Свежы нумар
Мастыхін
Якім будзе Храм Памяці?
Народная памяць — як само жыццё. Яна, што трава праз асфальт, — усё роўна праб’ецца-прарасце ў кнігах і фільмах, у творах выяўленчага мастацтва. Гераічнаму мінуламу роднай Беларусі, мужнасці, Подзвігу і Памяці продкаў, якія баранілі Айчыну ад чужынцаў і палеглі ў шматлікіх войнах, якія зведалі жахі канцлагераў, перажылі акупацыю, усім, хто жыў на гэтай шматпакутнай зямлі, хто гадаваў дзяцей і марыў аб лепшай долі, прысвячае свой новы твор калектыў архітэктараў, мастакоў, манументалістаў, а таксама гісторыкаў і краязнаўцаў.
Далей
Модная “Песня сонцу”
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выстаўка работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва студэнтаў 4-га курса і загадчыка кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Валянціны Бартлавай.
Далей
Дыялог “60х50”
Як вядома, Літаратурны музей Максіма Багдановіча падтрымлівае імідж, створаны спадчынай “песняра чыстае красы”. Акрамя таго, што мы папулярызуем творчасць Багдановіча, мы ўсяляк стараемся данесці да нашых наведвальнікаў вечныя каштоўнасці, адлюстраваныя ў паэзіі класіка беларускай літаратуры. Адзін з найлепшых спосабаў гэта зрабіць — стварыць прастору дыялога творцы з наведвальнікам музея. Менавіта гэта — асноўная задача нашай экспазіцыйнай дзейнасці, і ёй цалкам адпавядае незвычайная мастацкая выстаўка “60 х 50”, што адкрылася 7 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Далей
"К" інфармуе
Летась — музей, сёлета…
20 — 23 красавіка ў сталіцы пройдзе Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “TIBO-2010”.
Далей
Калекцыя да Дня Перамогі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь днямі зацвердзіў архітэктурны праект “Будынак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па праспекце Пераможцаў”.
Далей
Рапсодыя 200-годдзя
Канцэрты, кінапаказы, выстаўкі, прымеркаваныя да важнай даты ўгісторыіВенесуэлы— 200-годдзя з дня атрымання краінай незалежнасці,— будуць да канцакрасавікапраходзіць у сталіцы. У ПасольствеБаліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь нам паведамілі, што святочныя мерапрыемствы з гэтай нагоды маюць адбывацца цягам года.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Крылы смутку і памяці
У сувязі з авіякатастрофай у Смаленскай вобласці, што забрала дзесяткі жыццяў польскіх грамадзян, сярод якіх знаходзіўся Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі, ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні Маршалу Сейма Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім загінулых. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. “Вялікае гора абрынулася на блізкую нам дзяржаву, з якой Беларусь звязваюць даўнія роднасныя, гістарычныя і культурныя адносіны. Пачуццё глыбокага смутку па трагічна загінулых у авіякатастрофе Прэзідэнце і грамадзянах Рэспублікі Польшча ахапіла нашы сэрцы. Кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і ўвесь беларускі народ выказваюць шчырыя спачуванні родным і сваякам загінуўшых, а таксама польскім уладам, — гаворыцца ў спачуванні. — Мы разумеем, якія незаменныя страты для народа Польшчы прынесла гэтая трагічная падзея. У надзвычай цяжкі для вашай краіны час прыміце словы нашай падтрымкі і глыбокай спагады”.
Далей
Гомельскі алхімік
На выстаўцы, якая адкрылася 6 красавіка ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, прадстаўлены амаль 60 рэдкіх выданняў з бібліятэкі графа Мікалая Румянцава — колішняга ўладальніка помніка архітэктуры ў горадзе над Сожам.
Далей
Трапіць на “Мінск-Арэну”
Вызначаны фіналісты нацыянальнага адбору дзіцячага “Еўрабачання-2010”. Пра гэта паведамілі “К” у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Імя Пташука
11 красавіка, напярэдадні Радаўніцы, у Ляхавіцкім раёне ўшаноўвалі памяць свайго земляка — кінарэжысёра Міхаіла Пташука. На радзіме майстра ў вёсцы Федзюкі і ў самім райцэнтры былі адкрыты мемарыяльныя дошкі. Таксама ў Федзюках у гонар Пташука быў асвечаны крыж.
Далей
Хто ў Віцебск?
Ужо ў бліжэйшыя дні стануць вядомыя імёны прадстаўнікоў Беларусі на традыцыйных спеўных спаборніцтвах, якія праводзяцца ў рамках “Славянскага базару ў Віцебску”. Да 20 красавіка мае адбыцца другі этап адборачных тураў да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” і Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск”.
Далей
Трэці этап пад… зорным небам
Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю” выйшаў на фінішную прамую: 15, 16, і 17 красавіка ў Мінску адбыліся фінальныя спаборніцтвы ва ўсіх намінацыях, апрача “Эстрадных спеваў”, пераможцы ў якой сталі вядомыя тыдзень таму. Карэспандэнты Рэспубліканскага прэс-цэнтра, адкрытага на базе РВУ “Культура і мастацтва”, наведалі ўсе конкурсныя пляцоўкі. Падрабязна пра фіналы ў намінацыях чытайце ў наступным нумары “К”, а пакуль — некалькі слоў пра ўрачысты старт этапа, што атрымаўся сапраўды яркім і святочным.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Шырока... заплюшчыўшы вочы?
Прымаўку пра тое, што новае — гэта добра забытае старое, зазвычай ужываюць у выпадках, калі правераныя часам рэчы і ісціны аказваюцца больш пераканаўчымі, чым навамодныя эксперыменты. Аднак, як аказалася, дарэчнай яна бывае і ў адваротных выпадках. Праўда, набывае пры гэтым іншае адценне…
Далей
Колькі слоў пра “Паэму без слоў”
Своеасабліва адкрыццё Года культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адзначыў Гродзенскі абласны тэатр лялек: ён прыняў удзел у ХІІ Міжнародным фестывалі “Сустрэчы ў Расіі”, прысвечаным 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які днямі завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу. Лялечнікі з Гродна выступілі на фэсце са спектаклем “Паэма без слоў” паводле драматычнай паэмы Янкі Купалы “Сон на кургане” (рэжысёр — Алег Жугжда, сцэнаграфія — Ларысы МікінайПрабадзяк). А сваімі фестывальнымі ўражаннямі падзялілася з намі актрыса тэатра Людміла ПАЎЛОЎСКАЯ.
Далей
Камертон
Terra цымбалаў, арфы…
У межах міжнароднага праекта “Terra incognita” маладыя беларускія кампазітары правялі пяць дзён у Германіі, выступіўшы з канцэртамі, лекцыямі, пра сучаснае мастацтва.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Translations” для дзяцей
Справаздачы юных музыкантаў у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўжо даўно не навіна. Але канцэрт “Музыка беларускіх кампазітараў у сэрцах нашых дзяцей” стаўся не проста адметным, а папраўдзе унікальным. На жаль, не часта сустрэнеш выступленне, ды яшчэ аншлагавае, каб амаль дзве гадзіны праляцелі без перапынку, бы на адным дыханні, і гучалі б там — адно айчынныя акадэмічныя творы, выкананыя пераважна дзятвой.
Далей
...і флексікорда
Не шукайце слова “флексікорд” у музычных энцыклапедыях. Гэта эксперыментальны музычны інструмент, нядаўна сканструяваны Германам Мюнцынгам са Швецыі. Наведаўшы нашу краіну, госць правёў майстар-класы па імправізацыі.
Далей
На людным месцы
Дом медыцыны плюс панскае крэсла
Хачу распавесці пра ўстановы культуры Буда-Кашалёўшчыны, што ў сваёй дзейнасці ўтрымліваюць пэўны музейны кантэкст. Гэта, безумоўна, дазваляе разнастаіць формы працы, прывабіць наведвальніка і задзейнічаць у клубнай і бібліятэчнай справах рознаўзроставыя групы насельніцтва. Акно ў мінулае
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Ікона, вышытая гладдзю
У бібліятэцы аграгарадка “Кіраўскі” дзейнічае выстаўка твораў мясцовай вышывальшчыцы Зінаіды Купчанка. Біблейскі матыў займае пачэснае месца ў творчасці майстрыхі. Сярод работ — “Велікоднае яйка”, “Святое сямейства”, “Пачаеўская ікона Прасвятой Багародзіцы”, “Неўпівальная чаша”, “Гасподзь Уседзяржыцель”…
Далей
Эксклюзіўнае мастацтва
III Рэспубліканскі турнір салістаў — выканаўцаў твораў народнай спадчыны ў межах VI Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” адбыўся 9 — 10 красавіка ў Лепелі. Тут жа спецыялісты за “круглым сталом” абменьваліся вопытам па тэме “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы аднаўлення і трансляцыі”.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Гульню ў сучаснае” зрабіць актуальнай
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва — установа, якая, мусіць, не перастане быць актуальнай тэмай для дыскусій вакол сябе і сваёй дзейнасці. У свой час наша газета шмат пісала аб неабходнасці стварэння такой установы ў краіне і на працягу яе існавання пільна сачыла за творчымі праектамі. Сёння дырэктарам музея з’яўляецца мастацтвазнаўца Наталля ШАРАНГОВІЧ, якая прайшла на сваёй пасадзе мяжу ў “сто дзён”. І мы звярнуліся да яе, каб больш падрабязна пагутарыць пра курс музея ў адносінах да сучаснага беларускага мастацтва.
Далей
Трэцяя “Арт-лінія”
20 красавіка ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІІІ Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.
Далей
погляд з ХХІ стагоддзя
Next ёсць next!
Рэжысёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Настасся ГРЫНЕНКА — творца надзвычай крэатыўная, апантаная, лёгкая на пад’ём. І пры гэтым — яшчэ і “сямейная”. Не толькі таму, што мае мужа і дачку, але і таму, што над сваімі праектамі звычайна працуе “ўсёй сям’ёй”, ды яшчэ і пашыранай, бо далучае да супрацоўніцтва не толькі мужа — галоўнага харэографа і артыста таго ж тэатра Дзмітрыя Якубовіча, але і брата — перакладчыка, артыста, навукоўцу-даследчыка Аляксея Грыненку. Апошнім жа часам, як распачалася праца над пастаноўкай “Чырвоны Каптурык. Пакаленне next”, на “пасаду” “галоўнага кансультанта” спектакля прэтэндуе 9-гадовая дачка Ганначка. Чым не “сямейны” падыход? Маўляў, “пакаленне next” выбірае не паміж сям’ёй і працай, а менавіта на сумежжы, дзе не зразумела: гэта “ўжо тэатр” ці “яшчэ сям’я”? І паспрабуй даведайся, хто ў той сям’і — за сцэнарыста і рэжысёра, хто — за артыста, а хто — “перакладчыкам” паміж імі.
Далей
У гонар святой Еўфрасінні
24 красавіка стартуе Першы Фестываль дзіцячай творчасці “Полацкі анёлак”. Форум прадоўжыць праграму мерапрыемстваў Рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі”.
Далей
Красавіцкімі Крокамі
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы прадставіў сваім гледачам прэм’ерную пастаноўку, прысвечаную 65-годдзю Вялікай Перамогі, — спектакль “У спісах не значыўся” Барыса Васільева.
Далей
Крок да перамогi
“Хоць бы ў скрыпку бомба не патрапіла!..”
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі імя Р.Шырмы адзначыла 70-годдзе. Першы яе канцэрт адбыўся 23 лютага 1940 года ў Доме Чырвонай Арміі ў Беластоку, што ўваходзіў на той час у склад Беларусі. Усяго ж у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Раманавіча Шырмы (а менавіта так называўся калектыў да 1955 года) даў больш за 840 канцэртаў і пабываў у 580 гарадах і раённых цэнтрах СССР.
Далей
"круглы стол" "К"
Каштоўнасць, якая не залежыць ад цяперашняга стану
Сёлетні Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін праходзіць за некалькі тыдняў да значнага для ўсяго чалавецтва юбілею — 65-годдзя Вялікай Перамогі. Самая жахлівая ў сусветнай гісторыі вайна пакінула на Беларусі мноства матэрыяльных слядоў: гэта і магілы воінаў, і абарончыя збудаванні, і — сярод іншага — рукапісныя партызанскія часопісы. Папярэднія пакаленні парупіліся аб тым, каб увекавечыць памяць пра самыя важныя мясціны, падзеі, постаці той вайны ў бронзе, мармуры, а часам, на жаль, і ў танным гіпсе, бо іншыя матэрыялы тады былі недаступныя. Такім чынам створаны вялікі пласт нацыянальнай спадчыны, які мае надзвычайны выхаваўчы патэнцыял. Гэты пласт аб’ектыўна заслугоўвае ўвагі — і не толькі напярэдадні юбілею Перамогі. Якраз пра яго захаванне, засваенне і нават пераасэнсаванне вялася гутарка пад час традыцыйнага ўжо “круглага стала”, ініцыятарамі якога выступілі ўпраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рэдакцыя газеты “Культура”. У дыскусіі, што адбылася ў сценах “К”, узялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі — намеснік начальніка ўпраўлення Аляксандр ЛЯНКОЎ і загадчык сектара Наталля ХВІР, начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Віктар ШУМСКІ, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах ІКАМОС Уладзімір ГІЛЕП і член гэтай арганізацыі Цімох АКУДОВІЧ, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей АЗАРОНАК, загадчык філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея “Дом-музей І З’езда РСДРП”, старшыня пошукавага клуба “Віккру-Мінск” Сяргей БЯСПАНСКІ, даследчык фартыфікацыі ХХ стагоддзя Аляксандр БАЗАРНАЎ, рэдактар аддзела газеты “Культура” Ілля СВІРЫН.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |