Свежы нумар
Мастыхін
Пейзаж па-сучаснаму
Вялікай персанальнай выстаўкай жывапісу пад назвай “Імгненні жыцця”, якая экспануецца ў мінскім Палацы мастацтва, адзначыў шасцідзесяцігоддзе з дня нараджэння беларускі пейзажыст Уладзімір Ткачэнка.
Далей
Пяшчота, мудрасць і... шоу!
У Палацы мастацтва завяршае работу юбілейны праект — экспрэсіўная “справаздача” вядомай беларускай мастачкі Наталлі Чарнагаловай, якую называюць “брэсцкая амазонка”.
Далей
Ідэнтыфікацыя Ікара
У Малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіла выстаўка пад назвай “Ідэнтыфікацыя” маладога жывапісца Таццяны Кандраценка, выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Далей
Адкрый “Вясну”. Маладзечанскую
У творчага аб’яднання прафесійных мастакоў “Маладзечна” стала традыцыяй на пачатку вясны, у сакавіку, ладзіць сумесную мастацкую выстаўку.
Далей
"К" інфармуе
Міншчыны святочны дар
26 сакавіка ў сталіцы адбылася творчая справаздача “Міншчына — сэрца Беларусі”, прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такога размаху мы яшчэ не бачылі: паказ дасягненняў пачынаўся не з фае Палаца Рэспублікі, як звычайна, а з самой Кастрычніцкай плошчы, дзе шчыравалі народныя майстры, весялілі народ вяшчальнікі і скамарохі. Мабыць, вясна “вінавата”?
Далей
Дысцыпліна, кадры, эканоміка...
25 сакавіка ў канферэнц-зале Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў прайшло пасяджэнне чарговай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Па шэрагу пытанняў парадку дня былі прааналізаваны вынікі работы галіны за 2008 год і за першы квартал года бягучага. Спектр абмяркоўваемых праблем быў надзвычай шырокі: ад працоўнай дысцыпліны да рэзерву кіруючых кадраў і паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Лепшыя па ахове працы
Міністэрства культуры падвяло вынікі леташняга агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму. У ім бралі ўдзел 8690 арганізацый культуры. Правядзенне спаборніцтва станоўча паўплывала на рабочыя ўмовы і стан аховы працы, на якасць інструктажоў, навучання і праверкі ведаў, скіраваных на прафілактыку вытворчага траўматызму.
Далей
Будаўнічы сезон Мельпамены
Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра адбылася прэс-канферэнцыя, дзе першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка паведаміў аб развіцці тэатраў краіны.
Далей
Сафійскі сабор: старажытны і сучасны
З 29 сакавіка па 23 красавіка ў полацкай Сафіі пройдзе XXII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, у якім прымуць удзел знакамітыя музыканты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі і Японіі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Кадэты” і “Прыгоды...” ў сакавіку
У сакавіку Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” прадставіла прэс-паказы адразу дзвюх новых стужак, знятых айчыннымі кінематаграфістамі.
Далей
“Аповесць” для Суздаля
На мінулым тыдні ў Суздалі завяршыўся XIV Адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно — адзін з найбольш прэстыжных прафесійных конкурсаў на постсавецкай прасторы. У лік лаўрэатаў і дыпламантаў форуму ўвайшлі мультыплікатары анімацыйнай студыі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Далей
Соцыум
Статус каштоўнасці
Днямі ў свет выходзіць кніга — “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”, падрыхтаваная ўпраўленнем па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Кніга з’яўляецца вынікам фарміравання нацыянальнага ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей, пачатак якому паклаў Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 1992 “Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Змаганне з Бахусам у відэафармаце і не толькі...
Рэклама алкагольных напояў доўгі час дэманстравала з тэлеэкрана зухаватых і беспраблемных герояў, якім, падавалася б, “мора па калена”. Героі сацыяльнага роліка “Калі ў доме бяда”, знятага “Беларускім відэацэнтрам”, выклікаюць зусім іншыя пачуцці. Глядач трапляе на канцэрт мастацкай самадзейнасці ў ЛТП і дзякуючы майстэрству аператара доўга і ўнікліва ўзіраецца ў скамечаныя твары тых, хто калісьці паддаўся спакусе лёгкіх радасцей і толькі пасля ўсвядоміў, што яе вынік — хранічная хвароба. Потым — шакіруючыя кадры аўтакатастроф ды злачынстваў, здзейсненых пад натхненнем “зялёнага змія”, карціны дэградацыі асобы, ад якіх ажно дрыжыкі па скуры. Але ў фінале — прачулы аптымістычны эпізод. Жанчына, вылечаная ад хваробы, са слязьмі на вачах абдымае вернутых ёй дзяцей.
Далей
Кіно і тэатр
“Любіць тэатр больш за сябе...”
Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Бэла МАСУМЯН не любіць гаварыць пра сябе, бо да сваіх работ на сцэне падыходзіць надзвычай грунтоўна. Але менавіта педантычнае вывучэнне матэрыялу, заглыбленне ў псіхалагічны малюнак ролі, сур’ёзнае стаўленне да ўсіх дробязей, з чаго складаецца прафесія акцёра, дапамаглі Бэле Амікаўне падабраць ключы да душ гледачоў.
Далей
Сцэнограф-філосаф
“Крыштальная зорка” ў гэтым тэатральным сезоне асвяціла падмосткі Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі: прамяністы прыз трапіў да галоўнага мастака калектыву — Віктара ЛЕСІНА.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Пачынаю — з драматурга!”
У Драматычным тэатры Беларускай арміі выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Сяргей БЕЛЯКОВІЧ служыць усяго два гады. За гэты час ён паспёў стварыць адметныя характары ў такіх спектаклях, як “Рамэа і Джульета”, “Ты памятаеш, Алёша...”. Але знакавай стала для яго трэцяя роля: пранізлівы ў сваёй наіўнасці і душэўнай чысціні Адуванчык са знакамітых “Радавых” Аляксея Дударава прынёс маладому акцёру “Крыштальную кветку”.
Далей
Дыміліся франтоў дарогі
...Прабіваючы брэш у блакаднай сцяне
Віктар Грамыка — жывапісец, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы, ганаровы акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, актыўны ўдзельнік партызанскага руху, кавалер ордэнаў Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалёў “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны” І ступені і іншых.
Мара стаць мастаком ніколі не пакідала Грамыку — нават у агні Вялікай Айчыннай, калі, здавалася б, не да мастацтва. Наадварот, гэтая мара яшчэ больш умацавалася і выстаяла ў цяжкіх баях, у пастаянных партызанскіх рэйдах, у смяротных блакадных прарывах. Так, Віктар Грамыка — удзельнік той самай легендарнай Полацка-Лепельскай бітвы 1944 года, якая ўвайшла ў гісторыю Другой сусветной вайны сімвалам нязломнасці беларускага народа...
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
На пытанні адказвае начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена ВЕШТАРТ:
У сувязі з адсутнасцю ў нарматыўна-прававых дакументах дакладнай фармуліроўкі творчай дзейнасці, якой могуць займацца кіраўнікі ўстаноў культуры (дырэктары, намеснікі, загадчыкі аддзелаў) згодна з артыкулам 255 Працоўнага кодэкса РБ на ўмовах штатнага сумяшчальніцтва, просім даць адказы на наступныя пытанні
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Музейнае сховішча
“А я не здагадаўся затрымаць яе...”
У гэтым годзе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа святкуе сваё 50-годдзе. За гэты час сабраны багатыя калекцыі кніг, рукапісаў, фатаграфій, дакументаў, якія звязаны з рознымі этапамі жыцця і творчасці класіка беларускага слова. Першай у шэрагу выставак унікальных прадметаў, многія з якіх паказваюцца ўпершыню, стала экспазіцыя з фондаў музея, прысвечаная Жанчыне, Прыгажосці, Маці, — “Вобраз мілы, поўны чараў…”.
Далей
Выносіцца на абмеркаванне
Міністэрства - чытач - газета
Архіў
Отдыхай в свое наслаждение
Многие из нас порой задумываются об уютном и приятном отдыхе вдали от всех дел и забот. Но мы, чаще всего, проводим все время в работе. Многие из нас совершают длительные командировки в разные отдаленные уголки и вот в эти часы, когда мы находимся вдали от родного дома, тогда задумываешься о том, насколько приятен был бы сейчас короткий отдых.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Тадж-Махал
Безумоўна, самае цікавае, захапляльнае і пазнавальнае ў нашым жыцці — падарожжы па замежных краінах. У гэтым сэнсе вельмі шанцуе вядомаму беларускаму журналісту, заслужанаму работніку культуры, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Міхаілу Шыманскаму.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |