Свежы нумар
Мастыхін
100 партрэтаў: “урасці” ў новую фармацыю
У выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшаў у свет цудоўна ілюстраваны альбом-кніга пад назвай “Времен связующая нить” (“Повязь часоў” — “The connection of times”), у які ўвайшлі 100 рэпрадукцый жывапісных партрэтаў XVI — XX стагоддзяў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама падрабязныя мастацтвазнаўчыя анатацыі да кожнага твора.
Далей
Скафандр для “Энергіі рыб”
Малады мастак Андрэй Савіч любіць пісаць на палатне загадкі, а пасля прапаноўвае гледачам разгадваць іх. Нядаўна ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка, што складаецца з 20 жывапісных і фатаграфічных твораў аўтара, ніводны з якіх не мае подпісу. Адсутнасць інтэрпрэтацыі з боку творцы дае магчымасць пафантазіраваць, ды і сюжэты кампазіцый зусім не банальныя.
Далей
Намаляваць сваю “Джаконду”
17 кастрычніка ў выставачнай зале ГКЦ Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама адбылося адкрыццё юбілейнай сямейнай выстаўкі мастакоў-педагогаў Святланы і Генадзя Вяль, а таксама іх дачкі Аліны пад назвай “50 + 50”.
Далей
Бамонд: опера, балет
Пра балет і Інтэрнет
Удзел Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета ў Днях культуры Беларусі ў Літве (гл. “К” № 42 за 2008 г.) прынёс нашай трупе не толькі поспех, але і, што вельмі важна, дадатковы вопыт у арганізацыі самой тэатральнай справы. Мы атрымалі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з інавацыямі, якія праходзяць у суседзяў. Падобныя веды, набытыя пры непасрэдным вывучэнні дзейнасці Нацыянальнага тэатра оперы і балета Літвы, могуць дапамагчы на новым этапе творчага жыцця нашага калектыву — пры адкрыцці будынка тэатра пасля рэканструкцыі.
Далей
Рэнесанс праз сучаснасць “на поўны голас”
12 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры адбылася прэм’ера новай харэаграфічнай праграмы “Класіка і сучаснасць” — ужо трэцяй, падрыхтаванай Наталляй Фурман акурат за год, як яна была прызначана галоўным балетмайстрам тэатра.
Далей
"К" інфармуе
Візіт Патрыярха
23 кастрычніка пачаўся афіцыйны візіт Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ у нашу краіну. Адна з першых яго сустрэч з грамадскасцю ў гэты ж дзень адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі...
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Без тэрміну даўнасці
Чужы боль для беларуса ніколі не быў чужым, і дапамагчы іншаму — заўсёды лічылася за гонар. Гаворка пра — 600 чалавек, праведнікаў свету, якія ў часы Вялікай Айчыннай вайны, рызыкуючы сваім жыццём, ратавалі яўрэяў ад смерці, у тым ліку і ў Мінскім гета.
Далей
Філасофія быцця ў метале і камені
“На гэтым месцы было знішчана амаль 5 тысяч яўрэяў”, — горыччу прагучалі словы над сталічнай вуліцай Сухой па-руску і па-нямецку. 22 кастрычніка, у 65-ю гадавіну знішчэння Мінскага гета, там быў адкрыты помнік, прысвечаны ахвярам Халакоста.
Далей
“Нас заўсёды выручалі яднанне і ўзаемадапамога”
Велічны мемарыял Памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны будзе створаны ў Трасцянцы. Пра гэта заявіў 20 кастрычніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення на мемарыяльным комплексе “Яма”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Страсці па філармоніі
Як зрабіць канцэртнае жыццё на Беларусі паўсюдна насычаным, фінансава эфектыўным і, у той самы час, захоўваць яго эстэтычную вартасць, не здраджваць высокаму густу? Менавіта гэтае пытанне стала галоўным пад час пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якое прайшло 22 кастрычніка і амаль поўнасцю было прысвечана дзейнасці Беларускай дзяржаўнай і абласных філармоній.
Далей
Международный форум «Русский Запад» открывается в Великих Луках.
Международный форум «Русский Запад» открывается в Великих Луках.
Далей
Соцыум
Канцэпцыя “горнай ракі” замест бетоннага рэчышча
На фоне таго штылю, які назіраўся ў выставачным жыцці Мінска ў апошнія гады, падзеі не так даўно распачатага сезона выглядаюць на сапраўдную буру. Што тут казаць, калі адных толькі біенале за лічаныя месяцы адбылося ажно дзве! А раней нам здавалася, што яны бываюць толькі ў Венецыі… Дый і іншых цікавых праектаў, забяспечаных арыгінальнай канцэпцыяй, у гэты сціслы адрэзак часу не бракавала. Публіка адрэагавала адэкватна: нагамі. Людзей у мінскіх галерэях прыкметна паболела. Адсюль узнікла надзея, што зацікаўлены глядач ізноў, як і калісьці, стане катэгорыяй адносна масавай.
З чым звязаны гэты ўсплёск актыўнасці? Ён стаў заканамернай тэндэнцыяй развіцця беларускай арт-прасторы, або выпадковым збегам абставін? І ці варта чакаць працягу? Думаецца, адказы на гэтыя пытанні залежаць ад імпэту тых, хто шмат у чым вызначае якасць і яркасць сталічнага мастацкага жыцця, — галерыстаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Непадуладная “Інфляцыі...”, або Зрабіць характар
3-га лістапада сваё 70-годдзе адзначыць заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зінаіда Зубкова, якая ўсё сваё творчае жыццё звязала з першай сцэнай краіны.
Далей
У пяты раз — “Я”!
У працяг фестывальнай восені з 25 па 28 кастрычніка на сцэне Тэатра-студыі імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбудзецца V Міжнародны фестываль монаспектакляў “Я”. Сёлета арганізатарамі гэтага фэсту выступілі Беларускі цэнтр Міжнароднага інстытута тэатра (ЮНЕСКА), Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Літоўскі цэнтр культуры, адукацыі і інфармацыі.
Далей
Хачу жаніцца?..
31 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага чакаецца прэм’ера спектакля “Жаніхі”. Менавіта такі акцэнт у вырашэнні класічнай гогалеўскай “Жаніцьбы” паставіла рэжысёр Валянціна Еранькова, звярнуўшыся да першапачатковай назвы п’есы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры V.I.P.
Ствараць новае і не трапіць “убок”
Сёння спаўняецца 75 гадоў Нінель ШЧАСНАЙ — заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР, члену Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза архітэктараў, ветэрану працы, адной з самых тытулаваных мастачак нашай краіны, жанчыне-сонцу, жанчыне-сапраўднаму генератару энергіі. Яе работы — гэта сумесь ашаламляльных колераў і сполахаў святла, уласцівых, хутчэй, мастакам паўднёвых краін. Але Нінель Іванаўна знаходзіць гэтыя ясныя гукі колеру на Беларусі, калі казаць больш дакладна — у сваім свеце, дзе пануюць дабрыня, прыгажосць, згода як надзейныя захавальнікі міру.
Далей
Камертон
Восеньскі віхор: усё толькі пачынаецца
22 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста адкрыўся 35-ы Міжнародны фестываль мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Публіка атрымала звышкаштоўны падарунак: ігралі Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Расіі імя Я.Святланава і сусветна вядомы расійскі піяніст Дзяніс Мацуеў.
Далей
Вяртае і “вяртаецца”
Пагаварыўшы з Надзеяй МІКУЛІЧ усяго трошкі, становіцца зразумелым, чаму яна, па яе ўласным выразе, такая шчаслівая. Праз 37 гадоў у яе рэпертуар вярнулася песня “Тополиный пух”, з якой пачыналася спеўная кар’ера. “Верасы” аб’яднаюцца ў “залатым” складзе толькі дзеля ейнага заўтрашняга творчага вечара ў Белдзяржфілармоніі. Ды і 10 песень (цэлы альбом!) за год — уласны рэкорд спявачкі. “Я люблю працаваць, спяваць”, — кажа Надзея Анатольеўна і тут жа напявае “Госці мае”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Паспрабуйце здзейсніць цуд!
Бібліятэкар Клімаўскай бібліятэкі Гомельскага раёна Антаніна Жыгалава, скаардынаваўшы частку работы на дзейнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, на справе даказала, як міласэрнасць можа ствараць сапраўдныя цуды.
Далей
Як на “акадэмічным” малюнку выхаваць Пікаса?
Сесія для студэнтаў — звычайная справа, неад’емная частка вучэбнага працэсу. Ідэя правядзення арт-сесіі сярод юных мастакоў узнікла на адкрытым семінары школ мастацтваў Барысаўскага рэгіёна. Імпрэза стала не толькі дэманстрацыяй талентаў моладзі, але і дапамагла ўпершыню супаставіць вынікі работы саміх школ, выявіць іх моцныя і слабыя бакі, скарэкціраваць працу педагогаў.
Далей
Гістарыёграф
Пакаштаваць фрыкасэ і тарунскі пернік
Кандыдат гістарычных навук Ігар Вуглік займаецца даследаваннямі культуры і побыту беларускай шляхты XVII — XVIII стст. Увазе чытачоў “К” прапануем вынікі вывучэння стала нашых продкаў.
Адбітак змены гістарычных эпох зазнае не толькі мастацтва ці архітэктура, але і нацыянальная кухня. Сёння, як, зрэшты, і спрадвеку, айчынныя прысмакі ўпадабаюць любыя замежныя гурманы. Але сфарміраваліся традыцыі прыгатавання беларускіх страў не адразу. Іх карані сягаюць у ХVІІ стагоддзе.
Далей
Па мядовым Палессі
Паездкі па маляўнічых мясцінах беларускага Палесся заўсёды абяцаюць незвычайнае, нязведанае, новае. Вось і цяпер пабачыў захаваныя праз стагоддзі традыцыі бортніцтва ў адметным беларускім краі.
Далей
Камсамольцы!
“Будзь самім сабою...”
29 кастрычніка 1918 года І Усерасійскі з’езд рабочай і сялянскай моладзі абвясціў стварэнне камсамола. Члены арганізацыі пад сваім гордым сцягам прайшлі разам з усёй краінай гады вялікага будаўніцтва, векапомнага змагання і натхнёнай творчасці. Многія з дзеячаў культуры і мастацтва былі ўганараваны за значныя дасягненні ў сваіх галінах. Сёння, напярэдадні 90-годдзя ВЛКСМ, карэспандэнты “К” сустрэліся з лаўрэатамі прэміі Ленінскага камсамола розных гадоў.
Далей
“Больш працаздольных, чым мы, — не згадаю”
Успамінаючы той час, калі “Песняры” атрымалі прэмію Ленінскага камсамола, саліст легендарнага ансамбля на працягу амаль двух дзесяткаў гадоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Анатоль КАШАПАРАЎ нават праспяваў колькі тактаў славутай песні Ігара Лучанка
Далей
Масток да нашай Хатыні
Фотакарэспандэнт “Культуры” Юрый ІВАНОЎ распавёў гісторыю сваёй камсамольскай прэміі. Хоць і не той, што давалі на ўзроўні ўсяго СССР або адной з пятнаццаці рэспублік, але сутнасна значнай: нібы ад блакаднага Ленінграда перакінуты масток памяці да нашай Хатыні.
Далей
Пакланіцца народу
Калі мы шукалі асоб, што могуць стаць увасабленнем пэўнага перыяду і пэўнага часу ў гісторыі камсамола, хацелася закрануць і “летапісцаў эпохі” — калег-журналістаў. Сярод лаўрэатаў прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за 1984 год была і цяперашні спецыяльны карэспандэнт “Культуры” Вольга ЯГОРАВА:
Далей
Без песень, але з завірухай
Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Галіна ГАРЭЛАВА — адзін з самых запатрабаваных сёння нашых кампазітараў. Яе музыка гучыць не толькі ў нашай краіне, але і ў замежжы, вядучыя выканальніцкія калектывы і салісты замаўляюць ёй новыя творы.
У 1992 годзе за кантату “Anno mundi ardentis” (“У год сусветнага пажару”) на вершы паэтаў ХХ стагоддзя была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Але ж не меней дарагой застаецца для яе і прэмія Ленінскага камсамола:
Далей
Куфар-радца
“Шашачная культура”
Падведзены вынікі конкурсу. Віншуем пераможцаў! На чарзе — новы бліцконкурс. Кампазіцыі для самастойнага рашэння вы таксама знойдзеце ў гэтым выпуску “Куфра”.
Далей
Асоба і час
Наш незабыўны маэстра
30 кастрычніка на сцэне Палаца культуры Мінскага трактарнага завода адбудзецца вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, дырыжора Іосіфа Абраміса. У канцэрце возьмуць удзел: аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Канцэртны аркестр “Няміга”, аркестр рускіх народных інструментаў Магілёўскай абласной філармоніі, сімфанічны аркестр Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М.Глінкі. За пультамі гэтых калектываў выступяць вучні І.Абраміса, а гэта ажно тры дырыжорскія пакаленні!
Далей
V Маладзёжныя
Дэльфійскае рэха ў цэнтры мастацкага свету
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудуцца ўрачыстая цырымонія закрыцця і гала-канцэрт пераможцаў V Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД. Але пераможцамі гэтага спаборніцтва сталі не толькі ўладальнікі залатых, срэбраных, бронзавых медалёў і дыпломаў, але і ўсе мы. Бо сталі сведкамі садружнасці народаў і цудоўнага свята мастацтваў, якое сабрала амаль 600 удзельнікаў з 11 краін.
Далей
Адна з самых інтэлектуальных
Вядома, кожная з намінацый Дэльфійскіх гульняў мае свае асаблівасці. Але адной з самых інтэлектуальных і навацыйных лічыцца “Web-дызайн”.
Далей
Фарбы, дрэва і цырк на сцэне
Ахапіць у поўным аб’ёме ўсе 17 намінацый V Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД, вядома, немагчыма. Тым больш, што спаборніцтвы адбываліся адначасова на розных пляцоўках, уключаючы не толькі цэнтр горада, але і больш аддаленыя раёны. Таму ўвага карэспандэнтаў “К” скіравалася толькі на некаторыя намінацыі — найперш, не самыя распаўсюджаныя.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Договор подряда (оказания услуг)
Сёння “Культура” працягвае рубрыку “Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)”, распачатую ў папярэднім нумары пры падтрымцы юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У мінулы раз гаворка вялася пра афармленне дагавораў. Сёння прыводзім узор афармлення дагавора падраду (аказання паслуг).
Далей
Свой след
Таму што люблю…
Нялёгка быць аб’ектыўным, узгадваючы пра творчы шлях мастака, калі ты ягоны сучаснік і ў некаторай ступені паплечнік: няма выратавальнай дыстанцыі часу, якая фільтруе ўсё другаснае. Здаецца, яшчэ толькі ўчора мы сустракаліся ў калідорах «Беларусьфільма», напружана працавалі над фільмам «Трэцяга не дадзена», потым натхнёна выбудоўвалі творчую стратэгію і тактыку студыі ігравых фільмаў «Дыялог», шукалі новае творчае аблічча «Беларускага відэацэнтра», святкавалі 50-годдзе… І вось — ужо семдзесят пяць...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |