Свежы нумар
Мастыхін
“Рамантыка...” і энергія жыццеадчування
У сваёй прадмове да выстаўкі, якая адкрылася 15 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі, выдатны расійскі жывапісец Пётр Асоўскі напісаў так: “Гулкія і моцныя ўдары звона Хатыні нагадваюць краіне і свету аб страшэнных гадах страт і непазбежнага гора, якія напаткалі народ Беларусі і пакінулі глыбокі след у яго сэрцах. Журботны гул набатнага звона напамінае не толькі пра бяздонныя бядоты — ён з маркотнай упэўненасцю ўмацоўвае светлыя, мірныя часы, якія наступілі на зялёных прасторных нівах славянскай зямлі Беларусі, што 65 гадоў таму вызвалілася ад фашысцкага нашэсця...” У час адкрыця выстаўкі было агучана віншаванне Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі на адрас Пятра Паўлавіча, у якім было, у прыватнасці, адзначана: “Няхай гэтая экспазіцыя Вашых твораў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь дапаможа нашым гледачам глыбей пазнаёміцца з работамі аднаго з самых вядомых майстроў сучаснага выяўленчага мастацтва, паслужыць умацаванню славянскага адзінства, дружбы і супрацоўніцтва брацкіх народаў”.
Далей
Гульня ў акцэнты на “шчыгрынавай скуры”
Каля 40 жывапісных палотнаў прадставіў лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Васіль Касцючэнка на сваёй персанальнай выстаўцы “Цяпло колеру” ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
Аранжыроўка кантрапункта
Галерэя Тызенгауза працягвае добрую традыцыю прэзентацыі новых імёнаў у беларускім жывапісе гродзенскаму гледачу. Гэтым разам маладая мастачка з Мінска Алена Іванова прадставіла сваю першую персанальную выстаўку: серыю яркіх, насычаных і, у той жа час, надзвычай тонкіх работ, якія падкупляюць асаблівай чароўнасцю і высокім прафесійным узроўнем выканання.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Ці ва ўсякім пакоі — месца для бібліятэкі
Базіс рэгіёна: кніга - чалавек - ідэалогія.
Дзейнасць цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы любога рэгіёна накіравана на развіццё і захаванне культуры (і не толькі чытацкай!) сярод дзяцей і дарослых, на прапаганду дзяржаўнай палітыкі і ідэалогіі. Ад таго, як працуе ЦБС, наўпрост залежыць, ці атрымае чытач своечасова тое або іншае перыядычнае выданне, мастацкую кнігу. Не менш істотным падаецца і тое, якія мерапрыемствы і формы работы запланаваны і ладзяцца спецыялістамі па прыцягненні людзей да гэтых устаноў культуры, па выкананні плана платных паслуг. Бо, зразумела, акрамя культурнага, прапагандысцкага, існуе і грашовы складнік бібліятэчнай справы, які скідваць з рахунку ў сённяшніх эканамічных умовах не выпадае. Наш карэспандэнт накіраваўся ў Карэліцкі раён, дзе даведаўся, як у райцэнтры і іншых паселішчах краю наладжана праца з чытачамі бібліятэк, ці апраўдвае Карэліцкая ЦБС званне “Установа культуры года” і дыплом ІІІ ступені ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, атрыманыя па выніках леташняга абласнога конкурсу…
Далей
"К" інфармуе
Учора апладзiравалi Магiлёушчыне
У дзень, калі нумар здаваўся ў друк, магілёўская дэлегацыя вяла мантаж выстаўкі “Сучаснае мастацтва Магілёўшчыны” ў галерэі “Універсітэт культуры”. Адкрыццё яе і сам справаздачны канцэрт творцаў гэтай вобласці адбыліся 22 мая.
Далей
Да Радзівілаў — праз тэрмінал
21 мая ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку “Нясвіж” быў адкрыты спецыяльны інфармацыйны тэрмінал. Як паведаміла “К” намеснік дырэктара музея-запаведніка па навуковай працы Галіна Кандрацьева, дзейнічаць ён пачаў у першым пускавым комплексе палацавага ансамбля.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“... Critica” ад Героя
20 мая ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася перадача кубінскіх кніг. У акцыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Амар Сенон Медзіна Кінтэра, прадстаўнікі іншых замежных дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі.
Далей
Карэя ў Мастацкім і чайная цырымонія
19 мая кіраўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага музея этнаграфіі Рэспублікі Карэя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Далей
Комплексны падыход да гісторыі
Тэма захавання помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ўзнімалася пад час пасяджэння “круглага стала” ў Прэс-цэнтры Дома прэсы з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, упраўленняў культуры Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Новая ў “...традыцыях славян”
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “Хрэсьбіны” серыі “Сямейныя традыцыі славян”: сярэбраную — наміналам 20 рублёў, і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.
Далей
Да кінапсіхалагізму
Беларускія кінатворцы пашыраюць сваю сучасную жанравую палітру. 26 мая ў сталічным Доме кіно адбудзецца прэм’ера новай псіхалагічнай драмы “Інсайт”.
Далей
Ён заўсёды быў блізкім...
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спа- чуванні родным, блізкім і калегам народнага артыста Савецкага Саюза Алега Янкоўскага ў сувязі з яго смерцю. Пра гэта паведам- іла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. “Алег Янкоўскі навечна ўвайшоў у гісторыю як легендарны май- стар тэатра і кіно, чалавек выдатнага таленту і шырокай душы, чыя дзейнасць пакінула яркі след у савецкім, рускім і сусветным мастацтве, — гаворыцца ў спачуванні. — Для нашай краіны Алег Іванавіч заўсёды быў блізкім, родным чалавекам, які ўнёс знач- ны ўклад у развіццё нацыянальнага кінематографа і ўмацаванне культурных сувязей брацкіх народаў. Яго смерць стала незамен- най стратай для ўсіх беларусаў”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Добры дзень, паважаная рэдак- цыя! Я працую выкладчыкам у дзі- цячай школе мастацтваў. Аб’ём маёй асноўнай нагрузкі складае 36 гадзін на тыдзень. Ці маю я права працаваць па сумяшчальніцтве кіраўніком самадзейнага дзіцячага ўзор- нага калектыву ў гэтай жа школе?
Далей
Каб не знік унікальны фарфор
У дзень вёрсткі нумара ў рэдакцыю “К” звярнуліся ўсхваляваныя мастакі. Падставы для хваляванняў аказаліся больш чым сур’ёзнымі: спыняе існаванне музей Мінскага фарфоравага завода, пра слынную гісторыю і мастацкія здабыткі якога наша газета пісала неаднаразова. Які лёс чакае унікальныя экспанаты, што здавён паспелі стаць нацыянальным набыткам? Мы даведаліся, што адказ на гэтае пытанне непакоіць дырэктара Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі Сяргея Вечара. Натуральна, ён як кіраўнік аднаго з вядучых музеяў імкнецца якасна папоўніць калекцыю фарфору сваёй установы. Кіраўніцтва завода, як аказалася, ідзе насустрач.
Далей
Соцыум
Хто на новенькага?
Пастаўленае пытанне і героі першай паласы — не выпадковыя. 27 мая на базе Тэатра беларускай драматургіі пройдзе выязная калегія Міністэрства культуры нашай краіны, дзе першым пунктам будзе разглядацца праца з творчай моладдзю ў рэспубліканскіх драматычных тэатрах, што пацвярджае актуальнасць абранай праблемы. І сёлетнія выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (на здымку) — з тых, хто неўзабаве па размеркаванні папоўніць шэрагі айчынных сцэнічных калектываў. Урэшце, тэму моладзі, якая шукае сябе ў прафусіі, мы працягваем у матэрыялах гэтага нумара.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Інвестыцыі пад імя Шагала, або Пяцьдзесят гектараў для турыстычнага паломніцтва
20 мая праект Міжнароднага Шагалаўскага цэнтра ў Віцебску быў прадстаўлены на Мінскай міжнароднай выстаўцы “Нерухомасць і інвестыцыі”. Шпацыруючы ў той самы дзень па ціхай Пакроўскай, патэлефанаваў кіраўніку творчай групы Леаніду Левіну, каб запытаць, ці прыцягвае праект увагу наведвальнікаў. “Цікавасць такая, што ажно перадыхнуць няма як! Да нашага стэнда людзі ідуць несупынна”, — паведаміў голас знакамітага архітэктара на фоне звыклай для такіх выставак гаманы.
Далей
Кіно і тэатр
Прэрыя для караля... пінг-понгу
Апошнім веснавым месяцам культурная праграма пасольстваў замежных краін у Беларусі аказалася сканцэнтраваная на кінематографе.
Далей
Неэпізоды з тэмпераментам
21 мая заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова адсвяткавала сваё сямідзесяцігоддзе. У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа яна працуе з 1958 года, куды прыйшла адразу ж пасля заканчэння студыі. На гэтай сцэне сыграла больш за дзвесце роляў. І заўсёды ёй было мала ўвасобленых вобразаў, часу, праведзенага перад гледачамі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Камертон
“Дырыжоры“ і не толькі...
У мінскім клубе імя Ф.Дзяржынскага адбыўся святочны вечар, прысвечаны 50годдзю дзіцячай музычнай школы № 4.
Далей
Код да Баха: магілёўская прапіска
Магілёўская гарадская капэла даўно ўжо стала заўсёднікам амаль усіх музычных святаў, што праходзяць у абласным цэнтры. Але ёсць у калектыву і свой “фірменны знак” — Фестываль музыкі І.С. Баха, які ўжо пяць гадоў запар прымяркоўваецца да дня нараджэння вялікага генія.
Далей
На людным месцы
Пасяджэнне ў “... Сарокі”
Штогод увесну культработнікі раёна збіраюцца на пасяджэнне гумарыстычнага клуба “Стракатая сарока”. Ужо шмат гадоў клуб дзейнічае пры Раённым арганізацыйна-метадычным цэнтры аддзела культуры Столінскага райвыканкама. У сяброўскім коле работнікі ўстаноў культуры жартуюць, забаўляюцца, адпачываюць, але пры гэтым і вучацца, пераймаюць перадавы вопыт работы.
Далей
Блінец ад Паліны Сцяпанаўны
Пятнаццаць гадоў пры Багушэўскім РДК (Сенненскі раён) актыўна дзейнічае ансамбль фальклорнай песні “Медуніца”, якім кіруе пенсіянерка Паліна Сцяпанаўна Пядачкіна... Медуніца, дарэчы, — травяністая расліна з ружовымі духмянымі кветкамі, ад якіх — і палявая прыгажосць, і пахучая мядовая карысць. Вось і песні ў “Медуніцы” гэткія ж: і прыгожыя, і карысныя для ўсіх.
Далей
Прэзентацыя, лялькі і праект
Вядучы эканаміст Пінскай друкарні мае незвычайнае хобі — займаецца вырабам лялек. Марыя Лугавая — выхаванка вядомага пінскага творцы Яўгена Пулхава. Два гады таму самабытная майстрыха з поспехам прадставіла свае першыя творы ў літаратурнамузычным клубе “Свечка”, што дзейнічае ў Лунінцы.
Далей
Шляхетнасць... хрызантэмы
Гэтымі веснавымі днямі Гродзенская гарадская выставачная зала прапанавала наведвальнікам сустрэчу з творчасцю мастачкі Валянціны Брысач. Аўтарка з’яўляецца кіраўніком народнага аўтарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў “Гарадзенскі каларыт”, арганізатарам штогадовых мастацкіх пленэраў на Аўгустоўскім канале.
Далей
Паясы “на нагу”
Як вядома, неад’емнай часткай народных строяў з’яўляецца пояс. Іх вілі, плялі на пальцах, на калодачцы, на вілачцы, на сцяне, ткалі на дошчачках, на бердзечку, на нітку, на кроснах, вязалі шыдэлкам і пруткамі.
Далей
Марына плюс Ірына
Дзе Марына, а дзе Ірына, дакладна ведае толькі маці. Справа ў тым, што дзесяцікласніцы Нараўлянскай гімназіі — блізняткі. І гэта далёка не апошняя адметнасць дзяўчат. Дырэктар РДК Марына Альховік, згадваючы клубны актыў, ніколі не забывае пра сясцёр Вінакуравых.
Далей
Гістарыёграф
Адкуль у вёсцы дзядзінец
У сучасных беларускіх метэарэаліях праца па даследаванні нетраў зямлі ідзе цягам ледзь не ўсяго года. І тым не менш, менавіта вясной адкрываецца новы сезон у археолагаў. Адна з найбольш значных распрацовак — працяг працы ў Светлагорскім раёне, на месцы знойдзенага горада Казіміра, які існаваў з 1643 па 1655 год і меў, між іншым, магдэбургскае права.
Далей
“Цагляная прыгажуня” на Замкавай
Мусіць, маюць рацыю тыя, хто мяркуе, што гісторыя носіць цыклічны характар. 29 мая 1898 года пад гукі аркестра на вуліцы Замкавай прайшло ўрачыстае адкрыццё Гродзенскага пажарнага таварыства. Мінула роўна 110 гадоў, і там жа, пасля рэканструкцыі дома № 19, адкрылася старэйшае гарадское пажарнае дэпо.
Далей
Суботнія сустрэчы
Факсіміле духоўнасці на інфармацыйным полі
24 мая ў славянскіх краінах адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры ў гонар святых Кірылы і Мяфодзія. З 21 па 29 мая з гэтай нагоды ладзяцца штогадовыя, ужо пятнаццатыя па ліку, Міжнародныя чытанні, што носяць імя балгарскіх першаасветнікаў. Па традыцыі, выдавецтва Беларускага экзархата стане актыўным удзельнікам гэтага буйнога форуму, дзе прадставіць свае навінкі і найбольш папулярныя выданні. Між іншым, летась гэтай структуры Беларускага экзархата споўнілася 10 гадоў. У кантэксце духоўнай асветы і меркаваў павесці гутарку з выканаўчым дырэктарам выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімірам ГРОЗАВЫМ. Ды пачалі мы з тэмы, падавалася б, зусім процілеглай...
Далей
“Слова…” да свята
24 мая ў вячэрнім эфіры тэлеканала "ЛАД" выйдзе спецыяльны выпуск культурнаасветніцкай праграмы "Слова пісьменніка", прысвечаны Дню славянскага пісьменства і культуры.
Далей
Эканоміка на Чытаннях
21 мая ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта адкрыліся XV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні. Арганізавана мерапрыемства БДУ сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.
Далей
Дыміліся франтоў дарогі
Паўмільёна спектакляў і канцэртаў
Некалькі нумароў таму наш пазаштатны аўтар Аляксандр Пацыенка прапанаваў пазнаёміцца чытачам “К” з працай партызанскіх кінаперасовак і наогул з кінаабслугоўваннем насельніцтва акупіраванайБеларусі, якое здолелі зладзіць нават у ваенных умовах партызаны і падпольшчыкі. Новы артыкул дацэнта Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў прысвечаны “культурнаму фронту”, што сілай творчасці і магутнага патрыятычнага парыву натхняў салдат на Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Каб такія вогнішчы не палалі...
Гісторыя мастацтва — гэта не заўсёды музеі, энцыклапедыі і фаліянты. Найноўшая гісторыя пішацца тут і зараз, яе ствараюць на нашых вачах непасрэдныя сведкі падзей. Добра, што наперэдадні свята 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’явілася яшчэ адна нагода ўзгадаць падзеі з гісторыі айчыннага кіно.
Здаецца, не так даўно гэта было: Міхаіл Пташук здымае быкаўскі “Знак бяды”. Але вось абодвух Майстраў — пяра і камеры — няма, а стужка лічыцца класічнай. На шчасце, ёсць энтузіясты, гатовыя рупліва працаваць, каб залатая старонка беларускага кінамастацтва заставалася папулярнай, каб людзі ніколі не забываліся не толькі пра сам фільм, але і пра тых, хто яго ствараў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |