Свежы нумар
У нумар!
“Вяршыні без асновы не бывае, як і кроны без каранёў...”
Дзень пісьменства штогод змяняе не толькі сваю сталіцу. Творчую эвалюцыю спазнае таксама і праграма свята. Якія інавацыі чакаюць яго гасцей сёлета? І якое значэнне мае Дзень пісьменства для жыцця краіны ў цэлым? Такім быў тэматычны дыяпазон “перадсвяточнай” гутаркі карэспандэнта “К” з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам РУСАКЕВІЧАМ.
Далей
"К" інфармуе
Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Прыміце маё сардэчнае віншаванне з Днём беларускага пісьменства.
За час свайго існавання гэта свята стала адметнай з’явай культурнага жыцця краіны, сімвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей.
Беларускае пісьмовае слова пачыналася ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, набірала сілу ў друкаваных кнігах Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Сімяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа, іншых выдатных літаратараў Беларусі.
Сёлета ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства гасцінна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадвала нямала слынных асветнікаў і дзеячаў культуры. З гэтай зямлёй непарыўна звязана імя Францішка Багушэвіча — нашага вялікага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокіх ідэалаў сацыяльнай справядлівасці, годнасці простага чалавека.
Шчыра жадаю ўсім арганізатарам і гасцям свята жыццёвага аптымізму, шчасця, дабрабыту і творчага плёну.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
“...Каб не змяншалася моц Духа ў культуры”
Першы візіт у н а ш у краіну Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла чакаецца напрыканцы месяца. Да гэтай падзеі Беларуская Праваслаўная Царква рыхтуе шэраг мерапрыемстваў, што дазволяць падрабязна пазнаёміць госця з духоўнай і культурнай спадчынай краіны. У тым ліку, як стала вядома карэспандэнту “К”, чакаецца, што пад час рабочай паездкі Патрыярх Кірыл наведае калыску айчыннага асветніцтва — старажытны Полацк, які з’яўляецца, да таго ж, першай сталіцай Дзён беларускага пісьменства.
Далей
Белка з гарадскога герба
Повязь часоў не перарываецца... Знакамітая школа д р э с і р о ў к і мядзведзяў, што засталася ў гісторыі як “Смаргонская акадэмія”, асаблівага росквіту д а с я г н у л а пры Каралю Станіславе Радзівіле (Пане Каханку). Кіраваў школай барон літоўскіх цыганоў Ян Марцінкевіч. Сучасны ж “універсітэт для звяроў” каторы ўжо год узначальвае прараб Смаргонскага будаўнічага трэста № 41 Яўген Каспяровіч. І гэта не адзінае адрозненне паміж “установамі” XVII і XXI стст.
Далей
V.I.P.
“Класіка вабіць самім сваім словам”
Драматургія — асобная частка нацыянальнай літаратуры. Прычым тая частка, якой беларусы могуць ганарыцца па праве, бо п’есы нашых аўтараў, без перабольшвання, скарылі сцэны ўсіх кантынентаў. Напярэдадні Дня пісьменства “Культура” вырашыла высветліць, якая драматургія найбольш запатрабавана ў сучасным тэатры, у аднаго з самых вядомых рэжысёраў — Мікалая ПІНІГІНА. А заадно — распытаць у яго пра першыя месяцы працы на пасадзе мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Гістарыёграф
Выспа Крэўскага замка
Крэўскі — адзін з ранніх мураваных замкаў на Беларусі, які, на думку некаторых навукоўцаў, мог быць узведзены на мяжы ХІІІ — ХІV стст. па загадзе князя Гедыміна. Замак узводзіўся з валуннага каменя і вялікапамернай цэглы. Сёння цяжка ўявіць тое, што цагліны важылі 7 — 8 кілаграмаў! Праца была настолькі цяжкай, што сярод мясцовага люду і па сёння жыве выслоўе: “Каб табе ўсё жыццё на гэты замак каменне цягаць!”.
Далей
Вызвалены за шэсць гадзін
Смаргоншчына ў гады Першай сусветнай вайны знаходзілася ў эпіцэнтры баявых дзеянняў, у выніку чаго сам горад быў практычназнішчаны, а жыхары Смаргоні сталі бежанцамі. Праз колькі дзесяцігоддзяў жахі другой вайны — Вялікай Айчыннай — таксама не абышлі гэтую мясцовасць.
Далей
Увага да Міра
2 верасня ў Мірскім замку адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыкакультурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Яго тэма — ход рэстаўрацыі аднаго з самых знакавых узораў беларускага дойлідства.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Суботнія сустрэчы
“Дзе расцеш душой”
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Пётр ЮЖЫК таксама з’яўляецца ўраджэнцам Смаргонскай зямлі. Пятру Уладзіміравічу неаднойчы давялося спрычыніцца да правядзення Дзён беларускага пісьменства. І вось цяпер гэтае свята духоўнасці і культуры завітае на яго родную Смаргоншчыну. Дарэчы, балаціраваўся Пётр Южык ад Полацка — першай сталіцы свята і калыскі нашай духоўнасці.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Колькі ж у небе зор?
Вышэйшай узнагародай на Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі” краін — удзельніц СНД у Маскве адзначылі выдавецтва “Мастацкая літаратура” за кнігу “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны”.
Далей
Майстэрня
След у след за… Багушэвічам
Як вядома, адным з галоўных мерапрыемстваў на Дні беларускага пісьменства ў Смаргоні стане адкрыццё помніка класіку беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. А дзе ж выраблялі гэты твор манументалістыкі, хто кіраваў гэтай работай, калі і ў каго ўзнікла задума стварыць знакавую для Беларусі скульптуру?
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Як “вылечыць” старыя муры?*
Дзякуючы Дабрачыннаму фонду “Любчанскі замак” вось ужо сёмы год кожны ахвотны можа ўпісаць новую старонку ў гісторыю унікальнага помніка нашай спадчыны. Упісаць літаральна ўласнай рукой, узброенай будаўнічым інструментам. Замак адраджаецца высілкамі грамадскасці, і прафесійныя будаўнікі ў гэтых рэстаўрацыйных работах бадай не задзейнічаны.
Далей
Унёсак землякоў
Падручнік складалі... Студэнты
Першымі ў краіне супрацоўнікі выдавецтва “Вышэйшая школа” пачалі друкаваць падручнікі і рабочыя сшыткі па кітайскай мове.
Далей
“Галасы...” як скарб
На Міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі-2009” выданне “Галасы зніклых вёсак”, падрыхтаванае выдавецкім домам “Беларуская навука”, атрымала дыплом першай ступені ў намінацыі “Мая радзіма”. А на беларускім конкурсе гэтая ж кніга перамагла ў намінацыі “Скарбы Радзімы”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Восеньская туга Агінскага
Ёсць на Смаргоншчыне вёска Вётхава, дзе нарадзіўся чалавек, якім цяпер ганарацца на яго малой радзіме. Гэта Арсен ЛІС, вядомы беларускі фалькларыст, літаратуразнаўца і краязнаўца. Доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай Прэміі Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі — Арсена Сяргеевіча не патрэбна прадстаўляць шырокай публіцы. Пра Смаргоншчыну, гэты адметны беларускі край, пра арыгінальныя жніўныя песні на сваёй малой радзіме, пра Дзень беларускага пісьменства напярэдадні свята карэспандэнт “К” пагутарыў з навукоўцам.
Далей
У кантэксце мовы
Вяртанне “Палескай хронікі”
Багатая літаратурная спадчына дала беларускаму экрану шэраг яскравых экранізацый. Безумоўна, адной з самых паспяховых стала тэлевізійная эпапея Віктара Турава “Людзі на балоце” паводле знакамітай палескай трылогіі Івана Мележа. Праз чвэрць стагоддзя пасля выхаду стужкі на экраны вучань Турава — рэжысёр Аляксандр АНІСІМАЎ стварыў хранікальна-дакументальную стужку пра класіка нацыянальнай літаратуры, на чыёй малой радзіме, дарэчы, пройдзе наступны Дзень беларускага пісьменства, і яго эпахальны твор.
Далей
Прамень адзінства і любові
У шаснаццаты раз праходзіць Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя з нязгаснай лампадай, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. За ўсе гады ў праекце паўдзельнічала каля 200 чалавек: пісьменнікаў, навукоўцаў, журналістаў, святароў, настаўнікаў, медыкаў, артыстаў — людзей, неабыякавых да духоўнай культуры Беларусі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Усур’ёз і надоўга
Стала ўжо добрай традыцыяй, што на Дні пісьменства прэміямі адзначаюцца лепшыя літаратурныя творы розных жанраў, вызначаныя ў выніку рэспубліканскага конкурсу. Сёлета адным са шчаслівых уладальнікаў прыза “Залаты Купідон” стаў паэт Андрэй СКАРЫНКІН — за цыклы песень “Святарусія”, “Плач жураўлёў” і іншыя творы. Дарэчы, многія з песень, адзначаных журы, увайшлі ў трэці песенны альбом паэта “Эхо блаженства”, які выходзіць днямі.
Далей
Мастацтва атласаў
“Вялікі гістарычны Атлас Беларусі” выдання РУП “Белкартаграфія” прызнаны сёлета “Лепшым навуковым выданнем” на конкурсе “Мастацтва кнігі”. Аб тым, што цікавага знойдзе чытач у гэтым Атласе, аб планах РУП “Белкартаграфія” карэспандэнт “К” пагутарыў з намеснікам дырэктара Інай ШЛЫК.
Далей
Архіў
Зборы Паўночных Афінаў
Усім вядома, што Залессе пад Смаргонню — родавы маёнтак Агінскіх. Але якія творы былі напісаны менавіта тут Міхалам Клеафасам, адным з самых знакамітых прадстаўнікоў роду, да нядаўняга часу было незразумела: далёка не заўсёды іх выданні пазначаліся дакладнымі датамі. Але гісторыя, бывае, прыадкрывае свае таямніцы — дзякуючы новым даследаванням.
Далей
“маёй рукой ...”
“…І сёння я ўначы цябе ўспомніў…”
Як пісьменніка белы аркуш… Мусіць, такой жа загадкавай сілай прыцягнення музыканта палоніць ліст нотнай паперы. Выпісаць душу сваю словам і гукам, якія “свет яшчэ паўторыць, як паўтараў ужо не раз”. Перад чытачамі “К” — старонкі беларускай паэзіі вачыма заснавальніка і лідэра легендарных “Песняроў” Уладзіміра Мулявіна. З’яве і напрамку айчыннай музыкі 1 верасня споўнілася 40 гадоў. У інтэрпрэтацыі Мулявіна вершы сапраўды ўскрылялі “запушчанай на волю птушкай” песні. А колькі засталося “неоконченного...”, паводле вызначэння Уладзіміра Маякоўскага, таксама ўвасобленага ў музычным спектаклі “песняром”, ва ўмоўным ладзе, з дадаткам “калі б”…
Далей
Музейнае сховішча
“...Вучыся і будзь добрай”
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь знаходзіцца нямала экспанатаў і прадметаў, якія маюць дачыненне да гісторыі Смаргоншчыны. Сярод іх — і сямейны фотаальбом Францішка Багушэвіча. Перадаў рарытэт у сталіцу Ашмянскі раённы краязнаўчы музей. А “хто ёсць хто” на здымках вызначылі ў свой час унучка паэта Стэфанія Тамашэўская і доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |