Свежы нумар
Мастыхін
Брама ў Ружаны і... Кападонію
Не выпадкова канцэпцыя гэтай незвычайнай выстаўкі ўзнікла ў мастака, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктара Альшэўскага менавіта ў Год роднай зямлі і 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Назва яе — “Легенды нашай цывілізацыі”. Справядліва палічыў творца, што духоўная культура Беларусі ў кантэксце сусветнай культуры мае сваё, асаблівае, нацыянальнае прызначэнне.
Далей
Чаму скульптар — знаходка для жанчыны?
Нядаўна вядомаму віцебскаму мастаку Валерыю МАГУЧАМУ споўнілася 50 гадоў. Больш за 20 гадоў ён натхнёна працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры. З’яўляецца аўтарам шэрагу помнікаў, бюстаў і мемарыяльных дошак у горадзе Віцебску, у тым ліку Марку Шагалу, мастацтвазнаўцу Івану Салярцінскаму, філосафу Міхаілу Бахціну, скульптару Заіру Азгуру, беларускай паэтэсе Еўдакіі Лось, а таксама Гіпакрату, Асклепію, Авіцэнну. Ён жа аўтар Гран-пры дарослага і дзіцячага вакальных конкурсаў Міжнароднага фэсту мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”... Зроблена нямала, а што наперадзе?
Далей
Іерогліфы ў "Абсерваторыі рэчаіснасці”
Гродзенская гарадская выставачная зала прапануе завітаць у “Абсерваторыю рэчаіснасці”. Серыю работ пад такой назвай прывезла ў горад над Нёманам творчае аб’яднанне выпускнікоў Акадэміі мастацтваў польскага горада Гданьска.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Чаму ў школе нельга грукаць дзвярыма?
Вядучая роля ў працы па выхаванні маладых талентаў сярод устаноў культуры рэспублікі належыць дзіцячым школам мастацтваў. Вілейка ў гэтым плане не выключэнне, а наадварот — яскравы прыклад таго, як у малым горадзе можна стварыць некалькі унікальных творчых калектываў, запатрабаваных і вядомых не толькі ў раёне і вобласці, але літаральна ва ўсёй Беларусі. Калі з дзецьмі працуюць неабыякавыя людзі, калі настаўнікі сапраўды перажываюць за няўдачы і поспехі сваіх навучэнцаў — толькі тады можна весці гаворку пра мэтанакіраваную перадачу назапашаных ведаў наступнаму пакаленню. Ці варта паўтарацца яшчэ пра тое, што дзеці — наша будучыня, што дзейнасць устаноў, у тым ліку і навучальных, падпарадкаваных Міністэрству культуры, накіравана, у тым ліку, і на выкананне Прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі”?
Далей
"К" інфармуе
Славянскае лета
Кажам: “Лета” — маем на ўвазе “Славянскі базар у Віцебску”. Менавіта такая асацыятыўная повязь усё часцей узнікае ў беларускіх дзеячаў культуры і віцебскай публікі. Сёлета гэты Міжнародны фестываль мастацтваў пройдзе 18-ы раз і ахопіць роўна тыдзень — з 10 па 16 ліпеня.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“...Наш агульны дом” у гонар Перамогі
27 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніі ўрачыста адкрыецца VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур “Мы разам кавалі Перамогу”.
Далей
“Беларускі народ сапраўды здольны нараджаць таленты!”
29 мая ў сталічным Палацы Рэспублікі Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з маладымі выканаўцамі — удзельнікамі конкурсу “Новыя галасы Беларусі”. І гэтая сустрэча стала чарговым крокам у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па падтрымцы маладых талентаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Чарговы этап — у верасні
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэс-канферэнцыя паводле вынікаў пасяджэння Экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009 — 2010 гг.
Далей
Лучнасць часу і творчасці
Калі гэты нумар рыхтаваўся да друку, стала вядома, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, паводле якога былі зацверджаны афіцыйныя гербы і сцягі Віцебшчыны. Свае геральдычныя сімвалы атрымалі сама Віцебская вобласць, а таксама Лепель, Дзісна, Міёры, Новалукомль, Паставы, Чашнікі, Сянно і Сенненскі раён, гарадскія пасёлкі Багушэўск, Расоны, вёска Пераброддзе. Узгадалася, што амаль усе гэтыя і многія іншыя населеныя пункты былі пазначаны на карце вобласці, з відэапаказу якой пачынаўся гала-канцэрт творчай справаздачы “Віцебшчына — калыска маёй Беларусі”, прысвечанай 65годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
Бронзавы “Кадэт” на “Залатым Віцязі”
Задуманы народным артыстам Расіі Мікалаем Бурляевым амаль два дзесяцігоддзі таму, міжнародны кінафорум “Залаты Віцязь” кожны год змяняе сваю “дыслакацыю”. Мінчане памятаюць “Залаты Віцязь-1996”, які праходзіў у беларускай сталіцы. То былі першыя крокі фестывалю, і падтрымка з боку нашай дзяржавы і яе кіраўніцтва вельмі дапамагла ператварыць яго ў паўнавартасную старонку на календары фестывальнага руху.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
АЗЁРНЫ КРАЙ — КАЛЫСКА БЕЛАРУСІ НАШАЙ
ТВОРЧАЯ СПРАВАЗДАЧА ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ, прысвечаная 65-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Далей
Соцыум
Манументальны пасыл у будучыню
Чым абумоўлены такі фундаментальны падыход да манументальнага мастацтва, як гэта вынікае з прапанаваных зводных планаў? З гэтага пытання пачалася гутарка карэспандэнта "К" з першым намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімірам РЫЛАТКАМ.
Далей
Камертон
Новыя “старыя” галасы
Калі канцэрт — гэта, часцяком, сустрэча з даўно вядомым і таму любімым, дык конкурс — заўсёды адкрыццё. Ці хаця б спадзеў на адкрыццё чагосьці пакуль невядомага, але выбітнага. Калі ж ведаеш, што адбор вёўся па ўсёй краіне, і было праслухана ледзь не дзве тысячы прэтэндэнтаў, міжволі ўзгадваеш гісторыю Папялушкі: уладальніцу чароўнага пантофліка шукалі папраўдзе сярод усіх-усіх-усіх. Таму і спадзяванні на праект “Новыя галасы Беларусі”, які быў ініцыяваны Прэзідэнтам краіны, былі параўнальныя хіба з фіналам казкі. Але да фіналу яшчэ далёка — ёсць час ацаніць самі пошукі. Тым больш, што мне давялося паглядзець не толькі тэлеверсію выступлення з Прэзідэнцкім аркестрам адабраных спевакоў, але і само выступленне, што праходзіла ў Палацы Рэспублікі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Спакушэнне далікатнасцю
Нікога не здзівіш тым, што вакалісты, заканчваючы Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, атрымліваюць у якасці іспыта вядучыя партыі ў оперных спектаклях: на тое яна і оперная студыя. Сёлета ўвага пастаноўшчыкаў спынілася на “Дон Жуане” В.-А. Моцарта — нішто сабе рэпертуарчык! Бо гэты твор (чаго каштуюць у ім хаця б найскладаныя ансамблі) нават ад загартаваных прафесіяналаў патрабуе не абы-якіх намаганняў, а тут — студэнты розных курсаў.
Далей
Гістарыёграф
Зорнае неба народных строяў
Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Акадэміі навук Беларусі нядаўна адзначыў 30-годдзе. За апошні час яго фонды папоўніліся цікавымі каштоўнымі прадметамі. Сёння гэтая музейная ўстанова займае пасля Нацыянальнага мастацкага музея і Нацыянальнага музея гісторыі і культуры ганаровае трэцяе месца ў краіне па колькасці захоўваемых тут унікальных экспанатаў.
Далей
Што пад шапачкай слуцкага “пеўніка”?
Адным з самых першых заняткаў, што дапамагалі выжыць першабытнаму чалавеку, у тым ліку і нашым продкам, было збіральніцтва. Аднак мала хто здагадваецца, што за ягады і грыбы былі ў даўніну ў беларускіх лясах.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Геаметрыя петрыкаўскіх калон
Неаднаразова на старонках “К” даследаваліся таямніцы і нечаканыя знаходкі з розных куткоў Беларусі. Сёння паспрабуем разабрацца ў сімволіцы загадкавых пяці калон, што размешчаны ў горадзе Петрыкаве Гомельскай вобласці.
Далей
выносiцца на абмеркаванне
ЗВОДНЫ ПЛАН (праект) устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг.
Згодна з даручэннем Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягвае працу па стварэнні Зводнага плана ўстаноўкі манументальных збудаванняў. Мэта гэтых захадаў — сістэматызаваць дзейнасць па ўвекавечванні ў бронзе і камені асоб і падзей нашай мінуўшчыны. Работа гэтая плённа вядзецца сёння ў шматлікіх кутках краіны. Важнасць фарміравання Зводнага плана ў тым, каб зрабіць яго тэмай шырокага грамадскага абмеркавання.
Далей
Каментарыі (1)
пытаннi - адказы
Фінансаванне рамонту працягнута
У № 16 “К” гэтага года пад рубрыкай “Родная зямля: час крэатыву” быў змешчаны артыкул “Ці шмат імпэту назапасіць СДК у ашчаднай касе?”.Гаворка ў ім вялася пра аграгарадкі Сенненскага раёна, што з-за недахопу грошай на рамонт устаноў культуры трапілі ў лік пераходных, пра будынак РДК, які маральна і матэрыяльна састарэў. Публікацыя была накіравана на рэагаванне. Вось што адказвае рэдакцыі старшыня Сенненскага райвыканкама Эдуард Герасіменка:
Далей
Чытач — Газета — Міністэрства
На аснове якога дакумента фарміруецца штат бібліятэкі ССНУ сістэмы Міністэрства культуры? Да якой групы па аплаце працы адносяцца бібліятэчныя работнікі ССНУ? На аснове якога дакумента бібліятэчным работнікам прысвойваюцца катэгорыі?
На пытанні адказвае кансультант эканамічнага ўпраўлення Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ніна АЛЯКСЕЕВА:
Далей
Чытач — Газета — Міністэрства
Прашу растлумачыць, ці павінна мне, у дадзены час выкладчыку дзіцячай школы мастацтваў, залічвацца ў педагагічны стаж праца з 1984 па 1987 гг. у якасці кіраўніка студэнцкага вакальна-інструментальнага ансамбля Палаца культуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі? Зарплату за працу кіраўніка гуртка я атрымліваў у студэнцкім прафкаме Акадэміі.
На пытанне адказвае галоўны спецыяліст упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына АНЦІПЕНКА:
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Ці магчыма дазволіць унутранае сумяшчальніцтва 0,5 стаўкі пасады тэхніка па эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў ва ўстанове адукацыі загадчыку гаспадаркі? Ці мае дачыненне дадзеная пасада да дзяржаўнай асобы, прыраўнаванай да яе асобы у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”?
На пытанне адказвае начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена ВЕШТАРТ:
Далей
"круглы стол" "К"
Стваральны элемент: вера, веды, этыка, эстэтыка
27 мая свой 70-гадовы юбілей адзначыў тэатральны крытык, эстэтык, доктар філасофскіх навук Вадзім САЛЕЕЎ. І да гэтай лічбы мы таксама вырашылі падысці “па-філасофску” — даючы слова юбіляру для разважанняў пра наша сучаснае жыццё і ролю ў ім мастацтва і навукі.
Далей
Квінтэсенцыя патрыятызму: не быць трэскай, што плыве па цячэнні
Ідэя правядзення газетай “Культура” “круглага стала” на тэму “Патрыятызм у сучасным беларускіммастацтве”, які прайшоў на базе Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, узнікла цалкам не выпадкова. Сёння, у перыяд крышталізацыі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, айчыннае мастацтва не можа заставацца ўбаку, задавольваючыся адно толькі творчымі пошукамі. Адчуваць “пульс” свайго народу і размаўляць з ім на адной мове — гэтыя спрадвечныя задачы, якія павінен ставіць перад сабой любы творца, не страцілі актуальнасці і ў ХХІ стагоддзі. Удзельнікамі нашай размовы на актуальную тэму сталі драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена ПАПОВА, скульптар Канстанцін СЕЛІХАНАЎ, галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей КАВАЛЬЧЫК, эстрадная спявачка СТЭЛА, кінарэжысёр Іван ПАЎЛАЎ і кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алег ХАДОСКА, рэдактар аддзела газеты “Культура” Таццяна КОМАНАВА.
Далей
Фестывалі
“Залатая пчолка — 2009”: калі спяваюць дзеці...
У 1995 годзе па ініцыятыве намесніка старшыні Клімавіцкага райвыканкама Івана Баршчова адбылося свята радасці. Назвалі яго “Залатая пчолка”. Нездарма ж на гербе Клімавічаў выяўлена залатая пчала! У 2000-м фестываль стаў міжнародным... Сёлета ж 1100 хлопцаў і дзяўчат з 11 краін свету прыехалі ў Клімавічы, дзе з 28 па 31 мая праводзіўся, ужо дзевяты па ліку, Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”.
Далей
Куфар-радца
Ухвалена Глебавым
Шаноўныя культасветработнікі!
Каб вы паспелі падрыхтаваць да пастаноўкі ў сваіх калектывах п’есу “Маленькі Ясь і Папараць-кветка, або Прыгоды ў ноч на Івана Купалу”, мы вырашылі прапанаваць вам яшчэ адзін “Куфаррадцу” запар. Па традыцыі, старонкі ягоныя паспрыяюць і пашырэнню рэпертуару вакалістаў ва ўстановах культуры нашай краіны. І адкрывае гэты выпуск песня Дзмітрыя Даўгалёва на верш Васіля Віткі “Беларусь”, прасякнутая высокай любоўю да роднай краіны, нашай Беларусі. Чарговы, ужо 30-ы па ліку, “Куфар” будзе карысным асабліва цяпер — у час летніх канікул школьнікаў.
Да новых сустрэч!
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |