Свежы нумар
"К" інфармуе
НАМІНІРАВАНЫЯ ДЭЛЬФАМІ
Неўзабаве Мінск стане сталіцай V Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД. У кожнай з нацыянальных каманд ёсць шаснаццаць, па колькасці намінацый, падстаў для перамогі!
Далей
За плённую працу і высокія заслугі
За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё сучасных інфармацыйных тэхналогій,заслугі ў развіцці адукацыі, аховы здароўя, культуры, мастацтва, узорнае выкананне службовых абавязкаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі 53 чалавекі. Указ аб гэтым Кіраўнік дзяржавы падпісаў 14 кастрычніка.
Далей
Нас чакаюць у Баку і Сумгаіце
У маі мінулага года ў Мінску прайшоў прадстаўнічы гала-канцэрт майстроў мастацтваў Азербайджана і выстаўка работ тамтэйшых творцаў. Наша акцыя ў адказ — Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы, якія адбудуцца пры падтрымцы Пасольства нашай краіны ў Азербайджане 22 — 23 кастрычніка. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка.
Далей
Праз 1020 гадоў ад хрышчэння Русі...
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 30-годдзем архірэйскага служэння на беларускай зямлі. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.
Далей
Заключительный сезон сериала «Lost»
Вот уже несколько лет, начиная с 2004 года, сериал «Lost» держит в напряжении многомиллионную зрительскую аудиторию по всему миру. Прикованные к экрану зрители пытаются догадаться, какой же финал будет у истории о попавших в авиакатастрофу пассажиров.
Далей
Открытое письмо журнала «Мир безопасности» участникам охранного сообщества и рынка охранных услуг
Журнал «Мир безопасности» - действующий член МТПП, а также Гильдии негосударственных структур безопасности, проводит исследование с целью изучения текущей ситуации, в связи с реализацией Федерального закона № ФЗ-272 от 22.12.2008 года
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Актыўная фаза падрыхтоўкі да “вялікага перасялення”
Тое, што ў самы бліжэйшы час Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны распачне вялікі пераезд, ні для кога не сакрэт. Дырэктар славутай установы Сяргей Азаронак адзначае з усмешкай: “Новы год, пэўна, мы яшчэ сустрэнем у старым будынку, а ўжо 8 Сакавіка дакладна будзем святкаваць у іншым месцы”.
Сёння музей знаходзіцца ў “актыўнай фазе падрыхтоўкі” да “вялікага перасялення”, праводзячы кантрольную інвентарызацыю і рыхтуючы тару для экспанатаў. Якім чынам будзе ажыццяўляцца пераезд фондаў вялізнай установы, што чакае ў будучым музей-юбіляр, якому ў наступным годзе — 65 гадоў? Пра рэаліі і перспектывы распавёў карэспандэнту “К” дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей АЗАРОНАК.
Далей
Апгрэйд ведаў: як вучыць прафесіяналаў?
Знаёмая ўсім ісціна “Вучыцца ніколі не позна” наўрад ці калі састарэе — асабліва ў наш дужа зменлівы час, які патрабуе няспыннага апгрэйду ведаў. Таму і не дзівішся, калі бачыш у вучэбных аўдыторыях Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, людзей, чый век даўно перасягнуў за “сярэднестудэнцкі”. За плячыма ў іх — доўгія гады працы па спецыяльнасці. Нягледзячы на такія акалічнасці, аб наведванні курсаў у інстытуце яны адгукаюцца як пра надзвычай карысны для прафесійнага сталення досвед.
Далей
Кіно і тэатр
“Усе яны — марыянеткі”. Нават людзі, або Красамоўна-“гаваркое” ювелірнае маўчанне
Тое, чаго чакалі доўгіх дзевяць гадоў, урэшце адбылося: у Мінску сабраліся лепшыя лялечнікі свету, каб на дзесяці мовах расказаць аб тым, якімі шляхамі сёння развіваецца еўрапейскі тэатр лялек.
На V Беларускім міжнародным фестывалі тэатраў лялек было паказана 24 спектаклі знакамітых калектываў. Яны яшчэ раз пацвердзілі ходкае на пачатку новага тысячагоддзя меркаванне: гэты адметны від мастацтва цяпер значна апярэджвае драму ў пошуках новых сродкаў выразнасці, з дапамогай якіх раскрываецца шматаблічная тэма існавання чалавека ў сучасным свеце.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Камертон
“Хаджэнне ў народ” з імправізацыяй на Страдзівары
Гавораць, калі штосьці адбываецца тройчы, гэта ўжо не выпадковае супадзенне і нават не проста заканамернасць, а — традыцыя. У тым, што Міжнародны фестываль Юрыя Башмета стане традыцыйным, ніхто не сумняваўся яшчэ тры гады таму. Зараз, пасля фінальных акордаў чарговага фэсту, было б слушна падлічыць і іншыя фестывальныя традыцыі — як добрыя, так і не вельмі. А да таго ж, не забыцца на праславутае злучэнне “традыцый і наватарства”.
Новага на сёлетнім фестывалі, у параўнанні з двума ранейшымі, было шмат. Найперш — гэта “хаджэнне ў народ”. Ці, паводле беларускай народнай песні з хрэстаматыйна вядомага зборніка Генадзя Цітовіча, —
Далей
Максіма маладых
Байцоўскі характар і зорка на небе
Святлана БАРЭЙКА — лаўрэат Дэльфійскіх гульняў: і дзяржаў-удзельніц СНД у 2005 годзе, і Сусветных, якія адбыліся сёлета ў Саратаве. Таму і размова наша пачалася, зразумела, з удзелу маладой акардэаністкі ў гэтым творчым спаборніцтве.
Далей
На людным месцы
З кладоўкі зрабіць музей
У Вяліка-Стахаўскім сельскім клубе Барысаўскага раёна некалькі гадоў існуе этнаграфічны музей, дзе сабраны рэчы сельскага народнага побыту і творы майстроў. Абсталявана ўстанова рукамі былога вайскоўца, загадчыка клуба Мікалая Псышчаніцы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Падключыць да камп’ютэра кросны
Вялікая колькасць абітурыентаў факультэта народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка — выпускнікі мастацкага вучылішча імя Глебава, гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка, моладзь пасля школ і каледжаў з мастацкім ухілам. Сюды часцяком прыходзяць вучыцца юнакі і дзяўчаты з глыбінкі. Пасля заканчэння гэтага факультэта, поруч з маладымі спецыялістамі — выпускнікамі ВНУ культуры і мастацтва, “культурнікі” з БДПУ замацоўваюцца не толькі ў школах, але і ва ўстановах культуры.
Далей
Гістарыёграф
Апярэдзіў час “нябесных бегаў”
Ці шмат знойдзецца ў галерэі постацей айчыннай гісторыі асоб, што пакінулі пасля сябе велізарную спадчыну адначасова па розных галінах дзейнасці: мастацтве і педагогіцы, астраноміі і этнаграфіі, археалогіі і аграноміі, фалькларыстыцы і літаратуры? І ўсё гэта — насуперак жорсткім жыццёвым акалічнасцям.
Карэспандэнт “К” даведаўся аб унікальных экспанатах, што ўпершыню выстаўлены ў сталіцы і распавядаюць шмат новага пра асобу і час Язэпа Драздовіча.
Далей
Львы Скарыны і балонка Дзюрэра
Шмат сімвалаў у малюнках — своеасаблівых рэбусах Францыска Скарыны ўжо разгадана. Аднак даследчыкі далей дэталёва вывучаюць спадчыну асветніка ў сусветным кантэксце. Як было заўважана ў публікацыі “Сімвалы адвечнасці” (“К” № 11 за 2008), безліч таямніц захоўвае партрэтная выява Францыска Скарыны, дзе, як і ў контурах вялікай літары “П” некаторых прадмоў да выданняў першадрукара, сустракаюцца выявы львоў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
Зоя_БЕЛАХВОСЦІК: “Кожны з нас чыёйсьці матулі дзіця...”
14 кастрычніка, акурат на Пакровы, беларусы адзначылі Дзень маці. З гэтым светлым святам шчыра павіншаваў жанчын Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.
Наша сённяшняя субяседніца — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай Рэспублікі Крым, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зоя БЕЛАХВОСЦІК — і “дзіця” тэатральнай дынастыі Глебавых-Белахвосцікаў, і сама маці-прадаўжальніца слынных традыцый. Дачка актрысы Валянціна Гарцуева скончыла не так даўно Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і арганічна ўлілася ў трупу Купалаўскага тэатра. Якраз пра маці і мацярынства на сцэне ды і ў жыцці мы гутарым з Зояй Валянцінаўнай.
Далей
Пасольскі клуб
Дні агульнасці і шматстайнасці
З 5 па 13 кастрычніка ў Літве прайшлі Дні культуры Беларусі. Пра іх вынікі “К” паведаміў пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын.
Далей
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Афармленне дагавораў
Рэдакцыя “К” пры дзейснай падтрымцы юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь распачынае серыю публікацый на прававую тэматыку. Як сведчаць журналісцкія камандзіроўкі, нашы работнікі культуры не заўжды як след арыентуюцца ў юрыдычных тонкасцях (elegantia juris), звязаных, напрыклад, з увядзеннем новых відаў платных паслуг, з правамі маладых спецыялістаў, кантрактнай сістэмай працоўных узаемаадносін... Словам, публікацыі пад новай рубрыкай “Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)” спатрэбяцца ў штодзённым вытворчым ужытку многім супрацоўнікам клубаў, бібліятэк, музеяў... Актуальнасць першай публікацыі выклікана шматлікімі парушэнямі заканадаўства, выяўленымі ў ходзе міністэрскіх праверак.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Асоба і час
“Як я доўга цябе чакаў...”
Гэтыя словы кампазітара Яўгена Глебава згадала пад час гутаркі з карэспандэнтам “К” яго жонка Ларыса. Толькі што здадзена ў выдавецтва “Мастацкая літаратура” яе кніга пад назвай “Лёсу сярэбраныя трубы”. Гэтым томам адкрыецца новая серыя — “Беларусь музычная”. Шмат што згадваецца Ларысе ГЛЕБАВАЙ пра мужа. І выказала багата цікавых меркаванняў пра музыку, заснаваных на глебаўскім: не павінны губляць сваю душу гэтыя чароўныя сугуччы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |