Свежы нумар
У нумар!
На сусветным узроўні
Нарачанскі край неабходна зрабіць тэрыторыяй адпачынку сусветнага ўзроўню. Аб гэтым заявіў 31 ліпеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, наведваючы гэты унікальны азёрны рэгіён, паведамілі ў Прэс-службе беларускага Лідэра.
Далей
Мастыхін
Графіка без “свавольстваў”
Выстаўка графікі беларускага мастака Паўла Татарнікава працуе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Для многіх гледачоў гэтая падзея была доўгачаканай: вялікая экспазіцыя знаёміць з яго творчасцю за апошнія дзесяць гадоў.
Далей
У кожнага — свая фантастыка
II Мінская міжнародная біенале “Colorfest” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дорыць магчымасць аматарам жывапісу паназіраць за сучаснай творчасцю яркіх
мастакоў Еўропы і пабачыць новыя работы айчынных аўтараў. Рэалістычныя і сюррэальныя, нефігуратыўныя, стрыманыя ў колерах і з безліччу адценняў — эпітэтаў да гэтых твораў можна падабраць шмат. Становіцца нават шкада, што многія гараджане, якія не змогуць наведаць бібліятэку ў час летніх адпускоў, не ацэняць гэтыя работы і высокі статус галерэй установы.
Далей
Вуліца, якая глядзіцца ў люстэрка
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва працуе выстаўка графікі “Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі”. Экспазіцыя вясной распачала Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Далей
"К" інфармуе
УСЛАЎЛЯЕМ ПЕСНЯЙ ЗАЛАТОЕ ЖНІВА
Такім перыфразам славутых радкоў Купалавай “Жняі” можна вобразна акрэсліць тэму не толькі гэтага здымка, зробленага ў Дзяржынскім раёне Міншчыны, але і многіх матэрыялаў гэтага нумара “К”.
Далей
Еўрапейскі кантэкст спадчыны
3 - 5 верасня ў нашай краіне, па традыцыі, адбудзецца шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да Еўрапейскіх Дзён Спадчыны, тэма якіх сёлета - "Новае жыццё сядзібна-паркавых комплексаў".
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Станем Ганаровым госцем
Беларусь атрымала статус Ганаровага госця на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая пройдзе з 1 па 6 верасня.
Далей
Майстар-класы для суайчыннікаў
Адным з важных крокаў па плённым супрацоўніцтве дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь і нашых суайчыннікаў за мяжой стане рэалізацыя праграмы “Беларусы ў свеце”.
Далей
Непрадказальная “Белая вежа”
Літаральна месяц застаўся да пачатку ХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа", які сёлета пройдзе з 11 па 18 верасня ў Брэсце. Плануецца, што форум збярэ ў гасцінным горадзе над Бугам тэатры з 21-й краіны свету.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Ліду не пазнаць!
Заязджаючы ў Ліду, горад не пазнаеш: здаецца, яго пачалі будаваць наноў. Само сабой напрошваецца пытанне: чым жа здзівіць нас сённяшняя сталіца "Дажынак"? Наш карэспандэнт апынуўся ў Лідзе якраз у разгар падрыхтоўкі да свята хлебаробаў.
Далей
Башметаўскі, пяты...
На чарговым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета было вызначана, што пяты па ліку форум пройдзе ў Мінску з 6 па 13 кастрычніка. Арганізатарамі яго з'яўляюцца Міністэрства культуры нашай краіны, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт сумесна с вядомым беларускім кампазітарам Расціславам Крымерам.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Рахунак для Каложы
Маштабная рэстаўрацыя помніка беларускага дойлідства ХІІ ст. - гродзенскай Свята-Барысаглебскай (Каложскай) царквы запланавана на бліжэйшы час.
Далей
Фотарэха і…
Адразу дзве выстаўкі цягам жніўня распавядуць у Мінску пра водгулле святкавання 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.
Далей
Дом як эгіда
14 жніўня, у Міжнародны дзень бяздомных жывёл, Грамадскае аб'яднанне аховы жывёл "Эгіда" ўжо трэці год праводзіць у парку імя Чалюскінцаў дабрачынную акцыю "Падары ім дом".
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Папулярны art
Выстаўка-конкурс сучаснага беларускага мастацтва, прысвечаная Эндзі Уорхалу, адкрылася ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Далей
Гукі Карэі
Традыцыйнае карэйскае мастацтва прадэманстравалі айчыннай публіцы маладыя артысты з гэтай краіны днямі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.
Далей
Соцыум
“Амплуа” для помніка
На наступны дзень па сканчэнні працы міжнароднай летняй школы “Нясвіжская акадэмія” ў рэдакцыю газеты “Культура” завіталі калегі з дзвюх суседніх краін— галоўны спецыяліст Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і дакументацыі гістарычных помнікаў Варшавы Лідзія КЛЮПШ і начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар ЧАРНЯЎСКІ. Нязмушаная гутарка за кавай, удзел у якой узяў і рэдактар аддзела “К” Ілля СВІРЫН, завязалася сама сабою. Яна тычылася не толькі самога адукацыйнага праекта, але таксама і праблем, якія ўзнікаюць у сферы аховы помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны на Беларусі і ў Польшчы. Як выявілася, у цэлым, яны — агульныя.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Калі аўтобус прыбывае да канцавога прыпынку?, або Як дабрацца да Здраўнёва?
Напярэдадні публікацыі матэрыялаў летняга “Турпраекта” “К” мы зноў закранаем сядзібную тэму. Гэтым разам — у ракурсе “абрастання” такіх месцаў адпаведнай інфраструктурай. Разабрацца ў сітуацыі з транспартным забеспячэннем Музея-сядзібы мастака Іллі Рэпіна “Здраўнёва” падказаў ліст нашага чытача. Апошняе яшчэ раз засведчыла: тэма спадчыны нашых сядзіб — актуальная і патрабуе далейшага разгляду.
Далей
Кіно і тэатр
Офіс таксама плача?
Як доўга вы можаце сачыць за працай кававаркі, падтрымліваючы да гэтага працэсу жывы інтарэс? А што, калі перад вамі на сцэне цягам дзвюх гадзін будуць “жыццядзейнічаць” ажно шэсць падобных агрэгатаў, ды яшчэ — у амаль саракаградусную спёку? Не спяшайцеся з адназначным адказам: бадай ніхто з прыйшоўшых у апошнія ліпеньскія дні ў Канцэртную залу “Мінск” на прэм’еру “Офіса” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы цягам усяго спектакля так і не змог адарвацца ад сцэнічнай дзеі “па сваіх справах”, нягледзячы на ўсю экстрэмальнасць умоў прэм’ерных паказаў.
Далей
Коласаўскі тэатр: “Оскары”, “Мудрацы” і хіты
На фоне шумнага юбілею купалаўцаў вынікі, якія падводзяць Нацыянальны акадэмічны
драматычны тэатр імя Якуба Коласа і Рыд Таліпаў пасля першага года ў якасці мастацкага
кіраўніка, выглядаюць больш сціпла. Аднак, безумоўна, не выклікаць нашага інтарэсу яны не маглі.
Далей
Камертон
Доктар Фа, які стаў Юнаком
Канец сезона ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры аказаўся надзвычай насычаным, прычым як адміністратыўнымі падзеямі, звязанымі са зменай кіраўніцтва, так і творчымі, выкліканымі “намацваннем” далейшых шляхоў.
Прыемна, што сярод тых шляхоў знайшлося месца і для вечара беларускіх сімфанічных прэм’ер (чаго раней у тэатры ніколі не было), і для цыкла шэдэўраў сусветнай сімфанічнай класікі пад кіраўніцтвам самога маэстра Аляксандра Анісімава, і для балетнай прэм’еры — двухактовага “Мефіста” (“Разбуральніка Душ”) з музыкай Уладзіміра Кандрусевіча ў пастаноўцы Уладзіміра Іванова.
Далей
Хто ён, беларускі Астар П’яцола?
На мінулым тыдні нашу краіну наведаў Прэзідэнт Сірыі Башар Асад. А за некалькі тыдняў да гэтага па ініцыятыве і пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай
Арабскай Рэспубліцы адбыўся гастрольны тур у гэтую краіну вядомага творчага калектыву нашай сталічнай філармоніі — Ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам Ігара Іванова. Тур прысвячаўся 65-годдзю Вялікай Перамогі і складаўся з пяці канцэртаў у такіх гарадах, як Дамаск, Хомс (Сірыя), Бейрут і Трыпалі (Ліван).
Далей
Па вуліцах з “…Дыетай”
Музычны гурт “Рацыянальная дыета” на чале з членам Беларускага саюза кампазітараў Вольгай Падгайскай падрыхтаваў вулічны спектакль па матывах твораў Данііла Хармса —
разам з брэсцкімі акцёрамі, адзін з якіх аказаўся знешне вельмі падобным на самога Д.Хармса.
Далей
вяртанне імёнаў
Крыштальны шар Марка Ротка
Калі сцісла ахарактарызаваць творчасць гэтага выдатнага амерыканскага мастака, дык ён быў жывапісцам метафізічнага, які стварыў уласны стыль, звёў разам “жывапіс колеравага поля” і абстрактны экспрэсіянізм. У асноўным, ён маляваў карціны вялікіх фарматаў, з прамавугольнымі колеравымі палямі, якія, здаецца, лунаюць у прасторы. Гэта Марк Ротка — дакладней, Маркус Якаўлевіч Ратковіч. Усе замежныя каталогі і энцыклапедыі паведамляюць, што ён нарадзіўся “ў горадзе Дзвінску (Латвія)”. Менавіта так: “Латвія”. Гэта не зусім правільна. Так, ён нарадзіўся 25 верасня 1903 г. і сапраўды ў Дзвінску. Але тады гэты горад з 1777 г. уваходзіў у склад Віцебскай губерні і толькі ў 1920-м стаў латвійскім Даугаўпілсам. А мастак пакінуў свой родны Дзвінск і эмігрыраваў у ЗША яшчэ за год да пачатку Першай сусветнай вайны.
Далей
Гістарыёграф
Ці быў гадзіннік у князя Алелькі?
Як вядома, у час існавання Вялікага княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўзнікала даволі шмат гарадоў і мястэчак. Імкліва развіваліся і найбольш старажытныя населеныя пункты нашай зямлі, у тым ліку Слуцк, які прыкладна паміж 1320— 1330 гг. увайшоў у склад ВКЛ. Яго ўладарамі з канца ХІV ст. і да 1612 года былі князі Алелькавічы, а пасля смерці апошняй прадстаўніцы гэтага роду — Сафіі Слуцкай — Радзівілы.
Далей
Экспедыцыя на CD і…
Мінулы ўік-энд у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна было па праве назваць украінскім. Само гэтае месца, падаецца, прыцягвае замежных гасцей, што жадаюць прэзентаваць беларусам сваю культуру.
Далей
…выстаўка ў 3D
Літаральна тыдзень таму ў межах выставачных залаў Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь яшчэ можна было пазнаёміцца з унікальным праектам “Святыя
заступнікі ў праваслаўным іканапісе XVI — XIX стагоддзяў”, арганізаваным установай
сумесна з Яраслаўскім мастацкім музеем.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Кіно — бізнес… касмічны”
Любы кіназнаўца скажа, што карціна пачынаецца са сцэнарыя. Тым не менш, для шараговага гледача спатканне з мастацтвам экрана адбываецца з глядзельнай залы кінатэатра. Ад таго, як гэтая зала будзе выглядаць, ці будзе яна мець зручныя крэслы, кандыцыянер, ці з’явяцца на яе экране самыя апошнія відовішчныя стужкі, залежыць
поспех усяго кінематаграфічнага ланцужка “студыя — дыстрыб’ютэр — пракат”, большая частка якога нябачная шырокай публіцы.
“Культура” працягвае адсочваць актуальную сітуацыю ў развіцці айчыннага кінапрацэсу. Гэтым разам нашым суразмоўцам стаў чалавек, ад якога якраз і залежаць уражанні гледача ад сустрэчы з пэўнай стужкай. А нагодай для гутаркі з генеральным дырэктарам
УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама Васілём КОКТЫШАМ стала, сярод іншага, і ягонае шасцідзесяцігоддзе.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Чытач - Газета - Міністэрства
Я працую ў ДШМ, асноўная пасада - намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Па сумяшчальніцтве, гэта значыць - у асноўны працоўны час таксама выконваю абавязкі выкладчыка па класе фартэпіяна (9 педагагічных часоў на тыдзень). Растлумачце, калі ласка, парадак аплаты працы за педагагічныя гадзіны па сумяшчальніцтве і налічэнне заработнай платы, адпускных за чэрвень, ліпень і жнівень. Назавіце працягласць працоўнага адпачынку за педагагічныя гадзіны па сумяшчальніцтве
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Брэнд — ёсць! Як жа яго “раскруціць”?
Камандзіроўка на Віцебшчыну — гэта заўсёды паездка за новым вопытам у пазабюджэтнай дзейнасці мясцовых культработнікаў. Як вядома, менавіта ў гэтай вобласці культасветнікам даведзены 200-працэнтны план па аказанні платных паслуг, і таму супрацоўнікі клубаў, музеяў і бібліятэк “крэатывяць” цяпер напоўніцу: да гэтага іх прымушае само жыццё. Вось і ў Шаркаўшчынскім раёне, куды выправіўся ў камандзіроўку, чакаў менавіта гэтага “крэатыўнага” падыходу да працы. І вынікі пэўных захадаў мясцовага аддзела культуры ўбачыў на свае вочы. Так, напрыклад, у вёсцы Верацеі, якая сёлета набудзе аграгарадоцкі статус, павінен у хуткім часе паўстаць культурнаспартыўны комплекс разам з гасцінічнымі нумарамі. А ў адным з СДК, дзе ўдалося пабываць цягам камандзіроўкі, зарабілі на аказанні платных паслуг ужо прыкладна 6 мільёнаў рублёў, у другім — 10 мільёнаў. Сумы, пагадзіцеся, немалыя. Але ёсць у працы мясцовых культработнікаў і пэўныя, нявыкарыстаныя пакуль што, рэзервы. Так, Музей культуры і побыту, размешчаны ў аграгарадку “Германавічы”, зарабляе сёння не так ужо і шмат, хаця калекцыя работ Язэпа Драздовіча, якая ёсць ва ўстанове культуры, можа прывабіць да сябе не адну сотню зацікаўленых турыстаў. Ды і галоўная гарадская ўстанова Шаркаўшчыны цяпер знаходзіцца на капітальным рамонце. Апошняе, натуральна, не спрыяе выкананню гадавога плана.
Далей
меркаванне на тэму... тэатра
Дзіяна БАЛЫКА, драматург: “Цырую” п’есы, як мой калега Шэкспір”
Працягваючы нашу дыскусію, натуральным чынам прыспеў час даць слова і самім драматургам, каб даведацца, як пачуваюць яны сябе ў прасторы і рэаліях сучаснага тэатра. Якое месца яны адводзяць сабе ў тэатральным жыцці і ці па-ранейшаму прэтэндуюць на ролю “властителей дум”? Не толькі ўласным бачаннем прафесіі, але і разважаннямі пра тое, што ж з’яўляецца сёння асноўным клопатам і залогам паспяховасці драматурга, дзеліцца з намі Дзіяна БАЛЫКА.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Фотагенічнасць… памяці
У азначэннях фотаздымкаў Вольгі САВІЧ звычайна выкарыстоўваюць тэрмін “нефармат”. А яшчэ — канцэптуальнае фота: арт-фатаграфія, “фатаграфія ўяўлення”. Адметныя праекты гэтай маладой фотамастачкі, выпускніцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і
мастацтваў, заклікаюць паставіцца да здымка не як да “праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці”, а як да інструмента, сродку, які стварае пэўную рэальнасць. Перад намі бадай экспрэсіянізм або нават імпрэсіянізм — з той толькі розніцай, што мастак выкарыстоўвае фотаплёнку, а не фарбы ды палатно.
Далей
У стылі “Felicita”
Мінскі маладзёжны фольк-гурт “Славянскі стыль”, які складаецца са студэнтаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, стаў лаўрэатам II Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Felicita” ў Італіі. Артысты атрымалі таксама спецыяльны дыплом журы “За арыгінальнае ўвасабленне нацыянальнай культуры”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |