Свежы нумар
"К" інфармуе
НЕПЕРАМОЖНЫЯ! КАЛІ МЫ РАЗАМ — МЫ НЕПЕРАМОЖНЫЯ!
Светламу Дню вызвалення Айчыны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь гэты нумар прысвячаецца...
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і вялікай гістарычнай датай — 65-годдзем вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Для беларускага народа выгнанне агрэсараў увасабляе перамогу справядлівасці, свабодалюбства і жыццястойкасці над заняволеннем, варварствам і насіллем.
Вечная слава героям-пераможцам!
У самы трагічны перыяд гісторыі вы не далі растаптаць і паставіць на калені родную Беларусь.
Зямны паклон усім, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле, набліжаючы Дзень Вызвалення! Ён мае першаступеннае значэнне для нашай суверэннай дзяржавы. Гэта — сімвал нацыянальнага гонару, доблесці і славы, духоўная святыня, якая аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару цяперашніх пакаленняў беларусаў. Дапамагае нам годна пераадольваць цяжкасці і ўпэўнена ісці да вызначанай мэты.
Страціўшы кожнага трэцяга свайго жыхара і зведаўшы ўсе жахі вайны, Беларусь сёння на міжнароднай арэне актыўна і паслядоўна выступае за вырашэнне спрэчных пытанняў шляхам перамоў, за недапушчэнне новых канфліктаў.
Перамога над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне — яднаючы пачатак для міралюбівых сіл розных краін і народаў. Калі мы разам — мы непераможныя. Ніхто і ніколі не зможа зламіць нас, запужаць, збіць з абранага шляху пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.
Ад усёй душы жадаю вам, паважаныя суайчыннікі, невычарпальнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
Палотнішча Перамогі
З пачатку вясны і да 22 чэрвеня на Беларусі праходзіла сумесная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “Палотнішча Перамогі. Час пераможцаў!”.
Далей
Захоўваць, мацаваць, ствараць!
26 чэрвеня ў сталічнай Ратушы міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка сустрэўся з выпускнікамі творчых ВНУ краіны. У сустрэчы прынялі ўдзел рэктары гэтых устаноў, а таксама ганаровыя госці.
Далей
Ля Опернага і ў Палацы
Мінчан і гасцей сталіцы чакаюць два грандыёзныя канцэрты з удзелам лепшых акадэмічных калектываў і салістаў краіны, прысвечаныя Дню Незалежнасці. У Палацы Рэспублікі пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава збярэцца вялізны зводны аркестр у складзе 250 музыкантаў. А на прыступках Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адбудзецца так званы “паркавы” гала-канцэрт “Ля фантана”, складзены галоўным дырыжорам тэатра, заслужаным артыстам Украіны Віктарам Пласкінам.
Далей
“Толькі на роднай зямлі, у сваёй Айчыне”
26 чэрвеня ў сталічным Палацы Рэспублікі адбыўся традыцыйны Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны, што сабраў лепшых з лепшых хлопцаў і дзяўчат, якія неўзабаве набудуць статус маладых спецыялістаў. Вітаючы прысутных, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што таленавітыя маладыя кадры — вялікі здабытак нашай краіны. Кіраўнік дзяржавы зазначыў: спецыялісты, якія выходзяць з нашых ВНУ, маюць высокі статус і карыстаюцца вялікім попытам не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Звяртаючыся да выпускнікоў, ён сказаў: “Беларусь канкурэнтаздольнаядзякуючы вам”.
Далей
... І парад ваенных аркестраў у сталіцы
2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі адбудуцца ўрачыстае пасяджэнне і святочны канцэрт, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці. Яшчэ адна з самых значных святочных урачыстасцей пройдзе 3 ліпеня ля стэлы “Мінск — горад герой”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Пад знакам Незалежнасці і Вызвалення
3 ліпеня па ўсёй рэспубліцы пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 65-й гадавіны вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Палітра Памяці
Зямля пад белымі крыламі першай прыняла на сябе страшэнны ўдар ворага. У полымі ваеннага ліхалецця загінулі кожны трэці яе сын або дачка. Шэсцьдзесят пяць гадоў таму зруйнаваная краіна ляжала ў папялішчах. Але няскораны беларускі народ у неверагодна кароткі гістарычны тэрмін здолеў залячыць крывавыя раны і ператварыць краіну ў квітнеючы сад. Памяць пра гераічнае і трагічнае мінулае заўсёды жыла і будзе жыць у сэрцах пакаленняў, бо няма на нашай зямлі дарогі, якая не прывяла б да велічнага мемарыяла або сціплага абеліска.
Далей
22 чэрвеня. Навала .
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“...Світанак” і “Цішыня...”
30 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі адбылася прэм’ера новай праграмы “Нам нельга не выканаць волі герояў...” Дзяржаўнага камернага хору Беларусі. У аснову праграмы пакладзены новы харавы цыкл “Дзень вызвалення” Алены Атрашкевіч на вершы Васіля Жуковіча. Чаргаванне музычных частак з літаратурнай кампазіцыяй у выкананні Мікалая Казініна, дзе былі, да ўсяго, выкарыстаны радкі паэтаўфрантавікоў, стварыла адзінае магутнае палатно папраўдзе аратарыяльна-сімфанічнага разгорту.
Далей
“Падвальны гарнізон”
Напісаць пра пачатак вайны — 22 чэрвеня 1941 года — справа найцяжкая. Мы ведаем пра Брэсцкую крэпасць, мужнасць абаронцаў якой застаецца ў вяках, сам горад Брэст, на які абрынулася ўся моц фашысцкай навалы, імёны герояў П.Гаўрылава, А. Кіжаватава, І.Зубачова, Е.Фаміна, А.Вінаградава... Але нямала гісторый асабістай мужнасці, подзвігу застаюцца ў ценю.
Далей
мірнае неба ліпеня
Сталь вайны і золата Перамогі
Новы будынак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з’явіцца ў парку Перамогі ў Мінску. Яго праект распрацавалі вядомыя беларускія дойліды. Аб тым, якім будзе музей, карэспандэнт “К” папрасіў распавесці аднаго з аўтараў — архітэктара, прафесара Акадэміі архітэктуры (МАА), двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віктара КРАМАРЭНКУ.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
На старой мяжы
Сёння некаторыя сталічныя музеі ствараюць свае экспазіцыйныя пляцоўкі не толькі ва ўласных будынках.
Далей
Вызваліцелі Гомельшчыны
Што на супрацьлеглым беразе Прыпяці — невядома...
(З успамінаў ветэрана)
Гэта была знакамітая ў ваеннай гісторыі Чарнігаўска-Прыпяцкая аперацыя. Больш за 60 гадоў прамінула з той пары — цэлае жыццё!, — але Шчамялёў памятае ўсё: як ва ўпор білі па нашых байцах фашысцкія самаходкі, як немцы будавалі барыкады-завалы на перакрыжаваннях чарнігаўскіх вуліц, хавалі ў засаду танкі, закідвалі ў наш тыл аўтаматчыкаў. Памятае, як ягоныя аднапалчане ішлі ў атаку, не думаючы пра гераізм і подзвігі: сапраўды, “не да ордэна — была б Радзіма”. Яны проста ішлі, таму што не маглі не ісці. Ішлі па сваёй зямлі і за сваю зямлю.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Майстэрня № 5
Так, менавіта ў гэтай легендарнай майстэрні народнага мастака Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва 30 чэрвеня адбылася творчая сустрэча журналістаў з яе гаспадаром. Гэтая сустрэча, арганізаваная Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, прэс-цэнтрам Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі — выдавецтвам “Беларуская энцыклапедыя” імя П.Броўкі, не проста чарговае мерапрыемства. Гэта гутарка з намінантам на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009 — 2010 гады.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Балада пра Бацькоў
Балада пра Бацькоў I
Вырашылі рэдакцыйным калектывам упісаць у агульны летапіс 65-годдзя Вызвалення Бацькаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сваю мемарыяльную старонку. Амаль кожны супрацоўнік «Культуры» распавядае ў гэтым «дзённіку Памяці і Болі» пра тое, што помніцца ў пакаленнях на генетычным узроўні. Гэта патрэбна не мёртвым — гэта патрэбна жывым…
Далей
у кантэксце тыдня
Кветка Сяброўства
27 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылося ўрачыстае адкрыццё VIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, прымеркаванае да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Далей фестываль будзе крочыць па ўсёй краіне, ахапіўшы не толькі абласныя цэнтры, але і іншыя гарады, мястэчкі, вёскі. А менш чым праз год, 4 — 6 чэрвеня 2010 г., свята дасягне Гродна, дзе і пройдуць, паводле традыцыі, асноўныя фестывальныя ўрачыстасці.
Далей
Першай справай — самалёты?
Беларускі дзяржаўны музычны тэатр прысвяціў 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў музычную камедыю “Нябесны ціхаход” М.Самойлава. 2 ліпеня спектакль праходзіць двойчы, у час дзённага паказу зала цалкам аддадзена ветэранам.
Далей
Негалівудская даставернасць
Яшчэ не так даўно ў гэтай непрыкметнай аднапавярховай камянічцы быў звыклы корпус прафтэхвучылішча. Пра падзеі, што тут адбываліся многія гады таму, памяталі толькі сцены, а не людзі, якія ў іх знаходзіліся. Цяпер у Навагрудку з’явілася новая адметнасць — адзіная на Беларусі музейная экспазіцыя, прысвечаная тэме халакосту. Размешчаная, да таго ж, непасрэдна на месцы падзей — у будынку былога гета.
Далей
“Прарыў”
Віцебшчына
Святочныя мерапрыемствы пройдуць 3 ліпеня ва ўсіх раённых цэнтрах Віцебскай вобласці, а ў Віцебску святкаваць будуць цягам трох дзён: 3, 4 і 5 ліпеня.
Далей
Сачыненне на тэму...
Cёлета, перш чым пайсці ў адпачынак, беларускія тэатры далучаюцца да святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Каментарыі (14)
Магілёўскі напрамак
Праз усю Беларусь
Сёлетнi Мiжнародны фестываль народнай творчасці "Вянок дружбы" сабраў у Бабруйску, поруч з музыкантамі, спевакамі, танцорамі і рамеснікамі, яшчэ і вызваліцелей горада над Бярэзінай ды ўсёй Беларусі.
Далей
Будзе новы музей
27 чэрвеня Бабруйск у рамках Міжнароднага фестывалю “Вянок дружбы” прымаў выстаўку народнага мастака Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук і сапраўднага члена Расійскай акадэміі мастацтваў Георгія Паплаўскага. Для жыхароў горада на Бярэзіне творца — яшчэ і зямляк.
Далей
Мабільны друк
Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучылася да падрыхтоўкі святкавання краінай 65-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: у яе выставачнай зале працуе дакументальна-мастацкая праграма “Нескароная Беларусь”.
Далей
Магілёўшчына
2 ліпеня ў Пячэрскім парку Абласнога цэнтра ветэранаў быў адкрыты памятны знак - як знак памяці гараджан аб пацыентах псіхіятрычнай бальніцы горада, якія былі расстраляны фашыстамі.
Далей
у аперацыі “Баграціён”
Салдат “рэйкавай вайны”
Хлопец з беларускай вёскі здабывае вінтоўку і адважна рушыць у лес, да партызанаў. А праз нейкі час атрымлівае жудасную навіну: родная вёска спалена дашчэнту разам з жыхарамі. Сярод тых, хто загінуў ад рук карнікаў, былі яго мама і сёстры. Гэта не пераказ шэдэўра Элема Клімава “Ідзі і глядзі”, а гісторыя з жыцця. Іван УШАЦКІ сустрэў сваё паўналецце ў партызанскім атрадзе, ужо паспеўшы стаць адным з салдатаў “рэйкавай вайны”. Пра вайну сказана, знята, спета ўжо вельмі шмат. Але ж зусім іначай успрымаеш расповед пра тыя падзеі з вуснаў іх непасрэднага ўдзельніка. Такая магчымасць надарылася пад час сустрэчы ветэранаў — удзельнікаў спецатрадаў, якая была арганізавана па ініцыятыве Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь напярэдадні 65-годдзя вызвалення.
Далей
Гродзеншчына
Святочны падарунак - новую ўстанову культуры - атрымаюць да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь жыхары Іўеўскага раёна, дзе адкрыецца Музей нацыянальных культур.
Далей
Легенды неба
Пазнаёміцца з разнастайнымі, у тым ліку ваеннымі, самалётамі і верталётамі, іх гісторыяй цяпер ёсць магчымасць ва унікальным Музеі авіяцыйнай тэхнікі, створаным на базе Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ імя Двойчы Героя Савецкага Саюза Сяргея Грыцаўца, што знаходзіцца пад Мінскам у пасёлку Баравая.
Далей
ваенная спадчына класіка
“Да цябе, родны беларускі народ
Сёння на старонках “К” cупрацоўнікі Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа знаёмяць з матэрыяламі, якія распавядаюць пра некаторыя памяткі аб жыццёвым і творчым лёсе народнага паэта Беларусі і яго родных у 1941 — 1945 гг. Унікальныя аўтографы, здымкі, лісты, у адным з якіх у далёкі Ташкент да народнага паэта прыйшоў засушаны васілёк.
Далей
Лічбавы код нашага слова...
Знаёмства з Фёдарам Піскуновым, аўтарам камп’ютэрнай праграмы праверкі беларускай арфаграфіі “Літара”, пачалося з таго, што ён усталяваў на мой працоўны камп’ютэр сваю новую праграму — першы ў Беларусі электронны граматыка-парадыгматычны слоўнік беларускай мовы “Парадыгма”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |