Свежы нумар
фестывальныя пялёсткі
НА СКРЫЖАВАННІ ГАЛАСОЎТРЭКАЎШЛЯХОЎ
Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2009” завяршыўся. Перамаглі, як і на некалькіх ранейшых фестывалях “Славянскі базар у Віцебску”, беларусы. Гамяльчанін Дзмітрый Даніленка, які выступаў ад Расіі, дзе жыве, вучыцца і працуе, заваяваў Гран-пры. Яго зямляк, сябра і ў чымсьці “аднакласнік” Андрэй Коласаў (абодва вучыліся ў класе аднаго педагога — маці Андрэя) атрымаў Другую прэмію і Прыз імя У.Мулявіна. Конкурс упершыню трансліравалі замежныя тэлекампаніі, а не толькі Першы нацыянальны. Здавалася б, што яшчэ трэба? Роздум. Над поспехам і не толькі.
Далей
Ад прывітання да развітання
Адгучалі апошнія акорды XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, апошнія выбухі святочных феерверкаў. Для цэласнага асэнсавання фестывалю спатрэбіцца некаторы час, але ўжо сёння можна адзначыць найбольш знакавыя падзеі цяперашняга форуму. 33 краіны, 5,5 тысяч удзельнікаў, 600 прадстаўнікоў СМІ з 11 краін свету, каля 80 мерапрыемстваў, 21 з іх — у Летнім амфітэатры. За гэтай сціслай статыстыкай — цэлае мора эмоцый, адкрыццяў, сустрэч. А над усім — гучанне віцебскіх званоў. Пры ўсіх мірскіх клопатах і дбанні аб павышэнні грашовых фестывальных прыбыткаў (а сёлета фестываль дасягнуў планкі ў 60 працэнтаў самаакупнасці) горад мэтанакіравана адраджае сваю багатую шматканфесійную духоўную ауру.
Далей
“Дзякуй за 12 балаў!”
“Зорныя гадзіны” на “Славянскім базары ў Віцебску” дораць артыстам магчымасць пагутарыць адразу з усёй акрэдытаванай на фестываль прэсай, а журналістам — убачыць “зорак”, так бы мовіць, на “камернай сцэне”. Бо іх прэс-канферэнцыі — гэта часта тыя ж сцэнічныя выступленні, толькі крыху ў іншым жанры. Дарэчы, ураджэнцаў нашай краіны сярод іх аказалася нямала. Для некаторыя з гасцей “Славянскага базару ў Віцебску” прыязджаць да нас як дадому ўвайшло ў традыцыю, а іншыя, падобна на тое, такое правіла толькі назапашваюць.
Далей
Фестываль + ноўтбук...
Са сваіх беларускіх сувязей пачаў размову на “Зорнай гадзіне” знакаміты паэт-”шасцідзесятнік” Яўген ЕЎТУШЭНКА.
Далей
Мастыхін
Шыкоўны падарунак Віцебску
Першая знакавая падзея ”Славянскага базару” адбылася ў мастацкім музеі фестывальнага горада: Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД падарыў Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею, філіялам якога з’яўляецца мастацкі, лічбавыя копіі шасці карцін Іллі Рэпіна, арыгіналы якіх знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве і Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу.
Далей
Скульптура і карункі
У наш час разнастайнасць можна заўважыць не толькі ў форме выражэння зместу, але і ў форме арганізацыі выстаўкі. Побач з традыцыйнымі калектыўнымі і аўтарскімі выстаўкамі ўсё часцей у сталічных музеях сустракаюцца дыялагічныя экспазіцыі. Больш за ўсіх да такой формы звяртаюцца ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Варта ўспомніць хаця б выстаўку работ маладых мастакоў Ігара Клуйшы і Ігара Назарэнкі “3 вокі” ці сумесную выстаўку Віктара Ціханава і Сяргея Шылы “ПроУдовольствие”. Уступаючы ў дыялог, мастакі прадстаўляюць два розныя погляды на адну праблему, розныя спосабы вырашэння пэўнай задачы, ствараючы тым самым своеасаблівую палеміку. У той жа час, творы двух мастакоў могуць прадстаўляць думкі аднаго кшталту, але з розным падыходам да формы выражэння, выкарыстаннем розных відаў выяўленчага мастацтва.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Зіма пасярэдзіне лета
Выстаўка “Зімовыя сюжэты”, якая адкрылася ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва, прадстаўляе серыю акварэльных пейзажаў мінскага мастака Уладзіміра Гераўкера.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Колькі вострых вуглоў у кадравага трохкутніка?
Што патрэбна для таго, каб малады спецыяліст змог замацавацца на сваім першым працоўным месцы? Якія фактары і “зоркі” мусяць сысціся ў адно, каб сустрэча гэтая сталася не толькі прыемнай, але ўзаемна карыснай і плённай? Здавалася б, складнікі гэтыя ляжаць на паверхні, у межах амаль класічнага “трохкутніка”, і не гаворыць пра іх хіба толькі абыякавы: цікавая творчая работа, годная заработная плата і жыллё. Але ж ці заўсёды гэтая трыяда з д о л ь н а я з а б я с п е чыць той вынік, на які разлічв а ю ц ь мясцовыя ўлады, запрашаючы да сябе па размеркаванні маладых спецыялістаў? Пра гэта думалася па дарозе на Лагойшчыну. Рэгіён выклікаў інтарэс нашай рубрыкі акурат з прычыны кадравых праблем. Перспектыўны раён, які актыўна і дынамічна развіваецца, сучасная буйная турыстычная зона, што прыцягвае інтарэс не толькі беларусаў, але і замежнікаў, непасрэдная блізкасць да сталіцы — здавалася б, што яшчэ патрэбна маладому амбіцыйнаму культработніку для таго, каб з першых жа крокаў у прафесіі трывала стаць на ногі і, разам з тым, мець магчымасць для плённай рэалізацыі ўласных творчых планаў ды памкненняў? Аднак на паверку аказалася, што ўсе гэтыя “плюсы” так і не змаглі самі па сабе забяспечыць сетцы ўстаноў культуры Лагойскага раёна трывалага прытоку ініцыятыўных маладых спецыялістаў.
Далей
"К" інфармуе
Для павышэння эфектыўнасці і якасці
Кіраўнік дзяржавы ўнёс змяненні ў склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 ліпеня.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Без агульных фраз
У Мемарыяльнай зале Дома літаратара адбылася знакавая падзея: першае пасяджэнне Грамадскага савета па маральнасці. Яго заснавальнікамі выступілі Беларуская Праваслаўная Царква і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Удзел у форуме прымалі таксама прадстаўнікі іншых найбольш уплывовых у нашай краіне канфесій і рэлігій, а таксама вядомыя дзеячы палітыкі, культуры, адукацыі, спорту.
Далей
Свет пра фальклор
З 13 па 18 ліпеня Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіцца Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сусветная фальклорная спадчына: мінулае, сучаснае, перспектыўныя накірункі даследавання”.
Далей
Універсітэцкі фармат “...Акадэміі”
Можна шмат казаць пра перспектывы захавання і папулярызацыі нашай спадчыны, разнастайныя пагадненні і законы ў гэтай сферы, аднак, у першую чаргу, неабходна бачыць плён іх рэалізацыі. Важным крокам у гэтым стаўся унікальны міжнародны праект “Нясвіжская акадэмія”, які цягам 15 гадоў рэалізуецца ў нашай краіне пры падтрымцы Міністэрства культуры. Яго тэма сёлета — ахова і выкарыстанне гісторыка-культурных аб’ектаў і ансамбляў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Савет для каардынацыі
Пра падтрымку беларускіх дыяспар за мяжой ішла гаворка пад час прэс-канферэнцыі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леаніда Гулякі, што адбылася напярэдадні V З’езда беларусаў свету.
Далей
Музей пераедзе ў Зембін
У № 19 “К” за 2009 г. пад рубрыкай “Родная зямля: час крэатыву” быў змешчаны артыкул “Як захаваць музей народнай славы ў Іканах?”. Гаворка ў ім вялася пра дзейнасць знакавай для Барысаўскага раёна ўстановы культуры — Іканскага музея народнай славы, узнімаліся пытанні аб размяшчэнні музея ў іншым будынку. Публікацыя была накіравана на рэагаванне. Вось што адказаў начальнік упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Акушэвіч:
Далей
Рэпін у срэбры
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне срэбную памятную манету “І.Рэпін”, якая выпушчана ў рамках Міжнароднай манетнай праграмы “Мастакі свету”, наміналам 20 рублёў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Прэміі прысуджаны найлепшым!
Напрыканцы чэрвеня Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі 2009 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды.
Далей
У “...Люстры” — права
Грамадства практычна кожнай краіны ў сваёй дзейнасці арыентуецца найперш на дзяржаўную Канстытуцыю. У часы Сярэднявечча аналагічную ролю адыгрывалі іншыя дакументы, у прыватнасці, магдэбургскае права. Так, Мінску гэты прывілей быў нададзены 510 гадоў таму.
Далей
“Дэбют” — на “Сузор’і”
Маладая беларуская актрыса Паліна Сыркіна адзначана дыпломам грамадскага журы “За лепшы жаночы дэбют” на XVII Міжнародным фестывалі акцёраў кіно “Сузор’е”, які праходзіў у расійскай Цвяры. Такую адзнаку беларуска атрымала за працу ў нядаўняй прэм’еры Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” — драме “Кадэт” Віталя Дудзіна.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
З “Пінскай шляхтай”
Учора з вялікім поспехам завяршыліся гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Пінску. Як зазначыў мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін, купалаўцы не маглі не наведаць са спектаклямі сталіцу беларускага Палесся — “радзіму” знакамітай “Пінскай шляхты” В.І. ДунінаМарцінкевіча.
Далей
Соцыум
“Музейнае заданне” Лідскага кастэля
Будаўніцтва перліны беларускага сярэднявечнага дойлідства — Лідскага замка — распачалося ў 1323 годзе па загадзе вялікага князя літоўскага Гедыміна. Магутная фартэцыя павінна была супрацьстаяць нападам крыжакоў, а месцілася яна ў балоцістым краі, там, дзе рэчка Каменка ўпадае ў раку Лідзею — на створаным з пяску і гравію штучным востраве. Пабудаваны абарончы замак-кастэль меў чатыры сцяны, дзве вежы. Самая вялікая сцяна павернута на поўнач — адтуль ішла пагроза, — а перад ёй знаходзіўся глыбокі роў, запоўнены вадой... Задача сучасных дойлідаў увогуле, як лічыць галоўны архітэктар і навуковы кіраўнік праекта рэстаўрацыі гэтага помніка, архітэктар інстытута “Мінскпраект” Наталля БАРАНЕЦ, — аднавіць колішнія славутасці на роднай зямлі. Адной з “першых ластавак”, разам з Нясвіжскім і Мірскім замкамі, станецца Лідскі кастэль. Пры гэтым велічная пабудова павінна ўвабраць у сябе і функцыянальнасць ХХІ стагоддзя.
Далей
На людным месцы
Быў у Маладзечне баль...
10 — 11 ліпеня ў Маладзечне прайшлі Дні польскай культуры Мінскай вобласці. Свята сталася ўжо традыцыйным: яно праводзіцца чацвёрты раз.
Далей
Пройдзем пад “...Вясёлкай”?!
Здаўна людзі кажуць, што калі здолееш прайсці пад вясёлкай — здзейсняцца твае мары і будзеш шчаслівы…
Далей
Землякі па ўсім свеце
Сёння беларуская дыяспара — гэта некалькі мільёнаў чалавек, што жывуць у розных краінах і на розных кантынентах. Нягледзячы на абставіны, нашы суайчыннікі за мяжой не губляюць сувязей з Радзімай, захоўваюць духоўныя каштоўнасці свайго народа. І прыкладам гэтаму — шматлікія імпрэзы, канцэрты, выстаўкі, што ладзяцца аб’яднаннямі беларусаў замежжа.
Далей
Спявай, як Штык!
“Шо посіеш, то пожнэш...” Так кажуць у вёсцы Дзівін, што на Кобрыншчыне. А сеюць тут, у тым ліку і на ніве культуры, выключна добра.
Далей
Гістарыёграф
“ВЯЛЕБНЫ КСЁНДЗ”
Падцягнуты, ветлівы, заўсёды некуды спяшаецца. Клопатаў у яго столькі, што адзін-два штодня, праз недахоп часу, застаюцца незавершанымі, але ён абавязкова давядзе справу да канца заўтра. І гэтак — усё жыццё. Ён — святар, пастаноўшчык рэлігійных урачыстасцей, грамадскі дзеяч, паэт, перакладчык, асветнік, тэолаг, прамоўца, абаяльны чалавек і нават... акцёр. У многіх краінах свету стаў для тамтэйшых беларусаў “тварам” сталічнага Чырвонага касцела. Як жа звяртацца да ксёндза-магістра Уладзіслава Завальнюка, якому днямі споўнілася шэсцьдзесят гадоў? А так, як ён, кансультант па касцёльных справах 33-серыйнай меладрамы “Пракляты ўтульны дом”, вучыў звяртацца адзін да аднаго акцёраў, што выконвалі ролі каталіцкіх святароў.
Далей
І маёнткі, і млыны
30 чэрвеня адкрыўся Мемарыял “Памяці былых вёсак” непадалёк ад Снежкава Вілейскага раёна. Усяго такіх населеных пунктаў у гэтым рэгіёне Міншчыны — 253.
Далей
Два храмы Скарыны
Ініцыялы з выданняў Ф.Скарыны з’яўляюцца своеасаблівай маленькай энцыклапедыяй сімволікі, якая была вядома яго адукаваным сучаснікам.
Далей
Лiст у рэдакцыю
Магчыма, справа ў паспешлівасці?
Сёння прапануем чытачам два лісты з пошты “К”, у якіх закранаецца гістарычная тэматыка ў кантэксце культурнай прасторы краіны. Адзін з іх утрымлівае водгук на Зводны план устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь, да абмеркавання якога мы запрашалі нашых чытачоў. Іншы — разгорнутую рэцэнзію на адно з апошніх энцыклапедычных выданняў.
Далей
На прэстыжных месцах
У праекце “Зводнага плана ўстаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг.”, апублікаваным у № 23 газеты “Культура” ёсць шэраг цікавых прапаноў, асабліва па Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Але за аснову развіцця манументальнага мастацтва, на мой погляд, усё ж трэба ўзяць “Прапановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі...”, якія вызначаюцца абгрунтаванасцю, узважанасцю і сістэмнасцю.
Далей
Кiно i тэатр
Як Несцерка “стаў” Купалам
11 ліпеня сваё шасцідзесяцігоддзе адзначыў Пятро Ламан — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Сам ён з пэўнай доляй іроніі распавядае, што шлях гэты абраў пасля таго, як даведаўся, што “яго аднакласнік паступіў вучыцца, як у і х н я й вёсцы казалі: “на артыста”. І падумаў: “А чым я горшы за яго? Давай і я пас п р а бую!”
Далей
“Воўк” і дзейныя асобы
Значны ўнёсак ва ўмацаванне дружбы паміж народамі зрабіў і народны артыст Расіі, заснавальнік і рэжысёр маскоўскага “Тэатра на Паўднёвым Захадзе” Валерый БЕЛЯКОВІЧ, якога запрашаюць ставіць спектаклі нават у Амерыку і Японію, а ўсяго ён іх ажыццявіў ажно 139!
Далей
Ромбакубаактаэдр да Вінчы
Нацыянальная бiблiятэка Беларусi не перастае здзiўляць не толькi каштоўнасцямi, якiя захоўвае, але i сваёй незвычайнай формай. Самы вялiкi ў свеце ромбакубаактаэдр прываблівае не толькi турыстаў, але i людзей, зацiкаўленых у яго вывучэннi i даследаваннi. Менавiта цiкавая, нават незвычайная для архітэктурнага збудавання форма галоўнай бiблiятэкi Беларусi звярнулa на сябе ўвагу францускага мастака Рафаэля Зарка.
Далей
Музейнае сховішча
Кітлік і нажутка
“Кітлік”, “нажутка”, “наржутка”, “шнуроўка”… Старажытныя назвы, нязвыклыя для нас. Адкуль яны ўзяліся? Што абазначаюць? Аказваецца, так раней называўся прадмет жаночага адзення — безрукаўка. “Прымерыць” яе ды іншыя модныя ў мінулым прадметы адзення і запрашаем сваіх чытачоў “К”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Камень, бронза, танец
Ацаніць мастацкую вартасць тых ці іншых узораў нацыянальнай скульптуры цяжка, не пабачыўшы іх, так бы мовіць, “жыўцом”. У той жа час, прывезці апрацаваныя глыбы граніту ў іншую краіну даволі праблематычна. Тым не менш, знаёмства польскай грамадскасці з сучасным беларускім мастацтвам адбылося ў цэнтральнай выставачнай зале Беластока, размешчанай у будынку ратушы, дзе адбылося адкрыццё экспазіцыі “Сучасная беларуская скульптура: камень і бронза”, дзе выстаўлены работы васьмі беларускіх скульптараў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны рэспублікі.
Далей
А таксама “Казка...”
На кінастудыі “Беларусьфільм” выпушчана новая анімацыйная казка. У яе аснову пакладзена гісторыя, якую напісаў вядомы расійскі пісьменнік ХІХ стагоддзя Дзмітрый Мамін-Сібірак.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |