Свежы нумар
РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС "ЗОРКА ЎЗЫШЛА НАД БЕЛАРУССЮ"
Рэспубліканскі конкурс “Зорка ўзышла над Беларуссю”
Асноўныя правілы Конкурсу, афіцыйныя дакументы, форма заяўкі ўдзельніка.
Далей
Чатыры тысячы першых перамог
Першы этап Рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю” скончыцца праз лічаныя дні, а яго асноўныя вынікі будуць падведзены на пачатку студзеня. Але ўжо сёння можна казаць аб амаль чатырох тысячах удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны! І гэта без уліку канкурсантаў -- навучэнцаў сярэднеспецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва, што, як і пазначана ў Палажэнні аб конкурсе, пачынаюць спаборніцтва адразу з абласнога тура.
Далей
Брэсцкая вобласць
На пачатак каляднага тыдня ў Конкурсе прыняло ўдзел каля 700 таленавітых жыхароў вобласці. З іх у другі этап раённымі журы, у склад якіх уваходзілі прафесіяналы галіны культуры і мастацтва, было адабрана 384 чалавек.
Далей
Віцебская вобласць
964 заяўкі атрымалі раённыя аддзелы культуры ад патэнцыйных удзельнікаў “Зоркі”. З іх на сам Віцебск прыйшлося 85.
Далей
Гомельская вобласць
Раённыя адборачныя туры на Гомельшчыне, у якіх прынялі ўдзел каля 700 чалавек, прайшлі яшчэ да 12 снежня. А 19-га ў Калінкавічах падводзілі вынікі апошняга, трэцяга, занальнага тура.
Далей
Гродзенская вобласць
У Гродзенскай вобласці найбольшая колькасць удзельнікаў была прадстаўлена ў намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Аўтарская песня”. Члены журы адзначылі высокі выканальніцкі ўзровень канкурсантаў-вакалістаў з Бераставіцкага, Мастоўскага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў і самога Гродна.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Магілёўская вобласць
У першым этапе Конкурсу, які прайшоў у Магілёўскай вобласці, прынялі ўдзел 674 чалавекі, у тым ліку індывідуальных канкурсантаў -- 440, і 49 калектываў.
Далей
Мінская вобласць
У сталічным рэгіёне за выняткам удзельнікаў з ССНУ колькасць канкурсантаў не такая і малая: у другі этап прайшло ажно 158 чалавек.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Мастыхін
Родная — розная
Вынікі Года роднай зямлі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вырашыў падвесці творча: гэтымі днямі па ініцыятыве грамадскага аб’яднання ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы праходзіць выстаўка маладых творцаў Дзяніса Іванова і Уладзіміра Сайко “Сыны роднай зямлі”. І такая назва — не проста прывязка: яна сапраўды дакладна адлюстроўвае характар і змест работ маладых творцаў. Азёры і рэкі Беларусі, храмы і помнікі — усё адлюстравана ў творах мастакоў з непадробнай шчырасцю і любоўю.
Далей
“ПАРТРЭТ” ВІЦЕБСКА Ў ДЭТАЛЯХ
У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь экспануецца выстаўка калекцыі твораў Юдэля (Юрыя) Пэна са збору Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Экспазіцыя прысвечана 155-годдзю з дня нараджэння мастака і праводзіцца ў рамках доўгатэрміновага праекта “Культура не мае правінцыі”.
Далей
"К" інфармуе
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Ражджаство Хрыстовае 25 снежня
Дарагія суайчыннікі! Ад усяго сэрца віншую вас з Ражджаством Хрыстовым. Гэтае вялікае свята асвячае жыццё мільёнаў людзей нягаснучым святлом веры, надзеі і любові. У наш няпросты і прагматычны час Ражджаство раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, натхняе на маральнае самаўдасканаленне і самаадданае служэнне бліжняму. Няхай цяперашнія ўрачыстыя і радасныя дні, якія пераліваюцца яркімі агнямі, стануць для вас сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, нададуць упэўненасці ў будучым, падораць цяпло сустрэч і сяброўскіх зносін. Няхай сыдуць у мінулае праблемы і крыўды, а ў вашых дамах і сем’ях запануюць згода і дастатак. Няхай у кожнага прымножацца сілы і натхненне для стваральнай працы на карысць нашай цудоўнай Беларусі. Жадаю вам моцнага здароўя, удачы ва ўсіх справах і выдатнага настрою. Вясёлага Ражджаства, дарагія сябры! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 25 снежня 2009 года
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
ЭКСПРЭС ЗДЗЯЙСНЕННЯЎ ІМЧЫЦЬ У 2010-ы...
Мінае плённы, багаты на падзеі 2009-ы...
Яго здабыткі стануць моцным апірышчам для будучых здзяйсненняў у 2010-м, што набліжаецца, бы імклівы экспрэс.
З надыходам Новага года і Калядамі, шаноўныя сябры!
Далей
Кіно і тэатр
Вам на сёмае неба?
Упершыню з музычнай казкай “Зоркі сёмага неба” я пазнаёмілася некалькі гадоў таму ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Але тады гэта было, можна сказаць, напаўканцэртнае выкананне цудоўных мелодый Уладзіміра Кур’яна, што звязваліся размоўнымі дыялогамі. Дый сам сюжэт (прыгоды Ката Мурмота і Лялькі Элі, якія ідуць выратоўваць зоркі) быў звернуты, найперш, да навагодніх святаў.
Далей
Непрачытаная “Дзюймовачка”
Нягледзячы на тое, што з восені сталічны ТЮГ знаходзіцца на рэканструкцыі і не мае свайго сталага памяшкання, тэатр не перастае радаваць сваіх гледачоў прэм’ернымі спектаклямі і традыцыйнай навагодняй казкай. Сёлета гэта — “Дзюймовачка” паводле знакамітай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
У 2010-м — 100 гадоў
У 2009-м годзе “К” пісала пра гісторыю сталічнай архітэктурнай перліны — касцёла Святых Сымона і Алены, які мінчане і госці горада часта называюць Чырвоным, акурат перад яго 99-й гадавінай (гл. артыкул кінарэжысёра Уладзіміра Арлова ў “К” № 15 за 2009 г.). А на парозе 2010-га, што стане для касцёла юбілейным, і ў дні Свята Божага Нараджэння, калі помнік дойлідства паўстане перад вернікамі ва ўсёй урачыстасці свайго ўбрання, азірнёмся на мінулае стагоддзе, каб пабачыць, якім быў храм у цэнтры сённяшняга Мінска раней.
Далей
Калядоўшчыкі і... кулігаўшчыкі
Сярод святаў, што карысталіся найвялікшай пашанай шляхты ў XVIII ст., вылучаецца зімовы абрадавы цыкл, які па-язычніцку называўся “Калядкі”, “Масленка” і быў непасрэдна звязаны з Ражджаством Хрыстовым, Вадохрышчам, сустрэчай Новага года. Не менш значным і асабліва вясёлым быў і перыяд запустаў, якія пачыналіся пасля каталіцкага свята Трох каралёў і паступова пераходзілі ў тое, што ў народзе называлася Масленкай, а ў еўрапейскіх гараджан і дваран — Карнавалам, традыцыі якога ідуць ад рымскіх сатурналій.
Далей
Экслібрыс з Вялікага княства
Міністэрства культуры, Нацыянальная акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі фонд культуры пасля набыцця нашай рэспублікай суверэнітэту актывізавалі захады па выяўленні і вяртанні вывезеных за межы краіны нацыянальных каштоўнасцей… Сёння такое вяртанне магчымае, найперш, дзякуючы найноўшым камп’ютэрным тэхналогіям. Апошні яскравы прыклад — лічбавы варыянт кнігазбору роду Храптовічаў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Афiцыйна
ПАЛАЖЭННЕ аб парадку правядзення конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка У.С. Караткевічу ў г. Кіеве
ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 17.12.2009 № 206
У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, даных 5 — 6 лістапада 2009 г. па выніках афіцыйнага візіту ва Украіну, ад 11.12.2009 № 33, міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Паўлам Латушкам быў падпісаны загад аб правядзенні конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка У.С.Караткевічу ў г. Кіеве.
Далей
пераднавагодні ракурс “...часу крэатыву”
Мадэль-2010: рэсурс заўтрашніх патрабаванняў
Сённяшняй публікацыяй завяршаем у 2010 годзе рубрыку “Родная зямля: час крэатыву”. У 2010-м матэрыялы аб развіцці рэгіянальнай культуры займеюць новы фармат. Нязменным застанецца ў ёй крэатыў — рэнамэ сённяшняга прафесійнага работніка культуры. Менавіта пра гэта і ішла гаворка за “круглым сталом”, што быў зладжаны ў рэдакцыі “К” напрыканцы 2009 года. І такі “акцэнт” сустрэчы цалкам зразумелы, бо на парадак дня мы вынеслі ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гады і Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007 — 2010 гады. Пагадзіцеся, тэма для ўсебаковага аналізу — больш чым актуальная: 2010ы — апошні год дзеяння абедзвюх праграм, напрацоўкі і праблемы, звязаныя з іх рэалізацыяй, — навідавоку. Дый мэты, задачы, акрэсленыя ў гэтых дакументах, — доўгатэрміновыя, не страцяць надзённасці і надалей, застануцца, неаспрэчна, праграмнымі і для Урада краіны, і для рэгіянальных улад. Адзін з доказаў таму, што Галіновая праграма “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь” атрымае лагічны працяг у Дзяржаўнай праграме развіцця культуры і мастацтва на 2011 — 2015 гады, канцэпцыя якой цяпер распрацоўваецца. У гутарцы за “круглым сталом” прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Святлана КАЗЛОВА, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Эдуард БАГДАНОВІЧ, дырэктар Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Культура і мастацтва”, галоўны рэдактар газеты “Культура” Людміла КРУШЫНСКАЯ, рэдактар аддзела рэгіянальнай культуры “К” Яўген РАГІН і спецкарэспандэнт газеты Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей
да Ёлкі засталося . . .
Як Дзед Мароз чакаў… Дзеда Мароза
“Чараўніцтва слова” адбудзецца ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі 28 снежня. Такую назву мае прадстаўленне для тысяч дзяцей з усёй Беларусі. На святочнай навагодняй прэм’еры чакаюць, па традыцыі, Прэзідэнта краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Аўтарам казкі і рэжысёрам Галоўнай Ёлкі з’яўляецца рэжысёр Улада Арцюкоўская. Ролю Дзеда Мароза выканае Уладзімір Радзівілаў.
Далей
У падарунак — па кватэры!
Як вядома, Дзед Мароз робіць падарункі не толькі маленькім дзецям, але і ўсім тым, хто па-сапраўднаму верыць у цуды. Акурат такім пераднавагоднім падарункам для 268 работнікаў культуры і іхніх сем’яў стаўся новы дом у сталічным мікрараёне “Каменная Горка-1” па вуліцы Нёманская, 42. Тут 22 снежня адбыўся Дзень навасёла.
Далей
навагодні тэлегід
А калі “Ноч у музеі”?
Да расповеду пра навагоднюю праграму Першага канала Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь можна смела далучыць слова “меню” (што, зрэшты, тэлевізійшчыкі і робяць), бо яно прадугледжвае выбар. І сапраўды, кампанія мае магчымасць яго забяспечыць. Бо ў яе арсенале не адзін канал, а — цэлых два.
Далей
“Жывы гук” без кампрамісаў
Упершыню свой адмысловы музычны прадукт сёлета прапануе і “ЛАД”. Паралельна з “Песняй года” будзе ісці іншае музычнае шоу — “Жывы гук”. Як запэўніў карэспандэнта “К” дырэктар Дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Шпітальнікаў, гук будзе і сапраўды стопрацэнтна жывы — нават не кампрамісны “мінус адзін”. Тым артыстам, якія не маюць сваіх музычных саставаў, падыграе супергурт, сфарміраваны з суперпрафесіяналаў спецыяльна для гэтага праекта. Такі фармат для тэлебачання пакуль што нязвыклы.
Далей
На “… Рынгу” — “сіткам”
Шэрагам навагодніх камедый і мюзіклаў адзначыцца святочны эфір "Сталічнага тэлебачання". Як паведамілі "К" у прэс-службе тэлекампаніі, асаблівы, прыўзняты настрой - галоўная мэта ўсіх, хто працаваў над спецыяльнымі праектамі. Сярод апошніх, дарэчы, ёсць і вельмі незвычайныя, якія ўпершыню з'явяцца ў беларускім тэлеэфіры.
Далей
Эфект “Адвечнай песні”
Адной з вызначальных для культурнай прасторы краіны падзей сёлета стала 40-годдзе Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”. Снежань паднёс адразу дзве версіі бачання творчасці калектыву: канцэртную і музейную.
Далей
Мюзікл… вадкага металу
Новы музычны праект тэлеканала сабраў разам не толькі хіты з любімых опер, мюзіклаў і аперэт, але і артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, ньюйоркскага Metropoliten-Opera, опернага тэатра Сан-Францыска, лонданскага Covent Garden, міланскага La Scala, Баварскай дзяржаўнай оперы, Марыінскага тэатра. “У навагодняй праграме — музыка з опер “Севільскі цырульнік”, “Арфей у Пекле”, “Кармэн”, “Чаравічкі”, мюзіклаў “Коткі”, “Прывід оперы”, “Русалачка”, “Шэрбургскія парасоны”, “Поргія і Бес”, “Мая цудоўная лэдзі”, аперэт “Прынцэса цырка”, “Сільва” ды іншых. Мы зрабілі стаўку на славутыя найпрыгажэйшыя мелодыі, якія людзі пазнаюць з першых нот, — распавёў у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту “К” першы намеснік старшыні Праўлення АНТ Сяргей ХОМІЧ.
Далей
міжнародны серпанцін
Бенгальскі тыгр — ні пры чым!
Беларусь — Індыя Паласатыя істоты розных памераў і функцыянальнага прызначэння літаральна запаланілі перадсвяточныя паліцы крамаў. У нашай краіне многія вераць у тое, што наступны год будзе Годам Бенгальскага тыгра.
Далей
Візіт у Луўр
Беларусь — Францыя Днямі па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусі ў Французскай Рэспубліцы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны Уладзімір Пракапцоў нанёс візіт у Парыж прэзідэнту — дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея “Луўр” спадару Анры Луарэту і ў Штаб-кватэру UNESCO. Асноўным пытаннем стала актывізацыя выставачнай дзейнасці паміж Беларуссю і Францыяй.
Далей
Гламур у стылістыцы Рэнесанса…
Беларусь — Італія Італьянскі мастак Эмануэле Вентані вырашыў пашырыць наш кругагляд. 11 снежня ў прасторных холах Дома Масквы адкрылася выстаўка “Імгненні вечнасці”. Творы італьянца з’яўляюцца жывапіснымі версіямі фотаздымкаў беларускі Алены Адамчык. Іх адзіная тэма — адпрыродная прыгажосць нашых суайчынніц.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |