Свежы нумар
Мастыхін
У падарунак Радзіме
Імідж краіны ў свеце складаецца з дасягненняў яе сыноў. І мы сапраўды радуемся, калі імёны знакамітых беларускіх творцаў, якія ў часы Савецкага Саюза эмігравалі за мяжу і з-за гэтага былі амаль што выкраслены з гісторыі нацыянальнага мастацтва, ізноў запальваюцца на Радзіме. 17 лютага адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь карціны “Гумно” (2008) Барыса Заборава, а таксама работ “Эцюд” (1949) і “Дубкі” (1953) беларускага мастака Мікалая Дучыца (1896 — 1980).
Далей
Узысці на “скалу Шаляпіна”
“Прысвячаецца памяці Фёдара Шаляпіна” — так называецца выстаўка твораў вядомага тэатральнага сцэнографа, кінамастака і жывапісца Уладзіміра Чарнышова, якая працавала ў “Гасцёўні Уладзіслава Галубка” — філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
«Калаж як стратэгія»
Пад такой назвай Мастацкая галерэя горада Полацка прэзентавала новы арыгінальны праект Аляксандра Канавалава.
Далей
"К" інфармуе
Мова роднай зямлі
21 лютага 2009 года пад эгідай UNESCO ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Панарама” Венесуэлы
17 лютага 2009 года ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі плакатаў “Лацінаамерыканская рэвалюцыя”, падрыхтаваная сумесна з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
Пад прафесійным поглядам
19 лютага ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны” адбылася сустрэча творчай інтэлігенцыі, дзеячаў кінематаграфіі з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Матвейчуком, на якой абмяркоўваліся прапановы па канцэпцыі правядзення XVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”.
Далей
Фотапаход у тры тысячы кадраў
Завочна пазнаёміцца з экспазіцыямі ўсіх сталічных музеяў стала магчымым дзякуючы выданню фотаальбома “Мінск музейны”. Ідэя стварэння такой кнігі некалькі гадоў таму з’явілася ў вядомага айчыннага фотамастака Пятра Кастрамы і атрымала падтрымку з боку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
“Пуантылізм” меркаванняў на палітры ідэальных “...ізмаў”, або Класікаў вызначыць час
Праблема “традыцыі” і “наватарства”, як вядома, існуе ў сусветнай мастакоўскай прасторы, у тым ліку, і на Беларусі, даўно. Падставай для сённяшняй размовы на гэты конт з’явілася выстаўка “Традыцыі і сучаснасць”, якая нядаўна экспанавалася ў сталічным Палацы мастацтва.
Далей
Кіно і тэатр
Антыкрызісная праграма ад Уладзіслава Галубка
Сапраўдныя якасць і ўзровень драматургіі канчаткова высвятляюцца толькі ў тэатры — гэта аксіёма. Сцэна, бы павелічальнае шкло, без жалю выяўляе ўсе хібы і недахопы твора. Але толькі дзякуючы новым і новым пастаноўкам п’еса мае магчымасць нарошчваць сваю “мышачную масу” (што ў тэатры называецца пастановачнымі традыцыямі). Без гэтага любы драматургічны твор немінуча становіцца істотай, якую нарадзілі і пакінулі, і ператвараецца ў прывід. Аб ім час ад часу ўзгадваюць штосьці, але канкрэтызаваць свае ўражанні і думкі так і не бяруцца.
Далей
Калі ж становяцца сучаснымі?
Так склалася, што беларускія тэатры вольна ці не ўсклалі “правы і абавязкі” па адкрыцці новых аўтараў на Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. І той вось ужо паўтара дзесяцігоддзя стараецца, адшуквае маладыя таленты, спрабуе “падсадзіць” іх на творчы драйв, прапаноўваючы паспытаць тэатральнае чарадзейства і тое невыказнае адчуванне, калі твая п’еса — плён асабіста-інтымных перажыванняў — раптам выходзіць на сцэну і становіцца даступнай шырокаму колу людзей. Нярэдка пастаноўкі гэтыя становяцца выключна “хатнімі радасцямі” і ўжо праз некалькі паказаў пад захопленыя воплескі родных і блізкіх драматурга ды акцёраў шчасліва пакідаюць сцэну. Але ж бывае і іначай.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры V.I.P.
Прафесіянал часовых эмоцый
Хіт “Завіруха” ў сучаснай аранжыроўцы ізноў папулярны, прычым сярод моладзі. Пра гэта сведчаць інтэрнет-хіт-парады. Але ж аўтар шлягера Эдуард ХАНОК не надта схільны да настальгіі па мінулых дасягненнях. Штодзённа да пяці гадзін раніцы ён назапашвае новыя. Прычым гаворка зусім не пра новыя песні.
Далей
Камертон
Сола ў Італіі праз Украіну
Маладая оперная спявачка Алена Таболіч стала ўладальніцай Гран-пры Міжнароднага конкурсу “Мастацтва ХХІ стагоддзя” на Украіне. Галоўнай узнагародай для яе стане магчымасць правесці ўвесну сольны канцэрт у Італіі.
Далей
Скрыпка беларуская і “авангардны” эксперымент
Ці ёсць у нас свая, беларуская, скрыпічная школа? Станоўчы адказ на гэтае пытанне сёння не выклікае сумневу ні ў нас, ні за мяжой. І доказам таму не толькі шматлікія перамогі нашых музыкантаў, але і звароты замежных скрыпачоў да выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — з просьбай падзяліцца вопытам.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Выпадковыя знаходкі і... крыжацкі след
Часам, каб знайсці каштоўны прадмет, якому ўжо далёка не адна сотня гадоў, не абавязкова ўдзельнічаць у археалагічных раскопках, дастаткова з увагай паставіцца да знаходак, да прыкладу, на ўласным прысядзібным участку.
Далей
Генеральная карта: з павета — у павет
Першае ўражанне ад знаёмства з гэтым выданнем: эстэтычнае задавальненне ад прыгожа аздобленай кнігі, дзе, апрача карт, змешчаны гравюры, мастацкія карціны часоў Сярэднявечча. Чым яшчэ напоўнены першы том “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі”? Пад час прэзентацыі гэтага фаліянта на выстаўцы “Кнігі Беларусі-2009” з яго стваральнікамі сустрэўся карэспандэнт “К”.
Далей
З архіваў саміх воінаў
З нагоды 20-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтавана выстаўка “Афганістан: наша памяць і боль”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Афіцыйныя дакументы
Аб выніках працы арганізацый Міністэрства культуры ў 2008 годзе і задачах на 2009 год па выкананні галіновай праграмы
“Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006— 2010 гг.” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Рашэнне калегіі 28.01.2009 № 8 г. Мінск
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Дыміліся франтоў дарогі
“Цалую вас тысячы, тысячы разоў...”
У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, знаёмства з ваеннай часткай фондаў якога мы працягваем на старонках “К”, захоўваюцца асабістыя рэчы, лісты, успаміны не толькі знакамітых удзельнікаў вызвалення Магілёва ды Магілёўскай вобласці, усёй Беларусі, тых, хто змагаўся на перадавой, але і тых абаронцаў Радзімы, хто рабіў свой унёсак у перамогу над фашызмам, знаходзячыся ў тыле ворага, часам здзяйсняючы нябачны подзвіг словам. Словам, якое адмаўляліся вымавіць, або словам, якое адмаўляліся напісаць…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |