Свежы нумар
Мастыхін
Грунвальдскі Рубон
Выстаўка “Вобразы Мінуўшчыны”, прымеркаваная да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы, прайшла ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Юбілейную экспазіцыю — сумесны праект музея і Беларускага саюза мастакоў — склалі творы жывапісу, графікі, скульптуры на гістарычную тэматыку.
Далей
Тандэм: партрэт і “маланкі”
У Рэспубліканскай галерэі Беларускага саюза мастакоў “Палац мастацтва” прайшлі дзве юбілейныя выстаўкі твораў Уладзіміра Новака (да 70-годдзя мастака) і Яўгена Карманава (да 75-годдзя з дня нараджэння творцы).
Далей
"К" інфармуе
ПРА БЫЛОЕ РАСКАЖУЦЬ НАШЧАДКІ...
22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай Вайны
Далей
Аляксандр Лукашэнка: “Фільм сапраўды трымае ў напружанні, ігра бездакорная”
17 чэрвеня ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны” адбыўся перадпрэм’ерны паказ поўнаметражнага мастацкага фільма “Брэсцкая крэпасць”, у якім прыняў удзел Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Як вядома, фільм гэты зняты па заказе Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы Нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм” і расійскай кампаніяй “Цэнтрал Партнершып”. “Брэсцкая крэпасць” — першы буйнамаштабны кінапраект, ажыццёўлены ў рамках Саюзнай дзяржавы і прафінансаваны з яе бюджэту ў памеры 225 213,1 тыс. расійскіх рублёў (прыкладна 8 млн. долараў). Практычна ўсе прысутныя на паказе адзначылі высокі мастацкі ўзровень карціны, дасканалую ігру акцёраў і праўдзівасць экраннага аповеду. Прэм’ерны паказ фільма адбудзецца 22 чэрвеня а 2-й гадзіне ночы ў горадзе над Бугам, ля галоўных варот Брэсцкай крэпасці. А ўжо вечарам гэтага дня стужка будзе дэманстравацца ў рамках Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. “Агульнасаюзная” ж прэм’ера запланавана на лістапад, і адбудзецца яна адначасова ў Мінску, Маскве і Санкт-Пецярбургу.
Далей
У рэчышчы культурных праектаў
11 чэрвеня міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД А р м э н а м Смбацянам.
Далей
Вуліца мастацтваў Ірана
Як паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, у кастрычніку гэтага года чакаецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Іран.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Ільны рэаліста-рамантыка
16 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктара Грамыкі, які стаў лаўрэатам Міжнароднай прэміі імя М.А. Шолахава за 2010 год.
Далей
Трыо-фэст у Ноч музыкі
Да Ночы музеяў мы, здаецца, ужо прызвычаіліся. Цяпер пачнём прывыкаць і да Ночы музыкі. І не адно на “Славянскім базары ў Віцебску”, дзе начныя сольнікі ды гала-канцэрты даўно ўжо сталі завядзёнкай. Першы трыо-фэст сучаснага мастацтва “Ноч музыкі” чакае нас 23 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі.
Далей
Днепр збірае сяброў
ХVIII Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” пройдзе 25 — 27 чэрвеня. Сёлета мерапрыемства прысвечана 65-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Пачынаецца форум
Прэм’ера першага кі напраекта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі — стужкі “Брэс цкая крэпасць” рэжысёра Аляксан дра Котта — адбу дзецца адначасова на VII Рэспублікан скім фестывалі бела рускіх фільмаў і на ХХХІІ Маскоўскім міжнародным кіна фестывалі.
Далей
Выстаўка ў Будапешце
16 чэрвеня ў Будапешце адкрылася фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.
Далей
Кіно і тэатр
Даставай свае кручкі!…І пасаг з вензелямі
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прапанаваў тэатралам чарговую прэм’еру. Вырашыўшы адпачыць ад “праграмнасці” на сцэне, рэжысёр Сяргей Кавальчык звярнуўся да лёгкага жанру, і згодна з ім назваў свой новы спектакль “Рускія вадэвілі”. А склалі яго аднаактоўкі “Пецярбургскі анекдот з жыльцом і домаўласнікам” П.Грыгор’ева і “Аз і Ферт” П.Фёдарава.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Вы верыце ў cinema verite?
Назіраючы — адчувай
Назіранне — самы распаўсюджаны і, прынамсі, самы актуальны прыём у кінадакументалістыцы. З таго моманту, як яна пачала радыкальна разыходзіцца з тэлевізійным накірункам, аўтары стужак пачалі аддаваць сваім героям усё большую прастору, паступова вызваляючы свае творы ад характэрных для журналістыкі прыёмаў. Беларускія кінематаграфісты — не выключэнне, яны крочаць у нагу з сусветнымі тэндэнцыямі, што дае відавочны плён: у апошнія тыдні адразу дзве айчынныя дакументальныя карціны атрымалі прызы на вядомых міжнародных кінафорумах. Стужка “Дар” Галіны Адамовіч атрымала “Бронзавага Віцязя” на ХІХ Кінафестывалі праваслаўных і славянскіх народаў у Маскве, а “Днюка” Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі выйграла Гран-пры на ХVІ Фестывалі рэгіянальных тэлекампаній у славацкім Кошыцэ.
Далей
Камертон
“Банда” і сродак ад авітамінозу
Аднаўленне “Хаваншчыны” М.Мусаргскага сталася адной з найбольш значных прэм’ер канца сезона ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. Якім жа ўбачылі мы гэты спектакль, што некалькі гадоў таму тэатр паказваў у Маскве, на сцэне Вялікага тэатра Расіі?
Далей
“Ёсць першая скрыпка, першага барабана — няма”
У загаловак вынесены адзін з афарызмаў, што любіць паўтараць Уладзімір Рылатка. Жыццёвае крэда? Відаць, так. Прынамсі, цягам дваццаці васьмі гадоў працы ў зладжаным калектыве Міністэрства культуры ён імкнуўся дакладна весці сваю адказную справу: вытанчана, далікатна, без фальшу і з вялікім артыстызмам.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Замкавыя пленэры
Сёння балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі выправілася ў Мірскі замак.
Далей
вяртанне імёнаў
“Я хачу жыць!..”
НКУС супраць мастака: 173 творы апісаны “в доход государства”
Раман Семашкевіч нарадзіўся ў 1900 годзе ў мястэчку Лебедзева на Навагрудчыне ў шматдзетнай сям’і, дзе выхоўвалася — цяжка нават уявіць! — 16 дзяцей! Бацька ягоны працаваў садоўнікам у пана. Дзеці раслі сярод лугавых кветак і вялізнага фруктовага саду, памяць пра які захавалася ў Рамана на ўсё жыццё. Магчыма, прыгажосць наваколля і абудзіла ў яго пачуццё любові да гармоніі ў прыродзе. Ён увесь час маляваў. Зза таго, што не было фарбаў, навучыўся маляваць сокам кветак. Захапленне мастацтвам перайшло ў страсць, і ў хуткім часе Семашкевіч, пакінуўшы бацькоўскі дом, апынуўся ў Вільні. Тут, паралельна з вучобай у гімназіі, ён браў урокі жывапісу ў мастацкай студыі Браніслава Тарашкевіча. Сваю прафесійную адукацыю Раман Мацвеевіч працягваў у Віцебску: у 1924 годзе ён паступіў на скульптурнае аддзяленне мастацкага тэхнікума…
Далей
На людным месцы
“Колькі буду ў свеце жыць…”
“Песня — гэта наша жыццё,” — так сцвярджаюць Марыя Анішчанка і Зінаіда Іваноўская — удзельніцы народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Крынічанька” Палаца культуры горада Барань аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Версіі касцюма
Рэспубліканскі семінар “Традыцыйны касцюм беларусаў у сучасным сацыякультурным асяроддзі: праблемы захавання, рэканструкцыі, стылізацыі” арганізаваў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
“Незнаёмка” ў галерэі
У выставачнай галерэі Палаца культуры горада Маладзечна адкрылася персанальная экспазіцыя мастачкі Інгі Буда “Вобраз жанчыны”.
Далей
Наш голас у Балгарыі
Днямі ў Малой зале гарадскога Палаца культуры ў Барысаве адбыўся канцэрт народнай харавой капэлы “Светач” — дыпламанта фестываляў праваслаўных спеваў у Гродне і Мінску, міжнародных форумаў духоўнай музыкі “Магутны Божа” ў Магілёве.
Далей
Сярод бэзавай завеі…
Шляхамі Памяці вырашылі прайсці ўдзельнікі акцыі “Салдат, мы памятаем подзвіг твой” аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама.
Далей
Гістарыёграф
Апокрыфы, “Кніга Адама” і таямніцы старадаўніх рукапісаў
Татары на беларускіх землях пасяліліся яшчэ ў часы Сярэднявечча. Між іншым, татарскія воіны лічыліся ці не аднымі з найлепшых у харугвах Вялікага княства Літоўскага ў Грунвальдскай бітве. Як сведчаць гісторыкі, старадаўнія нямецкія хронікі называюць надзвычай вялікую колькасць татар на баку Вітаўта: каля 20 — 40 тысяч. Пры гэтым адзначаецца, што вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген загінуў у бітве менавіта ад рукі татарскага воіна Багардзіна.
Далей
Забавы ў Дзядзілавічах
Садова-паркавае мастацтва старажытных сядзіб Беларусі — каштоўная частка нацыянальнай спадчыны. Яна дэманструе высокі ўзровень і цесныя ўзаемасувязі з культурай Еўропы. На нашых землях былі прадстаўлены сады вядомых еўрапейскіх гісторыка-культурных стыляў — рэнесансу, барока, класіцызму, пейзажныя сады ракако і рамантызму, асновы якіх былі закладзены нацыянальнымі школамі Італіі, Францыі, Галандыі і Англіі.
Далей
Першыя дысертацыі
Чарговым крокам у справе вяртання вывезеных у час Вялікай Айчыннай вайны з тэрыторыі нашай краіны каштоўнасцей стала перадача 500 выданняў з фондаў Свабоднага універсітэта Берліна Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Далей
Суботнія сустрэчы
Пяты форт і 272 імені
Цягнікі ў гэты горад прыходзяць ці не праз кожныя паўгадзіны як з заходняга, так і з усходняга кірункаў. І ў кожным з іх прыедзе хоць некалькі турыстаў, чый шлях далей пралягае да славутай Брэсцкай крэпасці. Вось і ў дзень камандзіроўкі разам са мной у мемарыяльны комплекс прыехала невялічкая група гасцей Беларусі. “Калі ласка, Брэсцкая крэпасць?” — запыталіся яны на прыпынку транспарту па-англійску. Растлумачыў ім дарогу, пасля ж пабачыў турыстаў у самой Цытадэлі... Напярэдадні 22 чэрвеня — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — карэспандэнт “К” сустрэўся з дырэктарам Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць — герой”, генерал-маёрам Валерыем ГУБАРЭНКАМ.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Чытач — Газета — Міністэрства
Прашу вас растлумачыць некаторыя пытанні, датычныя атэстацыі работнікаў дзіцячых музычных школ.
Ці магчыма атрымаць вышэйшую катэгорыю без здачы кваліфікацыйнага экзамену, калі маеш першую катэгорыю больш за дзесяць гадоў?
Ці неабходна праходзіць пераатэстацыю, калі другая катэгорыя была атрымана чатыры гады таму? Ці ўплывае на гэта леташняе аб’яднанне адміністрацыйных адзінак?
Ці будзе ўлічвацца наяўнасць другой катэгорыі выкладчыка па класе фартэпіяна пры выкладанні, напрыклад, тэарэтычных дысцыплін?
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Якой была працягласць працоўнага тыдня ў гадзінах для мастацкага кіраўніка калектыву мастацкай творчасці і акампаніятара ўстановы адукацыі да ўступлення ў сілу пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2010 г. № 4 “Аб зацвярджэнні пераліку катэгорый работнікаў арганізацый культуры, якім устанаўліваецца скарочаная працягласць працоўнага часу”. Што азначае фармулёўка пастановы “скарочаная працягласць працоўнага тыдня ў гадзінах, не больш за 36 гадзін” і які мінімум гадзін працоўнага тыдня?
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Які аўтобус даставіць у Сярэднявечча? І назад…
Набліжэнне грандыёзнага свята на вуліцах Навагрудка пакуль што не адчувалася — там панавала лянотная спякота. Іншая справа — у кабінетах раённага аддзела культуры, які ўжо традыцыйна выступае сапраўдным гаспадаром фэсту: там было яшчэ спякотней, чым на вуліцы. Ужо за некалькі тыдняў супрацоўнікі былі вымушаны перайсці на ўзмоцнены рэжым працы, вырашаючы самыя розныя арганізацыйныя пытанні — не толькі творчыя, але і “тэхнічныя”.
Далей
"Залатому кольцу" патрэбна філігранная апрацоўка
Сярэднявечнае свята ў гонар Грунвальда - гэта яшчэ і цудоўны турыстычны івэнт. Без сумневу, тэхналогія прыцягнення ўвагі спрацуе. Нягледзячы на багатую праграму фэсту, многія яго наведвальнікі, напэўна, знойдуць час і на невялічкае падарожжа па гістарычных адметнасцях гэтага краю. Балазе большасць з іх размешчана вельмі зручна, утвараючы своеасаблівае "Залатое кольца" раёна.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Жыллё ёсць. А навучаюць — у лазні?
У свой час Кармянскі раён Гомельскай вобласці моцна пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: пасля 1986 года тут было адселена, а пасля ліквідавана 29 населеных пунктаў, зменшылася колькасць як гарадскога, так і сельскага насельніцтва. Натуральна, культурнае абслугоўванне жыхароў Кармяншчыны заўсёды знаходзіцца пад пільнай увагай як раённага, так і абласнога кіраўніцтва. У гэтым "К" пераканалася яшчэ два гады таму, калі нашы карэспандэнты наведвалі раён. Тады газета даволі падрабязна асвятліла стан устаноў культуры гарадскога пасёлка, а таксама шэрагу СДК у аграгарадках. Амаль усюды нашы карэспандэнты заспявалі рабочых з будаўнічых арганізацый: рамонт быў у самым разгары. Праца вялася згодна з дзяржаўнымі праграмамі адраджэння і развіцця сяла, развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў... Сённяшні плён - відавочны: адрамантаваны цэнтральная бібліятэка гарадскога пасёлка, шэраг дамоў культуры і бібліятэк у аграгарадках, адкрыты раённы Мемарыяльны музей Панцеляймона Лепяшынскага ў вёсцы Літвінавічы. Але з 2007 года доўжыцца і пакуль яшчэ не завяршыўся капітальны рамонт гарадскога Цэнтра культуры і дасугу: адрамантаваны толькі танцавальная зала і некалькі кабінетаў на другім паверсе. У чаканні будаўнікоў - гарпасялковая дзіцячая бібліятэка і дзіцячая школа мастацтваў. Слабая матэрыяльная база сталася, пэўна, і адной з прычын таго, што ў раёне не хапае шэрагу спецыялістаў, ёсць вакантныя месцы ў сельскіх дамах культуры. І ў гарадскім пасёлку, і пад час паездкі па раёне пытаўся ў мясцовых жыхароў, як яны ацэньваюць стан культурнага асяроддзя сваіх паселішчаў. Натуральна, як набыткі, так і пэўныя праблемныя моманты развіцця культурнай сферы- навідавоку. Таму адказы людзей былі даволі канкрэтныя і закраналі разнастайныя бакі культурнага жыцця Кармяншчыны.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Золата і ружы "Песняроў"
Які раз пераконваюся: бываюць у жыцці абсалютна выпадковыя - невыпадковыя сустрэчы. І яшчэ раз упэўніваюся: ёсць і будуць у нашым жыцці генетычна закладзеныя за некалькі пакаленняў святыя дні, калі мы, незалежна ад узростаў і межаў, імкнёмся быць разам. Сярод іх адной з найярчэйшых пуцяводных зорак - Дзень Перамогі. І зусім побач з гэтай датай у календары - 22 чэрвеня, дзень нашай Памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны і дзень нашага слаўлення мужнасці - мужнасці абаронцаў Брэсцкай крэпасці... Напярэдадні ж святкавання 65-й гадавіны Перамогі, 8 мая, на пляцоўцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" зрокавая памяць выразна зафіксавала вобраз чалавека з прафесійнай фотакамерай, што старанна "занатоўваў" моманты канцэрта Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". "Мусіць, калега-журналіст", - падумалася мне тады. І якім жа было маё здзіўленне, калі сустрэўся не толькі з Яўгенам Аверыным - так клічуць таго незнаёмца, - але і з ягоным сябрам Ігарам Есвейнам акурат... у рэдакцыі "Культуры".
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |