Свежы нумар
Мастыхін
Куды бяжыш, белая лайка?
Персанальная выстаўка жывапісу заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Леаніда Дударэнкі пад назвай “Расія вачыма беларуса” працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Яна прымеркавана да Года культуры Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
“Рух вакол восі” ў пошуках раўнавагі
Яна выстаўляецца 20 гадоў. Пачынала з беларускага авангарда канца 80-х і персанальнай выстаўкі ў маскоўскім Доме мастакоў. Потым — Польшча, Украіна, Аўстрыя, Шатландыя, Галандыя, і ў апошнія два гады па- казала сябе і ў Італіі. Прафесійная керамістка, аўтар некалькіх вітражных, мазаічных і скульптурных твораў, яна ў 1995 годзе стала членам Міжнароднай федэрацыі мастакоў UNESCO — як жывапісец. Імя гэтай мастачкі — Наталля Рачкоўская. Яе жывапіс, які сёння экспануецца ў Палацы мастацтва, нібы прызначаны для таго, каб пра яго спрачаліся. Ды і яна гэтую спрэчку, падаецца, свядома правакуе.
Далей
Таленавітая, высокапрафесійная!
Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння мастацтвазнаўцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ірыны Мікалаеўны Паншынай.
Далей
Бамонд: опера, балет
Лявоніха з гармонікам
Дзяржаўнаму ансамблю танца Беларусі сёлета — паўстагоддзя. Урачыстасці запланаваны на восень, але творчыя здабыткі не падпарадкаваны календару. Таму напярэдадні нядаўняга выступлення калектыву ў Канцэртнай зале “Мінск” дырэктар — мастацкі кіраўнік ансамбля, народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч запрасіў журналістаў на прэс-паказ сваіх прэм’ер.
Далей
Кантакт-імправізацыя
Сцэнічнай пляцоўкай харэаграфічнага мадэрна ў Мінску, падобна на тое, хутка стане Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Менавіта тут паказаў нядаўна сваю новую праграму, складзеную з аднаактовых балетаў і мініяцюр, тэатр “D.O.Z.SK.I” — першы ў Мінску калектыў, што свядома займаецца сучасным танцам у яго інтэлектуальна-аўтарскім, а не эстрадна-забаўляльным абліччы, сінтэзуючы пры гэтым харэаграфічнае і тэатральна-драматычнае мысленне.
Далей
"К" інфармуе
Клопат пра кожнага, клопат ад кожнага!
23 красавіка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіў з Пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. У ім Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, у тым ліку, на выкарыстанне патэнцыялу культуры ў жыцці нашага грамадства.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Музыка, грошы і кніга заўваг
22 чэрвеня адбылася чарговая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Было мерапрыемства дзелавым, слушным, крытычным. Не дзіва: які час
на двары — такія і падыходы да працы. Неаднаразова гучала думка, што сёння без поўнай мабілізацыі сіл важкага духоўна-эканамічнага выніку ў сферы культуры не дасягнуць. Таму агучваліся здабыткі і пралікі, аналізаваліся характэрныя для кожнага рэгіёна праблемы, талакой вышукваліся шляхі іх вырашэння… Галоўным на парадку дня было пытанне аб рабоце ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама па ўдасканальванні дзейнасці дзіцячых школ мастацтваў.
Далей
“Якім бы цудоўным ні быў Космас...”
22 красавіка легендарны лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр авіяцыі Аляксей Ляонаў прыбыў у горад-герой Мінск з нагоды адкрыцця сваёй першай на Беларусі вялікай персанальнай выстаўкі — “Зямны і касмічны жывапіс”, якая на наступны дзень прыняла шматлікіх гледачоў у Нацыянальным мастацкім музеі. Разам з Аляксеем Архіпавічам прыехала ў нашу сталіцу на вернісаж яго сябра і калега, таксама легендарная лётчык-касманаўт, Герой Савецкага Саюза Валянціна Церашкова — першая ў свеце жанчына, якая скарыла космас. З адкрыццём персанальнай выстаўкі Аляксея Ляонава павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Далей
Спеў і вобраз
У віншаванні праваслаўным хрысціянам з нагоды Вялікадня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што “сцвярджаючы стваральныя ідэі братэрства, гуманізму, перамогі праўды і справядлівасці над злом, Вялікдзень абуджае ў нас імкненне быць міласэрнымі і несці блізкім дабро, натхняе на новыя здзяйсненні ў імя Айчыны”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Кіно і тэатр
Кінарэалізацыя
Фільмы пра знакамітых акцёраў, пісьменнікаў, рэжысёраў, мастакоў, герояў Беларусі, цыклы, прысвечаныя малым гарадам, раённым цэнтрам, відэастужкі сацыяльнай тэматыкі, экалагічнай, хрысціянскай, амаль усе балеты Вялікага тэатра… Сярод больш чым 700 відэастужак РУП “Беларускі відэацэнтр”, мяркуем, кожная бібліятэка, музей, музычная школа, Дом культуры, кінатэатр здолее выбраць сабе найбольш цікавую, карысную для працы. “К” распавядала пра беларускае прадпрыемства не аднойчы, але цяпер нагода для гэтага — 20-годдзе “Белвідэацэнтра”, адзначанае 1 красавіка. Прымеркаваная да названай даты прэс-канферэнцыя адбылася 20 красавіка ў Доме кіно.
Далей
За “Чайкай” — “Тарас на Парнасе”
Гродзенскі абласны драматычны тэатр перажывае другое нараджэнне. Чарговы, 62-і, сезон адкрыўся ў кардынальна абноўленым пасля маштабнага рамонту будынку. Але змены закранулі храм Мельпамены не толькі звонку: у тэатры прызначаны новы галоўны рэжысёр — заслужаны дзеяч мастацтваў Латвіі Валянцін МАЦУЛЕВІЧ.
Далей
Валянцінін дзень
Завяршэнне тыдня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага пройдзе “пад знакам” рэжысуры Валянціны Ераньковай. 24 красавіка яна адзначае свой 60-гадовы юбілей, да якога прымеркаваны “сцэнічны парад” яе спектакляў. Гледачам прадастаўлена магчымасць правесці тры вечары з “Валянцінавым днём” І.Вырыпаева, “Утаймаваннем наравістай” У.Шэкспіра і “Жаніхамі” М.Гогаля.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Сітуацыя
Як даказаць права на пенсію?
Агульнавядома: у галіне культуры існуе шэраг катэгорый спецыялістаў, якія маюць права на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, — гэтае права замацавана ў заканадаўчым парадку і, здавалася б, не павінна падлягаць сумненням. Між тым, давялося сутыкнуцца яшчэ мінулай восенню з такім фактам, што, прызнаюся, паставіў мяне ў тупік. У Юрася Сяменчанкі, акцёра Беларускага тэатра “Лялька” з Віцебска, узніклі праблемы з афармленнем гэтай самай пенсіі. Пытанне будзённае, і сама тэма, узнікшы ў прыватнай размове, напачатку не падалася такой прынцыповай, маўляў, прадставіў неабходныя дакументы — і справа скончана. Але ж праз некаторы час, вярнуўшыся да той гісторыі, высветліла, што справа не толькі не завяршылася, але і стала сапраўдным галаўным болем і самога акцёра, і ўсяго кіраўніцтва тэатра “Лялька”.
Далей
Гістарыёграф
Што сказаў Стэндаль Напалеону?
Якія асацыяцыі сёння выклікае слова “езуіт”? Адразу прыгадваюцца выразы кшталту “езуіцкая хітрасць”, “каварны, як езуіт”... Мэтай існавання гэтай буйной арганізацыі сталі словы яе стваральніка Ігнасіа Лаёлы: “Мы, святыя рыцары, пакліканы самім Богам, каб духоўна скарыць увесь свет”.
Далей
Маэстра сімфоній
Сёлета Заслаўе прымала IX Свята камернай музыкі, з нагоды якога Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры падрыхтаваў выстаўку “Па старонках памяці” да 100-годдзя з часу смерці знакамітага ўраджэнца Беларусі Мечыслава Карловіча. Увосень яе мяркуецца прадставіць і на радзіме музыкі — Смаргоншчыне.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
На гарышчы ў Гарадной
Старыя закінутыя хаты на палескіх хутарах і ў вёсках хаваюць пад сваімі дахамі нямала таямніц. Больш за тое — могуць удакладніць пэўныя гістарычныя факты. Адзін з такіх населеных пунктаў месціўся ў наваколлі мястэчка Гарадная Пінскага раёна.
Далей
Дыміліся франтоў дарогі
За паўгода да Віцебскіх варот
Прызнацца, пад час наведвання ваеннай экспазіцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея карэспандэнту “К” давялося нялёгка. Турма СД, асобныя залы, прысвечаныя абароне Віцебска, падполлю, вялізная — партызанскаму руху на Віцебшчыне, яго героям... Пётр Машэраў, Канстанцін Заслонаў, Уладзімір Лабанок, Аляксей Данукалаў, Мінай Шмыроў — імёны, якія ўвайшлі ў пантэон народнай славы. Чыя партызанская гісторыя больш цікавая, пра каго распавесці ў першую чаргу?..
Далей
Прэзентацыі
Пушча Гусавіяна і Тэадорыка
Сёлета самаму старажытнаму запаведніку ў Еўропе — Нацыянальнаму парку “Белавежская пушча” — спаўняецца 600 гадоў. Гэты юбілей уключаны ў Спіс памятных дат UNESCO. Пастановай Савета Міністраў зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання, дзе, у прыватнасці, прадугледжаны рэканструкцыя, мадэрнізацыя, будаўніцтва, добраўпарадкаванне як аб’ектаў самога запаведніка, так і прылеглай да яго інфраструктуры. Вядома, уключаны ў яго і шматлікія асветніцкія, культурныя праекты.
Асобным пунктам у плане пазначана перавыданне кнігі Георгія Карцава “Белавежская пушча”, з часу першага выхаду ў свет якой летась споўнілася сто пяць гадоў. Дарэчы, у Беларусі захаваліся толькі тры экземпляры гэтага фаліянта. Таму не дзіва, што “пушчанская” кніга, перавыдадзеная факсімільна выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, уражвае найперш ужо “праверанай часам” якасцю.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Асоба і час
Пра “маму Ліду”
17 красавіка споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння народнай артысткі СССР Лідзіі Ржэцкай. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы заўсёды працавала шмат выдатных, таленавітых акцёраў. Адна з іх -- Лідзія Іванаўна Ржэцкая, якая больш за 50 гадоў іграла на Купалаўскай сцэне. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў захоўвае ў сваіх фондах шмат цікавых і разнастайных аўдыёвізуальных дакументаў, якія знаёмяць з творчасцю актрысы, даюць магчымасць зразумець вытокі яе таленту.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |