Свежы нумар
Мастыхін
Габелен… простым алоўкам
Існуе шэраг мастакоў, з творчасцю якіх гледачу даводзіцца знаёміцца толькі “ўскосна”. Іхнія работы мы бачым і нават ацэньваем, але вельмі рэдка атаясамліваем іх з самімі аўтарамі. Гэта — мастакі-сцэнографы і мастакі-пастаноўшчыкі, чыя плённая праца над кінастужкамі і спектаклямі нібы схавана за кадрам.
Далей
“Маладзёжная-2010”: футуралогія непасрэднасці ўспрыняцця
Назва, канцэпцыя і мэты з задачамі Рэспубліканскай выстаўкі “Маладзёжная-2010”, якая нядаўна прайшла ў Палацы мастацтва, былі артыкуляваны настолькі выразна, што першы абзац прэс-рэліза можна пакінуць без каментарыяў: “Што будзе з беларускім мастацтвам праз 15 гадоў? Хто тыя мастакі, якія будуць вызначаць творчае аблічча краіны? Такія пытанні мы павінны задаваць ужо сёння. І гэта не проста філасафічныя развагі на тэму мастацтва — гэта цалкам надзённая праблема, якая патрабуе аналізу і наступных дзеянняў”.
Далей
Метафара аладак
У галерэі Тызенгауза ў Гродне працуе мастацкая выстаўка Сяргея Уткіна “Шчасце ёсць”. Па-руску назва гучыць як “Счастье есть”, дзе апошняе слова мае падвойны сэнс — і сутнасці існавання жывой істоты, і працэсу прыёму ежы, чым сцвярджае дыялектычную непарыўнасць гэтых з’яў. Знешне серыя ўяўляе з сябе “смачныя” нацюрморты, складзеныя пераважна з прадметаў, звязаных з харчаваннем чалавека. Іх “ціхае жыццё” ў аўтарскім асэнсаванні выглядае дастаткова экспрэсіўна, раскрываючы знешнюю шматзначнасць экзістэнцыйных праяў чалавечай сутнасці.
Далей
Нерэальная рэальнасць: ледзь улоўны пераход
Кажуць, самае страшнае для творцы — абыякавасць да ягонай працы, адсутнасць у гледача якіхсьці эмоцый і адчуванняў. Жывапісцу Мацвею Басаву пра гэта, здаецца, хвалявацца не даводзіцца: яго творы не проста не пакідаюць раўнадушнымі — яны вабяць, прыцягваюць да сябе ўвагу незвычайнай мяккай і ўтульнай унутранай атмасферай.
Далей
Атам моманту Папяліста-шэрая меланхолія і “Гэта я”
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка жывапісу Рыгора Несцерава, прымеркаваная да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Але не толькі над экалогіяй прасторы вакол запрашае задумацца нас мастак — яго турбуе экалогія душы людзей: ці здольныя яны заўважыць безабароннасць істот, што побач, і ці маюць жаданне дапамагчы ім?
Далей
Мемарыял у яблыневым садзе
Ён паўстаў у беларускай вёсцы з прыгожай назвай Чырвоны Бераг у нечым дзякуючы шчасліваму выпадку. У 2005 годзе тагачасны кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік (сёння ён — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы) пацікавіўся закінутай з-за недахопу грошай будоўляй, і, даведаўшыся, што гэта — незавершанае будаўніцтва мемарыяльнага комплексу, прысвечанага беларускім дзецям — ахвярам вайны, далажыў аб гэтым Прэзідэнту. Фінансаванне аднавілася, і велічны помнік быў завершаны і прыняты Дзяржаўнай камісіяй з высокай ацэнкай мастацкіх вартасцей і тэхнічнай якасці будаўніцтва. Мемарыял “Чырвоны Бераг” набывае ўсенародную вядомасць у рэспубліцы, ён годна ўвекавечвае Памяць ахвяр беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, уключаны ў турыстычныя маршруты па краіне. Калектывам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў творчая работа архітэктараў і мастакоў была вылучана на Дзяржаўную прэмію. Камітэтам па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь яна дапушчана да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
ЛАСКАВА ЗАПРАШАЕ ФЕСТЫВАЛЬНЫ ЎІК-ЭНД
25 — 27 чэрвеня ў Навагрудку – святкаванне 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы і V Фестываль сярэднявечнай культуры “Навагрудскі замак”.
Далей
“Александрыя збірае сяброў”
Летні фэст “Александрыя збірае сяброў” стане традыцыйным. Аб гэтым 19 чэрвеня заявіў на свяце Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Далей
Сакрэты балю ў Палацы
Рэспубліканскі баль лепшых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў з удзелам Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі па традыцыі выпускнікі чакаюць з нецярпеннем. Выдатнікі, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі з усёй краіны прыедуць 29 чэрвеня ў сталічны Палац Рэспублікі на свята. Дзесятка самых таленавітых выпускнікоў творчых ВНУ Беларусі таксама прымае ўдзел у традыцыйным балі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Імідж краіны сёння
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі гэтымі днямі знаходзіцца ў Вашынгтоне. 21 — 29 чэрвеня ў бібліятэцы Кангрэса ЗША праходзяць пасяджэнні ўдзельнікаў Сусветнай лічбавай бібліятэкі (WDL). У мерапрыемствах бяруць удзел тысячы бібліятэчных работнікаў свету.
Далей
У Дзень Незалежнасці
Вялікі гала-канцэрт адбудзецца 3 ліпеня ў межах Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Беларусь — гэта мы!” на пляцоўцы каля стэлы “Мінск — горад-герой”.
Далей
Лампада вечнасці
Адным з цэнтральных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, стане адкрыццё 2 ліпеня крыпты Храмапомніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне, а таксама ўрачыстае перапахаванне там рэшткаў трох невядомых салдат, якія загінулі пад час войнаў: 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Першае пасяджэнне Савета
25 чэрвеня ў Авальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося Першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.
Далей
Гарачыя дні
Гэтымі днямі Навагрудак прымае Фестываль сярэднявечнай культуры “Навагрудскі замак-2010”.
Далей
Рэкорд сёмага
З 20 па 24 чэрвеня ў Брэсце праходзіў VII Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў, дзе былі прадэманстраваны 53 мастацкія, дакументальныя і анімацыйныя карціны — своеасаблівы рэкорд...
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Погляд…” — адбыўся!
Днямі ў Пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў выстаўкі-конкурсу “Погляд насустрач”, што праходзіла ў галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Далей
Міні-”Еўрабачанне” на “Славянскім...”
Канцэрт удзельнікаў Міжнароднага конкурсу песні “Еўрабачанне” з розных краін адбудзецца 10 ліпеня ў межах “Славянскага базару ў Віцебску”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Тур традыцый
Традыцыйнае танцавальнае, вакальнае і музычнае мастацтва Карэі прадэманстравалі творцы з гэтай краіны ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі 25 чэрвеня. Праграма “Карэя — душа ў Гуку” сабрала калектывы і салістаў, якія выканалі творы, што ўваходзяць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Канцэрт адбыўся ў межах Тура карэйскіх традыцыйных прадстаўленняў у 2010 годзе.
Далей
“Вянок дружбы”
24 чэрвеня ў Бабруйск пачалі прыязджаць удзельнікі Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Вянок дружбы”.
Далей
Кіно і тэатр
“Брэсцкая крэпасць”: прэм’ера ў Цытадэлі
Самая кароткая ноч
Галоўнай кінападзеяй апошніх двух тыдняў на Беларусі сталі прэм’ерныя паказы мастацкай стужкі “Брэсцкая крэпасць”, створанай кінастудыяй “Беларусьфільм” і кампаніяй “Цэнтрал партнершып” па заказе Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы. У мінулым нумары “Культура” падрабязна асвятляла перадпрэм’ерны паказ карціны з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, што адбыўся ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны”. Кіраўнік краіны высока ацаніў майстэрства аўтараў “Брэсцкай крэпасці”. “Кінапракат гэтай карціны трэба арганізаваць на найвышэйшым узроўні. Як мага больш людзей павінна мець магчымасць паглядзець стужку”, — выказаў сваё меркаванне Аляксандр Лукашэнка. У шырокі пракат “Брэсцкая крэпасць” выйдзе 4 лістапада, але яе афіцыйная прэм’ера адбылася ў ноч з 21 на 22 чэрвеня ля Цярэспальскіх варот Цытадэлі над Бугам: гісторыя легендарнай абароны ўвасобілася на вялікім экране, які быў усталяваны паміж чырвонай сцяной крэпасці-мемарыяла і рэчкай, за дзвесце метраў ад Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. “К” прапануе рэпартаж з прэм’еры і рэцэнзію на стужку.
Далей
“Брэсцкая крэпасць”: прэм’ера ў Цытадэлі
Лічыцца, што сказаць новае слова ў кіно пра Вялікую Айчынную вайну вельмі складана. Альбо нават зусім немагчыма. Тым не менш, аўтарам карціны “Брэсцкая крэпасць” праз амаль дзесяць гадоў пасля выхаду на экраны стужкі Міхаіла Пташука “У жніўні 44-га” гэта ўдалося. Няхай дакладна вызначыць жанр “Брэсцкай крэпасці” вельмі складана, але новы фільм не падобны да сваіх “равеснікаў” на экране. І перш за ўсё— сваёй надзвычайнай эмацыйнасцю, экстраардынарным “уключэннем” гледача ў падзеі на экране, характэрным для карцін, знятых людзьмі, якія бачылі вайну на свае вочы. “Брэсцкая крэпасць” — гэта і заяўлены пад час мінулагодніх здымак “фільм-катастрофа”, і рэдкі жанр рэквіема па ўсіх загінулых у першыя, а на самой справе— і ва ўсе дні Вялікай Айчыннай.
Далей
Камертон
Харавы партрэт плюс сімфанічны відарыс
Апошнім часам літаральна адна за адной адбыліся некалькі значных прэм’ер беларускіх твораў розных жанраў. Яшчэ некалькі — наперадзе. Раней такія святы прымяркоўваліся хіба да чарговага з’езда Беларускага саюза кампазітараў, што заставаўся, бадай, адзіным мерапрыемствам, дзе сучасная айчынная музыка гучыць так шырока. Але ж не: з’езд будзе толькі ў лістападзе. А музыка — гучыць! Прычым самая разнастайная.
Далей
“Багацце дзіўнага таленту”
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскую.
Далей
“Задача” з усімі вядомымі
Да 15-годдзя спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі дырыжор Вячаслаў Бартноўскі падрыхтаваў цыкл канцэртаў з удзелам стыпендыятаў і лаўрэатаў фонду. Першы этап гэтага праекта ахапіў Брэст, Магілёў, Гродна, Віцебск. Другі пройдзе ўвосень у Маладзечне і Гомелі, фінішыруючы ў Мінску.
Далей
Як “запланаваць” поспех?
Лаўрэатаў міжнародных конкурсаў у нас паболела. Гэтым разам уганараваны салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.
Далей
вяртанне імёнаў
Перамога над сонцам Льва Юдзіна Ад супрэматызму — да “рэальных фактаў часу”
Сёння ў Віцебску на вуліцы “Праўды” адбудзецца унікальная арт-акцыя — імправізаваная “Вуліца УНОВИСа”. І такая падзея — не выпадковая. У апошнія гады цікавасць да творчасці мастакоў Віцебскай школы, узнікненне якой звязана з імёнамі К.Малевіча і М.Шагала, значна ўзрасла, прынамсі, сярод мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў мастацтва. І калі адны майстры ўжо прызнаныя класікамі міжнароднага маштабу (Л.Лісіцкі, У.Стржэмінскі, К.Кабро, В.Ермалаева, М.Суецін), дык творчасць іншых і сёння знаходзіцца ў ценю. Да апошняй катэгорыі можна аднесці і нашага земляка — віцябчаніна Льва Аляксандравіча Юдзіна.
Далей
Ёсць пытанне !
Дзе спалучаюцца “хачу” і “магу”?
Працяг дыскусіі
Мы працягваем нашу дыскусію пра дзень сённяшні маладой беларускай драматургіі і яе ўваходжанне на айчынныя падмосткі. Сёння сваімі развагамі на гэты конт дзеліцца з “К” мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай ПІНІГІН.
Далей
Гістарыёграф
Сем вежаў Навагрудка
Узнікненне Навагрудскага замка адносіцца да сярэдзіны ХІ ст. Прыкладна з гэтага часу паселішча на навагрудскіх узвышшах можна лічыць горадам. Тым больш, 1044 годам датуецца і першая згадка Навагрудка ў летапісах.
Далей
Гільзы і калыска
Музей — гэта не толькі шматлікія фонды, штат супрацоўнікаў, але і, найперш, ініцыятыва неабыякавых да роднай культуры людзей. Прыкладам — Нараўлянскi этнаграфiчны музей, створаны ў 1991 годзе на базе краязнаўчага, якi дзейнiчаў у свой час на грамадскiх пачатках.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Чытач — Газета — Міністэрства
Я працую ў Краснапольскай школе мастацтваў Магілёўскай вобласці выкладчыкам па класе фартэпіяна. Маю нагрузку 36 гадзін: дзве стаўкі. Адкажыце мне, калі ласка: даплата за катэгорыю, штомесячная прэмія і надбаўка за складанасць налічваюцца на стаўку або на дзве?
Далей
рэктарат у рэдакцыі "К"
Акцэнт на эксперымент
Не паспелі завяршыцца абароны дыпломаў у творчых ВНУ, як літаральна з пачатку ліпеня ўжо распачнуцца прыёмныя іспыты. Хто ж прыйдзе на змену выпускнікам-пяцікурснікам? І як складзецца лёс новаспечаных маладых спецыялістаў? На абмеркаванне надзённых пытанняў пад цудоўнымі назвамі “Абітурыент-2010” і “Выпускнік-2010” кіраўнікі трох вядучых устаноў культуры сабраліся ў рэдакцыі “К” на своеасаблівы “рэктарат”. У размове ўзялі ўдзел рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рычард СМОЛЬСКІ, прарэктар па вучэбнай рабоце гэтай ВНУ Лідзія БЯРОЗКІНА, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандр РАШЧУПКІН, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Барыс СВЯТЛОЎ, рэдактары аддзелаў газеты “Культура” Таццяна КОМАНАВА, Яўген РАГІН і Надзея БУНЦЭВІЧ.
Далей
terra_брэндынг
“Транспалескі” магніт для турыста
Івацэвіцкі раён цяжка назваць турыстычнай Мекай. Але месцам правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 16 чэрвеня і на якое быў запрошаны карэспандэнт “Культуры”, гэты край абраны зусім невыпадкова. Убачанае стала прыкладам дбайнага выкарыстання наяўных рэсурсаў — прычым перадусім менавіта з разлікам на ўласныя сілы. Значная частка такіх рэсурсаў, зазначым, знаходзіцца ў руках аддзела культуры раёна. Зрэшты, пасяджэнне, тэмай якога было развіццё туріндустрыі і экскурсійных маршрутаў у Брэсцкай вобласці, лішні раз засведчыла: культурны складнік прысутнічае, не раўнуючы, ва ўсіх “відах і жанрах” беларускага турызму — або, прынамсі, можа прысутнічаць.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Вынікі конкурсу падведзены
З мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры Міністэрства культуры краіны штогод праводзіць Рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Па выніках XVIII конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" за 2009 год міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам быў падпісаны загад № 106 ад 21.06.2010 г., у якім, у прыватнасці, адзначаецца:
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Грашовая планка ў цэнтры бізнес-плана
Чым жыве сённяшняя сельская бібліятэка? Якім бачыцца яе заўтрашні дзень? Адказы на гэтыя больш чым злабадзённыя пытанні “К” імкнецца даваць на сваіх старонках рэгулярна. Такая ўвага да развіцця бібліятэчнай справы мае, безумоўна, канкрэтнае тлумачэнне: бібліятэкары валодаюць інфармацыяй, а гэта выводзіць на шэраг функцый у жыцці грамадства, якія, акрамя непасрэдна кнігавыдачы, яны выконваюць ва ўмовах рэгіёна. Гаворка тут не толькі пра пашырэнне сферы духоўнага ўплыву на чытача, але — аб сістэмнай дзейнасці ў новых эканамічных умовах. 18 чэрвеня мы чарговы раз паспрабавалі прааналізаваць стан бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Зрабілі гэта ў традыцыйным фармаце рэдакцыйнага “круглага стала”. Удзел у абмеркаванні бралі намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір ШЫШКІН, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман МАТУЛЬСКІ, дырэктар Светлагорскай ЦБС Людміла ДАДАЛКА, загадчык аддзела маркетынгу Бярозаўскай ЦБС Ала ДРАГАН, загадчык сельскай бібліятэкі аграгарадка “Лань” Нясвіжскага раёна Алена ТАРАСЕВІЧ, рэдактар аддзела газеты “Культура” Яўген РАГІН і яе спецыяльны карэспандэнт Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |