Свежы нумар
Мастыхін
Космас, зямля і мора Аляксея Ляонава
Я сустракаўся з Аляксеем Архіпавічам ЛЯОНАВЫМ тройчы: 22 і 23 красавіка — у Нацыянальным мастацкім музеі пад час агляду экспазіцыі ягонай персанальнай выстаўкі “Зямны і касмічны жывапіс” і класічнай музейнай калекцыі, а таксама на прэс-канферэнцыі перад вернісажам. Размова ішла пра рознае. Адказы на многія пытанні, якія мяне цікавілі, я вырашыў згрупаваць па раздзелах, каб чытачу лягчэй было арыентавацца ў вехах жыцця і творчасці гэтай унікальнай асобы.
Далей
Свабода эксперыменту... ...і эцюднік за плячыма
У Нацыянальным мастацкім музеі працуе выстаўка твораў Мікалая Аўчыннікава, які з’яўляецца непаўторным мастаком-акварэлістам, што звязаў сваё творчае жыццё з горадам — культурным спадарожнікам Мінска — Маладзечнам.
Далей
Тэмперамент мядовай расы
“Родная зямля” — так называецца юбілейная выстаўка магіляўчаніна Мікалая Ліханенкі ў мінскім Палацы мастацтва, прысвечаная 60-годдзю творцы.
Далей
Родная зямля: час крэатыву
Што значыць “Пайшлі ў Палац!” па-жыліцку?
“К” чарговы раз вяртаецца да надрукаванага. У № 12 нашай газеты за 2007 год быў змешчаны артыкул “Жыліцкі палац як рухавік перамен”, дзе гаворка ішла пра помнік сядзібнага дойлідства Магілёўшчыны XVIII — XIX стагоддзяў, адметны захаванасцю ўнутранага ўбрання. Палацу нададзена першая катэгорыя ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей, ён уключаны ў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму.
Стопакаёвая летняя рэзідэнцыя паноў Булгакаў разам з часткай старадаўняга парку (пра іх гісторыю “К” падрабязна пісала два гады таму) перайшла на баланс аддзела культуры Кіраўскага райвыканкама. На сёння ва унікальных палацавых сценах дзейнічаюць дзіцячая школа мастацтваў, музей, бібліятэка. Але некаторыя сядзібныя памяшканні знаходзяцца папраўдзе ў аварыйным стане. За рэалізацыю Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы па аднаўленні Жыліцкага палацава-паркавага комплексу ўзяліся ў сакавіку. Пачала ажыццяўляцца задума начальніка аддзела культуры Кіраўскага райвыканкама Тамары Галубоўскай па пераўтварэнні вёскі Жылічы ў адметны духоўна-турыстычны цэнтр не толькі раёна і вобласці, але і рэспублікі. Словам, справа зрушылася. Менавіта ёй рэдакцыя найперш і зацікавілася. І логіка журналісцкай увагі тут, як падаецца, цалкам абгрунтаваная. Амаль даведзеныя да ладу палацавыя аб’екты маюць ужо Нясвіж і Мір, адрэстаўраваны Палац Пацёмкіна займеў Крычаў...
Чаму б пашанотны спіс не прадоўжыць Жылічам? І няхай гаворка — пра вёску, якая знаходзіцца ўдалечыні ад шумных аўтатрас: прасёлкавыя дарогі, пры жаданні, бываюць не менш ажыўленымі, чым прыгарадныя шашэйкі.
Вёска ж Жылічы, мяркуючы па аператыўнасці складання турыстычных фотасайтаў, вабіць усё большую колькасць аматараў напаўзабытай і пакуль як след “нераскручанай” беларускай даўніны.
Далей
"К" інфармуе
“БЛІЦСІМФОНІЮ” РЭГІЁНАЎ СТВАРАЕ “ФОТААРКЕСТР”
Фотакарэспандэнты раённых газет працуюць у кожным са 118 рэгіёнаў Беларусі, фіксуючы знакавыя імгненні жыцця свайго любага краю. Сёлета ж агульнае сімфанічнае палатно, якое яны ствараюць, можна сімвалічна назваць “Прысвячэнне роднай зямлі”. У Год роднай зямлі, напярэдадні Дня друку, фотарэпарцёры — на нашым здымку, вядома, толькі невялікая частка “аркестрантаў” гэтага зладжанага інфармкалектыву — сабраліся ў Мінску. З якой жа мэтай?
Далей
Беларусь — Ватыкан: рэчышча развіцця супрацоўніцтва
У Папскай бібліятэцы ў Апостальскім палацы Ватыкана адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Упэўненасць у заўтрашнім дні
Штогод Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў дні чарговай гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС наведвае рэгіёны, якія пацярпелі ў выніку гэтай аварыі. Як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сёлета Кіраўнік дзяржавы знаёміўся з сітуацыяй на Гомельшчыне.
Далей
Васемнаццаты дэвіз
18 мая ў свеце 31-ы раз адзначаць Міжнародны дзень музеяў. Як і штогод, свята атрымала сёлета свой дэвіз.
Далей
Вялікі ўклад у развіццё краіны
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ўручыў 24 красавіка ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Ад кірыліцы — да ноў-хаў
Чарговым крокам у двухбаковым культурным супрацоўніцтве Беларусі і Балгарыі стала перадача кніг ад Пасольства Рэспублікі Балгарыя ў нашай краіне ў дар Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта працяг плённай узаемасувязі паміж вядучымі бібліятэкамі дзвюх дзяржаў.
Далей
Дзве асноўныя тэмы на выстаўцы “СМІ ў Беларусі” — 65-годдзе вызвалення Беларусі і Год роднай зямлі
З 5 па 8 мая ў Нацыянальнай выставачнай зале “БелЭКСПА” пройдзе ХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі”. Арганізатары — Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларускі саюз журналістаў, Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку. Выстаўка прысвечана 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году роднай зямлі.
29 красавіка ў Прэс-цэнтры Дома прэсы з гэтай нагоды адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч.
Далей
І ружа, і “Руджа”...
Персідскія ўзоры на слуцкіх паясах даўно знаёмы беларусам. Не менш прыгожа выглядаюць і персідскія дываны, што вырабляюцца ў Іране цягам доўгіх стагоддзяў. Пазнаёміцца з імі змаглі і госці Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, дзе адкрылася выстаўка “З гісторыі мастацтва Ірана”, арганізаваная сумесна з Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Соцыум
Незапатрабаваны... “прасунутыя” спецыялісты
Размеркаванне выпускнікоў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбывалася ў спакойным рытме. Але ж усплёскі нервознасці ўсё ж здараліся. Асобныя студэнты не хавалі свайго незадавальнення і прынцыпова адмаўляліся падпісаць ведамасць, а хтосьці нават не стрымліваў слёз. Але камісія не надта звяртала на іх увагу — яна кіравалася зусім не эмоцыямі, а заканадаўствам і прагматыкай культурнай палітыкі краіны.
Далей
Кіно і тэатр
Пра вайну на сучаснай кінамове
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” працягвае выконваць свае абяцанні і радаваць аматараў айчыннага кіно прэм’ерамі. Днямі ў сталічным кінатэатры “Кастрычнік” адбылася прэзентацыя новай поўнаметражнай стужкі “Кадэт”, знятай рэжысёрам Віталём Дудзіным.
Далей
Працэс пайшоў!
25 красавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно адкрылася выстаўка работ тэатральных мастакоў “Вынікі сезона 2008 — 2009”. Калі летась айчынныя сцэнографы радаваліся ўжо таму, што справаздачныя выстаўкі змаглі-такі адрадзіцца, і прадстаўлялі на суд наведвальнікаў лепшыя, на іх погляд, творы, то сёлета яны былі пастаўлены ў больш жорсткія рамкі: работы для экспазіцыі мусілі быць створаны ў бягучым сезоне.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
За дзвярыма “Стальнога пакоя”: беларуская Талставіяна
Як “К” паведамляла ўжо, у межах Года культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь пачалася рэалізацыя сумеснага выставачнага і культурна-адукацыйнага праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з Дзяржаўным музеем Л.М. Талстога, які ўваходзіць у “Спіс асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі”. У маскоўскім музеі захоўваецца унікальны архіў класіка рускай літаратуры, графа Льва Талстога. А самае каштоўнае з гэтага архіва знаходзіцца ў незвычайным сховішчы — у спецыяльна абсталяваным “Стальным пакоі”.
Далей
Трохзубы відэлец шляхціча
У беларусаў ёсць прыказка: “Пакуль Бог даў відэлец, ён даў пальцы”... І сапраўды: відэлец чымсьці нагадвае пальцы далоні. Але адкуль і калі да нас прыйшло гэтае звыклае сёння вынаходніцтва?
Далей
Суботнія сустрэчы
Амаль як у жыцці. Толькі ў казцы
Дзякуючы яму “Беларусьфільм” стаў “радзімай” Бураціна, Зорнага хлопчыка, Пітэра Пэна, які вучыў: “А ты падумай пра што-небудзь вельмі прыемнае — і ўзлятай!”, гарэзлівай дзяўчынкі па імені Чырвоны Каптурык, што, бегучы па лесе, прасякнутым яркім ранішнім сонцам, спявала: “А-а, у Афрыцы рэкі — вось такой шырыні!”, і многіх іншых кіналюбімцаў дзятвы. У яго стужках здымаліся Ралан Быкаў, Уладзімір Этуш, Рына Зялёная, Уладзімір Басаў, Яўген Еўсцігнееў, Альберт Філозаў, Таццяна Пельтцэр, Павел Кадачнікаў, а песні да іх пісалі Булат Акуджава, Юлій Кім, Юрый Энцін, Аляксей Рыбнікаў, Яўген Крылатаў... І ўсе яны не баяліся ў “дзіцячых” фільмах размаўляць пра вечныя тэмы — любові і смерці, дабра і зла.
Леанід НЯЧАЕЎ ніколі не прызнаваў стэрэатыпаў — як у дзіцячым кіно, так і ў жыцці ўвогуле. Чалавек, на фільмах якога вырасла і вырасце яшчэ не адно пакаленне дзяцей, 3-га мая адзначае сваё 70-годдзе.
А яшчэ 20 гадоў таму выйшаў у свет фільм “Не пакідай” — апошняя работа рэжысёра на “Беларусьфільме”. Днямі па запрашэнні Музея гісторыі беларускага кіно знаны рэжысёр наведаў Мінск.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Хто? Дзе? Калі?
Знайсці адказ за 60 секунд
У палітры забаўляльных шоу і перадач на айчынных тэлеканалах нарэшце з’явіўся і аналаг любімага многімі элітарнага інтэлектуальнага клуба “Што? Дзе? Калі?”. Уладальнікам першай Крыштальнай савы ў прэм’ернай серыі беларускага тэлеклуба стаў Раман АЛЬШЭЎСКІ. У мінулым супрацоўнік нашай газеты, сёння ён на старонках “К” у іншай іпастасі.
Далей
Дыміліся франтоў дарогі
“Вокам” партызанскай перасоўкі
Кінематограф заставаўся “важнейшым з мастацтваў” нават у гады Вялікай Айчыннай вайны. Звычайна кінаапаратура і фільмы дасылаліся ў партызанскія фарміраванні з Вялікай зямлі. Але былі выпадкі, калі змагары выкарыстоўвалі кінаперасоўкі, што засталіся яшчэ з даваеннага часу. Напрыклад, у верасні 1941 года партызаны Палескай вобласці разграмілі варожы гарнізон у раённым цэнтры Лельчыцы і на працягу двух тыдняў утрымлівалі яго. У гэтыя дні ў мясцовым клубе была арганізавана дэманстрацыя савецкіх фільмаў.
Далей
Афіцыйныя дакументы
РАШЭННЕ КАЛЕГІІ 22.04.2009 г. г. Мінск № 53
Аб рабоце па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” ў 2008 годзе і 1 квартале 2009 года
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |