Свежы нумар
Мастыхін
“Візітоўкі” ўсмешак
Выстаўка карыкатур Аляксандра Каршакевіча адкрылася 1 красавіка ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя ўяўляе з сябе рэтраспектыву: на ёй прадстаўлены малюнкі, створаныя мастаком з пачатку 1980-х і да нашых дзён. Тут— пазнавальныя і, у той жа час, нечаканыя шаржы, карыкатуры на вострасацыяльныя тэмы, забаўныя коміксы…
Далей
Надчасавы сюжэт вясны
Спрэчкі аб тым, ці існуе яно, жаночае мастацтва, мабыць, лепш за ўсё весці на чыста жаночай выстаўцы карцін розных жанраў і стыляў. Менавіта такая магчымасць ёсць цяпер у наведвальнікаў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава.
Далей
"К" інфармуе
“ЁН СКАЗАЎ: “ПАЕХАЛІ!..”
12 красавіка Планета Зямля адзначае залаты юбілей першага палёту чалавека ў Космас.
Далей
“Ілюмінацыя” з нагоды Біенале
3-га чэрвеня адбудзецца адкрыццё Беларускага павільёна на 54-й Венецыянскай біенале. Затым цягам паловы года ў горадзе на вадзе будзе анклаў айчыннага мастацтва плошчай у 170 квадратных метраў. За два месяцы да старту праект, які наша краіна прадставіць на самай прэстыжнай выстаўцы сучаснага мастацтва, быў прэзентаваны на прэсканферэнцыі ў Мінску.
Далей
Ёсць ідэі пра класікаў?
Святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа будзе адбывацца цягам 2011— 2012 гг.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Перспектыва і лагатып
Міжнароднае супрацоўніцтва ў музейнай сферы, якое дазваляе прыцягнуць замежных і айчынных турыстаў, сёння актуальнае як ніколі. Да таго ж, дзякуючы такім стасункам у нашу краіну прыязджаюць унікальныя разнапланавыя выстаўкі, праходзіць шэраг арт-праектаў.
Далей
“Славянскія…” — у Гомелі
З 12 па 17 мая ў Гомелі адбудзецца традыцыйны, адзінаццаты па ліку, Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”.
Далей
Пераможны эскіз
7 красавіка ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў былі падведзены вынікі конкурсу на стварэнне помніка выдатным беларускім Песнярам Янку Купалу і Якубу Коласу для парку “Марское вока” г. Варшавы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Сцэнарыі мультфільмаў
Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне літаратурнага сцэнарыя мультыплікацыйнага фільма, прысвечанага нацыянальнай тэматыцы, абвясціла Міністэрства культуры напрыканцы сакавіка.
Далей
Ван Дэйк у сталіцы
13 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Ван Дэйк і яго эпоха”.
Далей
Эксклюзівы і...
27 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцця аргана, падоранага аўстрыйскім прафесарам Ёханам Трумэрам.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Залатая проба
Вызначаны тэрміны і фармат сёлетняга Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер у Магілёве”.
Далей
Рэальна? Раяльна!
Першы музычны форум “Магія раяля”, што запланаваны на 14 — 18 мая? Такога ў Мінску яшчэ не было!
Далей
Адрозніць барока ад рэнесансу
Гомель прыняў другое пасяджэнне Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
НАГАДВАЕМ! ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПАДПІСКА НА ГАЗЕТУ “КУЛЬТУРА” НА МАЙ І НАСТУПНЫЯ МЕСЯЦЫ 2011 ГОДА!
Падпісныя індэксы:
індывідуальная
падпіска — 63875,
ведамасная
падпіска — 638752.
Паспяшайцеся на пошту!
Далей
ТЮГ у Гродне
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача 8 красавіка адзначыў сваё 55-годдзе. Да гэтай даты калектыў падрыхтаваў праuраму “ТЮГ — дзецям Беларусі”.
Далей
Душа спявала
На канцэрце “Майстры мастацтваў — ветэранам” Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага
музычнага тэатра быў поўны аншлаг. Свята адбылося ў Рэспубліканскім палацы культуры
ветэранаў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Дзясяты сшытак
У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прэзентавалі серыю нотных выданняў
“Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі”.
Далей
Соцыум
Не даць брэнду рассыпацца ў друз
Як правесці турыстызацыю: адметнасці азёрнага краю замест “раяля ў кустах”
Далей
Прэс-суботнік ля знакамітых вежаў
Своеасаблівы старт шырокай грамадскай ініцыятыве пад дэвізам “Захаваем Навагрудскі замак разам!” будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня аховы помнікаў і памятных мясцін. Імкнучыся ўнесці сваю лепту ва ўсеагульны пачын, газета “Культура” выступіла з прапановай зладзіць “прэс-суботнік” ля руін замка ў дзень Рэспубліканскага суботніка, які адбудзецца сёлета 16 красавіка. Ініцыятыву журналістаў нашага выдання ахвотна падхапілі калегі з іншых СМІ і вядомыя дзеячы культуры і мастацтва краіны, дзякуючы якім праграма мерапрыемства папоўніцца новымі пунктамі.
Далей
Кіно і тэатр
Сістэма каардынат. Без экшна і “заігрыванняў”
Што і казаць, беларуская драматургія на айчынных тэатральных падмостках - з'ява не настолькі частая, як гэтага хацелася б. У лялечным тэатры, услед за драматычным, гэта тлумачыцца тым, што існуе багаты скарб сусветных казак, спрычыненне да якіх маленькім гледачам не толькі цікавае, але і карыснае. Ды толькі, шануючы іншых, не варта забывацца і на ўласныя здабыткі. Акурат пра гэта нагадала прэм'ера спектакля "Цудоўная дудка" Віталя Вольскага ў рэжысуры Мікалая Андрэева на сцэне Мінскага абласнога тэатра лялек "Батлейка".
Далей
Камертон
Іскра Кагадзеева
Гэтым тыднем Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі аддаў даніну памяці знаным творцам, якія плённа развівалі багатыя традыцыі нашага вакальна-харавога мастацтва.
Далей
вяртанне імёнаў
Ёсць пытанне !
Каб інвестыцыйны “мяч” патрапіў у “сетку” кінематографа
Адкрытыя для супрацоўніцтва: беларускія праекты ў пошуках надзейных партнёраў
Далей
Гістарыёграф
Паветраны шар у Губернатарскім
Як вядома, час з'яўляецца галоўным крытэрыем якасці і ўзроўню той або іншай тэлеперадачы, дакументальнага ці мастацкага фільма, нават фотаздымка або музычнай кампазіцыі. А "дапамагае" яму ў гэтым не хто іншы, як архіў. Менавіта Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, які сёлета адзначыў сваё 70-годдзе, зберагае ў фондах дзясяткі тысяч унікальных запісаў і здымкаў, на якіх адлюстравана жыццё краіны з канца ХІХ стагоддзя і да нашага часу.
Далей
Прызма хараства
Ці не самая цікавая для грамадскасці гісторыя — гэта гісторыя сусветнага мастацтва. Невыпадкова толькі за апошняе дзесяцігоддзе ў свеце выйшлі з друку дзясяткі выданняў з даследаваннямі працэсаў і тэндэнцый развіцця жывапісу, архітэктуры, выяўленчага
мастацтва ад першабытных часоў да сённяшняга дня.
Далей
Суботнія сустрэчы
Канстанцін РЭМІШЭЎСКІ, прарэктар па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: “Інавацыйны менеджмент ужо і ў культуры”
Канстанцін РЭМІШЭЎСКІ — чалавек у сферы культуры не выпадковы: ягоныя бацькі ўсе жыццё прысвяцілі беларускаму кінематографу. Па заканчэнні кінааператарскага факультэта ВГИКа Канстанцін Ігаравіч працаваў на “Беларусьфільме”. У другой
палове 1990-х з’явіліся магчымасці самарэалізацыі ў памежных абласцях экраннай культуры: фундаментальныя веды і практычныя навыкі, атрыманыя ў ВГИКу, аказаліся актуальнымі і запатрабаванымі за межамі лакальнай тэрыторыі кіно. У тым ліку — у рэкламе, дзе ён кіраваў уласнай кампаніяй. Пазней тыя практычныя ўрокі вядзення спраў у рыначных зносінах дазволілі стаць і спецыялістам у галіне маркетынгу ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паралельна была абаронена кандыдацкая дысертацыя па мастацтвазнаўстве.
Гэтае спалучэнне творчай натуры і разумення эканамічных зносін з мастацкай вытворчасцю сёння дапамагае вынайсці эфектыўны сплаў эканомікі, культуры і адукацыі: Рэмішэўскі пачынаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з пасады начальніка навукова-даследчага аддзела, а цягам амаль года працуе на пасадзе прарэктара па інавацыйнай дзейнасці і мастацкай творчасці. І актуальных задач,
вызначаных Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2011— 2015 гг., стаіць перад БДУКіМ нямала.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Дадатак да загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 16.02.2011 № 18
СПІС дзеячаў культуры і мастацтва ва ўзросце да 40 гадоў, якім прысуджаны дзяржаўныя стыпендыі на 2011 год
Далей
тэхналогіі будучыні
"гарачая лінія"
Калькуляцыя з разлікам на эффект
Эканамічны сінтэз рэсурсаў і праектных тэхналогій
На пытанні чытачоў і рэдакцыі адказвае начальнік эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вольга Кананюк
Далей
Толькі ў "Культуры"!
Нябесныя браты
Перад вамі - старонкі самой гісторыі. На ўнікальным альбоме - надпіс: "Дарагому К.І. Гараўцу - бацьку легендарнага лётчыка-героя, які аддаў жыццё за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ад бацькоў першага лётчыкакасманаўта Г.Ц. і А.І. Гагарыных". І дата: "Гжацк, май 1962 г.". Альбом гэты з эксклюзіўнымі фотаздымкамі прысвечаны візіту Юрыя Аляксеевіча Гагарына ў Смаленск у лютым 1962-га. Тады ён стаў Ганаровым грамадзянінам горада. Сёння, праз паўстагоддзя, альбом - сведчанне шчырага сяброўства сем'яў Гагарыных і Гараўцоў - апынуўся ў нашай рэдакцыі. І гісторыя іх паяднання - такая.
Далей
выносiцца на абмеркаванне
НАВУКОВАЯ КАНЦЭПЦЫЯ ЭКСПАЗІЦЫІ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛІТАРАТУРНАГА МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
“К” пачынае друкаваць для абмеркавання праект новай навуковай канцэпцыі экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Па словах дырэктара музея Алены Мацевасян, цяперашняя музейная экспазіцыя, створаная яшчэ ў 1976-м і часткова мадэрнізаваная ў апошнія дзесяцігоддзі, адносіцца да тыпу класічных. Хоць яна і не страціла сваёй навуковай і мастацкай вартасці, але наспела неабходнасць стварэння новага фармату, з улікам выкарыстання найноўшых інфармацыйных і інтэрактыўных тэхналогій.
Да таго ж, як патлумачыла Алена Мацевасян, цягам апошніх гадоў знойдзены новыя дакументы, якія хацелася б абавязкова прадставіць у новай экспазіцыі. Так, напрыклад, кіраўніцтва музея плануе пашырыць тую частку экспазіцыі, якая распавядае пра шляхецкае паходжанне народнага паэта Беларусі, а таксама прадугледзіць у будучай экспазіцыі ўсталяванне сучасных мультымедыйных тэхналогій, з дапамогай якіх наведвальнікі — у першую чаргу, школьнікі — змогуць пабачыць на свае вочы некаторыя фрагменты з драматургічнай спадчыны класіка беларускай літаратуры, увасобленыя на сцэнах сталічных тэатраў.
Пачынаем друкаваць Канцэпцыю адразу з пункта, прысвечанага мэтам і задачам праекта, апускаючы ўводзіны, дзе асноўная ўвага надаецца гісторыі фарміравання экспазіцыі і этапам развіцця музея.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Касманаўт з вёскі Белае
У 1979 годзе я зняў тэлефільм "Хлопец з вёскі Белае" пра нашага земляка Уладзіміра Кавалёнка (ён тады толькі вярнуўся пасля амаль пяцімесячнага прабывання ў космасе). У снежні стужка атрымала адну з галоўных узнагарод Усесаюзнага фестывалю тэлевізійных фільмаў. На грашовы "дадатак" да прыза мы з аператарам накрылі шыкоўны стол у тагачасным рэстаране "Беларусь", куды з паплечнікамі прыбыў і галоўны герой карціны. "Дваццаць гадоў пасля" - дакладна, як у Дзюма, - у 2001-м з'явіўся фільм "Камандзір з вёскі Белае". Кавалёнак тады камандаваў Ваенна-інжынернай акадэміяй імя Жукоўскага. І вось цяпер, яшчэ "дзесяць гадоў пасля" (ізноў усё, як у Дзюма!), здымаю новую стужку з тым жа героем. - Як назавеш? - запытаўся Уладзімір Васільевіч. - "Пенсіянер з вёскі Белае", - адказваю, смеючыся. Але пасля нязгоды і жартаўлівага абурэння касманаўта раскрываю тэму: - "Беларускі след у космасе". - Валодзя, я ў космасе не "слядзіў", а працаваў! Разам вырашылі, што размова ў заключнай частцы трылогіі пойдзе пра Беларускі Космас: рапарты, адваротны бок палётаў, гісторыю іх. І, канешне ж, пра таго, каго называю - Касманаўт з вёскі Белае
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |