Свежы нумар
У нумар!
На пазіцыях сацыяльнага партнёрства
“VI з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і канструктыўнага дыялогу”, — адгукнуўшыся на просьбу “К”, сваімі ўражаннямі ад падзеі падзялілася старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева.
На з’ездзе таксама быў выбраны старшыня ФПБ. Ім зноў стаў Леанід Козік.
Далей
Мастыхін
Слова аб “...крылах”. Траекторыя палёту
Да праекта “Зямля пад белымі крыламі”, што распачаўся з аднайменнай выстаўкі сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, імкліва далучаюцца іншыя рэгіёны.
Далей
Упоравень са стагоддзем…
Фёдар Іванавіч Дарашэвіч увайшоў у гісторыю беларускага жывапісу як высакакласны майстар
пейзажа і нацюрморта, фігуратыўнай карціны. Сёлета споўнілася 105 гадоў з дня яго нараджэння.
Далей
Навелы-”абярэгі”
У сталічнай галерэі “Мастацтва” прайшла персанальная выстаўка жывапісу беларускага
пейзажыста Мікалая Цурыкава.
Далей
Соцыум
Закон асабістай матывацыі замест “нарматыўнай вілкі”
Дзякуючы ільготам, дэклараваным ва Указе Кіраўніка дзяржавы № 457 ад 03.09.10 "Аб падтрымцы асобных арганізацый культуры і ўнясенні змен ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 1999 г. № 770", асобныя арганізацыі культуры змогуць весці з 2011 года больш эфектыўную эканамічную палітыку, што ў сваю чаргу стане стымулам для далейшага развіцця творчай дзейнасці прадстаўнікоў культуры. Падрабязна пра тое, што чакае некаторыя арганізацыі галіны з 1 студзеня будучага года, - у гэтым нумары газеты.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Выбіраюць стабільнасць
19 снежня 2010 года ў нашай краіне пройдуць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — лёсавызначальная падзея для дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў. У аўторак навіна гэтая з залы беларускага Парламента абляцела стужкі ўсіх інфармацыйных агенцтваў,
газеты, электронныя СМІ.
Літаральна на наступны дзень нашы карэспандэнты выправіліся ў камандзіроўку ў Ліду, якая завяршае падрыхтоўку да Рэспубліканскага свята-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі”.
Зразумела, падчас нашай камандзіроўкі работнікі культуры Лідчыны, як, мабыць, і ўсе беларусы, абмяркоўвалі найгалоўную навіну палітычнага жыцця — прызначэнне даты выбараў Прэзідэнта. Мы папрасілі лідчан падзяліцца сваімі думкамі пра значнасць падзеі ў жыцці краіны.
Далей
Плануецца візіт у Кітай
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка плануе ў кастрычніку наведаць КНР. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
Далей
Чым запомніцца Дзень Беларусі?
Менш, чым праз месяц, на Сусветнай выстаўцы “ЭКСПА-2010” у Шанхаі адбудзецца Нацыянальны дзень Рэспублікі Беларусь.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
На справу Памяці
“К” паведамляла ўжо, што ў адпаведнасці з Даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 1 красавіка бягучага года адкрыты спецыяльны дабрачынны
рахунак на будаўніцтва новага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Паважаныя калегі!
Калі мы ўваходзім у бібліятэку, то становімся больш спакойнымі ад пачцівай цішыні, якая вас акружае. Цішыні, якая напоўнена мільярдамі слоў і пачуццяў, захаваных у кнігах. Таму ў прафесійнае свята - Дзень бібліятэк - хочацца ска заць вам, не парушаючы спакою, словы падзякі - за любоў да чытання ў дзяцін стве, за фарміраванне густу ў юнацтве, за тое, што дапамагаеце знайсці самога сябе ў маладосці і ў сталыя гады.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Ад песень да “Кветак”
Гэтымі днямі разнастайныя мерапрыемствы, непасрэдна звязаныя з папулярызацыяй беларускай культуры за мяжой, адбыліся пры падтрымцы нашых дыпламатычных
прадстаўніцтваў у Польшчы і Германіі.
Далей
“Кінашок” па-нашаму
Заўтра ў Анапе падвядуць вынікі ХІХ Адкрытага фестывалю кіно краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі, які горад-курорт традыцыйна прымае з 1992 года.
Далей
Рытм для дэцымета
Заўтра Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пачынае цыкл з чатырох канцэртаў у Малой зале Палаца Рэспублікі. На працягу гэтых “Музычных вечароў” калектыў прадэманструе сваё майстэрства
не толькі поўным складам: перад публікай выступяць асобныя групы і салісты аркестра.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Карпаратыўны каталог
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі паведамляе “К”, што гэтымі днямі адбываецца прыёмка ў вопытную эксплуатацыю зводнага электроннага каталога рэсурсаў бібліятэк краіны. Прэзентацыя яго адбудзецца ў бліжэйшы час.
Далей
“Далягляды…” у Мсціславе
Сёння ў старадаўнім Мсціславе завяршаецца двухдзённае свята мастацтваў, зладжанае Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны,
прафесара Міхаіла Фінберга.
Далей
Маладыя акадэмікі
У пачатку кастрычніка “акадэмікаў” у Мінску значна паболее. З 2 па 9 кастрычніка пройдзе Другая Маладзёжная музычная акадэмія краін СНД, артыстычным дырэктарам якой
з’яўляецца сусветна вядомы Юрый Башмет. У ёй возьмуць удзел больш за 30 лепшых студэнтаў вышэйшых навучальных музычных устаноў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Кіно і тэатр
Крыштаф Занусі і яго credo
Шчаслівы выпадак звёў актрысу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Таццяну Баўкалаву з мэтрам сучаснага сусветнага кінематографа Кшыштафам Занусі. Некалькі дзён супрацоўніцтва ў журы аднаго з буйных фестываляў раптам нарадзілі нечаканую прапанову: пан Кшыштаф прынёс беларускай актрысе некалькі п'ес для сумеснай работы. Тэатральны праект адразу набраў абароты, і ўжо 21 верасня на сцэне Рускага тэатра чакаецца прэм'ерны паказ спектакля "Дзева і смерць" чылійскага драматурга Арыеля Дорфмана ў пастаноўцы знакамітага польскага кінарэжысёра.
Далей
Які фарватар у “Белай вежы”?
Сёння завяршаецца Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа". У пятнаццаты раз форум падводзіць вынікі творчага спаборніцтва амаль дваццаці калектываў. Прыхільнікаў фестывалю чакае надзвычайны сюрпрыз: спецыяльна для форуму Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы сумесна з салістамі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прадстаўляюць камічную оперу "Мядзведзь" Сяргея Картэса паводле аднайменнай аднаактоўкі Антона Чэхава. Але, праўду кажучы, творчымі сюрпрызамі і падарункамі быў насычаны практычна кожны фестывальны дзень. Пра тое, што сёння "Белая вежа" з'яўляецца не толькі старэйшым і самым буйным айчынным тэатральным фестывалем, але і творчым форумам, вядомым далёка за межамі нашай краіны, сведчыць многае. У тым ліку і статус акадэмічнага, які не так даўно брэсцкі тэатр атрымаў першым і пакуль што адзіным з абласных калектываў рэспублікі. А пад час адкрыцця "Белай вежы" кіраўнік тэатра і дырэктар фестывалю Аляксандр Козак быў абвешчаны акадэмікам Міжнароднай акадэміі тэатра: яе прэзідэнт Уладзімір Уласаў урачыста паведаміў аб гэтым рашэнні і ўручыў адпаведныя пасведчанні.
Далей
Камертон
Ідзём на плюс, але…
Фінал нацыянальнага адбору на дзіцячае “Еўрабачанне” чымсьці парадаваў, а чымсьці і засмуціў. Бо падобныя конкурсы, на якіх паказваюцца выключна новыя песні, заўсёды даюць гэткі зрэз развіцця нашага мастацтва “тут і зараз”, падводзяць вынікі песенна-спеўнага года, намацваюць далейшыя шляхі. Што ж мы ўбачылі і пачулі?
Далей
Маштаб для “Клеапатры”
Адкрыццё сезона ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі сабрала аншлаг: прыстаўныя крэслы ў партэры, моладзь на прыступках балкона. І— бясконцыя авацыі. А між тым, гэта быў вечар прэм’ер. І гучала не толькі знакамітая “Рапсодыя на тэму Паганіні” С.Рахманінава (дарэчы, упершыню ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Андрэя Сікорскага), але і невядомая шырокай публіцы сімфанічная балада “Ваявода” П.Чайкоўскага (раней, як высветлілася, у Беларусі яна не выконвалася наогул), і, галоўнае, невядомая нават знаўцам музыка балета “Клеапатра” нашага В.Кузняцова. Папраўдзе: сусветная прэм’ера!
Далей
Дзверы ў партэры адчыняюць прэм’еры
Вядучыя музычныя калектывы краіны адкрываюць чарговы тэатральна-канцэртны сезон. І кожны падрыхтаваў з гэтай нагоды свае прэм’еры.
Далей
Хто робіць першы крок?
Сяброўства харэаграфіі з драматычным тэатрам — адна з адметных з’яў часу. І аказваюцца
танцавальныя праграмы часцей менавіта на тэатральных пляцоўках. Вось і на пачатку верасня на cцэне Тэатра-студыі кінаакцёра адбылася прэм’ера шоу-спектакля “Танга: учора, сёння, назаўжды”, а ў Гродзенскім абласным драмтэатры і ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі прайшлі вечары сучаснай шведскай харэаграфіі ў выкананні маладых гродзенскіх і мінскіх артыстаў.
Далей
вяртанне імёнаў
На людным месцы
Палессе кліча...
Канцэртамі прафесійных і аматарскіх калектываў і выканаўцаў распачнецца сёння Першы адкрыты фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”. На гэты форум з’ехалася каля 800 удзельнікаў з 18 раёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны, сярод якіх — спевакі, музыкан-
ты, харэаграфічныя ансамблі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Далей
Terra… art
Прыкладна пяць гадоў таму Дубровенскі аддзел культуры прапанаваў мясцовым уладам пераўтварыць фае першага паверха будынка райвыканкама ў… мастацкую галерэю.
Далей
Уся справа ў... “матрушы”
На базе Капыльскага раённага Цэнтра ткацтва ў аграгарадку “Семежава” пачала працаваць “Школа ткачоў”. Яна стала часткай рэалізацыі сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні”. Накіраваны ён на пашырэнне вядомасці ткацтва як мясцовага віду народнай творчасці.
Далей
Ёсць у майстэрні студня
Адметнасць вёскі Старыя Дарогі Старадарожскага раёна — мясцовы сельскі Дом культуры. 16 гадоў таму па ініцыятыве колішняга начальніка аддзела культуры Старадарожскага
райвыканкама Аляксандры Галоты ў двух пакоях новага СДК сталі абсталёўваць хату-майстэрню…
Далей
Гістарыёграф
Рэха з ХVIII века
Знайсці каштоўны гістарычны артэфакт можна не толькі пад час археалагічных раскопак, але і ў дні звычайных работ на сваім гародзе ці нават у калодзежы. Якраз так і адбылося ў вёсцы
Калышкі Лёзненскага раёна, дзе ў закінутым калодзежы, дзякуючы працы рупліўцаў, быў выяўлены ўнікальны звон ХVIII ст.
Далей
Спадчына мастацтвазнаўцы
12 верасня на 82 годзе жыцця пайшла ад нас Ірына Мікалаеўна Паньшына, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, таленавіты мастацтвазнавец, даследчык, сапраўдны музейшчык, адданы сваёй прафесіі.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Бульварам Гедыміна да каравая-2010
Напярэдадні “Дажынак” у Лідзе адкрыліся новыя перспектывы. Не толькі архітэктурныя
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |