Свежы нумар
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС "ЗОРКА ЎЗЫШЛА НАД БЕЛАРУССЮ"
Ахвотных яшчэ шмат
Сваімі ўражаннямі ад першага этапу Конкурсу дзеляцца яго арганізатары ў рэгіёнах
Далей
У нумар!
“У тым, што сёння Полацк стаў перлінай Беларусі, — вялізная заслуга Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі”
Так сказаў у гутарцы з карэспандэнтам “К” у час адкрыцця акцыі “Культурная сталіца Беларусі” старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла. Словы гэтыя, у шырокім значэнні, адносяцца да дзесяткаў гарадоў нашай краіны. Там, дзякуючы правядзенню на высокім дзяржаўным узроўні, у тым ліку, і культурных мерапрыемстваў, адбылося якаснае пераўтварэнне ў развіцці вялікіх і малых населеных пунктаў. Спрыяе гэтаму стваральнаму працэсу і праект “Культурная сталіца Беларусі”, рэалізацыя якога распачалася 21 студзеня ў Полацку .
Далей
Культурная сталіца: Што? Дзе? Калі?
Цягам года Полацк прыме непаўторны шэраг культурных мерапрыемстваў, многія з якіх стануць сапраўды культурнымі падзеямі ў маштабах краіны.
Далей
Мастыхін
“Палеская ўсмешлівасць” інтуітыўнага матэматыка
Сёння патрыярху беларускага жывапісу, заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі Пятру Аляксеевічу Данеліі спаўняецца дзевяноста! У ліку людзей, якіх я сустракаў у жыцці, і сяброў, без якіх жыць няўтульна, Пётр Данелія для мяне — блізкі сэрцу чалавек і творца. І хаця вось ужо амаль 65 гадоў жыве і працуе ў горадзе над Бугам, ён заўсёды нібы побач — душэўны, вясёлы, патрэбны, самадастатковы і вельмі прынцыповы, калі гаворка ідзе пра мастацтва.
Далей
Ён кажа: “Мае дзеці”
Унікальная экспазіцыя “Васіль Сумараў. Настаўнік і вучні”, што аб’яднала юбілейную выстаўку заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вядомага жывапісца і педагога Васіля Сумарава разам з работамі яго вучняў — выхаванцаў народнай студыі выяўленчага мастацтва ПК тэкстыльшчыкаў г. Мінска, заснавальнікам і нязменным кіраўніком якой ён быў шмат гадоў, адкрылася 15 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яе па праве можна назваць значнай падзеяй не толькі выставачнага сезона года, што распачаўся, але і ўсяго мастацкага жыцця горада.
Далей
"К" інфармуе
ЗАЦВЕРДЖАНА Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ЗАЦВЕРДЖАНА
31.12.2009 № 358рп
РАШЭННЕ
Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі 29 кастрычніка 2009 г.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Аспекты рэстаўрацыі
Пытанні рэканструкцыі Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу рэгулярна разглядаюцца на пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры краіны.
Далей
Крок у адказ
Учора адбылося Х Свята музыкі “Заслаўе-2010”. Конкурс маладых выканаўцаў, прэзентацыя кнігі, мастацкая выстаўка і два канцэрты — аднадзённае свята аказалася больш чым насычаным па значных падзеях.
Далей
У Белай зале
У Белай зале Расійскай акадэміі мастацтваў на пасяджэнні Прэзідыума гэтымі днямі адбылося ўручэнне акадэмічных знакаў дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, абраным ганаровымі членамі Акадэміі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Фонд для нашчадкаў
Калі існуе цікавасць да свайго мінулага, да сваіх каранёў, тады з’яўляецца жаданне назапасіць як мага больш матэрыялаў, дакументаў па гісторыі роднага краю і данесці іх да нашчадкаў. Усім гэтым плённа займаюцца бібліятэкары Смаргоншчыны.
Далей
Соцыум
Конкурс на стварэнне помніка У.С. Караткевічу ў Кіеве прадоўжаны…
15 студзеня 2010 года ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбыўся конкурс эскізных праектаў помніка У.С. Караткевічу для г. Кіева. У конкурсе прынялі ўдзел 16 аўтараў, якія прадставілі 19 эскізных праектаў.
Далей
Чытач пытаецца
У мінулым годзе “Культура” друкавала Палажэнне аб адкрытым маладзёжным конкурсе на стварэнне літаратурнага сцэнарыя мастацкай стужкі, прысвечанай нацыянальнай тэматыцы. У рэдакцыю тэлефануюць чытачы, каб даведацца, якія яго вынікі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Калі “Луца” ў цэнтры карагода
На Гомельшчыне — больш за 30 дамоў і цэнтраў фальклору, народнай творчасці, народных традыцый. Апрача культурна-масавага клопату, яны акцэнтуюць увагу ў сваёй дзейнасці на нацыянальнай духоўнасці. Хачу пазнаёміць чытачоў “К” са спецыфікай работы Акцяброўскага (Кармянскі раён) сельскага Цэнтра фальклору.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Афіцэрскі сад”
У Віцебскім раённым краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, на якім званне “народны” абараняла адзінае аматарскае аб’яднанне воінаў-інтэрнацыяналістаў Віцебшчыны — “З болем у сэрцы”.
Далей
Ілюстравана душой…
Выстаўка малюнкаў “Святыні Беларусі” мастацкай студыі “Раніца” Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў Стаўбцоўскага раёна праходзіла ў Грамадскім прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы. Праваслаўныя і каталіцкія храмы паказалі ў сваіх работах дзеці.
Далей
Дзве пяцёркі прафесіяналаў
Напрыканцы мінулага года Пружанская дзіцячая школа мастацтваў імя Рыгора Шырмы ўрачыста адзначыла 50-гадовы юбілей. А пачыналася ўсё ў 1959 годзе, калі рашэннем абласнога ўпраўлення культуры з мэтай эстэтычнага і мастацкага выхавання падрастаючага пакаленняў горадзе была адкрыта музычная школа. Тады, паўстагоддзя таму, у школе навучалася толькі 86 чалавек, а сам калектыў выкладчыкаў складаўся з трох.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Гістарыёграф
Багатырскія Сілічы
Багатыя на займальныя і павучальныя сюжэтныя лініі, легенды і паданні з’яўляюцца ці не аднымі з самых цікавых і яркіх жанраў народнай творчасці. Часам даволі цяжка вызначыць дакладную мяжу паміж тым, якая гісторыя — праўдзівая, а якая — плён фантазіі калектыўнага аўтара. Лагойскі даследчык мінуўшчыны Яўген Ганчарэнка за гады руплівай працы сабраў цыкл народных аповедаў раёна. Большасць з іх мае рэальную гістарычную аснову.
Далей
Актуальна
закон крэатыву: фармат якасці
Кінапрацэс
Крок да перамогi
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |