Свежы нумар
Мастыхін
Пульс “Любімай мелодыі”
Гледзячы на палотны сучасных творцаў, рэдкі мастацтвазнаўца, нават вельмі высокай кваліфікацыі, адразу адназначна вызначыць стыль майстра. Напрамкаў і тэндэнцый у постмадэрнісцкім жывапісе стала столькі, што і прыгадаць усе складана. Да таго ж, амаль ніводны аўтар не кіруецца канонамі выключна аднаго напрамку, стылю, нават тэхнікі, трансфармуючы іх, далучаючы элементы аднаго да другога. Таму часта побач з рэалізмам у палатне заўважаем прыкметы імпрэсіянізму, прымітывізм нярэдка складана адрозніць ад поп-арту, а ў творах асобных мастакоў амаль немагчыма правесці мяжу паміж “прадметным” і— асабліва— дэкаратыўным жывапісам.
Далей
Яшчэ адзін крок да графічнага абсалюту
Рэспубліканская выстаўка друкаванай графікі — эстампа, якая адбылася ў сталічным Палацы мастацтва, — падзея для культурнага жыцця Мінска нешараговая. Апошняя экспазіцыя такога роду прайшла вельмі даўно. І на гэта ёсць свае прычыны. Не сакрэт, што за апошнія гады сярод мастакоў існуе тэндэнцыя да адыходу ад уласна эстампа, і многія майстры літаграфіі, афорта, лінагравюры спрабуюць сябе ў жывапісе, іншыя — у камп’ютэрным мастацтве і г. д. Мабыць, адна з прычын такога становішча — у адсутнасці камерцыйнага разліку для мастакоў-графікаў, іх незапатрабаванасці арт-рынкам.
Далей
Філігранны сілуэт
У сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва з поспехам прайшла выстаўка твораў Юрыя Хілько. Экспазіцыя выразна выявіла эксперымент аўтара і яго павагу да традыцый нацыянальнай мастацкай школы.
Далей
"К" інфармуе
Вiншаваннi.
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Далей
Каго выбярэ журы?
20 красавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады вызначаць беларускіх удзельнікаў дзіцячага і дарослага конкурсаў на ХІХ Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар ў Віцебску”.
Далей
Тры ў адным
Да Міжнароднага дня тэатра, які традыцыйна адзначаецца 27 сакавіка, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прапануе сваім прыхільнікам прэм’еру— спектакль “Пане Каханку”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Старонкі Перамогі
Унікальнае выданне “Энциклопедия Победы: Беларусь — Москва”, якое з’яўляецца сумесным праектам Міністэрства інфармацыі нашай краіны і Урада Масквы, было прэзентавана на XIII Нацыянальнай выстаўцы-кірмашы “Кнігі Расіі”.
Далей
Гадзіннік і птушкі міру
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 9 сакавіка ўвёў у абарачэнне памятныя манеты “65 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”: сярэбраную — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.
Далей
Соцыум
“Эталон” у рэжыме “он-лайн”
Павышэнне ўзроўню прававых ведаў грамадства, выпрацоўка адзіных падыходаў па аказанні публічнымі бібліятэкамі інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву і вызначэнне накірункаў іх далейшага ўдасканалення— тэмы, якія з’яўляюцца актуальнымі для многіх работнікаў культуры. Пра гэта сведчыць і запатрабаванасць нашай рубрыкі “Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)” сярод чытачоў “Культуры”. Сёння прапануем вашай увазе матэрыялы рэспубліканскага семінара “Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі”, які днямі адбыўся на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Лесвіца ў неба для патэнцыйнага турыста
Ляхавіччына мае, прынамсі, адну унікальную рысу. Бяром карту раёна і ўмоўна “наносім” на яе тамтэйшыя помнікі гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іх адназначна пераважаюць старыя шляхецкія сядзібы: Вошкаўцы, Фларыянава, Грушаўка, Нача, Нача Свянціцкая, Савейкі… Злучыўшы гэтыя пункты паміж сабою, атрымаем своеасаблівае сузор’е, якое месціцца на ўсходзе раёна. Адлегласць паміж яго “зоркамі” — лічаныя кіламетры. Такой канцэнтрацыі ацалелых старадаўніх сядзіб у нашай краіне, мусіць, нідзе больш не знойдзеш. Здавалася б, вось ён, рэгіянальны брэнд — яго нават і вынаходзіць не трэба. Браслаўшчына — край азёраў, а Ляхавіччына, скажам, — зямля палацаў і паркаў. Але... Сёння гэтыя сядзібы — прычына не столькі гонару, колькі клопату. Адказ на пытанне, як адрадзіць або, прынамсі, захаваць найбольшую адметнасць краю, у раёне пакуль што не ведаюць. У былыя часы гісторыя гэтых мясцін была багатай на дзівосныя піруэты. Сучасная ж гісторыя сядзіб — аднатыпная і банальная. Да той пары, пакуль будынак палаца выконваў пэўную функцыю (клуб, крама, бальніца...), ён захоўваўся. Пасля таго, як установа з той ці іншай прычыны яго пакідала, пачынаўся працэс павольнага руйнавання. Такі лёс спасцігнуў амаль усе з пералічаных вышэй сядзіб.
Далей
Кіно і тэатр
Чаму плача рэжысёр?
Дзмітрый Лось — рэжысёр-навічок на “Беларусьфільме”. “Трамвай у Парыж” — яго поўнаметражны дэбют, камедыйная меладрама ў дзвюх серыях для ТБ. “Гэта гісторыя пра маладога фатографа Валерыю Сташынскую, якая здымае закаханых. У ейным жа жыцці кахання няма, — распавядае выканаўца галоўнай ролі Ганна Палупанава, актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. — Лера хоча з’ехаць у Парыж, але напярэдадні паездкі на ейную галаву звальваюцца ўсе праблемы, якія толькі магчыма прыдумаць. І Лера мусіць іх вырашаць. Але ў рэшце рэшт прыходзіць каханне, і дзяўчына нікуды не едзе, таму што каханне лепшае за любы Парыж”. Толькі-толькі адбыліся апошнія здымачныя дні гэтага “тэлемуві”. Здача фільма — 19 красавіка. Мы паспелі, як кажуць, “ускочыць у апошні вагон” і пабываць на здымачнай пляцоўцы.
Далей
Тролінг па Астроўскаму
Калі вы хочаце як мага хутчэй развітацца з рэжысёрам, даручыце яму паставіць “Мудраца” (“На ўсякага мудраца даволі прастаты”. — Ж.Л.), альбо “Падступства ды каханне”: ёсць сведчанне, што сам Станіслаўскі не жартам пакінуў тэатральнай гісторыі гэты тэзіс. Аднак Рыд Таліпаў на пасадзе мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа не пабаяўся пачаць акурат з Астроўскага.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Багажны” паўстанак
На сцэне Слонімскага драматычнага тэатра адбылася прэм’ера спектакля “Паўстанак” паводле п’есы Аляксея Шчэрбака — драматурга, які жыве ў Рызе, з’яўляецца дырэктарам буйнога выдавецкага дома і піша п’есы. Яго драматургічная спроба атрымала шмат узнагарод на міжнародных конкурсах і фестывалях, у тым ліку ў Расіі і Беларусі. Спектакль паставіў малады рэжысёр Дзяніс Фёдараў. Пасля заканчэння ў мінулым годзе Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ён не застаўся ў сталіцы, а прыехаў у Слонім. Першай самастойнай работай творцы стаўся спектакль па п’есе Аляксея Дударава “Не пакідай мяне”, цяпер жа ён прадставіў на суд гледачоў сваю другую пастаноўку на слонімскай сцэне.
Далей
На людным месцы
Лепшыя вызначаны
Калегія Міністэрства культуры зацвердзіла вынікі Рэспубліканскага аглядуконкурсу абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы ў адпаведнасці з пратаколам Рэспубліканскай экспертнай камісіі.
Далей
Інтэлігентнае... стаянне на галаве
У сталіцы, дзякуючы намаганням Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, адбыўся фінал Адкрытага чэмпіянату краіны па брэйк-дансу “Сіла двух-2010”. Чэмпіянат сабраў амаль 300 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі, бо яго адборачныя туры прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах і Слуцку. А сярод танцораў былі не толькі “гарадскія”, але і “вяскова-пасялковыя” прадстаўнікі больш як 30 населеных пунктаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Усе колеры шкла
Майстра па вырабе скульптур са шкла Валянціна Шутко жыве ў вёсцы Лошніца Барысаўскага раёна.
Далей
У балгарскім Перніку
Ансамбль народнай музыкі і песні “Крынічанька” быў створаны пры Палацы культуры горада Барань у 1988 годзе. У складзе калектыву — 15 чалавек, рабочых і служачых, улюбёных у мясцовы беларускі мелас. Менавіта народныя песні Аршаншчыны, вышуканыя намі пад час фальклорных экспедыцый і старанна адроджаныя, і склалі канцэртны рэпертуар ансамбля. Нашы аўтэнтычныя калядныя, купальскія і жніўныя цыклы заўжды запатрабаваны слухачом.
Далей
РАШЭННЕ Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
ЗАЦВЕРДЖАНА Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 31.12.2009 № 358рп
29 кастрычніка 2009 г. _ пратакол № 2 г. Мінск
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Колькі кніг на далоні Напалеона?
Упершыню кнігі мініяцюрнага фармату з’явіліся яшчэ ў Сярэднявеччы. У той час іх стварэнне займала месяцы працы манахаў у скрыпторыях, дзе старанна, каліграфічным почыркам перапісваліся рэлігійныя тэксты на тонкіх лістах пергаменту. Новым штуршком пашырэння такіх кніг стала вынаходніцтва друкаванага станка… І сёння падобныя выданні маюць сваю гісторыю.
Далей
Адсканіраваць шэдэўры
Праца над мультымедыйным дыскам “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З гісторыі даваенных збораў. Страты і вяртанне” вялася супрацоўнікамі ўстановы сумесна з архівістамі, вучонымі і праграмістамі на працягу цэлага года. Днямі праграма на электронным носьбіце пабачыла свет.
Далей
“Магістраль” для вялікага князя
У часы першабытнага грамадства ў сувязі з развіццём жывёлагадоўлі і земляробства нашы продкі актыўна наладжвалі разнастайныя стасункі паміж плямёнамі, дзякуючы чаму ствараліся гандлёвыя шляхі. Яшчэ з перыяду позняга неаліту ў другой палове трэцяга тысячагоддзя да н.э. былі вядомы бурштынавыя шляхі, што праходзілі з Балтыйскага ўзбярэжжа праз тэрыторыю Паўночнай Беларусі па Заходняй Дзвіне. Пазней па гэтай ды шэрагу іншых буйных рэк Беларусі пралягаў знакаміты шлях з “варагаў у грэкі”.
Далей
імідж краіны
Ёсць фактура для супрацоўніцтва
Па запрашэнні міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Багдана Здраеўскага міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка знаходзіўся з візітам у Варшаве.
Далей
Вектары культурных кантактаў
9 сакавіка беларускую сталіцу з візітам наведаў міністр культуры Літоўскай Рэспублікі Рэмігіюс Вілкайціс. У сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў прысутнасці прадстаўнікоў СМІ была падпісана Праграма культурнага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры нашай краіны і Міністэрствам культуры Літоўскай Рэспублікі на 2010— 2011 гады, якая закранае самыя розныя аспекты і накірункі сумеснай дзейнасці.
Далей
Міжнацыянальны давер, гарантаваны Асноўным Законам
Беларусь — наш родны дом. Тут спакон веку годна сябе пачуваюць прадстаўнікі самых розных нацыянальнасцей. І гэтае права гарантавана Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь — Канстытуцыяй. Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, што праходзіць у Гродне, сёлета яшчэ раз сцвердзіць еднасць народаў і культур, якія жывуць у адной супольнасці і годна прымнажаюць духоўны і культурны скарб Беларусі. Напярэдадні Дня Канстытуцыі пра дзяржаўную нацыянальную палітыку краіны, пра адметнасць суквецця культур пад эгідай Рэспубліканскага фестывалю ў Гродне распавядае Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід ГУЛЯКА.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
“Неспецыяліст” замест… “неспецыяліста”
Паводле Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла ва Ушацкім раёне павінна быць 6 аграгарадкоў. Пяць ужо здадзены, на чарзе апошні — у вёсцы Глыбачаны. Але аб пераможных рэляцыях казаць пакуль што зарана: ніводзін аграгарадоцкі СДК, атрымаўшы новы статус, не здолеў пакуль што выйсці на новыя, больш якасныя, паказчыкі працы. Гэта датычыць і выканання плана платных паслуг, і стварэння новых аматарскіх аб’яднанняў. А бібліятэчныя работнікі на сяле толькі падступаюцца да выкарыстання ў паўсядзённай дзейнасці Інтэрнета… Ёсць тут і свае ўшацкія “загадкі”. Установы культуры ў некаторых паселішчах — вёскі Сарочына, Селішча — з года ў год застаюцца лепшымі па аказанні платных паслуг: зарабляюць больш, чым у любых з аграгарадоцкіх СДК. Ёсць у гэтай, з першага погляду, парадаксальнай сітуацыі і досыць лёгкае тлумачэнне: у раёне не стае кваліфікаваных спецыялістаў, і кадравая праблема асабліва востра адчуваецца ў сельскіх клубных установах Ушчачыны.
Далей
Крок да перамогi
У ліпені 2009-га...
Неаднойчы ўжо “Культура” пісала пра тыя выпадкі, калі людзі знаходзілі інфармацыю пра сваіх загінулых і зніклых без звестак у гады Вялікай Айчыннай вайны родных і блізкіх праз сайт Аб’яднанай базы даных “Мемарыял”. І сапраўды, праз столькі гадоў невядомасці — нечаканыя і, адначасова, такія доўгачаканыя радкі з адсканіраваных архіўных дакументаў: “загінуў”, “пахаваны”… Словы гэтыя адгукаюцца ў сэрцах і даўнім болем, і шчымлівай тугою расстання. “До той поры в душевной глубине мы не прощались так бесповоротно…” — адразу прыгадваюцца радкі Аляксандра Твардоўскага. Вось і гэты ліст у “Культуру”, атрыманы з Армавіра, распавёў яшчэ адну гісторыю лёсу салдата той вайны. Пісьмо ад аўтара, кубанскага пісьменніка-дакументаліста Уладзіміра Паўлючэнкава, які актыўна даследуе тэму гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў тых мясцінах, перадаў у рэдакцыю намеснік паўнамоцнага прадстаўніка губернатара Краснадарскага края ў Рэспубліцы Беларусь Алег Давыдзюк. Уладзімір Мікалаевіч Паўлючэнкаў прачула распавёў пра свой леташні прыезд на Беларусь, на Віцебшчыну, калі праз 65 гадоў знайшоў месца пахавання свайго бацькі. Ды з нашай зямлёй у яго як старшыні Ар
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Маршрут па азімуце” Караткевіча
Канстанцін СЕЛІХАНАЎ і Алег ВАРВАШЭНЯ — мастакі вядомыя ў нашай краіне. Сэнс сваёй працы яны бачаць у развіцці сучаснага грамадска-духоўнага працэсу, у пошуках новых форм, яму адэкватных. Іхні шлях у творчасці не параўнаць з прагулкай па горадзе — хутчэй, гэта “маршрут па азімуце”, што не так часта выводзіць на ўжо пратаптаныя сцяжынкі. Але затое ў час гэтых падарожжаў яны назіраюць такія карціны, якія ніколі не бачны са шматлюдных трас. Дастаткова ўспомніць хаця б вядомыя скульптурныя серыі Селіханава — “Гісторыя аднаго міфа”, “Праект”, “Знакі свету”, альбо кампазіцыі Варвашэні — “Нёман і Прыпяць”, “Сон”, “Свабода”, “Мой сусед”, каб зразумець, што ўсе пошукі звязаны з уменнем мысліць і разважаць далёка не спрошчанымі і не стэрэатыпнымі кампазіцыйнымі і пластычнымі катэгорыямі. Сёння ў майстэрні гэтых хлопцаў я знайшоў яшчэ адзін доказ маёй думкі: убачыў, як Селіханаў творыць вялікую серыю “Атланты” (пра месца Асобы сярод сабе падобных), а Варвашэня — цыкл ню, дзе яму, па ягоных словах, важна паказаць не што ён адлюстроўвае, а — як. Я хацеў бы ўдакладніць: мабыць, важна нават не столькі “як”, а — “хто” ёсць стваральнік новай рэальнасці.
Далей
“Cалют” у 3D і новы білет
Напрыканцы бягучага года ў Мінску плануецца адкрыццё другога 3D-кінатэатра. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Мінгарвыканкаме 10 сакавіка, генеральны дырэктар УП “Мінскі кінавідэапракат” Васіль Коктыш.
Далей
Дакрануцца да мастацтва
Фестываль жывапісу, літаратуры, музыкі, відэаарту “ART.INTOUCH”, арганізаваны Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва, пройдзе ва ўстанове ў красавіку. “10 гадоў у XXI стагоддзі” — такімі часавымі межамі аб’яднаны ўсе работы і праекты фестывалю, а назва яго раскрываецца як “Мастацтва праз дотык”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |