Свежы нумар
У нумар!
Мы – беларусы!
У Дзень беларускага пісьменства на цэнтральнай плошчы Барысава пройдзе гала-канцэрт майстроў мастацтваў у рамках грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!”. У той самы час на сцэну, усталяваную на Цвярской плошчы Масквы, дзе 7 верасня святкуецца Дзень горада, выйдуць многія знакамітыя артысты, каб сваімі песнямі і танцамі выявіць галоўны пасыл гэтай праграмы: “З любоўю з Беларусі”.
Кіраўнік творчай дэлегацыі ў Маскве, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір МАТВЕЙЧУК перакананы, што гэтае супадзенне сімвалічнае.
Далей
Лілія АНАНІЧ, першы намеснік міністра інфармацыі РБ: "Наша дзяржава мацуецца родным словам"
На пытанні “К” адказвае першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага аргкамітэта па арганізацыі і правядзенні Дня беларускага пісьменства Лілія АНАНІЧ
Далей
"К" інфармуе
Дзень беларускага пісьменства
Колькі нумароў таму “Культура” пісала: “Слова запрашае. Словам, у Барысаў!” Лічаныя тыдні, што аддзялялі нас ад ХV Дня беларускага пісьменства, мінулі, і горад святкуе: у ім гучыць Беларускае Слова.
Звязаны з генезісам духоўнасці ў краіне і духоўнай сталасцю народа, Дзень пісьменства паўтара дзесятка гадоў яднае пласты нашай гісторыі. Не дзіва, што ўпершыню свята адбылося ў асвечаным гісторыяй Полацку, пасля эстафету пераняў Тураў... Таму свой першы юбілей — 10-годдзе— Дзень пісьменства сустрэў зноў у Полацку.
Сталым ды натуральным з’яўляецца і той факт, што Дзень пісьменства знаходзіцца пад увагай дзяржавы і асабіста Прэзідэнта. Прынамсі, у 2001-м годзе Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтага свята ў Мсціславе. Штогод плённа працуе Аргкамітэт, які кіруе значным для гарадоў-гаспадароў Дня пісьменства абнаўленнем. Усё гэта сведчыць пра значнасць традыцыйнага свята, бо ў ім першапачаткова закладзены дзяржаўны статус і выключна важная функцыя павышэння духоўнасці.
У гэтым традыцыйным — штогоду адрозным — нумары журналісты “К” імкнуліся не толькі “ўпісаць” Дзень беларускага пісьменства ў барысаўскі кантэкст, слушнасць якога, мяркуючы па гісторыі гэтага краю, не трэба лішні раз даводзіць, але і прадставіць шлях, які прайшло свята цягам 15 гадоў.
“К” раскажа, што змянілася ў кожным з гарадоў, якія прымалі Дзень пісьменства, за час пасля яго правядзення. Не застануцца па-за ўвагай і айчынныя выдавецтвы, паспрабуем таксама раскрыць творчую лабараторыю пісьменнікаў — класікаў беларускай літаратуры і сучасных яе прадстаўнікоў…
15 гадоў Дням беларускага пісьменства, за якімі — 10 стагоддзяў традыцый, славы, памяці. 15 гадоў, добрай памяткай якім стане скульптура “Залатому Фаліянту” ў цэнтральным скверы Барысава, дзе пазначаны ўсе сталіцы роднага слова. 15 гадоў дзяржаўна значнаму марафону, што знітоўвае беларускую адметнасць — “паміж наступным і былым” — сёння.
Са святам, Беларусь!!
Далей
Першы званок у музеі
Для многіх першакласнікаў Мінска навучальны год пачаўся нетрадыцыйна: другі год запар Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама разам з дырэктарамі мінскіх устаноў адукацыі і кіраўнікамі дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў правёў незвычайныя ўрокі-знаёмствы для дзяцей, якія ўпершыню апранулі школьную форму, а таксама для старэйшых школьнікаў.
Далей
Свет на скрутку
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — у зале выяўленчых і відэадакументаў — праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка «Свет на скрутку», прысвечаная старажытнаму мастацтву Кітая.
Далей
“Беларускі Дом друку”
Выдавецтва “Беларускі Дом друку” — прадпрыемства легендарнае. Газеты і часопісы, кнігі і буклеты, плакаты ды мноства іншай прадукцыі друкуецца тут.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Лампада на Святым полі
ХV Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным Агнём ад Труны Гасподняй прайшла па беларускай зямлі. У гэтым годзе ў ёй, па традыцыі, удзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў культуры, інфармацыі і адукацыі, пісьменнікі, святары, журналісты, навукоўцы...
Далей
Сталіцы духоўнага шляху
Што было да Рагвалода?
Першым горадам, які годзе прыняў у сябе Дзень беларускага пісьменства, быў Полацк. Менавіта з 1994 года аналагічныя мерапрыемствы штогод праходзяць у гарадах краіны. Полацк і Тураў (сталіца другога па ліку свята) прымалі Дзень пісьменства двойчы. У 2003 годзе ў Полацку былі ўсталяваны два помнікі: Сімяону Полацкаму, а таксама літары “Ў”. Летась горад аздобіўся помнікам князю Усяславу Брачыслававічу (Чарадзею), а ў 2004 годзе адбылося асвячэнне і адкрыццё капліцы, прысвечанай воінам-афганцам з Полаччыны.
Далей
Пісана святым Кірылам
Тураў прымаў Дзень беларускага пісьменства двойчы — у 1995 і 2004 гадах. Адзін з самых дзіўных цудаў Турава, які стаў сімваламі святаў, — крыж, што расце і ў вышыню, і ў шырыню. Мясцовыя жыхары лічаць, што дзякуючы гэтай праяве пачалі адбывацца ў Тураве вялікія змены: па рашэнні Прэзідэнта невялічкі Тураў стаў горадам, у населены пункт “прыйшоў” газ, пабудавалі сучасную гасцініцу, якой так не хапала, і ў бальніцы адкрылі фізіятэрапеўтычны цэнтр для палешукоў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Каб чыталі, ведалі, цешыліся”
Як зноў не згадаць перліну Беларусі — Нясвіж, які прымаў Дзень беларускага пісьменства ў 1997 годзе? 1 верасня ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” для наведвальнікаў адкрыліся залы першага пускавога комплексу палаца. Хутка ў горадзе адкрыецца і новы будынак Цэнтральнай раённай бібліятэкі...
Далей
Сайт для Свіцязі
Кінематаграфічная гісторыя Навагрудчыны папаўняецца новымі эпізодамі. Апрача шырока анансаванага галівудскага фільма пра дзейнасць партызанскага атрада Бельскіх, неўзабаве чакаецца і іншая сусветная прэм’ера.
Далей
Аднаўляюць “Эрмітаж”
Невялікі гарадок Заслаўе на Міншчыне таксама прымаў у сябе Дзень беларускага пісьменства. Заслаўе з’яўляецца важным турыстычным пунктам: за мінулы год горад наведала каля сарака тысяч гасцей.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Як коласаўская Ядвіся
З часу правядзення Дня беларускага пісьменства ў Пінску тут адбылося шмат важных па сацыяльна-культурнай значнасці падзей. Усе яны так альбо інакш змянілі аблічча горада, паўплывалі на яго статус. Спынімся на самых адметных, датычных найперш удасканальвання культурнай сферы.
Далей
Святочны настрой
Разгорнем на плошчы карту краіны
Рэжысёрам святкавання XV Дня беларускага пісьменства ўжо не першы раз выступае лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ніна ОСІПАВА.
Далей
Напоўніць ХХІ-ае казкамі!
У кабінеце Раісы БАРАВІКОВАЙ жыве... Дзяцінства. Так-так, і я на пачатку не паверыла. Як гэта можа быць, калі яна — сучасная жанчына, паспяховая і духоўна сталая паэтэса? Але…
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Паэзія графікі
Вучыцца слухаць “Нетры”
“Культура” паведамляла ўжо, што да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2008 года дапушчаны кнігі паэзіі і графікі “Нетры” і “Палын. Чарнобыль” Міхася Барздыкі і Міхася Башлакова. У гэтых выданнях з’ядналіся мова мастацкага слова і мова вобраза, увасобленага ў графіцы. Што ў “нетрах” такога саюза? Ці дамінуе адно над адным? І, зрэшты, у чым пачатак сумеснага твора — у літаратуры ці выяўленчым мастацтве? Карэспандэнт “К” гутарыць з паэтам Міхасём БАШЛАКОВЫМ.
Далей
Найвышэйшая Песня — чаротавым пяром
Сёлета ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ўбачыць свет другое выданне “Найвышэйшая песня Саламонава”. Вядомая кніга Бібліі, вылучаная ў асобны кніжны твор, прадстаўленая ў трох моўных варыянтах — рускім, беларускім і англійскім, — першы раз была выдадзена “Мастацкай літаратурай” у 1994 годзе, сцвердзіўшы сабой невялікую рэвалюцыю ў беларускай кнігавыдавецкай справе.
Далей
Майстэрня
Дарагія аўтографы
Перш чым зайсці ў рабочы кабінет Івана Шамякіна, згадваеш чыстыя і ўтульныя вулачкі і дамы ў Карме, краі, дзе нарадзіўся славуты пісьменнік і дзе давялося калісьці пабываць. Гэткая ж стрыманая прыгажосць пануе (як у тамтэйшай прыродзе) і ў пакоі Шамякіна.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Так нараджаюцца сімвалы
Апошнімі днямі жніўня скульптар Уладзімір Слабодчыкаў практычна не выходзіў з майстэрні. І не дзіва, бо хутка ў Барысаве заззяе памятны знак у гонар 15-годдзя святкавання Дня беларускага пісьменства. Зрабіў выключэнне толькі адзін раз: выправіўся ў Маскву, каб атрымаць з рук Зураба Цэрэтэлі званне ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў. Нават гэтае інтэрв’ю майстар даваў у аўтамабілі, каб хутчэй вярнуцца ў майстэрню.
Далей
“Усе навіны, усё жыццё...”
У кабінеце Быкава ёсць паліца, на якой толькі кнігі самога Васіля Уладзіміравіча. А вось папка акуратна складзеных лістоў франтавікоў — да Быкава і Быкава — да іх. Часта яму пісалі салдаты Перамогі, якія прачыталі тую або іншую аповесць: маўляў, гэта ўсё — пра мяне, і са мной гэтак жа было, можа, дзесьці сустракаліся? Ён адказваў ім і ў лістах, і ў наступных аповесцях.
Далей
Раскадроўка
І кружыцца планета Слова...
“Белвідэацэнтр” — галоўны на сённяшні дзень вытворца дакументальнага кіно ў краіне — вырашыў не абмяжоўвацца адно толькі гэтым статусам. Ужо ў сярэдзіне восені, укамплектаваўшыся бібліобусамі і аўтакінаперасоўкамі, яго спецыялісты рушаць са сваімі фільмамі ў райцэнтры і аграгарадкі. На сённяшні дзень у “багажы” “Белвідэацэнтра”, які будзе прапанаваны ўсім ахвотным, больш за трыццаць стужак самага рознага кшталту: пазнавальна-асветніцкіх, біяграфічных, хранікальна-дакументальных, сацыяльных, прысвечаных здароваму ладу жыцця і бяспецы жыццядзейнасці…
Далей
Неўміручае
Выключна нумарам 86-ым
Месцы, дзе нараджаюцца творы, па праве лічацца сакральнымі. У паэта натхненне можа ўзнікнуць літаральна паўсюдна, але выкласці, аформіць усе думкі ў цэласны твор, мусіць, лепш за ўсё ў сваім рабочым кабінеце. У ім можна адасобіцца ад навакольнай мітусні і тлуму.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |