Свежы нумар
Мастыхін
Бамонд: опера, балет
Хто змагаецца з… Вердзі?
Прэм’ера оперы Дж.Вердзі “Трубадур” у нашым Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, якая сталася сумесным беларускагаландскім праектам з удзелам шведска-нямецкіх пастаноўшчыкаў, была названа на прэс-канферэнцыі гістарычнай падзеяй, што стварае новую тэатральную эстэтыку. Ну як пасля такой заявы абмінеш саму з’яву?
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Як абысціся без раённага метадцэнтра?
Самадастатковасць аддзела культуры — гэта не самаізаляцыя, а натуральная здольнасць кожным здзяйсненнем кожнай аддзелаўскай структуры давесці сваю патрэбнасць і кіраўніцтву раёна, і сельскаму спажыўцу культурных паслуг. Калі ўмовы гэтыя захоўваюцца, аддзел дыктуе культасветную палітыку рэгіёна, вядзе рэй у планавым стварэнні станоўчага духоўнага мікраклімату ў райцэнтры і на вёсцы. Дзейнасць аддзела культуры Бешанковіцкага райвыканкама цалкам пацвярджае згаданую аксіёму. Кіраўнік раёна Леанід Пянькоўскі дае самую станоўчую ацэнку рабоце раённых культасветнікаў. Нарматыў забяспечанасці расходаў на культуру (1,7 базавай велічыні: 1,5 — за кошт мясцовага бюджэту; 0,2 — за кошт аказання платных паслуг) м я с ц о в ы я клубнікі, бібл і я т э к а р ы , музейшчыкі, настаўнікі музычных школ і школ мастацтваў, а таксама супрацоўнікі Раённага дома р а м ё с т в а ў штогод з поспехам выконваюць. Няма нараканняў на работу аддзела і ў жыхароў раёна і райцэнтра. Сёлета тут праведзена ўжо амаль тры тысячы культурна-масавых мерапрыемстваў. Іхняя якасць, мяркуючы па маіх двухдзённых апытаннях, цалкам задавальняе гарпасялкоўцаў і сяльчан. Сітуацыя, быццам бы, цалкам бясхмарная, калі б не адно “але”… Якасць культурна-масавых мерапрыемстваў іншым разам не задавальняе саміх… сельскіх работнікаў культуры. Як аказалася, з той простай прычыны, што ў структуры мясцовага аддзела культуры цягам двух апошніх гадоў цалкам адсутнічае такі немалаважны складнік, як раённы метадычны цэнтр.
Далей
"К" інфармуе
“Cапраўдная культурная скарбніца Айчыны”
Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі” з 50-годдзем з дня ўтварэння.
Далей
Вернуты з нябыту
24 кастрычніка адбылася сустрэча кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама, Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікоў нямецкіх грамадскіх аб’яднанняў з роднымі савецкіх вайскоўцаў, што загінулі ў фашысцкім палоне. У 2006 і 2008 гадах аналагічныя мерапрыемствы праходзілі на Магілёўшчыне і Віцебшчыне. Пра абвяшчэнне збору звестак аб загінулых воінах “К” неаднаразова пісала.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Зоркі на небасхіле
Як паведаміў “К” намеснік міністра культуры краіны Віктар Кураш, 28 кастрычніка ў зале калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пад старшынствам міністра культуры Паўла Латушкі адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. На пасяджэнні абмяркоўваліся ход падрыхтоўкі першага этапа конкурсу, праблемныя пытанні арганізацыі наступных яго этапаў, асаблівасці праграмных патрабаванняў па намінацыях, фінансаванні, у тым ліку грашовага заахвочвання пераможцаў конкурсу. Членам аргкамітэта быў прадэманстраваны праект рэкламнага відэароліка пра конкурс.
Далей
“Кіно павінна прыносіць прыбытак”
Стан і развіццё беларускага кінематографа абмяркоўваліся 29 кастрычніка на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімірам Замяталіным.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Да “Лістапада”!
Падрыхтоўка да XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю выйшла на фінішную прамую. У канчатковы спіс будучай праграмы ўвайшло звыш 270 стужак з 52 краін, што сталася безумоўным рэкордам за ўсе часы правядзення кінафоруму. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў аргкамітэт фестывалю.
Далей
Чытач — Газета — Міністэрства
Растлумачце, калі ласка, як правільна афармляць праграмы па дысцыплінах ССНУ? Справа ў тым, што палова праграм ідзе табліцай, палова — суцэльным тэкстам. Дзе можна знайсці метадычныя рэкамендацыі па складанні вучэбна-праграмнай дакументацыі? На пытанне адказвае галоўны спецыяліст упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Людміла МУХА:
Далей
“Калегіум” у калегіуме
30 кастрычніка ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выстаўкі “Калегіум”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Еўрабачанне” плюс… “фольк”
Днямі Германія прымалаўдзельнікаў ХХХ Міжнароднага фестывалю Еўрапейскага вяшчальнага саюза, які з’яўляецца найбуйнейшым аб’яднаннем нацыянальных вяшчальных арганізацый у свеце і заснавальнікам песеннага конкурсу “Еўрабачанне”.
Далей
Гісторыя з працягам у сучаснасці
1 лістапада ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў Дзяржаўнай гісторыкакультурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Амерыка Дыясам Нуньесам паднясе каштоўны падарунак Палацава-паркаваму ансамблю: бронзавы бюст грамадскага і палітычнага дзеяча Венесуэлы, удзельніка вайны за незалежнасць брытанскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, аднаго з арганізатараў Першай Венесуэльскай Рэспублікі (1811— 1812 гг.) Себасцьяна Францыска дэ Міранда-і-Радрыгеса (1750— 1816 гг.).
Далей
Імправізацыя ў традыцыйным
Пашырылася геаграфія Рэспубліканскага дзіцячага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”: у наступным годзе асноўныя турніры будуць адбывацца ў Горках, Гродне, Лагойску і на Лепельшчыне. Пра гэта паведамілі на Рэспубліканскім семінары спецыялістаў па фальклоры абласных, раённых цэнтраў культуры, кіраўнікоў дзіцячых фальклорных калектываў, прымеркаваным да падрыхтоўкі шостага па ліку фестывалю.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Для партрэтнай залы
Чарговае папаўненне калекцыі партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў чакаецца ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе. Гэтым разам у Варшаве на падставе рашэння Беларускапольскай кансультатыўнайкамісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны наша краіна атрымала 48 высакаякасных лічбавых копій карцін з колішніх збораў роду.
Далей
Эфект у імклівы час
29 кастрычніка прайшоў традыцыйны выязны семінар дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам ён быў прысвечаны практыцы прымянення заканадаўства аб аховегісторыка-культурнай спадчыны.
Далей
Соцыум
А дзе Нёман? І “Наднёман”
Выкарыстоўваць старыя сядзібы як натурную пляцоўкудля кіназдымак апошнім часам стала модна. Але ёсць мясціны, якія самі здатныя натхніць сцэнарыста на захапляльны сюжэт. Напрыклад, зацішны куток Уздзеншчыны, дзе тры ракі сплятаюцца ў адну: Нёман. Калісьці там жыў “дзіўны пан”. Ён суткамі не выходзіў з сутарэнняў свайго палаца, ставячы вопыты, сэнс якіх тады быў уцямны толькі лепшым розумам чалавецтва. Тапонім “Наднёман” ведалі, не раўнуючы, ва ўсім свеце — ён часта сустракаўся на старонках навуковых часопісаў. Навакольныя сяляне некалькі разоў усчынялі бунт: яны падазравалі пана ў сувязях з нячыстай сілай. Хаця насамрэч Якуба НаркевічаЁдку цікавіла выключна сіла электрычнасці і яе ўздзеянне на жыццё раслін і чалавечы арганізм. Тады ў маёнтку была адна з лепшых у Еўропе метэастанцый, начыненая самым “прасунутым” абсталяваннем лабараторыя, фешэнебельны санаторый, дзе выкарыстоўвалася не толькі запазычанае ў Башкірыі кумысалячэнне, але і электратэрапія. Шаноўных гасцей сядзібы сустракаў аркестр, якім кіраваў сам гаспадар: ён меў таксама і музычны талент. У аранжарэі раслі незлічоныя кветкі экзатычных відаў… Фінал гэтай вельмі кінематаграфічнай гісторыі пакуль што сумны. Сёння Наднёман — маленькая закінутая вёсачка пасярод паплавоў. У напамінак пра былыя часы засталіся адно руіны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Пашпарт...”для святла
Уявіце сабе глядзельную залу, якая ўзрываецца апладысментамі яшчэ да таго, як падымецца заслона. Святло і візуальныя спецэфекты захапілі наведвальнікаў не менш, чым ігра акцёраў, дэкарацыі і рэжысура. Так адбылося пад час спектакля ў адным з мінскіх тэатраў. Ды ўсё ж прыклад той — адзін з рэдкіх момантаў, калі працу мастака па асвятленні заўважаюць і ацэньваюць. Часцяком, нягледзячы на яе натуральную заўважнасць, такія спецыялісты застаюцца “за кулісамі” прадстаўлення. Дакладна вызначыць іх пасаду ў штатным раскладзе, як сведчыць практыка, складана. Разабрацца ў абавязках, умовах працы, магчымасцях развіцця і праблемах усіх работнікаў устаноў культуры, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з асвятленнем, даў нагоду Рэспубліканскі семінар “Патрабаванні да арганізацыі работы мастакоў па асвятленні”. Яго арганізаваў у сталіцы Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Гістарыёграф
Дзіды князевай дружыны
Як ні дзіўна, але музейныя фонды Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь папаўняюцца не толькі за кошт набыцця каштоўных прадметаў альбо падарункаў ад неабыякавых аматараў мінуўшчыны, але і ад уласнай археалагічнай дзейнасці.
Далей
Музей пачынаўся з… рыдлёўкі
Хто можа быць тым прыкладам для студэнтаў, якія сёння вывучаюць гісторыю культуры нашай краіны? Адказ на гэтае пытанне знайшлі на кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў: гэтае імя, а дакладней — імёны братоў Тышкевічаў — Яўстафія і Канстанціна.
Далей
Міцкевіч пэндзля Дэлакруа…
Малая радзіма... У кожнага яна ёсць і ў кожнага яна — свая. Ніяк не адмовіш і энергетыку таго ці іншага рэгіёна, назапашаную стагоддзямі.
Далей
Куфар-радца
Свята чаю і мёду
Сёння мы друкуем сцэнарый “Свята чаю і мёду”, створаны ў аддзеле культурна-дасугавай дзейнасці Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Распрацоўка гэтая падалася яркай, нешараговай, запамінальнай. Сёлета Свята чаю і мёду было праведзена ў Сілічах з удзелам мастацкіх калектываў Мінскай вобласці, сабрала вялікую ды ўдзячную аўдыторыю. Свята аказалася не проста займальнае, але і карыснае: яно прапагандуе здаровы лад жыцця. Яго з поспехам можна ладзіць у любым рэгіёне Беларусі, дапаўняючы дзею мясцовай фактурай, узбагачаючы ўласнымі фальклорна-мастацкімі магчымасцямі…
Далей
Жылабыла Ёлачка
Наперадзе яшчэ адзін, апошні, восеньскі месяц, а мы раім нашым чытачам падумаць і пра надыходзячыя навагоднія святы. У гэтым выпуску “Куфра-радцы” прапануем п’есу “Жыла-была Ёлачка” драматурга Васіля Ткачова. Думаецца, яна, аздобленая вершамі паэта Уладзіміра Мазго, прыйдзецца даспадобы многім аматарскім і школьным тэатральным калектывам, якія лічаць, што лепшы навагодні падарунак — гэта цікавы, вясёлы і яркі спектакль. Дарэчы, да вершаваных радкоў прапануем вам напісаць музыку. У такім выпадку рэпертуар вашага калектыву папоўніцца не проста дзіцячым спектаклем, а музычнай казкай.
Далей
Аўцюкоўскія жарты? Сапраўды… смеху варты!
Работнікі сельскіх устаноў культуры ўсё часцей просяць уключаць у змест “Куфра-радцы” гумарыстычныя мініяцюры. Просьба зразумелая: і ў клубах, і ў бібліятэках дзейнічае нямала самадзейных тэатраў. Задаволіць гэтую просьбу газеце дапамог пісьменнік Уладзімір Ліпскі і зборнік “Аўцюкоўскія шуры-муры”, выдадзены летась. Аўтар — старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь — з задавальненнем пагадзіўся дапамагчы сельскім культасветнікам. Маўляў, сакавіты аўцюкоўскі жарт будзе прыдатным для любога масавага мерапрыемства. Дарэчы, жыхары гэтай вёскі звяртаюцца адзін да аднаго не іначай як “каласок” і “калінка”. А загадчык кафедры рэжысуры абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў і рэжысёр Усебеларускага фестывалю народнага гумару Пётр Гуд рэкамендуе работнікам культуры выкарыстоўваць гэтыя мініяцюры на святах гумару, зборных і тэматычных канцэртах (у якасці фрагментаў канферансу), у гульнёвых сюжэтна-забаўляльных праграмах; паасобку і разам, надаўшы жартам агульную сюжэтную лінію (а дзея можа адбывацца на сцэне, вуліцы, вясковай плошчы)… Карацей, прастора для вашай творчай фантазіі— самая неабсяжная.
Далей
Еўрапейскi кантэкст
Культурны цэнтр і беластоцкая “АВВА”
24 кастрычніка ў Беластоку вялікім гала-канцэртам завяршыўся XVI Агульнапольскі фестываль беларускай песні. Каля трох тысяч гледачоў, якія сабраліся ў зале спартыўнага комплексу “Влукняж”, віталі 22 музычныя калектывы — пераможцаў рэгіянальных адборачных этапаў. Сапраўдным святам стаў удзел у канцэрце артыстаў з Рэспублікі Беларусь: Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, а таксама маладых спевакоў Алены Ланской і Івана Буслая. На мерапрыемстве прысутнічала прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале з міністрам культуры Паўлам Латушкам. Карэспандэнт “Культуры” пабываў на свяце і паспрабаваў высветліць, чым жа жыве беларуская меншасць у Польшчы.
Далей
“Тоесныя ва ўсіх пакаленнях”
У час камандзіроўкі наш карэспандэнт сустрэўся з кіраўніком Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янам СЫЧЭЎСКІМ, каб пагутарыць аб сучасным стане супрацоўніцтва паміж Беларуссю і нашымі землякамі ў Польшчы.
Далей
Акцэнты і акцэнтуацыя
Стажыроўкі студэнтаў-філолагаў з блізкага і далёкага замежжа ў нашай краіне сваім вынікам мусяць мець не толькі авалоданне азамі мовы, але і перадачу праз яе духоўнага набытку нашай краіны — з’яў культуры і мастацтва ў іх гістарычным развіцці, — адметнага іміджа Беларусі ў свеце. Менавіта гэтая тэма і зацікавіла карэспандэнта “К”, калі ў рэдакцыю патэлефанавалі з філалагічнага факультэта БДУ і запрасілі сустрэцца з групай сербскіх стажораў — будучых навукоўцаў і настаўнікаў. Пра іх культурныя ўражанні ад Беларусі, рэпрэзентацыю імі сваёй нацыянальнай своеасаблівасці і ўспрыняцце нашай гутарым са студэнтамі Бялградскага універсітэта Анай Груіч, Наташай Нікаліч, Іванай Мрджа, Аліверай Праліцай, Аляксандрай Джукіч і Ураашам Джорджавічам.
Далей
Мы — беларусы...
З вялікім поспехам прайшлі ў Беластоку гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. Не меншы поспех мелі і артысты з Пінска, якія прывозілі на Падляшша неўміручую “Пінскую шляхту” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Далей
Крок да перамогi
“Я пазнаю тых байцоў…”
У дні фашысцкай акупацыі стогадовы (унікальны ў гісторыі выпадак!) палескі селянін Васіль Ісакавіч Талаш быў у партызанскіх шэрагах. Сапраўды, у яго характары праявіліся лепшыя нацыянальныя рысы нашага народа: духоўная і фізічная сіла, энергія, няскоранасць. Пра гэта сведчаць не толькі яго расказы, але і архіўныя дакументы. Яшчэ адна нагода, каб сёння згадаць імя слыннага змагара, — чарговыя ўгодкі з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, якія прыпадаюць на 3 лістапада. Імя пісьменніка пасля напісання ім аповесці “Дрыгва”, што прысвечана Дзеду Талашу, цесна пераплялося з асобай знакамітага партызана.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Чырвоная кашуля” авангарда “па-глебаўску”
80-годдзе з дня нараджэння народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі знакамітага кампазітара Яўгена Глебава стала штуршком для цэлай чарады вечароў яго музыкі. І для ўспамінаў пра майстра — а яны папраўдзе могуць быць бясконцымі, не вычарпальнымі ў адной кніжцы, нядаўна падрыхтаванай удавой кампазітара. У верасні Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прымеркаваў
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |