Свежы нумар
У нумар!
![]() Дарагія сябры!
Шчыра рад вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі і павіншаваць з адкрыццём ХVІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
З’яўляючыся амаль равеснікам нашай маладой, незалежнай дзяржавы, гэты фестываль найлепшым чынам адлюстроўвае духоўнае аблічча сучаснай Беларусі — яе адкрытасць свету, прыхільнасць да агульначалавечых каштоўнасцей, імкненне да супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі.
У нялёгкі перыяд цяжкіх часоў, калі па-жывому рва ліся сувязі між народамі, мы стварылі “Лістапад”, каб захаваць адзіную кінематаграфічную прастору нашых краін, падтрымаць тых майстроў экрана, чые фільмы сцвярджаюць маральныя і эстэтычныя ідэалы, дапамагаюць маральнаму ўзвышэнню асобы і здабыванню ўнутранай свабоды.
І з тых часоў фестываль з гонарам выконвае сваю місію, дэманструе шырыню
творчых поглядаў і павагу да нацыянальных традыцый як вялікіх, так і ма лых народаў, не адступае пад націскам глабалізацыі. Думаю, менавіта гэта стварае ўнікальную атмасферу мінскага кінафоруму, што гэтак цэніцца ў Беларусі і за мяжой.
Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы і сапраўды народнай любові наш “Лістапад” з года ў год пашырае свае межы, збірае старых і новых сяброў, прадстаўляе лепшыя ўзоры сучаснага кінематографа і дае магчымасць праявіць сябе маладым талентам.
Не сумняваюся, што сёлетні фестываль падорыць нам шмат яркіх, наватарскіх ідэй, непаўторных вобразаў і эмоцый, надасць магутны імпульс далейшаму развіццю гуманітарнага і культурнага дыялога. А Беларусь і яе сталіца раскрыюцца для сусветнай кінаіндустрыі з пункта гледжання новых магчымасцей і перспектыў плённага супрацоўніцтва.
Жадаю нашаму кінафоруму паспяховай працы, а ўсім вам — моцнага здароўя, натхнення, шчасця і добрага настрою.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
"К" інфармуе
Канцэпцыя-2010
Сямнаццаты па ліку “Лістапад” адкрывалі адразу два старшыні. Народны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі, які кіраваў фестывалем з 1993 года, перадаў на сцэне Палаца Рэспублікі сваё ганаровае званне новаму кіраўніку — заслужанаму артысту Беларусі Генадзю Давыдзьку. Са з’яўленнем апошняга на “Лістападзе” абнавілася дырэкцыя, адбыліся сур’ёзныя змены ў структуры конкурсных праграм, свой знешні выгляд змяніў нават лагатып мінскага кінафоруму. Таму напярэдадні адкрыцця “Лістапада-2010” задалі Генадзю ДАВЫДЗЬКУ некалькі пытанняў наконт канцэпцыі фестывалю.
Далей
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() “Прыляціць раптам чараўнік…” Прыляціць на “Лістапад”! Гэта — пра яго, Эміра Кустурыцу, рэжысёра, музыканта, грамадскага дзеяча, аўтара шэрагу выбітных стужак, якія яшчэ ў сярэдзіне 1980-х забяспечылі яму пачэснае, хаця і негалоснае, “званне” балканскага Феліні. Непаўторны стыль работ Кустурыцы можна параўнаць толькі з магіяй і чарадзействам: будзённае жыццё югаслаўскай правінцыі ў ягоных стужках, за якія ён двойчы атрымліваў “Залатую пальмавую галіну” Канскага фестывалю і шэраг іншых прэстыжных узнагарод, нязменна ператвараецца ў чароўны карнавал з філасофскім ухілам.
Далей
Вахтанг у Мінску сустрэўся з Міміно!
Першым ганаровым госцем Мінскага міжнароднага ў гэтым годзе стаў усенародны любімец, артыст, добра вядомы не толькі ў краінах былога СССР, але і паўсюдна, дзе хоць аднойчы чулі грузінскую песню пра “птушачку-невялічку” ды глядзелі камедыю “Міміно”. Так, легенда савецкага кіно і эстрады, народны артыст Грузіі Вахтанг КІКАБІДЗЭ прыляцеў у Мінск за дзень перад пачаткам фестывалю і з задавальненнем адказаў на пытанні журналістаў, у тым ліку карэспандэнта “Культуры”
Далей
Віншаванне Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка павіншаваў народнага мастака Беларусі Льва Гумілеўскага з 80-годдзем.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі ![]() Літаральна праз некалькі месяцаў беларускі кінематограф папоўніцца новай стужкай — тэлевізійным фільмам “Талаш” паводле аповесці “Дрыгва” класіка айчыннай літаратуры Якуба Коласа. Праца над чатырохсерыйным фільмам, як ужо паведамляла “К”, распачалася ў верасні гэтага года.
Далей
Соцыум
![]() Аўтарскае права і бібліятэкі: як запоўніць інфармацыйную прастору, не крыўдзячы творцу?
Далей
вяртанне імёнаў
![]() Апалінар Гараўскі — наш выдатны жывапісец, які ўнёс значны ўклад у выяўленчую культуру Беларусі і Расіі. Але так здарылася, што імя гэтага мастака доўгі час заставалася як
бы ў ценю тых яго сучаснікаў, знакавых акадэмістаў і перадзвіжнікаў, якія цягам паўтара стагоддзя былі раскручаны айчыннымі мастацтвазнаўцамі, як кажуць, “па поўнай
праграме”. Тым не менш, Гараўскі ў якасці паэта-пейзажыста мала ў чым саступае і сваім настаўнікам М.Вараб’ёву, А.Ахенбаху, А.Каламу, і знакамітым равеснікам А. Багалюбаву, М.Клодту, І.Пахітонаву, І.Астравухаву. Ды і ў жанры партрэта ён паказаў сябе цудоўным майстрам. Не выпадкова ягоны талент высока ацэньвалі П.Трацякоў, І.Рэпін, Ф.Бруні,
архітэктар М.Бенуа, кампазітар М.Глінка...
Далей
Каментарыі (3)
Гістарыёграф
“Думаеце, што першы пытаецеся пра гэтае прозвішча?”
Той факт, што сваёй радаслоўнай славутая актрыса Фаіна Ранеўская паходзіць са Смілавічаў, ужо добра вядомы. А нядаўна ў Маскве ў кніжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей” пабачыла свет біяграфія Фаіны Георгіеўны. Аўтар — даследчык гісторыі тэатра Мацвей Глэйзер.
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты ![]() Адным з самых выбітных фільмаў ХХ стагоддзя лічыцца стужка “Чапаеў”. Па прызнанні крытыкаў, фільм аказаў вялікі ўплыў на развіццё сусветнага кіно і, таксама як “Браняносец Пацёмкін”, заваяваў сэрцы гледачоў ва ўсім свеце. Дарэчы, “Чапаеў” мае дачыненне і да Беларусі.
Далей
"кінапланёрка" "К"
факультэт для экрана
![]() Узнятая "Лістападам" фестывальная завіруха ўзрушыла, здавалася б, і без гэтага вірлівае жыццё самага маладога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Упершыню за доўгі час студэнты акадэміі змаглі на валанцёрскіх пачатках удзельнічаць у фестывалі: творчую моладзь ФЭМа запрасілі на "кухню" міжнароднага форуму. Падобнае "пасвячэнне ў кіно" стане сапраўды неацэнным вопытам для будучых творцаў і дапаможа ім пазнаёміцца з мэтрамі, якія ствараюць сучаснасць сусветнага экрана.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў прэм'ерны турівэнт
дванаццаты лісток
![]() З 4 па 11 лістапада ў рамках Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад", па традыцыі, праходзіць Міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік". Сёлета ў конкурснай праграме для маленькіх гледачоў - шэсць поўнаметражных стужак з розных краін свету. Падрыхтаваў кінафорум і некалькі праграм поўнаметражных і кароткаметражных анімацыйных стужак. Пра падрабязнасці праграмы "Лістападзіка" і перспектывы фестывалю карэспандэнт "К" даведаўся ў праграмнага дырэктара "Лістападзіка" Ксеніі ДАНІНАЙ.
Далей
Лялька? Лістападзік!
Сёлета пачэсную пасаду старшыні журы ХІІ Мінскага міжнароднага фестывалю дзіцячага і юнацкага кіно “Лістападзік” займае генеральны дырэктар Міжнароднага фестывалю дзіцячага анімацыйнага кіно “Залатая рыбка” і Міжнароднага дзіцячага фестывалю “Артэк” Вікторыя ЛУКІНА. На цырымоніі адкрыцця мінскага дзіцячага кінафоруму вядомы кінапрадзюсар распавяла карэспандэнту “К” пра свае ўражанні ад нашага фэсту.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Погляд з XXI стагоддзя
![]() Як праляцелі яны, гэтыя сорак гадоў? Незаўважна… …Першым “тэлеайсбергам” беларускай вытворчасці высіцца трохсерыйны фільм на кінастужцы “Уся каралеўская раць” паводле аднайменнага рамана Роберта Пэна Уорэна. Моцная творчая група здымала яго, найвыдатнейшыя акцёры савецкага тэатра і кіно дэманстравалі на экране свае таленты. Фільм меў небывалы рэзананс, атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Усесаюзнага фестывалю тэлефільмаў… Напярэдадні 40-годдзя карціны я сабраў перад камерай тых, каго і па сёння называю — “Уся каралеўская раць”
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |