Свежы нумар
У нумар!
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: “Вучоныя, літаратары, мастакі, музыканты ў многім вызначаюць аблічча нашай краіны”
12 жніўня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў вялікай групе грамадзян дзяржаўныя ўзнагароды нашай краіны. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
Далей
Мастыхін
Ты кажаш: “Белае лета...”
Будучы мастак нарадзіўся ў Салігорску ў 1969-м. Алег Елізараў скончыў на “траякі” 8 класаў Салігорскай сярэдняй школы і паступіў у мясцовае ПТВ, дзе пачаў вучыцца на электрыка. Паралельна з гэтым ён наведваў і мастацкую школу. Па заканчэнні вучылішча накіраваўся на працу ў салігорскія саляныя шахты. Зарабляў добра на той час, але душа прагнула іншага: хацелася вучыцца, каб быць мастаком…
Далей
Сонца з інтрыгай
Сонечная выстаўка мастака Руслана Сяргеева працуе ў Доме кіно. І такі эпітэт тут не дарэмны: палотны, якія вісяць на вялікіх вокнах фае ўстановы, у гэтыя шчодрыя на сонца дні быццам падсвечваюцца ім знутры. Фарбы мігцяць усімі колерамі вясёлкі, нібы кажучы гледачам: Руслан Сяргееў — жыццярадасны, яркі чалавек і творца. “Станы і я” — так называецца, ужо пятнаццатая па ліку, персанальная экспазіцыя маладога мастака.
Далей
Поп-арт? Або пагоня за…
Выстаўка “Рабі мастацтва папулярным” у Музеі гісторыі беларускага кіно прапанавала маладым мастакам сталіцы даць адказ на пытанне: што такое попарт? Хаця спробы самавыявіцца ў межах гэтага стылю ў нашых творцаў назіраліся, экспазіцыю, цалкам прысвечаную яму, зладзілі ўпершыню. Цікава было прааналізаваць, што мае на ўвазе моладзь пад дадзеным інтэрнацыянальным тэрмінам і як яго інтэрпрэтуе ў айчынных умовах.
Далей
"К" інфармуе
СМАК “ЯБЛЫЧНЫХ ЭПІТЭТАЎ”
А іх, гэткіх трапных азначэнняў, паводле «Слоўніка эпітэтаў беларускай мовы», як мінімум — з паўсотню. Бурштынавы, залацісты, румяны, сонечны, ясны, вымыты ў расе, крамяны, даспелы, наліўны, мядовы... Які спасаўскі яблычак пакаштуеце вы?
Далей
Новы этап развіцця культуры і мастацтва
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня прыняў з дакладам міністра культуры краіны Паўла Латушку.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Браслаўскі патэнцыял турызму
6 жніўня адбылася рабочая паездка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Віцебскую вобласць.
Далей
У кантэксце Закону
12 жніўня ў Навагрудскім райвыканкаме адбылося пасяджэнне, прысвечанае рабоце па выкананні Закону “Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” уласнікамі (карыстальнікамі) гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі раёна. У ім прыняў удзел міністр культуры нашай краіны Павел Латушка.
Далей
Наперадзе — “Скарбы…”
Канцэрты Грамадска-культурнай акцыі “Беларусь — гэта мы!” пасля невялікага перапынку зноў будуць збіраць гледачоў па ўсёй краіне.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Маладыя класікі
Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна распачаў тыднёвы гастрольны тур у Польшчу і Германію.
Далей
Акцыя для прысталічча
Чарговым пацвярджэннем падтрымкі дзяржавай устаноў культуры стала акцыя перадачы кніг Ждановіцкай сельскай бібліятэцы Мінскага раёна ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ініцыявала яе Міністэрства культуры краіны.
Далей
Ліда: помнік Хлебу — “Дажынкам-2010”
12 жніўня, у дзень здачы ў друк гэтага нумара, “К” даведалася, чым жыве Ліда ў рэжыме падрыхтоўкі да Рэспубліканскага свята-кірмашу працаўнікоў сяла “Дажынкі2010”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Чытайце ў гэтым нумары: 300 кіламетраў на жалезных “конях”
Чытайце ў гэтым нумары: 300 кіламетраў на жалезных “конях”
11 жніўня завяршыўся традыцыйны летні “Турпраект” “К”. Пад час веласіпеднай вандроўкі, якая прайшла гэтым разам па тэрыторыі Камянецкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай, Ваўкавыскага і Свіслацкага раёнаў Гродзенскай абласцей, нашы журналісты наведалі шэраг старадаўніх сядзіб. Пра гісторыю, сучаснасць і будучыню гэтых знакавых аб’ектаў чытайце ў гэтым і наступных нумарах “К”.
Далей
Гастрольны сезон
Айчынныя тэатры прапануюць пастаноўкі не толькі для беларускіх гледачоў, але і для замежных — на фестывалях у іншых краінах.
Далей
І кніжныя рарытэты
На пачатку верасня Беларусь прыме ўдзел у Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Упершыню наша краіна стане Ганаровым госцем гэтага форуму.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Балет на пленэры
Заўтра балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь выязджае ў Італію. У межах буйнога фестывалю мастацтваў на Сіцыліі, у горадзе Таарміна, нашы артысты пакажуць два спектаклі: “Спартак” і “Жызэль”.
Далей
Нацыянальная ў адкрытым доступе
5 — 8 жніўня ў Лундскай універсітэцкай бібліятэцы (Швецыя) адбыліся пасяджэнні XI Генеральнай асамблеі асацыяцыі EIFL. Інтарэсы нашай краіны ў EIFL прадстаўляе Савет бібліятэк па інфармацыйным узаемадзеянні пры Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“…Карані” з працягам
Маладая беларуская спявачка Настасся Шаверанка перамагла на Міжнародным фестывалі “Беларускія карані”, што праходзіў 6 — 8 жніўня ў Паланзе.
Далей
У госці да князёўны
Напрыканцы лета на Ашмяншчыне, дзякуючы намаганням мясцовага райвыканкама, чарговы раз пройдзе рыцарскі фестываль “Гальшанскі замак”.
Далей
Кімано на вяселле
У Гомелі працуе выстаўка “Традыцыі і культура Японіі”, арганізаваная Мастацкай галерэяй Г.Вашчанкі сумесна з Пасольствам Японіі ў Беларусі.
Далей
Хто стане мінскай зоркай?
Больш як сто чалавек выказалі жаданне стаць вядучымі дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2010”.
Далей
Што на што падобна?
Заўтра ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі завяршаецца шмат у чым унікальная выстаўка “Арт-механізмы. Рух фантазій”, прадастаўленая Міжнароднай гільдыяй майстроў з Санкт-Пецярбурга.
Далей
Соцыум
Спецыялісты “праектуюцца” на месцах Конкурсы, ратацыі і канатацыі прыёмных экзаменаў
У той час як асноўная частка абітурыентаў яшчэ хвалюецца за свае балы, прыёмная кампанія ў трох вядучых творчых ВНУ краіны — Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — ужо даўно скончана. Завершаны творчыя прыёмныя іспыты і ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі. Самы час падвесці вынікі! Тым больш, што сёлета працягваўся леташні эксперымент па падліку балаў, калі творчым іспытам надавалася больш вагі. Узніклі новыя спецыяльнасці, па якіх праводзіўся набор. Дый увогуле, у прыёмных кампаніях, як і ў цэлым у творчасці, дакладных паўтораў ніколі не бывае: кожны год прыносіць свае асаблівасці ды нечаканасці.
Далей
Паміж рэпертуарам і “свабодным плаваннем” Ці хутка на Беларусі з’явіцца Цэнтр візуальных мастацтваў?
У тым, што тэатр — мастацтва поліфункцыянальнае, сёння наўрад ці хто будзе сумнявацца. Аднак аналіз прапаноў беларускіх калектываў засмучае: аказваецца, наша сцэна да гэтага часу знаходзіцца ў сістэме каардынат, дзе існуюць толькі два віды творчага самавыяўлення — спектаклі і фестывалі. Што ў гэтым дрэннага? — спытаеце вы. А тое, што гэткая нішчымніца на фоне шырокага дыяпазону магчымасцей, якія сёння прысутнічаюць у сферы тэатральнага мастацтва, не толькі зніжае інтарэс да яе з боку гледачоў — патэнцыйных спажыўцоў, але і не прыносіць карысці самім тэатрам, вымушаным у чарговы раз “пракручвацца” паміж жаданнем ствараць штосьці цікавае і неабходнасцю рабіць касу, а значыць — завабліваць у залу гледача. Прыхільнікі здаровага харчавання ведаюць, што любая монадыета, заснаваная нават на самым карысным прадукце, не можа працягвацца доўга: арганізму рана або позна спатрэбяцца іншыя вітаміны і спажыўныя рэчывы, якіх абраны прадукт не ўтрымлівае. Той жа самы прынцып дзейнічае і ў дачыненні да “ежы духоўнай”: нават самы зацяты традыцыяналіст (да каго, між іншым, я адношу і сябе) час ад часу з ахвотай і задавальненнем смакуе тыя або іншыя тэатральныя далікатэсы. Няхай нават і толькі для таго, каб упэўніцца: сваё — лепшае.
Далей
Кіно і тэатр
Дзе сапраўдны Астроўскі? “Навальніца” ў царстве… жарсцяў?
Што рухае рэжысёрам пад час выбару для сцэнічнай пастаноўкі таго або іншага класічнага твора? Якія новыя, хвалюючыя, тэмы і інтанацыі прыводзяць яго пошукі да хрэстаматыйных п’ес, што вядомыя нам яшчэ са школьных часоў? І чаму такія далёкія ад нас персанажы мінулых стагоддзяў раптам аказаліся для рэжысёра жывымі і актуальнымі?
Далей
“Magnificat” у… Чырвоным касцёле
З 7 па 11 верасня ў Беларусі пройдзе VI Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat2010”. Упершыню гасцей гэтага кінематаграфічнага свята прывітае сталіца. У Мінску пройдуць цырымонія ганаровага адкрыцця і першыя конкурсныя прагляды, а на наступны дзень удзельнікі выправяцца на традыцыйнае месца правядзення форуму — у Глыбоцкі раён, дзе адбудуцца асноўныя фестывальныя мерапрыемствы. Гэтым разам у хрысціянскім свяце кіно прымуць удзел стужкі з 15 краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Азіі і Аўстраліі, а самымі прадстаўнічымі абяцаюць быць дэлегацыі Расіі, Польшчы, Украіны і, зразумела, Рэспублікі Беларусь.
Далей
След чалавека
5 жніўня на 74 годзе пайшоў з жыцця заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Яўген Ігнацьеў, мастак-пастаноўшчык лепшых стужак кінастудыі “Беларусьфільм”— “Праз могілкі”, “Усходні калідор”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чужая Бацькаўшчына” — і шэрагу іншых шэдэўраў нацыянальнага кіно.
Далей
Камертон
Спартак і Кітры ў горадзе фантанаў Ці ёсць у Ерэване Лебядзінае возера?
Сярод пераможцаў VI Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў — удзельніц СНД, што нядаўна прайшлі ў Ерэване, — сёлетнія выпускнікі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа, а цяпер ужо маладыя артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Ігар АНОШКА (залаты медаль) і Аляксандра ЧЫЖЫК (сярэбраны). Гэтыя ўзнагароды тым больш дарагія, што нашы ўдзельнікі ўвайшлі ў гісторыю Дэльфійскіх гульняў як першыя пераможцы ў намінацыі “Акадэмічны танец”, якая ўзнікла на гэтым спаборніцтве толькі сёлета. Увогуле ж беларуская каманда прывезла з Арменіі, нагадаем, восем медалёў і тры дыпломы.
Далей
Лічбавая “…Хваля”
Мабыць, невыпадкова ў беларускай мове слова “хваля” блізкае па гучанні не толькі да “хвалявання”, але і да “ўхвалення”. Асабіста я адчула гэта акурат у сёлетнім жніўні, калі чарговы раз глядзела тэлетрансляцыі “Новай хвалі” з Юрмалы. Гурт “Litesound” гэтым разам паўстаў як міжнародны беларуска-італьянскі праект: да братоў Каракіных далучыўся італьянец Якапа Маса, з якім тыя пазнаёміліся на конкурсе ў Італіі, дзе заваявалі І месца. На “Новай хвалі” па колькасці балаў за тры дні нашы аказаліся на шостай пазіцыі. І мелі сапраўдны фурор, асабліва— пасля другога конкурснага дня, калі выконвалі песню “Мама”.
Далей
Аркестр, які здзівіў
Другі год запар сімфанічны аркестр Брэсцкага музычнага каледжа, якім кіруе Людміла Жабінская, быў запрошаны да удзелу у VII Міжнародным юнацкім фестывалі класічнай музыкі ў нямецкім горадзе Кобургу.
Далей
вяртанне імёнаў
Венера Сяргея Заранкі “Ажыццяўленне натуры” ў пластычнай рэчаіснасці
Сяргей Заранка ўвайшоў у гісторыю рускага мастацтва як аўтар цудоўных партрэтаў сваіх сучаснікаў. У лепшых з іх глыбіня прачытання вобразаў спалучаецца з вельмі добрымі ведамі ўнутранай псіхалогіі мадэлі і надзвычайным майстэрствам валодання пэндзлем, якое было атрымана ў выніку добра засвоеных урокаў акадэмічнага жывапісу. Партрэты Заранкі і сёння ўражваюць надзвычай моцнай пластычнай “лепкай”, святланосным жывапісам і ілюзорным адлюстраваннем усіх атрыбутаў і аксесуараў, якія дапамагаюць максімальна раскрыць вонкавы выгляд мадэлі.
Далей
На людным месцы
З відам на Дрывяты
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пад час рабочай паездкі па Віцебшчыне невыпадкова наведаў і Браслаўшчыну. Кіраўніка дзяржавы цікавіў не толькі ход сельскагаспадарчых работ, але і развіццё турызму. А Беларускае Паазер’е, як вядома, — самы прыдатны для гэтага куток нашай краіны. Тая ж Браслаўшчына ўлетку па шматлюднасці мала чым адрозніваецца ад самых прэстыжных еўрапейскіх курортаў.
Далей
“Агеньчык”: грае і грэе
Сярод калектываў мастацкай самадзейнасці Рэспубліканскага палаца культуры ветэранаў ёсць і ансамбль народных інструментаў “Агеньчык”. Створаны ён быў у 1987 годзе. У рэпертуары — інструментальныя, песенныя аўтарскія і народныя творы, а гэта — меладычнасць, напеўнасць, шчырасць.
Далей
Кастынг на свята? Чаму б і не!
Штогод у Хойніках ладзяцца музычныя агляды-конкурсы, у якіх бяруць удзел і гараджане, і вяскоўцы. Арганізатар мерапрыемстваў — аддзел культуры на чале з ягоным начальнікам Валянцінам Баранавым. Самадзейныя артысты і калектывы прадпрыемстваў ды арганізацый дэманструюць майстэрства, дзеляцца талентам і натхненнем.
Далей
Чым жывіцца “Жывіца”?
У вёсцы Падлессе, што ў Слуцкім раёне, сёмы год дзейнічае ў мясцовым СДК фальклорны калектыў “Жывіца”.
Далей
“Вытокі Башты”
Такую назву мае Літаратурна-краязнаўчая гасцёўня Сялецкай сельскай бібліятэкі, што абслугоўвае жыхароў вёскі, якой больш за 600 гадоў.
Далей
Гістарыёграф
Дзе ж цагліны, закладзеныя “даверанай асобай”? Форт і план Нарбута
Не толькі сёння, але і стагоддзі таму людзі, неабыякавыя да гераічнага мінулага роднага краю, імкнуліся максімальна захаваць яго культурныя багацці. Адным з такіх быў і вучоны-энцыклапедыст Тэадор Нарбут, вядомы ў свой час дзякуючы ўзвядзенню Бабруйскай крэпасці, якая сёлета святкуе сваё 200-годдзе.
Далей
Каляровая сукенка “Варвары”
Спрадвеку разнастайныя абрады суправаджалі жыццё чалавека, рэгламентавалі ягоны побыт. На Беларусі да сёння захоўваюцца і шануюцца некаторыя з іх, у тым ліку лакальныя, характэрныя для пэўнай мясцовасці і вузкага кола людзей. Апрача духоўнай каштоўнасці, многія такія абрады з’яўляюцца унікальнымі аб’ектамі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны.
Далей
Суботнія сустрэчы
Музейны інтэрактыў або Каго чакае скарб Банапарта?..
У Маскве прайшоў традыцыйны, дванаццаты па ліку, Усерасійскі музейны фестываль “Інтэрмузей”. Гэты прэстыжны форум не толькі ацэньвае і заахвочвае дзейнасць кожнай установы — ад правінцыйнай да сталічнай, але і планава накіроўвае яе, наўпрост уплываючы на фарміраванне стратэгіі нацыянальнага развіцця музейнай справы. На жаль, аналагаў “Інтэрмузею” ў Беларусі пакуль няма, а музейшчыкі сталічныя іншым разам не заўжды ведаюць, якім клопатам жывуць, скажам, іхнія калегі з іншых рэгіёнаў… Што трэба зрабіць, каб усе нашы музеі — раённыя, абласныя, рэспубліканскія — “задыхалі” суладна, каб кожная экспазіцыя “ажыла”, прывабіла яркім інтэрактывам, прынесла максімальны маральны і матэрыяльны прыбытак? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святлана ГАЎРЫЛАВА, якая цягам некалькіх гадоў з’яўляецца адным з экспертаў “Інтэрмузея”.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Пушчанскі “скансен” “сядзіб на продаж” Ці заквітнеюць ружы замест крапівы ў камянецкім Версалі?
Турпраект “К”: спадчына сядзіб у коле інтарэсаў
Калісьці шляхецкія сядзібы былі асяродкамі культуры ва ўсіх яе вымярэннях — ад узвышанага да побытава-гастранамічнага. Але ў наш час лёс многіх з іх склаўся паводле аднолькавага сумнага сцэнарыя. Колькасць маёнткаў, што стаяць сёння закінутыя і паступова руйнуюцца, налічвае многія дзесяткі. Не так даўно па ініцыятыве беларускага Урада была распачата маштабная кампанія па перайначванні сумнага лёсу “нічыйных” сядзіб — праз пошук для іх гаспадароў. Менавіта гаспадароў, а не фармальных уласнікаў. Плануецца, што пасля ліквідацыі юрыдычных бар’ераў прыватныя інвестары здолеюць выкупіць маёнткі за мінімальную цану. Але з дзвюма ўмовамі: па-першае, дзейнічаць строга ў адпаведнасці з айчынным заканадаўствам па ахове спадчыны (гэта, зрэшты, нават не абмяркоўваецца), і па-другое — прыстасаваць былыя сядзібы пад аб’екты аграэкатурызму. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падрыхтавала спіс такіх сядзіб, што складаецца з 46 пазіцый. Удзел у рэалізацыі ініцыятывы таксама прымаюць Міністэрства спорту і турызму краіны і мясцовыя ўлады. Галоўнымі пунктамі маршруту традыцыйнага велатура журналістаў “К” сталі старыя сядзібы Брэстчыны і Гродзеншчыны, многія з якіх уключаны ў “спіс на продаж”. Цікавілі іхнія мінуўшчына, магчымая будучыня і, асабліва, цяпершчына: ад яе тая будучыня наўпрост залежыць. Зразумела, было цяжка ў падобнай паездцы ўнікнуць спакусы зірнуць на той або іншы аб’ект вачыма патэнцыйнага інвестара…
Далей
Каментарыі (4)
Кінапрацэс
Класічны трохкутнік для рэжысёра У кадры — ён , яна і Бярэзіна…
Спякотнае лета не стала “нагодай” для адпачынку кінематаграфістаў. На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” ідуць здымкі шэрагу праектаў, прызначаных для вялікага і тэлевізійнага экрана. Сёння “Культура” прапануе даведацца пра новую карціну рэжысёра Віталя ДУДЗІНА з першых вуснаў. Стужка з кранальнай назвай “Дотык”, якая павінна пабачыць свет у пачатку будучага года, распавядае гісторыю сталічнай дзяўчыны, што трапляе па размеркаванні ў вёску, дзе працуе ў выязным гандлі. Першапачаткова праект меў назву “Аўтакрама”, і ў ім знайшлося месца для класічнага любоўнага трохкутніка... Віталь Дудзін — адзін з самых вопытных айчынных рэжысёраў, выпускнік творчай майстэрні Нікіты Міхалкова. Менавіта з імем Дудзіна звязаны шматлікія творчыя поспехі “Беларусьфільма” за апошнія трыццаць гадоў. Карэспандэнты “Культуры” здолелі пагутарыць з кінамайстрам у перапынку між здымак адной з апошніх сцэн яго новай стужкі і даведацца пра асабістае стаўленне Віталя Дудзіна да працы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |