Свежы нумар
Мастыхін
Хто ж найбліжэйшы “сваяк” ружы?
У выставачнай зале “Гасцёўня” дзіцячай мастацкай школы г. Брэста працуе персанальная выстаўка акварэлі Аляксандра Алонцава, заснавальніка і шматгадовага дырэктара гэтай школы.
Далей
“Паміж”: рознастылёвасць спрацавала на імідж
Скульптура Максіма ПЕТРУЛЯ — гэта нечаканы зварот незнаёмца: просты, прыгожы, трапны. Нечаканае хоку прагучала ў належны момант. Яно імгненна растае ў паветры, але чамусьці надоўга затрымліваецца ў памяці. Можам узгадаць мармуровую скульптуру “Элефантус”, якая знаходзіцца ў кітайскім Парку міжнароднай скульптуры, бронзавую “Водар дажджу” — скульптуры-звароты яскравыя і пяшчотныя. Альбо твор з медзі “Тай Цзы”, навеяны кітайскай філасофіяй у Да Гуан парку. А яшчэ — кранальны і асцярожны зварот-напамін — скульптуры з сілуміну “па матывах дзіцячай творчасці” ў мемарыяле “Чырвоны Бераг”…
Далей
"К" інфармуе
“МЫ — БЕЛАРУСЫ!!”
Велічным кульмінацыйным акордам фіналу Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!” сёння стане выкананне Дзяржаўнага гімна краіны.
Магутны спеў артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча, Дзяржаўнага камернага хору і капэлы “Санорус” разам з тысячамі і тысячамі мінчан — гледачоў унікальнага гала-канцэрта пралунае над вялізным спеўным полем, у якое ператворыцца на пяць гадзін узлётная паласа аэрапорта “Мінск-1”.
Залатыя галасы годна сцвердзяць: “Мы — беларусы!”
Далей
“Дыямент” — пляцоўка для кантактаў
З галоўнай бібліятэкай краіны пазнаёміліся міністр культуры, спорту і турызму В’етнама Хаанг Туань Ань, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Ву Суан Нінь, начальнік Дэпартамента знешніх сувязей Нгуэн ван Цінь, начальнік упраўлення кадравых пытанняў Нгуэн Фук Тхань, яго намеснік Нго Данг Туан і сакратар міністра Фан Дзінь Тан.
Далей
“Золата” творчых здзяйсненняў
Не толькі на спартыўных спаборніцтвах беларусы заваёўваюць залатыя ўзнагароды. У творчых конкурсах ім таксама няма роўных! Такую выснову можна зрабіць, прааналізаваўшы выступленне каманды Рэспублікі Беларусь на ІІ Сусветных Дэльфійскіх гульнях, што завяршыліся днямі ў Саратаве. У скарбонцы беларусаў — два залатыя і тры сярэбраныя медалі, а таксама шэсць заахвочвальных прызоў.
Далей
Перамога: дзень за днём
23 верасня Першы канал распачаў прэм’ерны паказ цыкла праграм “Беларусь. Гісторыя Перамогі”, падрыхтаваных Агенцтвам тэлевізійных навін. Як паведамілі “К” у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, кожная серыя — троххвілінная, цягам дня дэманструецца на Першым канале тройчы. Мэта больш чым 300 серый — узнаўленне храналогіі вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў дзень за днём: пачынаючы з 23 верасня 1943-га, калі быў узяты першы наш населены пункт — горад Камарын, і да 28 ліпеня 1944-га — дня вызвалення Брэста і канчатковага выгнання з беларускай зямлі фашыстаў...
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Аперацыя “Багратыён” інтэрактыўна
На працягу 310 дзён наведвальнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны змогуць атрымаць інфармацыю пра ход вызвалення раёнаў краіны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і адначасова ўбачыць на дэманстрацыйным экране хроніку і слайд-фільмы паводле дакументальных матэрыялаў з багатых фондаў установы.
Далей
Рэгіянальны ракурс актуальнай праблематыкі
Першым пунктам у праграме пасяджэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якое прайшло 24 верасня, стала абмеркаванне выканання на Брэстчыне “культурнага складніка” Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005 — 2010 гг. Погляд на гэтую магістральную ініцыятыву ў рэгіянальным ракурсе дазволіў выявіць агульныя тэндэнцыі ходу яе рэалізацыі, характэрныя для рэспублікі ў цэлым. Збольшага яны станоўчыя, нягледзячы на шэраг праблемных момантаў, якія таксама маюць агульны характар.
Далей
Знания приносят деньги
Поиск дополнительных доходов для меня не останавливается ни на секунду. Очередной неожиданный доход мне принес старый багаж знаний. Кто бы мог подумать, что знания, накопленные в институте, пригодятся в повседневной жизни.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Фармат “26 гадзін у суткі”
Надрукаванае ў № 37 “Культуры” інтэрв’ю намесніка міністра інфармацыі Аляксандра Слабадчука “Прайм-тайм: перайсці FM-Рубікон” выклікала значны розгалас. Шэраг выданняў цытавалі артыкул у “К”, аналізуючы ўвядзенне 75-працэнтнай квоты на беларускую музыку ў прайм-тайм.
Далей
V.I.P.
Сімфонія ў чатыры рукі
Дзе жыве музыка? Хтосьці скажа летуценна: “У душы”. Хтосьці пафіласофствуе: “Там, дзе яе любяць”. Менш рамантычныя асобы дакладна канстатуюць: “У нотах і гуках”, або: “У філармоніі”, маючы на ўвазе менавіта “жывы” гук. Таму напярэдадні Міжнароднага дня музыкі, які адзначаецца 1 кастрычніка, нашымі суразмоўцамі сталі мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужаны артыст краіны, прафесар, вядомы піяніст Юрый ГІЛЬДЗЮК і ягоная жонка Вольга САВІЦКАЯ — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сябра Беларускага саюза кампазітараў, вядучая шматгадовага філарманічнага цыкла “Шэдэўры арганнай музыкі”. Гэтая сямейна-музычная пара неразлучная яшчэ са школьных гадоў — сядзелі за адной партай. Абодва нядаўна адсвяткавалі свае юбілеі — сціпла, быццам саступіўшы месца юбілею роднай філармоніі. Дый іх сямейны партрэт за раялем — чым не “дом, дзе жыве музыка”?
Далей
Камертон
Што паралельна, а што непазбежна?
Азначэнне “Дзяўчына на беразе”, пазычанае з аднайменнай песні вядомага расійскага кампазітара Кіма Брэйтбурга, падобна на тое, можа стаць своеасаблівай візітоўкай заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай. Спачатку ўзнікла песня, напісаная менавіта для Ірыны, потым — адпаведны кліп (па словах Кіма Аляксандравіча, пры апытанні расіян той кліп ледзь не ва ўсіх намінацыях увайшоў у 50 лепшых).
Нарэшце, выйшаў альбом пад гэткай жа назвай — з 10-ці песень кампазітара ў выкананні Дарафеевай.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Сцежкаю Генрыха Вагнера
Шматлікія фестывалі і святы камернай музыкі, якія не стамляецца ладзіць Заслужаны калектыў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі, вяртаюць шырокай грамадскасці розных рэгіёнаў краіны нашу музычную спадчыну, часта вядомую хіба спецыялістам.
Далей
На арэлях-каруселях па глыток жывой вады
Знакаміты беларускі кампазітар Алег Елісеенкаў вырашыў сустрэць свой юбілей у родным Маладзечне. Аўтарскі вечар з сімвалічнай назвай “У коле сяброў” невыпадкова пачынаўся а 18-ай гадзіне: менавіта ў гэты час творцу і “стукнула-грукнула” 50.
Далей
На людным месцы
Храм, які асвячае шлях
Гэты нумар “Культуры” выходзіць акурат на Дзень Крыжаўздзвіжання Гасподняга. У вёсцы Каралёў Стан Мінскага раёна гэтымі днямі аднаўляецца царква, якая колькі часу таму згарэла, — Свята-Крыжаўздзвіжанскі храм. Настаяцель яе іерэй айцец Аляксандр (Аляксандр Гарбуноў) сеў за руль трактара, набытага за ахвяраванні прыхаджан, бо праца па добраўпарадкаванні царквы і прылеглай да яе тэрыторыі яшчэ не скончана.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Кросны і вясельны поезд “на шчасце”
Чацвёртае абласное свята ткацтва “Матчыны кросны”, што прайшло ў Старых Дарогах, падштурхнула да ўспаміну-роздуму. У гарадскім парку сабраліся прадстаўнікі 10 раёнаў Міншчыны, каб паказаць сваё майстэрства ў тканні паясоў, ручнікоў, іншых вырабаў. Старшыня журы доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута заўважыў, што з кожным разам колькасць удзельнікаў не толькі расце, але і зніжаецца ўзроставая планка аматараў ткацтва. Сёлета прыкладна палова майстроў — моладзь і дзеці. Значыць, ёсць каму прадоўжыць добрую справу народнага рамяства і свята сапраўды маладзее...
Далей
У сузор’і “Лотаса”
Ірына Рыбачук стварае ў 1998 годзе Школу-студыю харэаграфічнага мастацтва, становіцца яе дырэктарам, а праз пэўны час арганізоўвае эстрадна-спартыўны калектыў.
Далей
Гістарыёграф
Жырандоля Тадэвуша і “ластаўчын хвост” Завосся
Не так часта даводзіцца бываць у гасцях у класікаў сусветнай літаратуры. Нагодай для такога “візіту” на мінулым тыдні стала святкаванне 210-гадовага юбілею з дня нараджэння Адама Міцкевіча ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе”, што ў Баранавіцкім раёне.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
У капліцу праз партал
Акрамя жылога будынка непасрэдна замка ў палацава-паркавы комплекс Мірскага замка, як вядома, уваходзіць і арыгінальная капліца Святаполк-Мірскіх, пабудаваная ў неараманскім стылі, якую пасля доўгай рэстаўрацыі гэтай восенню можна будзе наведаць.
Далей
Музейныя былі і “служба” класікам
Нядаўна пабачыла свет кніга ўспамінаў, вершаў і публіцыстыкі Івана Курбекі “Запрашэнне ў музей”. Іван Сцяпанавіч усё жыццё працаваў у музеях славутых паэтаў: спачатку — у Купалаўскім, пасля — у мемарыяльным Коласаўскім, таму і згадаць яму сапраўды ёсць што.
Далей
Суботнія сустрэчы
Шкляны бусел на ўзлётнай паласе
У кастрычніку пачнецца будоўля унікальнага праекта “Мінск-Сіці”, ажыццяўленне якога знаходзіцца пад пільнай увагай Прэзідэнта краіны. Сталіца Беларусі аздобіцца ўласным дзелавым цэнтрам і, фактычна, “горадам у горадзе”. Карэспандэнт “К” сустрэўся з Яраславам ЛІНЕВІЧАМ, галоўным архітэктарам КУП “Мінскграда” — установы, якая і спраектавала “Мінск-Сіці”, каб даведацца падрабязнасці рэалізацыі задумы і дазнацца пра горадабудаўнічыя перспектывы сталіцы.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Культпрасветработа
Відэалетапіс аўтарскіх праектаў адраджэння: інвестыцыі ў інавацыі
Начальнік аддзела культуры Чавускага райвыканкама Андрэй Васільеў вярнуўся днямі з традыцыйнага абласнога семінара-вучобы, у якім бралі ўдзел яго калегі-начальнікі з 21 раёна Магілёўшчыны. Уражанняў і слушнай інфармацыі, як і заўжды, прывёз шмат. Гаворка ішла пра выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці”, падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны, што пройдуць 28 верасня, стан спраў у кожным раённым аддзеле культуры вобласці. Дарэчы, культасветнікі з Чавусаў займаюць у абласным “рэйтынгу” годную залатую сярэдзіну. Па словах начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Сінкаўца, рэгіён выйграе за кошт планавага ўкаранення новых тыпаў устаноў культуры: клубаў народнай творчасці, цэнтраў фальклору, дамоў сельскай культуры. І справа тут, як паказала жыццё, не толькі ў аптымізацыі сеткі культурнага абслугоўвання, не ў зменах назваў, а ў карэнным адрозненні падыходаў да культасветы. У выніку гэтага раён рэалізоўвае якасна новыя творча-метадычныя праграмы, якія сёння можна смела назваць аўтарскімі.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Раскоша “гуляць з агнём”
“Вось у гэтым пакоі, — распавядае дырэктар музея “Віцебскі цэнтр сучасных мастацтваў” Валянціна Кірылава, — паказваючы на нічым не прыкметныя з першага погляду дзверы з алюмініевай лічбай “восем”, — жыў Марк Шагал са сваё жонкай і дачкой Ідай. А вось у гэтым — суседнім — цясніліся Казімір Малевіч з Соф’яй Уладзіміраўнай. 20 красавіка 1920 года тут у іх нарадзілася дачка, якую яны назвалі Уна — па першых складах назвы Віцебскага мастацкага аб’яднання “УНОВИС” (абрэвіятура ад рускага: “утвердители нового искусства”), што арганізаваў Казімір Севярынавіч. Нічым не прыкметныя бляклыя сцены, высокая столь халоднага будынка. А між тым я знаходжуся ў “святая святых” сусветнага авангарда — колішнім Віцебскім вышэйшым народным мастацкім вучылішчы, якое ў 1918 годзе стварыў Марк Шагал, запрасіўшы працаваць да сябе выбітных мастакоў-сучаснікаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |