Свежы нумар
Мастыхін
Адкрыцці "Белавежы"
Складана знайсці мастака, які не любіў бы пленэры. На натуры, а тым больш — побач з калегамі, працуецца вельмі плённа: такая атмасфера натхняе творцаў на новыя вяршыні і адкрыцці.
Далей
"К" інфармуе
РЭПЕТЫЦЫЯ “ПАЛЁТУ...”
Народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая працуе і ў час адпачынку: “пракручвае” ў думках новую праграму славутых “Харошак” — “Палёт над часам”. І хаця гэтая назва пакуль “працоўная” і ў далейшым можа быць скарэкціравана, яна найлепшым чынам акрэслівае зробленае калектывам: палёт — як працяг шагалаўскіх лунанняў, час — як гісторыя і глыбінная філасофская катэгорыя з яркай нацыянальнай адметнасцю. І яе, нашу непаўторнасць у сусветнай прасторы, ансамбль мяркуе засведчыць пад час гастролей ужо ўвосень. Прынамсі, на шэрагу еўрапейскіх сайтаў рэклама «Харошак» падаецца адназначна: “Сусветна вядомае шоу “Палёт над часам”!
Далей
Падзяка Прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена работнікам розных сфер. Пра гэта паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.
Далей
Дзясятая “…Хваля”
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з нагоды адкрыцця Х Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі “Новая хваля” накіраваў прывітанне ўдзельнікам гэтага конкурсу. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
“Цудоўная музыка, нязмушаная, дружалюбная атмасфера і дух сумленнага творчага спаборніцтва, што пануюць пад купалам Канцэртнай залы “Дзінтары”, прывабліваюць тысячы ўдзячных гледачоў”, — гаворыцца, у прыватнасці, у прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў упэўненасць, што юбілейная “Новая хваля” прадоўжыць лепшыя традыцыі конкурсу, будзе месцам творчых адкрыццяў і цікавых сустрэч, уносячы важкі ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей між народамі.
Далей
Сімвалы “Дажынак”
23 ліпеня Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч наведаў Маладзечна, дзе азнаёміўся з ходам падрыхтоўкі да святкавання Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Партнёр па ахове спадчыны
Намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аксана Сматрэнка паведаміла “К”, што Міністэрства культуры і Генеральная пракуратура прынялі сумесную пастанову аб супрацоўніцтве па пытаннях аховы гісторыка-
культурнай спадчыны.
Далей
Свята для трох краін
Культурна-асветніцкае свята, прысвечанае Дню Хрышчэння Русі, адбылося 28 ліпеня ў Доме Масквы ў Мінску. Падобныя мерапрыемствы прайшлі таксама ў Кіеве і Маскве па блаславенні Патрыярха Маскоўскага і ўсяеРусі Кірыла.
Далей
Калекцыйны фонд
Выстаўка “Гэта было нядаўна…” у Нацыянальным мастацкім музеі з’яўляецца працягам экспазіцыйнага праекта “Нашы калекцыі” і знаёміць наведвальнікаў з творчасцю айчынных мастакоў — юбіляраў 2011 года.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Адпачынак без межаў
Больш за 200 хлопцаў і дзяўчат — членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўдзельнічаюць у юбілейным, XX Міжнародным маладзёжным летніку “Бе-Lа-Русь”. Распачаўся ён днямі ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці і аб’яднаў актыўных людзей з нашай краіны, Расіі і Латвіі.
Далей
Сертыфікат і валанцёрства
Актыўны ўдзел ва ўзвядзенні новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прымаюць не толькі спецыялісты-прафесіяналы, але і студэнты. У прыватнасці, зараз на аб’екце працуе студэнцкі будаўнічы атрад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ў складзе пятнаццаці чалавек.
Далей
Хто ж усталюе “кінафокус”?
На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” ідзе збор заявак на ўдзел у глядацкіх фокус-групах, якія павінны дапамагчы айчынным кінематаграфістам лепш зразумець запыты сваёй аўдыторыі. Пра
з’яўленне такога віду супрацоўніцтва з грамадскай супольнасцю “К” пісала колькі нумароў таму. Перш чым выпусціць кожную новую беларускую стужку ў пракат, яе плануецца прадставіць для абмеркавання спецыяльна адабраным гледачам. Яны зробяць свае заўвагі, што будуць улічвацца пры стварэнні канчатковай версіі.
Аб прынцыпах арганізацыі праглядаў і абмеркаванняў у рамках фокус-груп карэспандэнту “К” распавядае Аксана ЛАДУЦЬКА, менеджар па знешнеэканамічнай дзейнасці аддзела па рэалізацыі і рэкламе Нацыянальнай кінастудыі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Навіны беларусаў свету. Класіка ў Кішынёве
Пасля І Фестывалю мастацтваў беларусаў свету і правядзення ІІ Пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа ў рэдакцыю пачынаюць прыходзіць навіны ад суайчыннікаў з розных краін. Вось адна з іх.
Далей
Ураджай з “Максімавага сада”
Паміж Мінскам і Маладзечнам, сярод цудоўных палеткаў і лясоў, знаходзіцца маленькая маляўнічая вёсачка Ракуцёўшчына. Менавіта тут, у фальварку дробнага шляхціча Вацлава Лычкоўскага, летам 1911-га, роўна сто гадоў таму, пабываў Максім Багдановіч. І цяпер гэты фальварак як сімвал вяртання пісьменніка на Радзіму цягам ужо дваццаці гадоў вітае гасцей на Рэспубліканскім свяце паэзіі і
песні “Ракуцёўскае лета”.
Далей
Сеціўны аспект
Агульнадаступная інфармацыйная сістэма “Прафесійнае мастацтва Беларусі” і банк даных помнікаў архітэктуры нашай краіны будуць сфарміраваны цягам бліжэйшых пяці гадоў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Адлік Л.Ш.
Упершыню 60 жывапісных работ, падораных народным мастаком Беларусі Леанідам Шчамялёвым гораду Мінску, экспанавалася пры ўрачыстым адкрыцці нашай галерэі ў 2003-м.
Далей
Сола “Аіды”
Да 31 жніўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь працуе сумесная з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета краіны выстаўка “Царства “Аіды”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Пра Высоцкага
Вечары памяці Уладзіміра Высоцкага адбыліся ў сталіцы на гэтым тыдні. Прыхільнікі творцы яшчэ раз
звярнулі ўвагу публікі на яго асобу і нагадалі, што 25 ліпеня спаўняецца 31 гадоў, як вядомага паэта, акцёра і музыканта не стала.
Далей
НАГАДВАЕМ! ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПАДПІСКА НА ГАЗЕТУ “КУЛЬТУРА” НА ВЕРАСЕНЬ І НАСТУПНЫЯ МЕСЯЦЫ 2011 ГОДА!
Падпісныя індэксы: індывідуальная падпіска — 63875, ведамасная падпіска — 638752. Паспяшайцеся на пошту!
Далей
Золата “…Галасоў”
Пяць залатых медалёў прывёз наваполацкі ўзорны хор “Звонкія галасы” з двух сусветных прэстыжных конкурсаў у аўстрыйскім Грацы.
Далей
Хэнд-мэйд у музеі
Учора ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І З’езда РСДРП” пры
ўдзеле інтэрнэт-партала рамеснікаў краіны адкрылася выстаўка вырабаў майстроў “Hand Made — зроблена сваімі рукамі”.
Далей
Адноўлены алтар
На 5 жніўня запланавана ўрачыстае адкрыццё пасля рэстаўрацыі алтара Фарнага касцёла ў Гродне.
Далей
“Віцебскае” танка
Цікавы і даволі незвычайны праект працуе ў віцебскім Музеі прыватных калекцый.
Далей
Соцыум
Кіно і тэатр
Багатыя таксама плачуць
У сучасных рэаліях выраз, вынесены ў назву, ужо не проста згадка пра адзін з першых паказаных на постсавецкай прасторы тэлесерыялаў, а папраўдзе цэлы “жанр”, што захапіў глядацкае ўспрыняцце не толькі на тэлеэкранах, але нават і ў тэатрах. І можна толькі пазайздросціць таму, з якім пастаянствам людзей цягне паназіраць за пакутамі ўладальнікаў “блакітнай крыві”. Вось і новы спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Леў зімой” арыентаваны акурат на гэтую катэгорыю прыхільнікаў “серыяльнага” мыслення і ўспрыняцця.
Далей
Вобраз Юрчанкова
Днямі ў Тэатры-студыі кінаакцёра адбылося ганараванне вядомага акцёра тэатра і кіно Пятра Юрчанкова.
Далей
Калі надыдзе “Час любіць”?
Да пачатку “Часу любіць!” засталося 40 дзён — менавіта так хочацца сказаць пра чарговы, шаснаццаты па ліку, Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”, які сёлета пройдзе ў гасцінным Брэсце з 9 па 17 верасня.
Далей
Камертон
ХВАЛЯўнічая інтрыга
Заўтра завершыцца юбілейная, Х “Новая хваля”. Інтрыга канчаткова вырашыцца толькі на фінальным гала-канцэрце, хаця і да гэтага можна будзе падлічыць балы, атрыманыя канкурсантамі (і нашым удзельнікам Юзары) за тры выступленні: з сусветным хітом, песняй сваёй краіны і “вольнай” праграмай.
Далей
вяртанне імёнаў
“Тут мая душа. Тут і шукайце мяне…”
“Бачыш дрэва і думаеш: а наша дрэва — іншае, неба — іншае...”
Далей
На людным месцы
Гістарыёграф
Леў — Левін
Як паведаміла Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, заслужанага архітэктара БССР Леаніда Левіна з 75-годдзем.
“Таленавіты архітэктар, мастак і пісьменнік, Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё айчыннай культуры. Створаныя па Вашых праектах будынкі і помнікі ўваходзяць у залаты фонд беларускага дойлідства і манументальнага мастацтва”, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.
Прэзідэнт таксама адзначыў актыўную работу Леаніда Левіна на пасадзе старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, якая садзейнічае ўмацаванню міру і згоды на Зямлі.
Далей
Першая нота
Беларуская дыпламатыя мае багатую гісторыю. Гэта чарговы раз засведчылі вынікі плённай працы даследчыкаў гісторыка-архіўнага аддзела Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, намаганнямі якіх была створана выстаўка арыгіналаў дакументаў 90-гадовай даўніны, непасрэдна
звязаных з развіццём айчыннай дыпламатыі.
Далей
У доме маршалка Ваньковіча
У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ стагоддзя” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі — “Цярноўнік крэсаў”, спалучанай з прэзентацыяй аднайменнай кнігі польскай даследчыцы Гізелі Хмялеўскай.
Далей
Суботнія сустрэчы
праекцыя праекта
Некурортны “раман” з турпатэнцыялам
У кантэксце Дзяржаўнай праграмы. Пра вынікі новай ідэі пад брэндам нарачанскай Рыўеры
Далей
закон крэатыву: фармат абнаўлення
Ці прынясе стаўка на імідж кадравы вынік?
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”. Новы этап развіцця сяла: сацыякультурны зрэз. Драгічыншчына: палескі рэцэпт самаўдасканалення
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |