Свежы нумар
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС "ЗОРКА ЎЗЫШЛА НАД БЕЛАРУССЮ"
Інфармацыя
Інфармацыя аб выніках правядзення III заключнага этапа Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” 15 — 17 красавіка 2010 г.
Далей
"К" інфармуе
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з 65-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Нам, сучаснікам, нават складана ўявіць радасць, захапленне і шчасце, якія прынесла першая мірная вясна. Але пасля таго, як мінулі гады, мы можам ацаніць вялізны гістарычны сэнс гэтай падзеі. Дзесяцігоддзі міру ў Еўропе, свабода і незалежнасць многіх народаў — усё гэта было аплачана крывёй нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, мільёнаў вядомых і безыменных герояў.
У жорсткіх бітвах на фронце, у партызанскіх атрадах і падполлі, у палях і на заводах наш народ аддаваў свае сілы дзеля адной мэты — выстаяць і перамагчы. За Перамогу Беларусь заплаціла страшнай цаной. І таму памяць аб мінулым — свяшчэнная.
У цэнтры Мінска, у самым сэрцы нашай Радзімы, гарыць Вечны агонь, а ў сэрцы кожнага з нас ніколі не згасне ўдзячнасць жывым і паўшым воінам. І мы зноў і зноў паўтараем знаёмыя з дзяцінства словы — НІХТО НЕ ЗАБЫТЫ І НІШТО НЕ ЗАБЫТА.
Паважаныя ветэраны! Вам мы абавязаны ўсім — жыццём, свабодай, шчасцем нашых дзяцей. Нізкі паклон вам! Жывіце доўга, застаючыся для нас прыкладам гонару і мужнасці. Мы, спадчыннікі пакалення пераможцаў, абяцаем быць дастойнымі таго, каб ісці з вамі ў адным страі.
У гэтае светлае свята сардэчна жадаю вам, дарагія землякі, і вашым блізкім шчасця, міру, дабра!
З Днём Вялікай Перамогі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
Зоркі ўзышлі!
З самай раніцы 7 мая ў Белдзяржфілармоніі было надзвычай шматлюдна. Перад гала-канцэртам лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі, хваляваліся не толькі ўдзельнікі, але і арганізатары. Усё ж — першы выніковы гала-канцэрт першага конкурсу маладых талентаў, што праходзіў у такіх маштабах па ўсёй краіне. Адбываўся ён па ініцыятыве Кіраўніка нашай дзяржавы, Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. За некалькі гадзін да творчай справаздачы ў Вялікай зале вядучай канцэртнай установы рэспублікі карэспандэнт “К” апынуўся ў атмасферы, поўнай клопатаў і чакання свята
Далей
Парад у гонар Перамогі
На здымку злева — адзін з момантаў рэпетыцыі ўрачыстага парада, прымеркаванага да 65-год-
дзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён — нібы працяг таго векапомнага апафеозу святкавання юбілейнай даты — Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таго грандыёзнага дзейства, якое адбылося 3 ліпеня мінулага года ля стэлы “Мінск — горад-герой”.
І сёлета, 9 мая, ганаровымі гасцямі Вялікага свята Перамогі ў нашай сталіцы стануць сівыя ветэраны, якія здзейснілі неўміручы Подзвіг у імя жыцця. Пра яго палымяна гаварыў у час
свайго выступлення на Урачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі 7 мая Прэзідэнт краіны
Аляксандр Лукашэнка.
Мы помнім і шануем кожнага салдата той вайны!..
Фота БелТА (Віктара ТАЛОЧКІ і з архіва “Культуры”)
Далей
“Беларусь — гэта ўсе мы разам”
7 мая з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбылося ўскладанне вянкоў да помніка Перамогі ў сэрцы беларускай сталіцы.
Урачыстасці на мінскай Плошчы Перамогі, як і ў кожным кутку нашай Радзімы, асвечаны нацыянальнымі сімваламі Беларусі — Дзяржаўным гербам і Дзяржаўным сцягам. Сёлета Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга супаў з 65-годдзем Вялікай Перамогі. На гэта звярнуў увагу ў сваім віншаванні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
У віншаванні, у прыватнасці, гаворыцца:“Наш герб упрыгожваюць квітнеючыя канюшына і лён, а таксама хлебнае калоссе. Сцяг спалучае зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяр, прынесеных продкамі ў барацьбе за незалежнасць.
Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны — ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які куток свету не закінуў бы лёс, яны заўжды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам.
Дык давайце заўжды памятаць, што патрыятызм і адданасць Радзіме пачынаюцца з павагі і любові да герба і сцяга сваёй краіны”.
Далей
Залаты тыдзень
Гран-пры атрымала “Культура”!
4 мая, напярэдадні Дня друку, у Нацыянальным выставачным комплексе “БелЭКСПА” адкрылася XIV Міжнародная выстаўка “СМІ ў Беларусі” і Міжнародны спецыялізаваны салон “Кантэнт і камунікацыі”. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усевалад Янчэўскі, які зачытаў прывітальны адрас ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам форуму, міністр інфармацыі краіны Алег Праляскоўскі, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, намеснік Дзяржаўнага сакратара — член Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Сяргей Шухно, кіраўнікі вядучых друкаваных і электронных СМІ, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Дапісаць” клічнік
5 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка сустрэўся з ветэранамі вайны, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і супрацоўнікамі музея.
Далей
Аверс і рэверс "Баграціёна"
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “1-ы Беларускi фронт. Ракасоўскi К.К.”, “2-i Беларускi фронт. Захараў Г.Ф.”, “3-i Беларускi фронт. Чарняхоўскi I.Д.”, “1-ы Прыбалтыйскi фронт. Баграмян I.Х.” серыі “Аперацыя “Баграцiён”: сярэбраныя — наміналам 10 рублёў і медна-нікелевыя — наміналам 1 рубель.
Далей
погляд з ХХІ стагоддзя
“Крэпасць Полацк” стаяла непарушна
Сёлетняя Культурная сталіца Беларусі заўсёды была ў цэнтры падзей айчыннай, ды і сусветнай, гісторыі. Прычым не толькі ў “сівую даўніну”. Эпізод першага месяца Вялікай Айчыннай вайны, які займеў назву “Полацкая бітва”, сёння не “на слыху”. Некаторыя заходнія аўтары ўвогуле на надаюць яму асаблівай увагі, адным сказам адзначаючы ў сваіх публікацыях, што “састарэлыя ўмацаванні” былі ўзяты войскамі вермахта за лічаныя гадзіны. І ўсё ж факты сведчаць пра іншае: падзеі тых дзён адбываліся ў сапраўднай “крэпасці Полацк”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў закон крэатыву: фармат якасці
Рэквіем па каханні
Усё, што мы ведаем пра жанчыну, палягае ў неабсяжнай прасторы слова “міласэрнасць”. Вайна знаходзіцца, здавалася б, па-за межамі жаночай існасці. На франтах апошняй вайны ваявала звыш мільёна савецкіх жанчын — ад 15 да 30 гадоў. У беларускіх партызанскіх атрадах змагалася звыш 60 тысяч патрыётак. 12 беларусак сталі Героямі Савецкага Саюза: 3 — за гераізм і мужнасць на фронце, 9 — за ўдзел у партызанскім і падпольным руху.
Далей
І вечарыны ўспамінаў…
“Непарушная Вялікая Перамога” — гэтыя словы сталі лейтматывам патрыятычнага выхавання, якое зладжана ў Наваполацкай бібліятэцы імя Якуба Коласа ў сувязі са святкаваннем 65-годдзя Вялікай Перамогі.
Далей
...А зямля тут — святая, або Урокі патрыятызму па-кіраўску
Самадастатковасць аддзела культуры: 65-годдзе Вялікай Перамогі
Пад час Вялікай Айчыннай Кіраўшчына, як вядома, стала партызанскім краем. Дзейнічала тут 14 партызанскіх фарміраванняў. Нескаронасць раёна, мірныя жыхары якога ўсяляк падтрымлівалі народных мсціўцаў, выклікала хвалю жорсткіх фашысцкіх рэпрэсій. 15 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Боркі карнікі спалілі жывымі і расстралялі 1800 мірных насельнікаў. Кожная пядзя зямлі Кіраўшчыны паліта крывёю… Раён стаў вольным 28 чэрвеня 1944 года. А пераканаўчым напамінам пра ваеннае ліхалецце на кіраўскай зямлі засталіся 76 вайсковых пахаванняў, догляд за якімі сёння вядуць мясцовыя Cаветы сумесна з аддзелам культуры. У Борках жа насупраць помніка, узведзенага ў 1958-м, пяць гадоў таму з’явілася капліца; у 2006-м пабудавана Сцяна Плачу з пазнакай паселішчаў Магілёўскай вобласці, што разам з насельніцтвам былі знішчаны фашысцкімі катамі; у 2009-м паўстаў помнік перапахаваным ахвярам трагедыі ў Борках. Усе гэтыя аб’екты і сталі будучым мемарыяльным комплексам абласнога значэння. Ініцыятарам яго стварэння і адным з аўтарам вонкавага афармлення стаў аддзел культуры Кіраўскага райвыканкама. Больш за тое: мемарыял — гэта пункт адліку для сістэмнага наладжвання “культаддзелаўскіх” Урокаў Памяці, для правядзення яркіх мерапрыемстваў, аналагаў якім па крэатыўнасці асабіста я і не прыгадаю…
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Служу Айчыне!
Кіналетапісы мужнасці
Для жыхароў рэгіёнаў Беларусі ў святочныя дні прапаноўваюцца кінапраграмы, якія ўключаюць не толькі класіку, але і дакументальныя фільмы пра змаганні землякоў пэўных мясцін супраць фашыстаў.
Далей
“Гармата на пастаменце — мая”
Іван Аляксандравіч Корзун пасля вайны шмат гадоў працаваў у сферы культуры Кіраўскага раёна: быў кінамеханікам, узначальваў мясцовы кінатэатр. Ён і цяпер часты госць у аддзеле культуры райвыканкама: выступае перад моладдзю, дзеліцца культасветным досведам… А згадаў Іван Аляксандравіч пра вайну вось што.
Далей
“Медаль “За адвагу” — за вызваленне Мінска
Васілю Антонавічу Буславу — 87 гадоў. Ён на Магілёўшчыне пад час вайны партызаніў. Пасля стаў настаўнікам гісторыі, пазнаёміўся з калегай — настаўніцай беларускай мовы Валянцінай Іванаўнай, пабраўся з ёю шлюбам. Так і жывуць у шчасці, час ад часу наведваюць клуб “Бадзёрасць”, што дзейнічае пры Кіраўскім РДК: ён — няблага грае на баяне, яна — цудоўна спявае. Але на Вялікую Айчынную Васіль Антонавіч не забываецца:
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Усе чакалі, калі ўсталюецца цішыня…
Памятаю, як мая маці, былая салістка Беларускай оперы Дора Захараўна Кроз (сёлета ёй споўнілася б 100 гадоў), з болем усклікала: “Як хутка ўсё мінула! Засталіся адно ўспаміны”. Але ж вельмі добра, калі ёсць што ўспомніць. Ды ўспаміны пра вайну былі пафарбаваны для маёй маці не толькі ў драматычна-трагічныя тоны. У яе было шмат выступленняў перад вайскоўцамі, было каханне, што таксама асвятляла шлях да Перамогі.
Далей
Актуальна
“Брэсцкая крэпасць”: да прэм’еры засталося 45 дзён
Героіка-патрыятычная драма “Брэсцкая крэпасць” — першы вялікі кінапраект Тэлерадыёаб’яднання Саюзнай дзяржавы. Рэпартаж непасрэдна з яе здымачнай пляцоўкі чытачы “Культуры” маглі бачыць на старонках нашай газеты мінулым летам. І вось праект выходзіць на фінішную прамую: 22 чэрвеня, роўна ў чатыры гадзіны раніцы, у 69-ю гадавіну пачатку вайны, на тэрыторыі Брэсцкай цытадэлі адбудзецца доўгачаканая прэм’ера. Аўтары стужкі абяцаюць, што на паказе будуць абавязкова прысутнічаць тыя, хто абараняў легендарную крэпасць у 1941-м.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Да Перамогі!
“Хлопцы, Перамога!”
Маё першае знаёмства з Аляксеем Міхайлавічам Багамолавым адбылося пад час выстаўкі “З днём нараджэння, Перамога!” у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. У экспазіцыі, зладжанай Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў разам з гэтай установай, былі прадстаўлены 34 фотаработы старшага сяржанта Багамолава — 34 расповеды аб вызваленні Берліна, асабістым шляху да Перамогі, зробленыя 24-гадовым салдатам у апошнія дні вайны… Гісторыя гэтых здымкаў папраўдзе унікальная. 25 красавіка 1945 года ў цэнтры Берліна савецкія салдаты натрапляюць на разбураную фотакраму. І— вялікая ўдача! — знаходзяць два рабочыя фотаапараты. З гэтай хвіліны намеснік камандзіра ўзвода роты аўтаматчыкаў і разведкі 544-га стралковага палка 152-й стралковай дывізіі, фотааматар Аляксей Багамолаў пачынае захоўваць саму гісторыю.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |