Свежы нумар
Мастыхін
Асацыяцыі на старой лесвіцы
Сямейныя дынастыі мастакоў — справа ў апошні час даволі распаўсюджаная. Але ці заўсёды талент перадаецца ў спадчыну? Адказ на гэтае пытанне шукалі наведвальнікі Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава пад час выстаўкі, якая так і называецца — “Спадчына”.
Далей
Дэкаратыўны постмадэрн
Беларускі саюз мастакоў у мінулым месяцы папоўніўся 38 новымі членамі. Новыя сябры арганізацыі прадставілі свае работы ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва”. Жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, тэкстыль, дызайн інтэр’ера — выстаўка атрымалася рознабаковай і дала магчымасць адметна дэбютаваць вялікай колькасці творцаў.
Далей
“Каб захацелася жыць у сваім доме...”
Уладальніцай бронзавага медаля ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” ў старэйшай групе на V Маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц СНД стала Ганна КОНАНАВА.
Я назіраю за яе творчым шляхам даўно. За плячыма ў Ганны Рэспубліканскі каледж мастацтваў, лаўрэацтва на V і VI рэспубліканскіх мастацкіх конкурсах сярод навучэнцаў. У 2004 яна стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Ганна — пераможца выстаўкі-конкурсу візуальных мастацтваў студэнтаў мастацкіх спецыяльнасцей “Арт-сесія-2007”. І вось новая прыступка поспеху — бронза Дэльфійскіх гульняў...
Далей
"К" інфармуе
Мізансцэна каля сцэны
Незвычайную карціну назіралі ў гэты чацвер мінчане і госці сталіцы: героі оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” пазіравалі перад фотакамерай карэспандэнта “К”, утварыўшы гарманічную мізансцэну побач з бронзавымі грацыямі — адной са скульптурных кампазіцый, што паўсталі нядаўна на алеях перад Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, калектыў Беларускай оперы літаральна днямі пачне пераязджаць ў свой абноўлены Дом!
Далей
Дзень кінасям’і
Дзень беларускага кіно — 17 снежня — работнікі галіны ва ўрачыстай атмасферы адзначылі ў сталічным Доме кіно.
Далей
Партытура Новага года
Апошнія снежаньскія дні для беларускіх дзяцей не першы год праходзяць у прадчуванні таго чароўнага свята, якое падорыць непаўторная галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі. Шыкоўна ўбраная лясная прыгажуня, вясёлае прадстаўленне і, вядома ж, Дзед Мароз са Снягуркай сустрэнуць некалькі тысяч дзяцей, што атрымалі запрашэнне наведаць маляўнічае музычнае відовішча.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
У вачах... залатой рысі
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне памятныя манеты “Рысі” і “Алімпійскія гульні 2010 года. Фігурнае катанне” ў межах міжнароднай манетнай праграмы.
Далей
Экспазіцыя гісторыі
З 18 па 31 снежня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі у рамках кніжна-дакументальнай выстаўкі “Гісторыя Беларусі: станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці” будуць экспанавацца дакументы, прысвечаныя 90-годдзю абвяшчэння БССР.
Далей
ARS incognita запрашае
Дзякуючы новаму праекту Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў аматараў айчыннага жывапісу з’явілася магчымасць убачыць палотны мастакоў Заходняй Беларусі першай паловы ХХ стагоддзя — выпускнікоў навучальных устаноў Вільні.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Камертон
Майстры і “класы”
Не так часта, пагадзіцеся, адбываюцца ў нас сольнікі валтарністаў — надта “капрызным” лічыцца сам інструмент, таму і распаўсюджаны куды меней, напрыклад, за скрыпку. Таму, калі цягам тыдня Мінск наведалі адзін за адным двое сусветна знакамітых валтарністаў (і адзін з іх — сам Шылклопер), гэта ўжо не проста падзея, а — сапраўдная з’ява мастацтва.
Далей
Кампазітары ў саюзе
17 снежня ўрачыстым пасяджэннем Беларускі саюз кампазітараў адзначыў сваё 75-годдзе. Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка ўручыў членам творчай суполкі ганаровыя знакі, граматы, аб’явіў падзякі.
Далей
“Стагоддзе на далоні” танцавальнага Інтэрнета
Калі cінонімам Беларускага балета даўно ўжо стала імя народнага артыста СССР, прафесара Валянціна Елізар’ева, дык сінонімам айчыннага сучаснага танца — contemporary dance — трэба лічыць, без сумневу, IFMC — Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. Невыпадкова першы намеснік міністра культуры нашай краіны Уладзімір Рылатка назваў яго “найбольш вытанчаным фестывалем”, “жамчужынай культуры”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Ёсць пытанне !
Кіно “бяскрылага” фармату?
“Круглы стол” на тэму “Беларускае тэлевізійнае кіно: традыцыі і сучасны кантэкст”, які прайшоў у межах фестывалю “Лістапад”, сапраўды сабраў кіна- і тэлеграмадскасць не толькі Беларусі, але і Расіі, Украіны, Сербіі. Дыскусія, якая доўжылася каля трох гадзін, узняла шмат пытанняў на актуальную тэму “Што ўяўляе сабой сучаснае тэлевізійнае кіно” і дазволіла паразумецца прадстаўнікам розных кіна- і тэлепрафесій.
Якім павінна быць сённяшняе тэлекіно? Ці здымаецца яно наогул? Які прадукт запатрабаваны на сучасным ТБ? Як уплывае на нашу прастору расійскі тэлекантэнт? Гутарка ўзняла надзённыя праблемы, вырашэнне якіх патрабуе далейшых абмеркаванняў і, безумоўна, працы.
Далей
На людным месцы
Паказаць сябе ў класіцы
Можна з упэўненасцю сцвярджаць: Беразіно за апошняе дзесяцігоддзе ператварылася ў сапраўды тэатральны горад. Вось ужо шосты раз у райцэнтры прайшоў абласны фестываль народных тэатраў “Бярэзінская рампа”. Раз у два гады патрапіць на гэты форум стала запаветнай марай для аматараў Мельпамены з Міншчыны.
Далей
Аргенцінская прынцэса з Беларусі
Нядаўна вучаніца другога класа віцебскай гімназіі № 4 Лізавета Жолудзева сваімі перамогамі здолела прыцягнуць увагу не толькі да сябе, але і да творчасці ўдзельнікаў студыі выяўленчага мастацтва “Мурашнік” Цэнтра пазашкольнай работы Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
У кантэксце слова
Гісторыя Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі непарыўна звязана з гісторыяй рэгіёна. У 1928 годзе на пасяджэнні Прэзідыума Гомельскага акружнога выканаўчага камітэта было прынята рашэнне аб мэтазгоднасці адкрыцця ў горадзе аддзялення Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі. У 1934-ым у яе былі перададзены кнігі з асабістага збору князя Паскевіча.
Далей
Суботнія сустрэчы
Фільтр для манументальнага кічу
Кандыдат мастацтвазнаўства, аўтар шматлікіх навуковых прац, прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства Міхаіл БАРАЗНА прызначаны старшынёй Рэспубліканскага мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |