Свежы нумар
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС "ЗОРКА ЎЗЫШЛА НАД БЕЛАРУССЮ"
Гледачы чакаюць шоу
Сваімі ўражаннямі ад першага этапу Конкурсу дзеляцца яго арганізатары ў рэгіёнах.
Далей
Мастыхін
Рэнтген аднаго “Партрэта…”
Напрыканцы святкавання свайго юбілейнага, 70-га, года наш Нацыянальны мастацкі музей дадаў у скарбніцу навуковых даследаванняў выдатны твор — кнігу Ірыны Паньшынай “Что в имени тебе моём?”.
Далей
Гульня ў “Рыбаlove”
Андрэй Пяткевіч і Уладзімір Зленка з 2000 года працуюць разам, у адной майстэрні. “Рыбаlove” — другі іхні сумесны праект. Аб’яднала ж творцаў ідэя спалучыць дзве выявы, два знакі, дзве гісторыі — рыбалоўную і любоўную. У гэтым праекце шмат кахання, шчырасці і адкрыццяў. Выстаўку прадставілі ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Далей
Супервокладка для паэзіі
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе унікальная выстаўка пад назвай “Святло Купалавай паэзіі”, прысвечаная 80-годдзю народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны Арлена Кашкурэвіча. У экспазіцыю ўвайшлі амаль усе творы купалаўскай тэматыкі мастака, якой ён прысвяціў больш за палову жыцця.
Далей
"К" інфармуе
“Царскі гонар” аўтэнтыкі
Пярэдадзень старога Новага года ў беларускіх вёсках па-ранейшаму называюць “Шчадрэц”. Абрад “Цары”, які праходзіць гэтымі днямі ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна, быў уключаны ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
Далей
Жывапіс у дар бібліятэцы
Нацыянальная бібліятэка Беларусі хутка займее сваю калекцыю карцін, якую перададуць ёй мастакі, што ўваходзяць у Міжнародную гільдыю жывапісцаў. 21 студзеня адкрыецца выстаўка-прэзентацыя творчасці гэтых майстроў, якія аддалі ў дар установе каля сямідзесяці работ. Па словах загадчыка галерэйна-выставачнай дзейнасці НББ Фёдара Ястраба, удзел у гэтай акцыі прынялі сорак мастакоў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Лічба” з аб’ёмам
Першым беларускім кінатэатрам, які адмовіўся ад працы са звыклай кінаплёнкай і цалкам перайшоў на лічбавыя тэхналогіі, стаў сталічны “Кіеў”. Да свайго саракагоддзя кінатэатр быў радыкальна мадэрнізаваны: цяпер у ім можна будзе (таксама ўпершыню ў краіне) паглядзець стужкі з аб’ёмнай выявай.
Далей
Падарункі і варыяцыі
Цягам вось ужо пяці гадоў у Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы паспяхова праходзіць дабрачынная калядная акцыя “Дзеці — дзецям”, у якой заўсёды прымаюць удзел жонкі паслоў і дыпламатаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.
Далей
Дзень Мулявіна ў Доме Купалы
12 студзеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся вечар памяці народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Мулявіна, прымеркаваны да яго 69-га дня нараджэння. Тады ж прайшло закрыццё выстаўкі “Песня пра долю”, якая, як мы паведамлялі ўжо, стваралася ў рамках культурна-адукацыйнага праекта, прысвечанага 40-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Аб праверках у 2010 годзе
Паважаныя кіраўнікі! У кантрольна-рэвізійны аддзел звяртаюцца кіраўнікі і галоўныя бухгалтары з пытаннем: ці будзе праводзіцца рэвізія фінансавагаспадарчай дзейнасці іх арганізацыі ў 2010 годзе?
Далей
Адраснасць падтрымкі
На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі выдзелена Br459, 181 млн. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў таксама рашэнне Савета спецфонду.
Далей
“Беларусь — гэта ўсе мы”
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: Прыхільнасць да традыцый і маральнасці дапамагае Беларусі пераадольваць эканамічныя цяжкасці. Аб гэтым заявіў 8 студзеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2009 год, якая адбылася ў Палацы Рэспублікі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Соцыум
Памылка 404, або Чаму “mastaka” – NET?
Імёны народных мастакоў Беларусі, іншых нашых сталых майстроў і творцаў-пачаткоўцаў часцяком сустракаюцца ў абмеркаваннях на расійскіх ды ўкраінскіх інтэрнет-форумах. Але, на дзіва, у нашай краіне пакуль няма ніводнай больш-менш запамінальнай віртуальнай пляцоўкі, што прадстаўляла б гісторыю і сучасны стан айчыннага выяўленчага мастацтва, абмеркаванне яго актуальных праблем ці хаця б уражанні ад выставак. Таксама незразумела, чаму мастакі, якіх ведаюць ва ўсім свеце і якія нярэдка выстаўляюцца ў сталічных ды рэгіянальных галерэях, у абсалютнай большасці выпадкаў не маюць сваёй старонкі ў Сеціве. Таму і пошукавік не выдасць пра іх свежай інфармацыі — як ні фармулюй запыт. Пасля доўгіх гадзін блукання па Сусветным Павуцінні з мэтай знайсці сайты, прысвечаныя непаўторным айчынным творцам, назбірала усяго некалькі вартых увагі прыкладаў. Што ж перашкаджае, скажам, нашым жывапісцам папулярызаваць сябе праз Інтэрнет? І ці патрэбна ім гэта ўвогуле?
Далей
“Дзе тут вучаць на Сінатру?”
Пра тое, што беларуская кампазітарская і выканальніцкія школы акадэмічнага кшталту — адны з лепшых у свеце, сёння ведаюць, здаецца, усе. Тым больш, пра гэта сведчаць пастаянныя перамогі нашай творчай моладзі на самых прэстыжных міжнародных конкурсах і фестывалях. А што ж з падрыхтоўкай эстрадных музыкантаў? Ці адпавядаюць нашы маладыя эстрадныя спевакі, інструменталісты, аранжыроўшчыкі сусветнаму ўзроўню? І што трэба зрабіць, каб і ў галіне эстрады мы былі “наперадзе планеты ўсёй”?
Далей
Кіно і тэатр
“Бег…” за “Мудрацамі…”
Пачатак года і шэраг навагодніх святаў не астудзілі пылу беларускіх тэатраў. На пачатку новага 2010-га айчынным тэатралам яны прапануюць шэраг прэм’ер.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Чаго не можа пераклад?
“Не пакідайце ж мовы нашай…” Гэтыя пранікнёныя словы нашага класіка можна было б выкарыстаць у якасці эпіграфа да новага спектакля “Translations” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Твор ірландскага драматурга Брайана Фрыла, у якім расказваецца гісторыя культурнай і моўнай асіміляцыі англічанамі нашчадкаў святога Патрыка, падаўся актуальным беларускаму рэжысёру Мікалаю Пінігіну. І не выпадкова ўзнік ён у эпоху глабалізацыйнай канкурэнцыі культур, на хвалі пошуку універсальнай мовы, здольнай спрасціць міжнацыянальныя і міжчалавечыя камунікацыі. Спрасціць ці уніфікаваць?
Далей
Камертон
Праверана на ўласных дзецях!
Усе зімовыя канікулы Філармонія для дзяцей і юнацтва, што існуе пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі, радавала дзятву, паводле традыцыі, “свежавырабленай” музычнай казкай — “Новы год не адмяняецца”. Спектаклі ішлі, здаралася, ажно па тры на дзень. І ўсе — выключна жывым гукам. А як іначай, калі артыстамі спектакля сталі, як заўсёды, маладыя салісты філармоніі?
Далей
Класіка па вечарах
У аўторак у Брэсце завяршыўся ХХІІ Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”. Яго праграма ахоплівала не толькі чатыры канцэрты, кожны з якіх складаўся з некалькіх адметных “сольнікаў” і сумесных выступленняў, але і майстар-класы, што праводзілі сусветна вядомыя музыканты
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Адчуць сябе спадарынямі
Самым частым зваротам у гэты вечар у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі было: “Дамы і спадары!”. Менавіта так звярталіся да гасцей, а не проста да публікі, гаспадары, шматлікія мажардомы і распарадчыкі “Вялікага навагодняга балю”, зладжанага ў ноч з 13-га на 14га студзеня.
Далей
вяртанне імёнаў
“Перагледзеўшы яшчэ ўсе малюнкі я не змог адарвацца ад іх…”
Якімі словамі мы скарыстаемся, каб распавесці іншаземцу пра Беларусь? Так, дастаткова вымавіць у шматмоўнай грамадзе “Скарына”, “Шагал”, “Песняры”, “бульба”, “МАЗ”, як нас адразу ідэнтыфікуюць: “Вы з Беларусі!”. Але, разам з тым, не пералічыць у нас імёнаў асоб, якія нарадзіліся на беларускай зямлі, ды здабылі славу іншым дзяржавам. Чаму? Так склаліся гістарычныя абставіны. А тыя постаці (нярэдка сусветнага маштабу) — гонар нашай Бацькаўшчыны. Без клопату пра вяртанне іх імёнаў у кантэкст айчыннай гісторыі немагчыма ўявіць і беларускую нацыю ў ХХІ стагоддзі. Па сёння лічацца беларусы Яўген Майсеенка і Георгій Ніскі — рускімі, ураджэнец Віцебска Марк Шагал — грамадзянінам свету, альбо руска-французскім мастаком... Ураджэнцы Беларусі (тагачаснага Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі) Міхаіл Кікоін, Павел Крэмень, Хаім Суцін, Раман Семашкевіч, Леон Бакст, Уладзіслаў Стржэмінскі, Валенцій Ваньковіч, Фердынанд Рушчыц, Сяргей Заранка, Іван Хруцкі, Генрых Вейсенгоф, Іосіф Аляшкевіч, Фадзей Дмахоўскі, Станіслаў Жукоўскі, Януарый Сухадольскі (спіс адных толькі мастакоў — бясконцы) “прыпісаны” гісторыкамі мастацтва на “пастаяннае месца жыхарства” ў іншыя краіны — галоўным чынам, у Расію, Літву, Польшчу, Францыю... “Культура” з першых дзён пісала пра нашых славутых землякоў, чые імёны здабылі славу сусветнаму мастацтву. Літаральна пра кожнага са згаданых вышэй творцаў і пра сотні іншых асоб выходзілі грунтоўныя артыкулы лепшых аўтараў газеты. У гэтым нумары “Культура” працягвае традыцыю, сфарміраваную цягам амаль двух дзесяцігоддзяў, у рубрыцы, прысвечанай вяртанню імёнаў ураджэнцаў Беларусі. Экспазіцыі пра іх жыццё і справы, лічым, мусяць стаць неад’емнай часткай музеяў тых мясцін, адкуль вядуць свае карані нашы славутыя землякі.
Далей
На людным месцы
“Таліца” на “Спеўным Полі”
Народны ансамбль народнай музыкі “Таліца” рыхтуецца ў лютым пацвердзіць сваё званне.
Далей
Планета Каваля
Сёння не кожнаму ўдаецца трапіць у далёкія замежныя краіны, але для мастака Сяргея Каваля такой праблемы не існуе. У гэтым лёгка пераканацца, наведаўшы ягоную выстаўку “На планеце людзей”, што днямі адкрылася ў Светлагорскай мастацкай галерэі імя Пранішнікава.
Далей
“Успамін…” у дзвюх залах
Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адзначыў днямі сваё 30-годдзе. Да гэтай падзеі была прымеркавана юбілейная выстаўка “Успамін пра тое, што было”.
Далей
Экспедыцыя па ідэі
Рэспубліканскі агляд-конкурс абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурнаасветніцкай работы, праведзены Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, наблізіўся да фіналу. Апошнімі свае дасягненні прадставілі метадысты Магілёўшчыны. Зазначым, менавіта гэты рэгіён завяршаў конкурсныя агляды невыпадкова.
Далей
Гістарыёграф
123Чалавек з легенды
На старонках “К” неаднойчы вялася размова пра легендарных людзей, якія ў Вялікую Айчынную, ахвяруючы сваім жыццём, ратавалі родны край. Такім чалавекам быў і Канстанцін Заслонаў. Усяго толькі за тры першыя месяцы падпольнай дзейнасці ў Оршы яго групай было падарвана каля ста нямецкіх цягнікоў, пашкоджаны сотні вагонаў і цыстэрнаў. Кадр з фільма “Канстанцін Заслонаў”. 1949 г.
Далей
Ці адновяць “масты Напалеона”?
Мінулы год для айчынных гісторыкаў прайшоў пад знакам 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Было праведзена шмат канферэнцый, “круглых сталоў”. Акрамя гэтага, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі не абышоў сваёй увагай і святкаванне 70-годдзя Уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Да гэтай даты быў падрыхтаваны і выдадзены сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь зборнік матэрыялаў. Вялікая археалагічная праца зроблена да 600годдзя ўстанаўлення запаведнага рэжыму на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Да 80-годдзя з дня заснавання Інстытута гісторыі быў прымеркаваны Трэці Кангрэс гісторыкаў Беларусі.
Далей
партрэт у інтэр’еры
Балет — на заўтра, каханне — назаўжды.
Звесткі пра ўзнагароджанне медалём Францыска Скарыны салісты балета Ірына і Алег ЯРОМКІНЫ атрымалі ў час гастролей па Паўднёвай Карэі. Паводле шматгадовай традыцыі, туды наша трупа выправілася з незаменным на Каляды “Шчаўкунком”. З 11-ці гастрольных спектакляў, на якія прыходзілася тры склады салістаў, Ірына з Алегам станцавалі пяць — амаль палову. Гэтая пастаноўка, як высветлілася, увогуле адыграла ў іх жыцці лёсавызначальную ролю.
Далей
закон крэатыву: фармат якасці
Попыт — стабільны. Якая прапанова?
Шпацыруючы надвячоркам па Гродне, няўзнак звярнуў увагу на адну з незлічоных старых камяніц — зусім някідкую з выгляду. Ля ўвахода красавалася шыльда: “Гарадскі дом культуры”. Сваім “адкрыццём” я быў, прызнацца, здзіўлены: знешні выгляд установы не надта адпавядае яе пачэснаму статусу. У мястэчку Дом культуры — адзін з самых прыкметных будынкаў. Іншая справа — вялікі горад, насычаны ўсімі прынадамі сучаснай цывілізацыі. Як не згубіцца сярод іх установам культуры? Камандзіроўка ў Гродна, якая прадугледжвала экскурс у будні гарадской культасветработы, была прысвечана пошукам адказу на гэтае пытанне. Зрэшты, па сутнасці, адказ ужо трапна і недвухсэнсоўна сфармуляваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён заключаецца ў адным слове: “якасць”. Яно мае два вымярэнні: творчае і матэрыяльнае. — Творчы складнік гарадской культуры я без ваганняў магу ацаніць на “выдатна”, — гэта меркаванне начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Лойкі. — А вось што да матэрыяльнай базы... Тут аб’ектыўная ацэнка будзе зусім іншай.
Далей
Стрыжань
ПEРАЖЫЦЬ “Галоўную ролю”
Беларуская дакументалістыка знаходзіцца на традыцыйна высокім узроўні. Яшчэ аднім падцвярджэннем гэтаму стаў дыплом і ўключэнне карціны Віталя Любецкага “Галоўная роля” ў спіс дваццаці лепшых стужак года на Трэцім Расійскім адкрытым фестывалі дакументальнага кіно “Артдакфэст”, які праходзіў у снежні ў Маскве. Крыху раней стужка прымала ўдзел у Фестывалі расійскага кіно ў Лондане. Як ні дзіўна, гэты цікавы твор зняты не на “Беларусьфільме” і не на “Белвідэацэнтры” — асноўных вытворцах кінавідэапрадукцыі ў нашай краіне, а на невялічкай студыі сталічнага Свята-Елісавецінскага манастыра. Пра стужку, яе стваральнікаў і перспектыву праваслаўнага кіно на Беларусі вырашыў даведацца карэспандэнт “К” напярэдадні вялікага праваслаўнага свята — Вадохрышча.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |