Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“ПРЫВІТАННЕ, СЯБРЫ!”
…З гэтымі словамі на перон мінскага чыгуначнага вакзала 2 красавіка выйшаў народны артыст Расіі Валерый Залатухін, які прыехаў у нашу сталіцу, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
ТЭАТРАЛЬНАЕ “ФОРТЭ” НА ПАВЕТРАНАЙ ТРАПЕЦЫІ, або Як і калі нараджаецца чалавек?
27 сакавіка ў Магілёве завяршыўся IV Міжнародны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” — фестываль, які нарадзіўся зусім нядаўна, але за час свайго існавання паспеў стаць адной з вызначальных падзей у тэатральным жыцці нашай краіны. Сёлета ён стаўся для арганізатараў асабліва сур’ёзным выпрабаваннем. Не толькі таму, што, перайшоўшы трохгадовы ўстаноўчы тэрмін, форум чакала праверка “ўзростам” і выяўленне таго, наколькі ў айчыннай тэатральнай прасторы ідэя фестывалю пра маладых і для маладых здольная да цікавага і плённага самаразвіцця. “М.@rt.кантакту” першаму з беларускіх фестываляў давялося скарэкціраваць сваё існаванне з улікам новых эканамічных умоў. Аднак і яго дырэкцыя, і абласныя ўлады, на чыіх плячах ляжыць ільвіная доля фінансавання гэтага форуму, прадэманстравалі: наша дзяржава па-ранейшаму прытрымліваецца сацыяльна арыентаванай палітыкі, не забываючыся пры гэтым, што да “хлеба” патрабуюцца яшчэ і “відовішчы”. Прычым — створаныя на адпаведным узроўні.
“Брэсцкая крэпасць”: хутка прагучыць “Матор!”
Адным з гучных культурных праектаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, што абяцае стаць заўважнай кінематаграфічнай падзеяй на ўсёй постсавецкай прасторы, з’яўляецца поўнаметражны мастацкі фільм “Брэсцкая крэпасць”. Стваральнікамі гэтай стужкі, якая рэканструюе на экране падзеі чэрвеня 1941 года і на здымкі якой з саюзнага бюджэту будзе выдаткавана 225 мільёнаў расійскіх рублёў, выступаюць Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Прэм’ера фільма запланавана на май 2010 года. Сёння ж мы гутарым з намеснікам начальніка ўпраўлення кінавідэамастацтва Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аляксеем БЯЗУГЛЫМ пра тое, на якім этапе цяпер знаходзіцца работа над фільмам.
“Табой жыву...”
Заканчэнне. Пачатак у № 13
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»