Свежы нумар
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС "ЗОРКА ЎЗЫШЛА НАД БЕЛАРУССЮ"
Ідэі з рэкламнага паветра
Сучасны чалавек сутыкаецца з такой з’явай, як рэклама, кожны дзень і часцей за ўсё — вымушана. Альтэрнатыву надакучлівай камерцыйнай рэкламе складае рэклама сацыяльная, якая мае на сваёй мэце не прамыя прыбыткі, а грамадскую карысць. Тое, што сфера сацыяльнай рэкламы вельмі важная для дзяржавы, засведчыла і ўключэнне адпаведнай намінацыі ў Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Складаны ў тэхнічных адносінах жанр сабраў не надта шмат прыхільнікаў: на фінальным паказе ў зале Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў дэманстравалася 12 ролікаў. Кожны з іх доўжыўся ад некалькіх секунд да некалькіх хвілін.
Далей
Кампазіцыя на тэму дызайну
Лепшыя творы выяўленчага мастацтва апрыёры знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях, у выключных выпадках — нават на плошчах некаторых гарадоў свету. А вось лепшымі ўзорамі мастацтва дызайну мы карыстаемся кожны дзень, часцяком нават не ўсведамляючы, што судакранаемся з сапраўднымі шэдэўрамі. Сфера дызайну — адна з самых дынамічных і прэстыжных, яна распаўсюдзілася амаль на ўсе бакі культурнай дзейнасці. У Беларусі дызайнам займаюцца або жадаюць займацца многія, асабліва — маладыя. Таму з’яўленне адпаведнай намінацыі ў праграме Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” — рэч цалкам зразумелая.
Далей
Заслухацца пакуль нельга
Намінацыю “Размоўны жанр” з самага пачатку конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” было прынята згадваць сярод “праблемных”. Падстаў для трывогі — даволі шмат: у прыватнасці, адносна невялікая колькасць удзельнікаў і ўзровень іхняй падрыхтоўкі. Мастацкім сцэнічным словам займаюцца збольшага ў дадатак да асноўнай спецыялізацыі, альбо ў якасці хобі. Тым не менш, конкурс маладых талентаў аказаўся вельмі карысны для таго, каб адэкватна ацаніць стан будучай змены для “размоўнай” сцэны.
Далей
“Аўтара! Аўтара!..”
Рэжысёр — прафесія папулярная, яе прадстаўнікі пастаянна навідавоку: тэлездымкі, фестывалі, інтэрв’ю. Але тое тычыцца рэжысёраў тэатра і кіно. Рэжысёры ж масавых відовішчаў, дарма што запатрабаваны, у кадр трапляюць даволі рэдка. Відаць, таму і ахвотных займацца падрыхтоўкай вялікіх святаў і мерапрыемстваў заўсёды было няшмат. Гэта тычыцца і ўдзельнікаў конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”: фінальны этап у намінацыі “Рэжысура масавых святаў і шоу-праграм” стаў самым “ціхім”, але пасля яго напрошваюцца гучныя высновы.
Далей
Каб “трымаць руку на пульсе”
З усіх намінацый конкурсу “традыцыйныя” мастацкія — “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” — выклікалі найменш хвалявання: шматлікія мастацкія школы, гурткі, сярэднеспецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы працуюць на Беларусі стала ды з поспехам. Да таго ж, і конкурсны рэгламент, які патрабаваў ад удзельнікаў, у асноўным, выканання “стандартаў”, здавалася, не прадугледжваў вялікай інтрыгі. Тым не менш, конкурс у мастацкіх намінацыях стаў сапраўдным спаборніцтвам, хай часам гэта і не было відаць збоку.
Далей
КАНЦЭПЦЫЯ “ЗОРНАЙ” ДАРОЖКІ
7 мая ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі пройдзе галаканцэрт лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Нагадаем, што перад яго пачаткам у 14.30 адбудуцца прэс-канферэнцыя з удзелам арганізатараў і прадстаўнікоў журы, якую ладзіць Рэспубліканскі прэс-цэнтр конкурсу, і ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод лаўрэатам. Аповед аб гэтай падзеі чытайце ў наступных нумарах “Культуры”. А сёння мы прапануем інфармацыю пра фінальныя спаборніцтвы ў “несцэнічных” намінацыях, многія з якіх засталіся па-за ўвагай большасці гледачоў і балельшчыкаў “Зоркі…”, але былі не менш, а можа, і больш цікавымі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Святам працы, якое цягам многіх гадоў натхняе нашых грамадзян на новыя здзяйсненні і добрыя справы. Яно паправе лічыцца сімвалам стваральных пачынанняў, светлых надзей і глыбокай павагі да працы чалавека. Святкаванне 1 Мая пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць беларускага народа. Гэта асабліва важна ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежаць трываласць нашай дзяржавы, яе незалежнасць і суверэнітэт. Сёння перад нашай краінай адкрыты шырокія перспектывы — створаны надзейны эканамічны фундамент, спрыяльны інвестыцыйны клімат, сучасная інфраструктура. А галоўнае, сацыяльна абаронены чалавек-працаўнік. І ў гэтым значная роля нашых прафсаюзных арганізацый як надзейнага партнёра дзяржавы і выразніка інтарэсаў працоўных. Паводле шматгадовай традыцыі, на пярэдадні Першамая мы традыцый на ўшаноўваем ветэранаў і перадавікоў вытворчасці, іх маладую змену, усіх, хто будуе цяперашняе і будучае Рэспублікі Беларусь. Упэўнены, што агульная праца на карысць Радзімы здольная зрабіць наша жыццё яшчэ больш дастойным і шчаслівым. Жадаю вам, дарагія суграмадзяне, моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і цудоўнага вясновага настрою.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
КАПСУЛА З ПАСЛАННЕМ НАШЧАДКАМ
Закладка Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам капсулы з Пасланнем нашчадкам у падмурак новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках Рэспубліканскага суботніка распачала шэраг урачыстых дзён з нагоды 65-й гадавіны Перамогі. І якраз гэтыя дні мы непарыўна звязваем з трыма яскравымі словамі: Май, Мір, Праца.
Далей
Салют, баль і “...вальс”
Унікальная выстаўка “Парад Перамогі” рыхтуецца да паказу ў сталіцы. Яна створана з музейных экспанатаў падзеі 65-гадовай даўнасці, збіралі якія вядучыя музеі Беларусі, Расіі і Украіны. Як паведаміў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы Мінска да святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, выстаўка будзе прадэманстравана ў сталіцах трох краін-суседак.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Пераняць вопыт
Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі культуры Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь на 2010 — 2012 гг. быў падпісаны 28 красавіка па выніках візіту міністра культуры Сірыі Рыяда Наасана Ага ў нашу краіну. Адбылася падзея ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.
Далей
Мінскія вуліцы ў Шанхаі
Сучасныя мінскія вуліцы адлюстраваны на сценах Нацыянальнага павільёна Беларусі на Сусветнай выстаўцы “ЭКСПА-2010” у Шанхаі. Сёння ж, у дзень адкрыцця выстаўкі, пад дахам нашага павільёна ў Шанхаі будзе лётаць чарада буслоў, створаных пры дапамозе камп’ютэрнай графікі.
Далей
Тэхналогіі камунікацый
Упершыню ў межах Міжнароднай выстаўкі “СМІ ў Беларусі” адбудзецца спецыялізаваны салон “Кантэнт і тэлекамунікацыі”. Пра гэта паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі напярэдадні чатырнаццатага па ліку маштабнага форуму.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
І для справы карысць, і сабе ў асалоду
Што аб’ядноўвае людзей? Погляды, інтарэсы, перакананні… Але таксама — і супольная праца на карысць агульнай мэты. Пра гэтую ўласцівасць старадаўняй традыцыі талакі чарговы раз засведчыў Рэспубліканскі суботнік, які адбыўся 24 красавіка. Кожны беларус атрымаў магчымасць уласнаручна спрычыніцца да актуальных агульнаграмадскіх пачынаў. У іх ліку, без сумневу, — і рэстаўрацыя Мірскага замка.
Далей
Сенсацыйны “Сонечны Май”
27 красавіка народны мастак Беларусі, прафесар, загадчык кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Май Данцыг адзначыў 80-гадовы юбілей. “Сонечны Май” — так назвалі творчую сустрэчу з жывапісцам у сценах Акадэміі.
Далей
Хто здзівіць Віцебск?
Беларусь на конкурсах сёлетняга Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” будуць прадстаўляць саліст Гомельскай абласной філармоніі Дзяніс Вяршэнка, выхаванка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна Злата Ларчанка і вучаніца сярэдняй школы № 201 г. Мінска Ганна Зайцава.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Камертон
Джазавая сімфонія Шапэна, або Дзённікі скрыпкі і… пілы
Тэма 200-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна чырвонай ніткай прайшла скрозь буйны Міжнародны цыкл канцэртаў “Мінская вясна2010” Беларускай дзяржаўнай філармоніі і мноства іншых мерапрыемстваў, выклікаўшы цэлы шэраг абменных выступленняў, сумесных творчых праектаў. Нашы музыканты і кампазітары раптам адчулі яго “сваім”, польскія ж госці — падкрэслілі сусветныя маштабы ягонага ўнёску ў культуру.
Далей
Allegro “Рустэра”
Замежныя балетныя спектаклі прывозяць да нас не так ужо і часта. А іх паказ на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі — увогуле падзея з падзей. Апошнім разам, нагадаю, гэта было ў 2009-м, калі Год культуры Расіі ў Беларусі адкрываўся балетам “Лебядзінае возера” ў пастаноўцы Вялікага тэатра з Масквы. А днямі Пасольства Ізраіля ў Беларусі і Цэнтр сцэнічнага мастацтва імя Сюзан Далаль, адзначаны Дзяржпрэміяй сваёй краіны, прадставілі аднаактовы спектакль “Рустэр”. Адбыліся два яго паказы: адзін — па білетах, што былі раскуплены імгненна, другі — па запрашальніках.
Далей
На людным месцы
Мадэль для партнёрства
Падзяліцца лепшым, пачуць ад замежных калег пра іх поспехі і назапашаны карысны вопыт, заўважыць ва ўласнай працы недахопы і абазначыць шляхі іх вырашэння — такія магчымасці дала Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы аптымізацыі навуковаметадычнай дзейнасці ў кантэксце сучасных сацыякультурных працэсаў” у Магілёве. Яна аб’яднала ў сценах абласнога метадцэнтра 21 — 22 красавіка работнікаў культуры з усёй Беларусі, а таксама іх калег з Расіі і Украіны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Першы выезд аўтаклуба
Дзяржпраграма адраджэння і развіцця сяла ў галіне культуры запатрабавала новыя тыпы клубных устаноў. У Столінскім раёне з’явіліся сельскія цэнтры культуры і адпачынку ў Альшанах і Рамлі, сельскія дамы фальклору ў Адвержычах і Талмачаве, Цэнтр ганчарства ў Гарадной і Дом народнай творчасці ў Фядорах. Сёлета да іх далучыўся аўтаклуб.
Далей
Ксілафон… са снарадаў
“Пераможцы — сыходзяць, а Перамога — застаецца”... Гэта радок з песні, напісанай нашым земляком — паэтам і кампазітарам Васілём Байзіным. Менавіта гэтая Памяць і аб’яднала больш за 30 гадоў таму групу энтузіястаў пад кіраўніцтвам Гаўрылы Пятровіча Чудакова— вялікага аматара песні.
Далей
Гістарыёграф
Навуковы бестселер у стылі ноў-хаў
Сёлета спаўняецца 50 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі, якая стала сусветнай класікай сярод навуковых выданняў у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, — манаграфіі “Слуцкія паясы” Лідзіі Якунінай. Яна была выпушчана ў Мінску ў 1960 годзе ў выдавецтве Акадэміі навук БССР пад грыфам акадэмічнага Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.
Далей
У Барунах па каралеўскім прывілеі
Вёска Баруны, што знаходзіцца ў Ашмянскім раёне, на шляху паміж замкамі ў Крэве і Гальшанах, вядомая не толькі сваім касцёлам Святых апосталаў Пятра і Паўла ды цудадзейнай іконай Божай Маці, але і будынкам базыльянскага манастыра, у якім цягам XVIII i XIX стагоддзяў дзейнічала адна з найлепшых школ у краі. Пра гэта сведчаць дасягненні яе выпускнікоў, сярод якіх — вядомы пісьменнік і член таварыства шубраўцаў Ігнат Ходзька, збіральнік матэрыялаў па гісторыі Беларусі, член Таварыства філарэтаў Леанард Ходзька, а таксама знакаміты паэт і публіцыст Антон Эдвард Адынец ды паэт і перакладчык на польскую мову Гарацыя, Шылера, Шэкспіра, шэрагу іншых класікаў сусветнай літаратуры Юльян Корсак. Менавіта ў Барунах на самым пачатку ХІХ стагоддзя адбылося маральнае станаўленне юнакоў, іх першыя крокі ў творчасці.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Праект не скончыцца 9 мая!”
Літаральна днямі Беларускае тэлеграфнае агенцтва на сваім афіцыйным сайце запусціла унікальны спецпраект пад назвай “Ветэраны. Салдаты Вялікай Перамогі”, прысвечаны святой даце — 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Жывыя сведкі той вайны дзеляцца ў яго рамках сваімі ўспамінамі. Гэты інтэрнет-праект, ініцыяваны і распачаты БелТА, падтрыманы інфармацыйнымі агенцтвамі з васьмі краін СНД: ИТАР-ТАСС (Расійская Федэрацыя), АзерТАдж (Азербайджанская Рэспубліка), Арменпрэс (Рэспубліка Арменія), Казінфарм (Рэспубліка Казахстан), Кабар (Кыргызская Рэспубліка), Малдпрэс (Рэспубліка Малдова), Укрінфарм (Украіна), Ховар (Рэспубліка Таджыкістан). Ён выклікаў непадробны інтарэс і прыцягнуў да сябе пільную ўвагу карыстальнікаў Інтэрнета. Напярэдадні адкрыцця выстаўкі “СМІ ў Беларусі” акурат з гэтай навінкі кантэнту сайта БелТА мы і распачалі нашу размову з генеральным дырэктарам агенцтва Дзмітрыем ЖУКОМ.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
“Ліду вы не пазнаеце!”
Перадсвяточны “рамонтны” дух у Лідзе адчуваецца ўжо на вакзале. Ад яго старэнькага будынка засталіся адны сцены, якія спакваля, літаральна навачах, пераўва сабляліся рабочымі ў новы аб’ект, на “пяцёрачку”. Ды і нераўнуючы ўвесь горад ператварыўся ў суцэльную будоўлю. А яго сімвал — знакаміты Замак Гедыміна — турыстаў часова не прымае. Пакуль што без каскі туды ўваход забаронены.
Далей
святая зямля
“У імя міру, спакою і дабрабыту ў нашай Айчыне”
Шэраг урачыстасцей з нагоды 75-годдзя Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта адбыўся красавіцкімі днямі ў Мінску. Сярод іх асабліва адметныя — пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адкрыццё выстаўкі “Святыя заступнікі ў праваслаўным іканапісе XVI — XIX стст.”, урачыстасці ў зале Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета краіны. Гэтымі ж днямі мінчане змаглі пакланіцца святыні беларускай зямлі— Крыжу прападобнай Еўфрасінні Полацкай, які з нагоды юбілейнай даты Уладыкі Філарэта быў дастаўлены з Полацка ў сталіцу.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Без ПК—ЦБС... А як жа прагрэс?
Як аксіёма ўспрымаецца тое, што аграгарадок — гэта не толькі адрамантаваныя і дагледжаныя аб’екты сацыяльнай сферы, у тым ліку — дамы культуры і бібліятэкі, але і вялікая колькасць разнастайных паслуг, якія, згодна з сацыяльнымі стандартамі, павінны аказваць гэтыя ўстановы мясцовым жыхарам. На жаль, бывае тое не заўсёды і не ўсюды. У Клецкім раёне Мінскай вобласці, куды гэтым разам выправіўся ў камандзіроўку, мясцовы аддзел культуры толькі падступаецца да выкарыстання ўсіх наяўных тэхнічных сродкаў у сферы абслугоўвання спажыўцоў культуры. Асабліва гэта датычыцца бібліятэчных устаноў раёна. Напрыклад, да 1 красавіка камп’ютэрная тэхніка ў сельскіх бібліятэках выкарыстоўвалася толькі… для ўнутранага карыстання. Ды і цяпер, праз месяц, з укараненнем новых відаў платных паслуг у Клецкай ЦБС, далёка не ўсё выглядае аптымістычна і бесклапотна. Магчыма, некаторыя праблемныя моманты, закранутыя ў артыкуле, падаў і надта завострана, але менавіта няўхільнае вырашэнне ўзнятых пытанняў, як падалося, станоўча паўплывае на больш сістэмнае і выніковае развіццё сельскай культуры ў Клецкім раёне.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Кафедра унікальных спецыялістаў
Выпускнікі кафедры касцюма і тэкстылю факультэта дызайну і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў неаднойчы станавіліся пераможцамі і прызёрамі прэстыжных конкурсаў моды, заваёўвалі прызнанне спецыялістаў і публікі ў тэатры і кіно. Да прыкладу, работы мастака Алены Ігруша — аднаго з выбітных сучасных сцэнографаў Беларусі — ужо сёння выстаўляюцца ў музеі. Гаворка пра касцюмы да фільма “Анастасія Слуцкая”, якія стварыла мастачка. А колькі яшчэ таленавітых твораў-калекцый Алены Ігруша ў тэатры: “Івона, прынцэса Бургундская”, “Пацукалоў”, “№ 13”, “Войцэк”… Сапраўдным брэндам у fashion-індустрыі стала імя Вольгі Самошчанка, пераможцы прафесійных конкурсаў у Віцебску, Маскве, Санкт-Пецярбургу, удзельніцы шматразовых паказаў і дэфіле ў Расіі, Беларусі, Чэхіі… І гэты пералік выпускнікоў можна доўжыць… Кафедра касцюма і тэкстылю БДАМ сёння мае рэпутацыю “кузні” унікальных спецыялістаў: мастакоў па касцюмах, мадэльераў, тэкстыльшчыкаў, дэкаратараў, дызайнераў... Але які попыт сёння існуе на згаданыя спецыяльнасці? Ці ўносіць сучасны рынак пэўныя карэктывы ў падрыхтоўку прафесійных кадраў? Ці запатрабаваны выпускнікі з адпаведнай творчай спецыяльнасцю? Пра гэта гутарым з загадчыкам кафедры, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцінай БАРТЛАВАЙ.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |