага райвыканкама Святланай Краўчанка. Яна пацікавілася, чаму газета абмінае сваёй увагай найбуйнейшы ў краіне фестываль экстрэмальнай музыкі “Metal Crowd”, які штолета ладзіцца ў Рэчыцы. Па шчырасці, мы проста здзівіліся, бо не ведалі, што да арганізацыі гэтага спецыфічнага фэсту мае непасрэднае дачыненне аддзел культуры.
Далей
Прынцып “адкрытых дзвярэй”
Акурат на дзень нашага прыезду на Гомельшчыну прыпаў дзень нараджэння начальніка Гомельскага ўпраўлення культуры Алега Рыжкова. дзень гэты прайшоў у разнастайных справах ды клопатах, звыклых для чалавека, які працуе ў дынамічнай сферы, дзе рабочы дзень ніколі не заканчваецца а шостай вечара.
Далей
Зашырскі цуд, створаны з нічога
Алег Рыжкоў паведаміў, што старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік выдаткаваў сферы культуры для асваення гаспадарчым спосабам аж 13 мільярдаў рублёў. У выніку — у вобласці практычна не засталося лядашчых аб’ектаў культуры.
Далей
Бетон — заліты. Музейнага купалу — няма…
Сёння аб’екты спадчыны Калінкавіччыны знаходзяцца, так бы мовіць, у ценю суседніх раёнаў. Але, насамрэч, у краі маюцца свае дыяменты, якія не ўзяты пакуль у належную аправу, але ўсё ж выклікаюць інтарэс з боку турыстаў! Два з гэтых дыяментаў — аб’екты “Залатога кольца Гомельшчыны", што з цягам часу маюць стаць папулярнымі турыстычнымі "прынадамі".
Далей
Высокі заробак — гэта…
Не ў кожным рэгіёне ёсць свае Кузняцовы — выбітныя артысты, здольныя ўражваць нумарамі і перадаць напрацаванае наступным пакаленням. Але ж з гэтага не вынікае, што трэба моўчкі чакаць прыезду таленавітых творцаў: артыстаў, музейшчыкаў, клубнікаў ці бібліятэкараў — каму якія патрэбны...
Далей
Канцэпцыя “...Веды”
Экспазіцыя “Палескай веды” пабудавана на прадметах, не такіх ужо і рэдкіх у іншых музеях Беларусі. Справа тут у іншым: сама канцэпцыя гэтага незвычайнага музея выклікае незабыўнае ўражанне і яшчэ раз дэманструе вядомую аксіёму пра тое, што няма тых праектаў, якія было б немагчыма раскруціць.
Далей
Рагачоў. Было б цікава пачытаць...
Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Вольга Антоненка па дарозе да Прыпяцкага краю — у Рагачоў праз Жлобіншчыну — распавяла, што аддзелы культуры маюць ліцэнзіі на перавозкі людзей, таму платныя экскурсіі ахвотных ледзь не па ўсёй Беларусі паспелі стаць нормай. Але не толькі гэтым адметны край: крэатыўных ідэй тут, як мы пераканаліся, таксама хапае.
Далей
Сядзіба коштам у 22 мільярды
Пераезд з Мазыра ў Жлобін, хоць і доўжыўся гадзіны тры, прайшоў амаль незаўважна. Проста, было што абмеркаваць. А па прыездзе ў горад журналісты “К”, перасеўшы ў іншую машыну, скіраваліся ў аграгарадок “Чырвоны Бераг”.
Далей
Праект музея "Чазеніі"
У доме свайго дзядзькі славуты Уладзімір Караткевіч напісаў "Ладдзю роспачы" і "Чазенію", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і "Дрэва вечнасці". Цяпер ля будынка стаіць мемарыяльны знак у гонар славутага нацыянальнага генія. Хто ведае, мо праз пэўны час у Рагачове з'явіцца-такі Музей Уладзіміра Караткевіча.
Далей
Як зрабіць з “цяжкога” творцу?
Не можам не сказаць колькі слоў пра вопыт работнікаў культуры Кармянскага раёна, куды, на жаль, не паспелі трапіць пад час выязной рэдакцыі. Пры мясцовым Цэнтры культуры і дасугу цягам ужо чатырох гадоў працуе аматарскае аб’яднанне “Сабе насустрач”.
Далей
Замест зносу
Алег Рыжкоў неаднаразова падкрэсліваў, што ў выніку працэсу аптымізацыі занядбаных і лядашчых устаноў культуры на Гомельшчыне практычна не засталося. На рамонтна-будаўнічыя работы пастаянна выдаткоўваюцца абласныя сродкі. Натуральна, грошы праграмна выкарыстоўваюцца і з раённых бюджэтаў. На аднаўленні памяшканняў актыўна працуюць і гаспадарчыя групы аддзелаў культуры. Адзін з прыкладаў такой сістэмнай аптымізацыі — установа культуры ў вёсцы Вялікія Аўцюкі.
Далей
Тэхналогія “здабычы” грошай
Начальнік аддзела культуры Рагачоўскага райвыканкама Міхаіл Зайцаў — не проста сябра “К”. Ён яшчэ — і аўтар шматлікіх ідэй, за рэалізацыяй якіх наша выданне сочыць не першы год. І не толькі сочыць, але і асвятляе ход іх ажыццяўлення, прапагандуе вынікі праектных шчыраванняў, сочыць за тым, наколькі высновы рагачоўскай творча-фінансавай дзейнасці ўплывовыя на іншыя аддзелы культуры. А высновы, быццам, нескладаныя: мала праявіць ініцыятыву — трэба, каб творчая ідэя “прыцягнула” інвестыцыі яшчэ да пачатку яе ўвасаблення.
Далей
Чарговы пачатак з аналітыкай
Канец сустрэчы — гэта толькі яе пачатак. У самым бліжэйшым будучым і на якасна новым узроўні. А што ён будзе сапраўды якасна новым, мы пераканаліся пасля першага “круглага стала” на Гомельшчыне. А іх было тры — ёмістых, багатых на эмоцыі ды фактуру.
Далей
Бліц-фармат: здабыткі і праблемы рэгіёна
Пад час “круглых сталоў” ад прадстаўнікоў усіх раёнаў Гомельшчыны мы даведаліся пра набыткі і праблемы аддзелаў культуры. Вось толькі невялікі пералік пытанняў, што ўзнімаліся кіраўнікамі сферы культуры тых раёнаў, якія мы, на жаль, не паспелі наведаць цягам выязной рэдакцыі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |